Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі
Лявон Юрэвіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 214с.
Мінск 2001
М. Г.: Беларускае культурнае жыцьцё пачало разьвівацца дзесь пад канец 1942 г., калі цывільная адміністрацыя пачала пераходзіць у рукі беларусаў. Бо 1941 і прынамсі палову 1942 г. уся адміністрацыя была ў руках прапольскага або прарасейскага насельніцтва, якое ставілася да ўсяго беларускага абсалютна варожа. Спачатку кіраўніцтва АК з Польшчы досыць эфэктыўна кіравала антыбеларускімі дзеямі немцаў, і было цяжка. Адзінае, што было, — пачатковае школьніцтва. Газэтаў пару выходзіла. Выданьняў выходзіла вельмі мала. I то гэта было толькі ў Менску, ну, можа, у большых гарадох — у Баранавічах, у Слоніме. А больш нічога не было. От добра пра гэта Няміга-Паланевіч у вашых «Запісах»13 падаў. Шкода, больш ніхто не закрануў такой важнай тэмы!
Моладзь пачала арганізоўвацца. І так званы беларускі аддзел прапаганды: мой брат, Стэльмах, Бузак, Катовіч — яны змаглі пераканаць немцаў, што тыя робяць вялікую памылку, слухаючыся нагавораў, даносаў на беларусаў, бо ўсіх нашых прадстаўлялі камуністамі. І немцы беларусаў альбо саджалі, альбо нішчылі. Асабліва ў меншых мясцовасьцях, як у Лідзе. Я ня знаю, як у Гарадзеншчыне й у самой Горадні, але было вельмі дрэнна.
Калі намесьнікамі акруговых кіраўнікоў-немцаў сталі беларусы, тады вага сапраўды пераважыла на
13 Мікола Ганько мае на ўвазе альманах «Запісы» БІНІМ, супрацоўнікам якога зьяўляецца Л. Юрэвіч (заўв. рэд.).
наш бок, тады ўсюды ў школах мастацкая самадзейнасьць пачала разьвівацца сапраўды шалёным тэмпам. Запрацаваў тэатар. Праўда, будынак Тэатру Опэры й Балету быў пашкоджаны, ня знаю, на што яго выкарыстоўвалі. Па-другое, побач тэатру стаялі пахаваныя ў дрэвах зэніткі. Затое выязныя групы менскага тэатру, хор пачалі езьдзіць паўсюль — беларускія песьні загучэлі па ўсёй Беларусі, там, дзе была цывільная адміністрацыя, гэта значыць, пад Магілёвам, Гомлем, Берасьцем, нават у Беластоку, хаця Беласток належаў да адміністрацыі Ўсходняй Прусіі. Наклады газэт павялічваліся, зьявіліся мясцовыя газэты, якія даводзілі беларускаму насельніцтву, каб дамагаліся сваіх правоў. Тым больш гэтых правоў здабывалі. Нягледзячы на тэрор. Зразумела, адказам на гэта былі правакацыі бальшавіцкай партызанкі. Усюды, дзе рабілася беларуская справа, зараз жа зьяўляліся дывэрсійныя групы, якія нападалі на немцаў, а тыя спаганяліся на беларускіх вёсках ці малых мястэчках. Немцы да канца 1943 г. не маглі зразумець, што іхнымі рукамі іх б'юць. Тут яны прысьпешвалі свой канец.
Школьніцтва было носьбітам культуры, самадзейнай культуры, бо прафэсійных артыстаў, трэба прызнацца, было мала: з Магілёўскага, Гомельскага ці Полацкага тэатраў бальшавікі пасьпелі вывезьці артыстаў. Праўда, у Менску й у заходняй частцы Беларусі, якую немцы захапілі хутка, засталася даволі вялікая частка прафэсійных сілаў; гэтых сілаў хапіла на тое, каб адрадзіць беларускую культуру. На беларускай мове ставіліся опэры. Я ня знаю, хто іх перакладаў. Па-беларуску ставіліся надзвычайна прыгожыя канцэрты. Я любіў пайсьці на канцэрты беларускіх песьняў і танцаў, усе артысты ў
нацыянальных строях. Калі я быў у Менску, сапраўды адчуваў, што жыву ў сталіцы Беларусі. He пад нямецкай акупацыяй. Акупацыя была сама сабой, немцы былі, але культурнае жыцьцё віравала. Хаця вышэйшай школы не было, затое іншыя школы дзеялі. Здаецца, была школа балету, зарганізаваліся трупы. Я знаю, што быў тэатар у Баранавічах, у Наваградку, у Вялейцы нешта было і ў большых раёнах. Нічога дзіўнага, што беларуская культура ажыла. Пасьля пагрому 1933—37 гг. яна як самародак вырасла за гэтыя два з паловай, няпоўныя тры гады.
Л. Ю.: Кажаце, пры спрыяльных умовах можна даволі хутка адрадзіцца?
М. Г.: Абсалютна. А тут былі неспрыяльныя ўмовы! А тут усё саматугам рабілася. Гарадзкім уладам пракарміць тэатры, артыстаў было вельмі цяжка. Вацлаў Іваноўскі рабіў тытанічныя высілкі, каб гэты тэатар, гэты хор, эстрадная група існавалі.
Л. Ю.: А што ставілі?
М. Г.: «Паўлінку», «Пінскую шляхту»...
Л. Ю.: Тодара Лебяды «Загубленае жыцьцё» ня ставілі?
М. Г.: «Загубленае жыцьцё» было ў тэатры.
Л. Ю.: Аляхновіча ставілі?
М. Г.: Ставілі. Вось я забыўся, як гэта п'еса называлася, дзе герой галавой аб сонца ўдарыўся. Я помню, ужо так публіка рагатала. Я дастаў мусіць, 4 білеты. Былі дзяўчаты з Наваградку. Пірожнае кутііў. Яны так ужо задаволеныя былі. Між іншым, на адным зь імі курсе Рагулева жонка была. Яна была ў Саюзе Моладзі, але я яе не вадзіў у тэатар. Аднагодка мая была. Я аднагодак ня браў. Два гады маладзейшыя —• пара. Я такіх і браў — 18 гадоў.
А жонка Рагулі, Люда, была паважнейшая. Яна кіравала групай. Вучылася на курсе акушэрак, ці штось такое.
Я меў зь дзяўчатамі праблему, бо тады пачалі бамбіць Менск і трэба было заганяць іх у бункер. Там пабудавалі бункер — моцны, бэтонны. Помню, раз сагнаў іх... Ну што? Мне ж 20-ы год бьгў, прайшоў гэтыя курсы, дык дысцыпліну меў. А яны заўсёды думалі, што спэцыяльна кінуць бомбу на гэты дом.
Л. Ю.: На школьны?
М. Г.: На школьны. Гэты будынак драўляны, аднапавярховы, але вялікі.
Л. Ю.: Калі прыяжджалі цяпер...
М. Г.: Няма знаку.
Л. Ю.: Але хадзілі шукаць?
М. Г.: Я спэцыяльна папрасіў пляменьніка, каб заехаў. Няма нічога. Недалёка ад хлебзаводу. Адзін будынак стаяў, кругом было ўсё бачна. Можа, каб ніхто ня мог незаўважна падысьці да яго блізка.
Л. Ю.: А што, былі спробы?
М. Г.: Нехта раз з муроў стрэліў. У нас жа пад бокам было так званае Смаленскае стрэльбішча, — праўдападобна, якісь дурак так назваў; нават не бальшавіцкі, а прамаскоўскі дурак...
Пра культурнае жыцьцё я мушу закончыць. Яно сапраўды пакінула сьлед... Я думаю, што людзі, якія гэта пражылі, і сягоньня помняць.
Л. Ю.: Ня пішуць нічога пра гэта. Вось пра некаторыя рэчы Вы й зараз ня хочаце расказваць, прозьвішчы назваць.
М. Г.: Я ня знаю, ці гэтыя людзі жывуць, ці не, дзе яны й што зь імі...
Л. Ю.: Сёньня прыналежнасьць да СБМ можа пашкодзіць таму, хто жыве?
М. Г.: Так-так. У 1993 г. і вэтэраны СБМ, і моладзь хацелі зрабіць у тэатры імпрэзу, але ў апошнія 8 гадзін ім адмовілі, не пусьцілі. To зрабілі перад тэатрам...
Л. Ю.: Але нічога такога там не адбылося, ні рэпрэсіяў, ні бойкі.
М. Г.: Нічога ў тэй час не адбывалася. He пусьцілі — і ўсё. Сабралася чалавек 200, пасьля выйшлі да мэтро (там недалёка станцыя). У мяне ёсьць фатаграфія. Там я знаю, каторыя былі вэтэраны. Адседзелі, усе адседзелі.
Л. Ю.: Спадар Мікола, Ваш брат пакінуў дзёньнік. Што Вы думаеце зь ім рабіць?
М. Г.: Ставіш мяне ў тупік. Я дам, каб нехта выкарыстаў яго ў адпаведным напрамку. У адпаведным часе, думаю, ён будзе выкарыстаны як гістарычная памятка. Там самае цікавае, на што я зьвярнуў увагу: ён ужо ведаў, што ён беларус, мала таго, што праваслаўны, і былі каталікі, якія сябе пісалі беларусамі. Беларусу было цяжка папасьць у гімназію. Трэба было быць сапраўды выдатнікам. А да таго ж яшчэ й грошай каштавала. Хаця за майго брата таму, што быў абсалютны выдатнік, плацілі толькі палову. Там таксама знойдзеш, як ён пайшоў ва ўнівэрсытэт, альбо пра стаўленьне польскіх колаў да габрайскага насельніцтва. Там запісана вельмі добра: жыды гавораць, што палякі іх перасьледавалі раней; яны гавораць праўду, бо так і было.
Л. Ю.: Я думаю, што на гэтым скончым. Але што б хацелася расказаць?
М. Г.: Наагул не люблю гаварыць пра ваенны час. Гэта пэрыяд страчанай маёй маладосьці. Пачынаючы ад 15 год я ўжо быў ня дома. І да 24 год, пакуль ня трапіў V Канаду, гэта было не жыцьцё, а існавань-
не, пражываньне з дня на дзень. І таму, калі б гэта не датычыла беларускай справы, я пра гэты пэрыяд і не ўспамінаў бы. Проста некаторыя любуюцца ўспамінамі, як там і што рабілі. Для мяне гэта важнае толькі таму, што беларуская справа тады фармавалася. І я сам вырастаў гэтым, мае думкі, маё мысьленьне фармаваліся. Таму я ўспамінаю. Удзячны табе, паважаны Лявон, што магу падзяліцца.
А што хацелася б расказаць?.. Фактычна я вельмі скупы на расказы, асабліва, дзе я ёсьць дзеючая асоба. Мне здаецца, што расказваць пра сябе — гэта самахвальства, чаго я страшэнна не люблю. Проста не маіу зносіць, калі хто сам сябе хваліць. Сгарая пагаворка майго дзедкі Юрачкі (мамін тата) была такая: хто сам сябе хвале, няхай таго пярун спале. Мне было 12 гадоў, дык я помню добра: у яго такая чорная барада была; усе нешта гаварылі, а ён сядзеў і піў такімі маленькімі чарачкамі. Любіў, хай маленькія, абы некалькі. Слухаў, слухаў і сказаў:
— Божа, Божа, Ты мяне на старасьць год не забяры.
Да астатняй мінуты жыў чэсна й памёр вельмі хораша. Прыйшоў зь лесу, загадаў бабцы зварыць бульбы саломкай. Яна зварыла яму, заскварыла, але ўжо есьці не было каму. Абапёрся на стол і памёр.
Як шырока і далёка Беларуская зямля — Заклікае вёску, горад Кліч магутны юнака.
Гэй, з намі, гэй, з намі радамі Юначка, юнак, Бяры ты, бяры ты, нясі ты Сяброўскі наш знак.
Сёньня сілы маладосьці Сорам дома марнаваць.
Трэба шчыльнымі радамі Йсьці Радзіму будаваць.
Гэй, з намі, гэй, з намі радамі Крок роўна трымай, Глянь мужна,
Глянь мужна, пой дружна І такт адбівай.
Беларусь — краіна наша.
Твае дзеці юнакі, Для цябе жывём і служым — Мы твае будаўнікі.
Гэй, з намі, гэй, з намі радамі Наперад сталь-грудзь.
Хай рвецца, Хай рвецца-нясецца — ЖЫВЕ БЕЛАРУСЫ'4
14 Словы Міхася Ганька, музыка М. Іванова.
Валер Навіцкі. 1999 г.
Бачына другая
ВАЛЕР НАВІЦКІ
Ва ўжо далёкім 1991 г. газэта «Наша слова» надрукавала даволі няўцямны артыкул тагачаснага галоўнага рэдактара Э. Ялугіна пра пісьменьніка Кастуся Акулу «Хто ён, гэты канадзец, які ўпарта хоча застацца беларусам?»1. Адказ на яго зьявіўся ў часапісе «Зважай», перадрукаваным потым тым самым «Нашым словам»2. Вось невялікая цытата з друтога, «зважаеўскага», артыкула, што дасьць уяўленьне пра сутнасьць палемікі:
Далей, у канцы свайго артыкула сп. Ялугін раіць сп. К. Акулу, каб ён напісаў успаміны-споведзь «пахрысьціянску бязьлітасна перш за ўсё да самога сябе». Далей чытаем:
«Было б вельмі пажадана, каб і іншыя хто з беларускай эміграцыі знайшлі ў сабе сілы зрабіць тое ж па магчымасьці без прадузятасьці, так, як быццам яны на споведзі ў царкве. Бо сапраўды то была б іхная споведзь перад суродзічамі, дзеля ачышчэньня і ўласнай душы перад Богам.