Чытанка для дзіцячага садка
Выдавец: Медзісонт
Памер: 372с.
Мінск 2008
Каток абтросся — і з усіх ног дамоў панёсся.
— Ну, як паляванне? — пацікавіўся стары Кот. — Ці ўпаляваў хоць адну Мышку?
— Злавіў, — мяўкнуўКаток. — ТолькібабкаМатруна адабрала — рукавічкай у мяне запусціла.
I Каток расказаў усё, як было.
— Дурненькі, — уздыхнуў стары Кот. — Гэта ты не Мышку злавіў, а ў клубок нітак учапіўся... Наша справа — мышы!
— А якія яны, мышы? — трэці раз пацікавіўся Каток.
— А яны, гэта, — наморшчыў лоб стары Кот, — сыр любяць. Я, помню, адну злавіў калі яна галоўку сыру грызла.
I зноў стары Кот, вырашыўшы, што растлумачыў дастаткова добра, улёгся зручней, каб сон дасніць, а Каток трэці раз на паляванне падаўся.
Цераз двор прабег, вакол хаты абышоў, у хлеў зазірнуў. Бачыць — на бервяне звярок сядзіць, чорную скарыначку грызе. Сам маленькі, шэранькі, хвосцік да зямлі звісае.
«Па ўсіх прыкметах — Мышка, — падумаў Каток. — Але чаму яна хлебную скарыначку грызе, а не сыр? Трэба спытацца, а то і трэці раз памыліцца няцяжка...»
Падышоў Каток і ледзь чутна пытае:
— Ты любіш сыр?
— Ой! — схамянулася Мышка і ад перапуду хлебную скарыначку ўпусціла. — Люблю, — прызналася яна.
— Цудоўна! — пацёр Каток лапкі. — Урэшце я цябе злаўлю і папалудную.
Зразумела Мышка, што трэба неяк выкручвацца, сваё жыццё ратаваць, — пачала хітраваць.
— Пачакай крышку, паважаны Кот, — пачала яна прасіць і наўмысна Катка Катом назвала. — Раз мне выпаў лёс табе на абед трапіць — нікуды
не падзенешся. Толькі ў мяне зараз усе зубы чорныя — сам бачыў, я гарэлую скарыначку грызла. Адпусці на хвілінку дадому — зубы пачысціць. He да твару табе, паважанаму Кату, нейкай там Мышкай-замухрышкай палуднаваць.
Прыемна Катку такія словы чуць. Нават сам сябе паважаць пачаў.
— Добра, — згадзіўся. — Ідзі, толькі доўга не затрымлівайся.
Шмыгнула Мышка ў норку і як у ваду канула.
А Каток аж дасюль каля норкі сядзіць — Мышку чакае. Калі, вядома, не падрос за гэты час ды не паразумнеў.
Лялька
Яўген Баравы
-Д ^@ама вядзе Таню з дзіцячага садка. На 1^1 сцяжынцы валяецца лялька — голая, з Sадарванай рукой. Хлапчук, які прабягаў міма, ударыў ляльку нагой. Яна ўпала на спіну і прастагнала:
— Ма-ма!
У лялькі адарвалася і другая рука. Бедная лялька! Таня пашкадавала яе, асцярожна ўзяла на рукі і спытала:
— Табе баліць?
— Ма-ма! — зноў жаласна прастагнала лялька і заплюшчыла блакітныя вочы.
— Таня, кінь ляльку! — загадала мама. — Паглядзі, якая яна брудная!
— Мамачка, ёй жа баліць!
— Ляльцы не баліць, яна не жывая, — растлумачыла мама.
— Але ж яна плача, значыць — баліць, — сказала Таня і таксама заплакала.
Дома Таня выкупала ляльку ў ванне. Тата прырабіў ёй рукі, а мама пашыла квяцістую сукенку. Ах, якой прыгажуняй стала лялька! Таня бярэ ляльку на рукі, і яна радасна кажа:
— Мама!
Вайна вясны з зімою
Цётка (Аляізія Пашкевічанка)
®>-у-асварыліся вясна з зімою і пачалі адна друI I гой на злосць рабіць. Зіма гоніць снег, a У > вясна — дождж, зіма паўзе з марозам, вясна лезе з адлігаю, і йзноў няма парадку. Цярпелі людзі, цярпелі, а пасля давай рабіць, давай радзіцца, па чыёй тут старане ім стаць. Адны казалі: «Мы яшчэ не вымалацілі збожжа, не навазілі дроў, не адпачылі пасля летняе работы, хай пабудзе зіма». Другі йзноў крычалі: «Вон зіму! яна нас памарозіць; мы і так лапці патапталі, кажухі абдралі. Досіць нам яе; хочам вясны». I няведама, як то яно прайшло б на тым сходзе, каб не ўвайпіоў старэнькі старац і не пачаў жаліцца на зіму.
Вушы ў яго былі адмарожаны, рука пакрэпла*, світка падзертая, сам ён дрыжэў ад сцюжы. Убачыўшы старца, увесь сход закрычэў у адзін голас: «Не хочам зімы! Хай вясна йдзе да нас». Бедная зіма заплакала горка на людзей; слёзкі яе цяклі з стрэх, білі па шыбах, разліваліся па зямлі,
* Заледзянела.
сцякалі ў лужы, з лужаў у рэчкі, з рэчак у моры, з мораў у акіяны.
А вясна смяялася, строілася ў краскі, гарцавала па палёх, песцілася па садох, пяяла з гггушкамі, цалавалася з дзеткамі, аж пакуль не пасварылася з летам.
Мама
Аляксандра Смоліч
zna рынку неяк адбілася ад маткі дзіця, ды I—| ^блутаецца між народам. Заблудзілася бедV V нае, плача, бегае, шукае маткі. Пытаюць людзі ў яго: «Якая ж твая мама, дзетка?» А яно скрозь слёзы і кажа: «Хіба вы не ведаеце? Мая ж мама за ўсіх дабрэйшая і прыгажэйшая».
Матуліны рукі
Вера Вярба 3 маленства яны нас Да сэрца гарнулі, Пяшчотныя, добрыя Рукі матулі, Што з ранку працуюць Няспынна і лоўка — Дачушку накормяць, Прычэшуць галоўку, Кашулю пашыюць, Правераць задачу I сына суцешаць, Калі той заплача.
Матуліны рукі Нас цешаць, галубяць, Так шчыра, як маці, Ніхто нас не любіць. Матуліны рукі — Адзіныя ў свеце, Шануйце, любіце Заўсёды іх, дзеці.
Вішанькі-чарэшанькі
Леся Украінка
Заблішчалі чарэшанькі Між лісточкаў клейкіх. Чарэшанькі вабяць вочы Дзетачак маленькіх.
I хлопчыкі, і дзяўчаткі Каля дрэўца скачуць, Ручкі ўгору падымаюць I ледзь-ледзь не плачуць. Рады б вішню з'есці, Ды высока лезці: На дыбачках станеш — I ўсё ж не дастанеш.
«Ой, вішанькі-чарэшанькі Наліліся сокам, Дык чаму ж вы, спелыя, Выраслі высока?» «Мы выраслі высока, Таму і даспелі, Калі б выраслі мы нізка, Нас даўно б вы з'елі».
Галінка і верабей
Максім Танк
— Галінка-вярбінка, — Прасіў верабей, — Мо пакалыхала б
Маіх ты дзяцей?
Галінка не хоча Дзяцей калыхаць.
— Ідзіце, казулі, Галінку ламаць! Казулі не хочуць.
— Ідзіце, ваўкі, Лавіці, караці Казуляў такіх, Якія не хочуць Галінку ламаць, Якая не хоча
Дзяцей калыхаць. Ваўкі не схацелі.
— Прыходзьце, стральцы, Каб непаслухмяных Ваўкоў правучыць, Якія не хочуць
Казуляў караць, Якія ляняцца
Галінку ламаць, Якая не хоча
Дзяцей калыхаць... Пайшлі паляўнічыя ў лес на ваўкоў: Спалохана зверы Пабеглі з дуброў,
Пабеглі казуляў
Лавіць і караць;
Казулі пабеглі Галінку ламаць, Галінка ж вярбінка Са страху хутчэй Давай калыхаць Вераб'іных дзяцей.
3 тых дзён без спачынку, Каб кожны быў рад, Калыша галінка
Малых птушанят.
Шпак
Тадзіяна Кляшторная
На бярозцы пад акном Я шпаку прыладзіў дом. Толькі адысці паспеў — Шпак адразу прыляцеў. Дом утульны аглядае, Песню весела спявае.
У шпака ёсць у двары Вельмі добрыя сябры.
Зубры
Дарыса Геніюш
Белавежаю крочаць зубры, Пушчы слаўнае валадары.
I гарбы ў іх крутыя, і рогі, Саступаюць усе ім з дарогі: I мядзведзі, і злыя ваўкі
Зразу кідаюцца ў бакі.
Толькі зайчык адзін не баіцца, Скача, скача ля светлай крыніцы.
На кані скачу
Ганна Іванова
— Я-чу, я-чу! На кані скачу. Ані ў кога, ані ў кога не было каня такога! Гоп-гоп!
Гой-гой!
— Ты куды, герой? Ты куды на коніку, коніку-услоніку?
— Я скачу дахаты! Там баран рагаты абаранкі дае, забаўлянкі пяе! Гоп-гоп!
Гой-гой!
— Можна мне з табой?
Маша і мядзведзь
Руская народная казка
Жылі-былі дзед і баба. Была ў іх унучка Маша. Сабраліся раз сяброўкі ў лес — у грыбы ды ў ягады. Прыйшлі зваць з сабою і Машу.
— Дзядулька, бабулька, — кажа Маша, — пусціце мяне ў лес з сяброўкамі!
Дзед і баба кажуць:
— Ідзі, толькі глядзі ад сябровак не адставай, a то заблудзішся.
Прыйшлі дзяўчаткі ў лес, пачалі збіраць грыбы ды ягады. Вось Маша — за дрэўца ды за другое, за кусцік ды за другі — і адышлася далёка ад сябровак.
Пачала яна гукаць, пачала іх клікаць. A сяброўкі не чуюць, не адгукаюцца.
Хадзіла, хадзіла Маша па лесе — зусім заблудзілася.
Зайшла яна ў самую глуш, у самы гушчар. Бачыць — стаіць хатка. Пастукала Маша ў дзверы — ніхто не адзываецца. Штурхнула яна дзверы — дзверы і адчыніліся.
Увайшла Маша ў хатку, села каля акна на лавачку.
Села і думае:
«Хто ж тут жыве? Чаму нікога не відаць?»
А ў той хатцы жыў вялізны-вялізны мядзведзь. Але яго тады дома не было: ён па лесе хадзіў.
Вярнуўся ўвечары мядзведзь, убачыў Машу, зарадаваўся.
— Ага, — кажа, — цяпер не пушчу цябе! Будзеш у мяне жыць. Будзеш у печы паліць, будзеш кашу варыць, мяне кашай карміць.
Пабедавала Маша, пасумавала, ды нічога не зробіш. Пачала яна жыць у мядзведзя ў хатцы.
Мядзведзь на цэл ы д зень пойд зе ў лес, а Машы наказвае нікуды без яго з хаткі не выходзіць.
— А калі пойдзеш куды — усё роўна злаўлю і тады ўжо з'ем!
Пачала Маша думаць, як ёй ад мядзведзя ўцячы. Наўкол лес, у які бок ісці — не ведае, папытацца няма ў каго...
Думала яна, думала і прыдумала.
Прыходзіць раз мядзведзь з лесу, а Маша і кажа яму:
— Мядзведзь, мядзведзь, пусці мяне на дзянёк у вёску: я бабулі і дзядулю гасцінцаў занясу.
— He, — кажа мядзведзь, — ты ў лесе заблудзішся. Давай гасцінцы, я іх сам занясу.
А Машы якраз гэта і трэба!
Напякла яна піражкоў, дастала вялізны кораб і кажа мядзведзю:
— Вось глядзі: я ў гэты кораб пакладу піражкі, а ты занясі іх дзядулю і бабулі. Ды памятай: кораб па дарозе не адчыняй, піражкоў не даставай. Я на дубок залезу, за табой сачыць буду!
— Добра, — кажа мядзведзь, — давай кораб!
Маша кажа:
— Выйдзі на ганак, паглядзі — ці не ідзе дожджык!
Толькі мядзведзь выйшаў на ганак, Маша хуценька залезла ў кораб, а на галаву сабе паднос з піражкамі паставіла.
Вярнуўся мядзведзь, бачыць — кораб гатовы. Узваліў яго на спіну і пайшоў у вёску.
Ідзе мядзведзь паміж ялінкамі, брыдзе мядзведзь паміж бярэзінкамі, у лагчынкі спускаецца, на ўзгоркі падымаецца. Ішоў-ішоў, стаміўся і кажа:
— Сяду на пянёк, З'ем піражок!
А Маша з кораба:
— Бачу, бачу!
He сядай на пянёк. He еш піражок! Нясі бабулі, Нясі дзядулю!
— Ну і зіркастая, — кажа мядзведзь, — усё бачыць!
Падняў ён кораб і пайшоў далей. Ішоў-ішоў, ішоў-ішоў, спыніўся, сеў і кажа:
— Сяду на пянёк, З'ем піражок!
А Маша з кораба зноў:
— Бачу, бачу!
He сядай на пянёк, He еш піражок! Нясі бабулі, Нясі дзядулю!
Здзівіўся мядзведзь:
— Ну і хітрая! Высока сядзіць, далёка глядзіць!
Устаў і пайшоў хутчэй.
Прыйшоў у вёску, знайшоў дом, у якім дзед з бабай жылі, і давай з усяе сілы стукаць у вароты:
— Тук-тук-тук! Адмыкайце, адчыняйце!
Я вам ад Машы гасцінцаў прынёс.
А сабакі ўчулі мядзведзя і кінуліся на яго. 3 усіх двароў бягуць, брэшуць.
Спужаўся мядзведзь, паставіў кораб каля варотаў а сам хутчэй у лес наўцёкі.
Выйшлі тут дзед і баба да варотаў. Бачаць — кораб стаіць.
— Што гэта ў корабе? — кажа бабуля.
А дзед падняў вечка, глядзіць — і вачам сваім не верыць: у корабе Маша сядзіць — жывая і здаровая.