Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі  Лявон Юрэвіч

Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі

Лявон Юрэвіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 214с.
Мінск 2001
40.08 МБ
Няхай бы зрабілі гэта й тыя, хто нават вельмі, нават цяжка вінаваты. He кажу, што будзе пасьля таго кожнаму дараваньне народнае. Я і сам яшчэ не гатовы, каб усё і ўсім дараваць».
Гэта пра бальшыню беларускай эміграцыі, што баялася вярнуцца з-за жахаў сталінскіх лягероў ці проста
1 Наша слова (Мн.) 1991. №26 (38).
2 Наша слова. 1992. №7 (63). 19 лютага.
былі «другія прычыны». Чаму яна мае спавядацца? У чым яе віна? Спавядацца перад кім? Ці спавядацца ў тым, што не захацела вярнуцца «на роднну», якая была ня прыказачнай злой мачыхай, а крыважэрным Молахам? Што не захацела мяняць гітлераўскіх рабскіх лягероў на сталінскія?
Відаць, што 45 гадоў абліваньня беларускай эміграцыі памыямі, хлусьнёй і паклёпамі, настойлівае дзяўбаньне пра тое, што ўся эміграцыя — здраднікі, калябаранты й ворагі беларускага народа — зьмяшаньне беларускасьці з фашызмам! — усё гэта, відаць, пакінула сьлед. Яшчэ й цяпер сядзіць гэтая атрута ў нашых суайчыньніках на бацькаўшчыне: яна ёсьць нават у тых, што завуць сябе дэмакратамі.
Размова з аўтарам адказу — спадаром Валерам Навіцкім — адбылася ў ягоным доме ў Таронта 16 ліпеня 1998 г.
Л. Ю.: Пачнем, мабыць, з таго, што ня толькі я, але й астатнія ведаюць пра Вас вельмі няшмат: быў такі пісьменьнік В. Грэскі, аўтар «Пагібелі сэксота»3, але наўрад ці хто атаесамляе В. Грэскага й аўтара артыкулу ў «Зважай». Таму, можа, пачнем ад пачатку, ад Вашых бацькоў, ад Вашай біяграфіі даваеннай. Хто Вы, Вашае сапраўднае імя, прозьвішча, адкуль Вы паходзіце.
В. Н.: Фактычна маё імя прозьвішча не Валер Навіцкі, а Валянцін Новік. Я жыў у польскім лягеры й пісаўся Новік (Nowick). Мяне палякі зрабілі Навіцкім (Nowicki), а я кажу ім:
— Я не хачу быць Навіцкім. Адкіньце і — мне яго дабавілі.
3 Конадні (Нью Ёрк). 1954. №2. С. 29—34; перадрук: Спадчына (Мн.). 1997. №1. С. 228—234.
— Чакай, чакай, памалу. Калі зьмяніў прозьвішча?
— He мяняў, гэта мне зьмянілі.
— Як ты пачнеш гэтую цяганіну, то цябе ня пусьцяць у Канаду, бо нашто ты мяняеш прозьвішча? Ты недзе быў? Можа, у СС?
І гэтак я застаўся зь і на канцы. Нарадзіўся я 12 лістапада 1920 г. у вёсцы Дубейкі, за 3 км ад Грозава, 3 км ад Канюхоў і 22 км ад Слуцку. Я вучыўся ў пачатковай школе ў Пятрылаве, пайшоў вельмі рана, у 6 гадоў. Гэта доўгая вёска, паўтара кілёмэтры, што на Случчыне рэдкасьць: у нас вёскі сядзяць вельмі густа, але малыя. Чатыры клясы правучыўся там, a тады пайшоў у Грозава, у няпоўнасярэднюю школу. Л. Ю.: У Вас вялікая была сям'я?
В. Н.: Было тры браты, я самы меншы. Міша быў большы, з 1912 г., Юзік — з 1913-га, я — з 1920-га. Брат Юзік уцёк на станцыю Ін, гэта каля Хабараўску. Там жыў гадоў 5 ці 6, працаваў, здаецца, бугальтарам. Міша ўцёк у Менск. Там блізкія сваякі былі. Ён быў мэнэджэрам нейкае фабрыкі. Бацьку арыштавалі й далі яму 10 год. Ён адсядзеў 3 гады з паловаю: працаваў на Беламорска-Балтыйскім канале імя Сталіна, а там адзін дзень лічыўся за тры.
Паколькі мы жылі ў 100-кілямэтровай паласе ад польскае граніцы, дык трэба было, каб усе дарослыя (з 18 год) мелі пашпарты. Бацька пайшоў браць пашпарт. Яго адразу арыштавалі, не далі нават і дадому вярнуцца. Маці занесла вопратку. Яго адразу й вывезьлі, мы нават ня ведалі дзе. Потым, за гадоў 4, прыйшоў чалавек да нас дый кажа да мамы:
— Я жыў з Вашым мужам. Мы былі ў Карагандзе, у капальнях медзі. Ваш бацька там памёр, у капальні, унізе. І там яго й закапалі.
Кажа, бацька памёр у 36-м ці ў 37-м годзе.
Л. Ю.: Нават невядома, за што яго другі раз арыштавалі?
В. Н.: Няведама. Як першы раз судзілі, то гэта была так званая ў саветаў «выязная тройка». Пракурор, судзьдзя й адвакат. Адвакат, дарэчы, мог бы абараняць, але фактычна ніколі не абараняў, а памагаў судзьдзю. Тады выязная тройка ўхапіла трох чалавек. У кожнай вёсцы было. Вінаваты ці невінаваты — гэта няважна.
А гэта таму, што ў нас калгас тры разы арганізоўваўся й разы тры раскідваўся: арганізуецца й за месяцы два-тры назад раскідваецца... To тады саветы вырашылі ўзяць тэрорам. Быў такі латыш, дырэктар Грозаўскай школы, Мезіс зваўся. Зьбірае зборку, бабы ідуць, а мужчыны хаваюцца, дык ён і мужчын зганяе. А меў ён такі сьмешны акцэнт латыскі. Наганам па стале стукаў і казаў:
— Я вам пакажу, кулацкае атрэп'е, што вы раскідваеце калгас.
І трох чалавек — Харытончыка, майго бацьку й яшчэ аднаго Новіка (па-вясковаму іх звалі Бацяны) — арыштавалі. To мой бацька й Харытончык не вярнуліся, а Бацян вярнуўся й дажыў да сьмерці.
5—7 клясы я вучыўся ў Грозаве, у грозаўскай школе. У таго самага Мезіса, што быў дырэктарам школы. У 5-й клясе мусіў сядзець два гады — не таму, што Ken­exa вучыўся, а таму, што нас раскулачылі. Скончыў у 1936 г. і бьгў, як казалі, мацак, бо я вельмі добра вучыўся. 3 нашай клясы амаль усе падаліся ў Слуцак — у той час у Слуцку адчыніўся пэдтэхнікум. Такі чатырохпавярховы будынак, недалёка ад станцыі. Але не прынялі нікога, толькі мяне й дзяўчыну з нашай вёскі, яна была дачка майго хроснага бацькі — Пыка. Валя Пыка.
Пачаў вучыцца. Давалі стыпэндыю — 60 рублёў на месяц, а хто мае ўсе «4» і «5», то таму давалі
павышаную стыпэндыю — на 10 рублёў больш. Я ўвесь час, усе 3 гады, на павышанай стыпэндыі быў. Я быў у клясе «Д». На кожным курсе было па 5 клясаў. Курсаў — 4. У кожнай клясе 20—22 асобы, на курсе — прыблізна 100 чалавек.
Прозьвішча дырэктара я ўжо ня помню, — ясна, быў партыец. Завучам быў Лісоўскі, для студэнтаў наздвычайна паршывы чалавек. Усе студэнты жылі ў інтэрнаце, у дамах. Я жыў спачатку на Капыльскай вуліцы, а потым перасяліўся пад рэчку Случ. To гэты Лісоўскі меў прывычку: выйдзе, стане пад дзьвярыма й слухае, што гавораць студэнты. Дык яго адвучылі: нехта зьмененым голасам кажа:
-— А Лісоўскі стаіць, як цюцька, пад дзьвярыма.
Ды хоп, дзьверы адчыніў, а ён і стаіць.
Дарэчы мяне, калі яшчэ вучыўся, хацелі са Слуцкага пэдтэхнікуму выкінуць. А сталася так. Далі заданьне апісаць што-небудзь з жыцьця сваёй сям'і, а я, як той дурак... Мая маці паходзіла з багатай сям'і, з Сакалоўскіх. Было ў іх 5 ці 6 братоў, і толькі адна, самая меншая — дзяўчынка, мая мама. Усе браты служылі ў арміі; самы старэйшы брат, Філя, скончыў школу прапаршчыкаў, потым стаў паручнікам, даслужыўся да штабс-капітана, камандаваў батальёнам на Аўстрыйскім фронце, у 1916 г. пайшоў у атаку й не вярнуўся. Цела не знайшлі. Усе казалі: у палон забралі. А я думаю: напэўна, аўстрыякі забілі й закапалі. To я ўзяў і напісаў пра яго. А мне кажуць:
— А-га, дык ты, брат, вунь зь якой сям'і паходзіш! To ў цябе дзядзька быў штабс-капітан.
Я адказваю:
— Слухайце, дайце рады. Дзядзька-капітан загінуў у 1916 г., а я нарадзіўся ў 1920-м. Што я вінаваты?
— Но-но, бачыш, ты з кулацкай сям'і, з афіцэрскай сям'і.
— Ён жа змагаўся за Расею, ён жа змагаўся з аўстрыякамі,
— Трэба паглядзець, ці табе месца ў школе.
А я ўжо на другім курсе вучуся, атрымліваю павышаную стыпэндыю, вучуся добра, настаўнікі мяне хваляць. Што мне рабіць? А быў у нас настаўнік гісторыі Бурлыка. (Адно толькі, як прыходзіць сялянскае дзіця першы раз у школу, дык сядзіць ды ў носе калупаецца. А ён тады: «Вось знайшоў гэтую капальню. Дай і я затхну пальца табе».)
Дык гэты Бурлыка кажа:
— Слухай, — я тады быў малады, чарнявы, мяне троху выцягнула, — слухай, вучысься ты добра, але цябе пагоняць. To табе толькі адна рада — уступай у камсамол.
Каб уступіць, трэба было двох чалавек, хто б паручыўся. І я не магу знайсьці, хто б згадзіўся. Аж у нас быў такі Пракапеня, ён добра вучыўся, быў кіраўніком камсамольскай арганізацыі на курсе. To ён ды яшчэ адзін паручыліся за мяне. Гэтак я на другім курсе ўступіў у камсамол. Таму й скончыў вучобу, бо інакш выкінулі б...
У 1939 г., як стаў Цімашэнка наркомам абароны й пачалася фінская вайна,_увялі ваенізацыю: да гэтага часу настаўнікаў ня бралі ў армію, а тады пачалі браць. 3 нас узялі, можа, якіх 40 ці 50 студэнтаў-выдатнікаў і паслалі ў школы, каб выкладалі, a сканчаць мусілі завочна.
Скончыў я ў 1939 г. завочна курсы й атрымаў пасьведчаньне: на беларускай і расейскай мовах, герб БССР, усё чыста, такая вялікая прыгожая папера. І, знаеце, дурніцу зрабіў: як мяне хацелі арыш-
таваць і выдаць саветам у 1945 г., то я той дакумэнт і савецкі пашпарт спаліў. Цяпер, як кажуць, укусіў бы сябе за мяккае месца, аж не дастану. Гэта такая была б памяць! Засталася толькі адна памятка ў мяне: на сваю самую першую зарплату ў Капылі купіў кашалёк, вось ён і цяпер у мяне. To яму ўжо 50 год. Усюды ён быў са мною, нават у канцлягеры...
Закончыў я вучыцца, але грошай не было, касьцюма добрага не было за што купіць. To мой брат сярэдні, Юзік, у той час ён ужо працаваў у Асіповічах, у УВСР4, то ён даў мне касьцюм. Працаваў я спачатку ў Рыме, або ў саўгасе імя Дзяржынскага. Там сталоўка была вельмі танная: капеек 50 — і вы маеце абед. І першае, і другое, і нават кавалак мяса.
Тады ж, у 1939 г., як «асвабадзілі» Заходнюю Беларусь, то мяне й яшчэ колькіх накіравалі туды. Помню, прыехаў у Менск, быў ва Ўралавай, міністра асьветы (а яе муж быў міністрам здароўя БССР). Сабралася нас, можа, чалавек 15—20. Яна нам яшчэ слова сказала, каб мы добра паводзіліся й, так сказаць, «прадстаўлялі» савецкіх настаўнікаў.
Л. Ю.: А зь якой мэтай Вы ехалі, вучыць?
В. Н.: Так. Як настаўнік. Накіравалі мяне спачатку ў Нясьвіскі раён, а потым у Ляхавіцкі, бо спачатку была Нясьвіская вобласьць, а тады памянялі на Баранавіцкую (неяк я прыехаў у Нясьвіж, а кажуць, што ўжо кіраўніцтва перавялі ў Баранавічы, то я назад у Баранавічы прыехаў).
Л. Ю.: І што Вы выкладалі? Беларускую мову?
В. Н.: He. Я мог бы выкладаць беларускую мову... О! Я тады паступіў завочна ў Пэдагагічны Інстытут імя Максіма Горкага ў Менску, на літфак: беларус-
4 Участок военно-стронтельных работ.
кая мова й літаратура й расейская мова й літаратура. Але мне не прыйшлося выкладаць беларускую мову, бо не было каму выкладаць гісторыю. To мусіў я выкладаць гісторыю й гісторыю ВКП(б). А беларускую мову выкладалі, помню, Говар і Надзя Сакалоўская; пазьней яны пажаніліся. Скончылі Віленскую Настаўніцкую Сэмінарыю, гэта няпоўная вышэйшая, але фактычна мелі адукацыю большую, чым я.
У той самы час нават пасылалі мяне як прапагандыста на сьвяты даклады чытаць сялянам: якія добрыя калгасы, якое шчасьлівае жыцьцё й г. д. Людзі часам задавалі вельмі казытлівыя пытаньні. Неяк адна жанчына падышла ды кажа: