• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чытанка для дзіцячага садка

    Чытанка для дзіцячага садка


    Выдавец: Медзісонт
    Памер: 372с.
    Мінск 2008
    43.94 МБ
    — Як цябе, дарагая.
    — Хто ім казачку бае?
    — Бары.
    — Хто ім песню спявае?
    — Вятры.
    — Хто іх туліць?
    — А туліць зіма.
    — Хто да працы разбудзіць?
    — Вясна.
    Добры чалавек
    Ніл Гідевіч
    Як слаўна, як хораша ўранку На ўзлессі вясновай парой!
    I хлопчык прыбег на палянку: Ён чуецца тут як герой.
    Нічога смяльчак не баіцца: Ён мае арэхавы прут, Каб нават ад воўка адбіцца, Калі той надарыцца тут. Вось бачыць ён яркую зёлку, Памкнуўся яе сашчыкнуць — Ды ўгледзеў на зёлцы кароўку, Што божай адвеку завуць. Паўзе яна ўгору няспешна, Занятая справай сваёй. Любуецца хлопчык уцешна I лічыць «радзімкі» на ёй. Кароўка у кропачках дробных Спакойна былінку хіне: — Я знаю: ты добры, ты добры I ты не пакрыўдзіш мяне!..
    Бусел і хлопчык
    Авяр'ян Дзеружынскі
    X л о п ч ы к: Бусел, бусел, клёка-клёка, Дзе ты жыў?
    Б у с е л:	Я жыў далёка:
    За гарамі, за лясамі, Там, дзс Ніл, на поўдні самым.
    X л о п ч ы к: Што за Ніл? Б у с е л:	Рака такая,
    Быццам мора гаманкая. А ў тым Ніле, хлопча мілы, Ёсць страшыд'іы-кракадзілы.
    X л о п ч ы к: Як жа ты там, буслу, жыў? Б у с е л:	Я не жыў, усё тужыў.
    Дзе б ні быў, дзе б ні лятаў, Родны край успамінаў.
    Пшанічны каласок
    Беларуская народная казка
    <> ылі на адным двары курачка СакатушГуіка, гусак Шыпун ды індык Балбатун. СЭ-»-(£г>Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы.
    — У мяне галава болыпая, — хваліўся гусак, — дык і розуму ў ёй больш!
    Індык з гэтым не згаджаўся.
    — Галава ў цябе вялікая, гэта праўда, ды дурная, як бот, — казаў ён.
    — Ну, няхай сабе галава дурная, — адказваў гусак, — затое нос які ў мяне! Моцны, цвёрды, прыгожы. А ў цябе што за нос — смех адзін! Чарвяк, а не нос!
    I гусак, і індык былі страшэнныя гультаі. Ежы шукаць сабе ленаваліся і таму часта галадалі. Каб не карміла іх сяды-тады гаспадыня, дык даўно б гультаёў і на свеце не было.
    Аднаго разу знайшла курачка каля плота пшанічны каласок. Зарадавалася, засакатала на ўвесь двор:
    — Ко-ко-ко! Глядзіце, які цудоўны каласок я знайшла!
    Пачулі пра тую навіну Шыпун і Балбатун.
    — Ану, пакажы!
    Курачка паказала ім каласок. Індык панюхаў каласок сваім носам-чарвяком.
    — Так, так, — сказаў ён, — каласок і праўда цудоўны. Трэба яго змалаціць.
    — Ага, ага, — згадзіўся і гусак. — Трэба змалаціць. Тады будуць зярняткі. А яны смачныя... Ага, ага!
    — Добра, — сказала курачка. — А хто яго змалоціць?
    — Толькі не я! — адказаў гусак. — Я тоўсты, мне цяжка цэпам махаць.
    — Дык што ж, ты хочаш, каб я малаціў? — горача забалбатаў індык. — Я табе не парабак.
    — Ну добра, — сказала курачка, — я сама змалачу.
    Пайшла яна на ток, у зяла цэп і змалаціла пшанічны каласок. Прынесла зярняткі і цешыцца:
    — Глядзіце, якія цудоўныя зярняткі! Чырванаваценькія, пузаценькія! Яны, напэўна, смачнейшыя за ячменныя.
    Падышлі да зярнятак і гусак з індыком.
    — Так, так, — сказаў індык. — Цудоўныя зярняткі.
    — Ага, ага, — пацвердзіў гусак. — Аж шкада дзяўбці.
    — I не трэба дзяўбці. Іх трэба змалоць ды напячы булак, — падаў разумную параду індык.
    — Ага, ага, — згадзіўся гусак. — Пшанічныя булкі мяккія, як мой пух. А смачныя якія!
    — Добра, — сказала курачка. — А хто змеле пшанічныя зярняткі?
    — Толькі не я, — буркнуў гусак. — Мне цяжка ў млын хадзіць.
    — I не я! — усклікнуў індык. — 3 такою простаю работаю і дурны гусак справіцца.
    — Ну што ж, — сказала курачка, — калі так, то прыйдзецца мне самой ісці ў млын.
    Усыпала яна зярняткі ў торбачку і панесла ў млын. Там змалола і прынесла муку дахаты.
    — Ай, якая бялюткая мука! — засакатала курачка на ўвесь двор.
    Індык панюхаў муку.
    — Так, так, — сказаў ён, — добра пахне. Значыць, смачныя будуць булкі.
    — Ага, ага, я ж казаў што смачныя! — уставіў гусак.
    — Ну, а хто спячэ з гэтай мукі булкі? — запыталася курачка.
    Гусак пакруціў галавою:
    — Я не ўмею.
    Індык адказаў:
    — Я хоць і ўмею, ды не хачу. Няхай гусак пячэ.
    — Ну, добра, — сказала курачка, — тады я сама спяку.
    Знайш ла яна пад паветкаю дзежачку і рашчыніла цеста. Потым накалола дроў і запаліла ў печы. Калі цеста падышло, курачка нарабіла круглых прыгожых булак і пасадзіла іх на лапаце ў печ. Булкі пачалі пячыся. I такі прыемны пах пайшоў ад іх па ўсім двары, што ў гусака і індыка аж слінкі пацяклі. А трэба сказаць, што яны даўно нічога не елі і так выгаладаліся, што нават спрачацца перасталі, хто з іх важнейшы ды paay мнейшы.
    — Хадзем у хату, — сказаў індык, — відаць, булкі ўжо гатовыя.
    — Ага, ага, — адказаў гусак. — Хадзем, браце, у хату.
    Прыйшлі індык з гусаком у хату. А там курачка булкі з печы дастае. Мяккія, румяныя, пахучыя.
    — Так, так, — весела загаварыў індык, — якраз у пару прыйшлі.
    — Ага, ага, — заківаў галавою гусак і першы падаўся за стол. Індык за ім. Але курачка спыніла іх:
    — Чакайце! He спяшайцеся, панове! Перш чым садзіцца за стол, адкажыце на мае пытанні.
    — Давай свае пытанні! — сярдзіта прашыпеў гусак. — Толькі хутчэй.
    — Але, толькі хутчэй, — шнарка забалбатаў і індык. — А то дужа есці хочацца...
    — Дык слухайце. Хто пшанічны каласок знайшоў?
    — Ты, курачка, вядома, ты знайшла, — адказалі індык і гусак у адзін голас.
    — Хто змалаціў каласок?
    — Ты, курачка, змалаціла.
    — Хто зярняткі ў млын насіў?
    — Ты насіла...
    — А хто дровы сек, у печы паліў, пшанічныя булкі пёк?
    Пераглянуліся паміж сабою індык з гусаком і адказалі:
    — Ты, вядома... За гэта табе і слава.
    — Дык вось, — сказала курачка Сакатушка, — каму слава, таму і булкі. А вы, гультаі, ідзіце прэч адгэтуль! Ко-ко-ко! Дзеткі, бяжыце сюды хутчэй.
    Пазбягаліся з двара кураняткі і пачалі з курачкай частавацца свежымі пшанічнымі булкамі. А галодныя гультаі індык і гусак зноў заспрачаліся, хто з іх важнейшы ды разумнейшы.
    Піліпка-сынок
    Беларуская народная казка
    A "■'7' ылі мужык і жонка. А дзяцей у іх не быr+S ло. Жонка бядуе: няма каго ёй калыхаць, <Э-1<£>няма каго гадаваць...
    Аднаго разу мужык пайшоў у лес, высек з алешыны палена, прынёс дахаты і кажа жонцы:
    — На, калышы.
    Палажыла жонка палена ў калыску ды давай калыхаць і спяваць:
    — Люлі, люлі, сынок, з белымі плячыцамі, з чорнымі вачыцамі...
    Калыхала дзень, калыхала другі, на трэці бачыць: замест алешынкі ляжыць у калысцы хлопчык!
    Зарадаваліся мужык і жонка, назвалі сынка Піліпкам і сталі яго гадаваць.
    Падрос Піліпка і кажа бацьку:
    — Зрабі мне, тата, залаты чоўнік, срэбнае вясельца — хачу рыбу лавіць.
    Бацька зрабіў яму залаты чоўнік, срэбнае вясельца ды выправіў на возера лавіць рыбу.
    Сынок як ловіць дык ловіць — дзень ловіць і ноч ловіць... Нават і есці дахаты не ідзе: вельмі ж добра рыба ловіцца! Маці яму сама абед насіла. Прынясе да возера і кліча:
    — Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!
    Піліпка падплыве да берага, высыпле з чоўна рыбу, а сам з'есць піражок ды зноў на возера.
    Пачула старая Баба Яга — касцяная нага, як маці кліча Піліпку, і парашыла яго са свету звесці.
    Узяла яна мяшок і качаргу, прыйшла да возера і пачала клікаць:
    — Піліпка-сынок, плыві пад беражок, зеш піражок!
    Піліпка падумаў, што гэта маці, і падплыў. A Баба Яга падчапіла качаргою чоўнік, выцягнула на бераг, схапіла Піліпку ды ў мяшок.
    — Ага, — кажа, — болып не будзеш тут рыбку лавіць.
    Закінула мяшок на плечы і панесла да сябе, у лясную гушчэчу. Доўга несла, змарылася, села адпачыць ды і заснула. А Піліпка тым часам вылез з мяшка, паклаў цяжкага камення ды зноў вярнуўся да возера.
    Прачнулася Баба Яга, схапіла мяшок з каменнем і, крэчучы, панесла дадому. Прынесла і кажа да сваёй дачкі:
    — Спячы ты мне на абед гэтага рыбака.
    Вытрусіла Баба Яга мяшок на падлогу, аж там адно каменне... Як узлавалася Баба Яга, як закрычыць на ўсю хату:
    — Я ж табе пакажу, як мяне падманваць!
    Зноў палегла на бераг возера ды давай клікаць Піліпку:
    — Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!
    Пачуў гэта Піліпка.
    — He, — кажа, — ты не мая маці, а Баба Яга. Я цябе ведаю! У маёй мамы голас танчэйшы.
    Як ні клікала Баба Яга, Піліпка не паслухаў яе.
    — Добра ж, — падумала Баба Яга, — зраблю я сабе танчэйшы голас.
    Пабегла яна да каваля і кажа:
    — Каваль, каваль, натачы мне язык, каб танчэйшы быў.
    — Добра, — кажа каваль, — натачу. Кладзі яго на кавадла.
    Палажыла Баба Яга свой доўгі язык на кавадла. Каваль узяў молат і пачаў кляпаць язык. Адкляпаў так, што ён зусім тонкі зрабіўся. Пабегла Баба Яга на возера ды кліча тоненькім галаском:
    — Піліпка-сынок, плыві пад беражок, з'еш піражок!
    Пачуў Піліпка і падумаў што гэта маці яго кліча. Падплыў да берага, а Баба Яга — цоп яго ды ў мяшок.
    — Цяпер ты мяне не падманеш! — радуецца Баба Яга.
    I, не адпачываючы, прынесла яго дадому. Выкінула з мяшка і кажа дачцэ:
    — Вось ён, падманшчык! Палі ў печы, пячы яго. Каб да абеду гатовы быў.
    Сказала так, а сама пайшла некуды. Дачка запаліла ў печы, прынесла лапату і кажа Піліпку:
    — Лажыся на лапату, я цябе ў печ саджаць буду.
    Лёг Піліпка і падняў ногі ўгару.
    — He так! — крычыць ведзьміна дачка. — Гэтак я цябе ў печ не ўсаджу.
    Піліпка звесіў ногі уніз.
    — He так, — зноў крычыць ведзьміна дачка.
    — А як жа? — пытаецца Піліпка. — Пакажы сама.
    — Дурны ты! — вылаяла яго ведзьміна дачка. — Вось як трэба. Глядзі!
    Лягла яна сама на лапату, выпрасталася. A Піліпка за лапату ды ў печ. I засланкаю яе засланіў, каб не выскачыла з гарачай печы.
    Толькі ён выбег з хаты, бачыць: Баба Яга ідзе. Піліпка скокнуў на высокі густы явар і схаваўся ў галлі.
    Зайшла Баба Яга ў хату, панюхала — смажаным пахне. Дастала з печы смажаніну, наелася мяса, косці на двор выкінула ды пачала качацца па іх, прымаўляючы:
    — Павалюся, пакачуся, Піліпкавага мяса наеўшыся, крыві напіўшыся.
    А Піліпка адказвае ёй з дрэва:
    — Паваліся, пакаціся, доччынага мяса наеўшыся, доччынай крыві напіўшыся.
    Пачула гэта ведзьма і аж учарнела ад злосці. Пабегла да явара і давай яго зубамі грызці, падгрызаць.
    Грызла, грызла, зубы паламала, а моцны явар стаіць, як стаяў. Пабегла тады Баба Яга да каваля:
    — Каваль, каваль, выкуй мне сталёвую сякеру, а то я тваіх дзяцей паем.
    Спужаўся каваль, выкаваў ёй сякеру.