• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі  Лявон Юрэвіч

    Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі

    Лявон Юрэвіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 214с.
    Мінск 2001
    40.08 МБ
    — Хочаш, давай, будзе ўсё — хлеб, масла.
    Так пражылі месяц, потым амэрыканцы ўсіх забіралі, і нас — у лягер. Паколькі мы былі польскія грамадзяны, дык нас v польскі лягер. Я меў даку-
    мэнты, але мусіў усяго пазбыцца: пад гарой аўстрыяцкай выкапаў яму й закапаў.
    Л. Ю.: Тэарэтычна можна знайсьці. Калі б паехалі... М. Г.: Калі б паехаў... 50 гадоў мінула.
    Л. Ю.: А як Вы з Салаўём пазнаёміліся?
    М. Г.: У гэтым польскім лягеры хлопцы мае кажуць:
    — Паедзем дадому!
    А я ім:
    — Чаго вы сьпяшыцеся?
    — Да мамы, да таты...
    Я там на хаду пазнаёміўся з украінскім настаўнікам, гадоў 35—40. Як я пачаў зь ім гаварыць, ён пазнаў, што я не паляк. Пытае:
    — Ты адкуль?
    — 3 Маладэчна.
    — Знаю... To ты беларус?
    Як пацьвердзіў, ён перайшоў на ўкраінскую:
    — Я ўжо пачаў працаваць у амэрыканцаў. У магазыне складаю ўніформы.
    У яго быў сябра старэйшы. Пазнаёмілі мяне зь сям'ёй: украінцы, мужык такі падбіты, а жонка яго даглядае. Дык я прынясу трохі ад амэрыканцаў з кухні хлеба, астаткі мяса, то яна за гэты кусок хлеба мне есьці зробіць, адзежу памые.
    Спачатку нас было ў лягеры чалавек 300. Перабралі, 120 чалавек пакінулі, астальных — мяцёлкай, а нас прыпісалі на працу. Аднаго разу, у нядзелю, я пайшоў у горад і пачуў царкоўны сьпеў. Спяваюць як на пачатку літургіі: «Благославн, душа моя, Господа». Сьпяваюць так, як у нас. Я чую і не магу знайсьці: царквы няма. Я пахадзіў-пахадзіў, згубіў тэй сьпеў, усё прапала. Вярнуўся дадому, у лягер, у барак. Сяджу. Так сумна, такая адзінокасьць.
    Дык прыйшоў да мяне тэй украінец, пытае:
    — Чаго ты сумуеш ?
    Я расказаў яму пра здарэньне. А ён кажа:
    — Там манастыр ёсьць.
    А гэтыя ўкраінцы таксама праваслаўныя былі. Ен да сваіх. Сярод тыдня, ва аўторак ці ў сераду, прыходзіць ды расказвае:
    — Гэта ж вашыя й ёсьць — у іншым украінскім лягеры, Там Беларускі Камітэт ёсьць.
    Дык я, як субота прыйшла, ногі падмазаў і зайцам, проста каля ракі, праз увесь гэты Зальцбург на аднэй назе. Прыйшоў, гляджу: «Камітэт Украінцаў у Аўстрыі». А побач маленькімі літаркамі напісана: «Беларускі Камітэт у Аўстрыі». Іду: пакой, стол, сядзіць дзяўчына-прыгажуня, а прысеўшы на гэтым стале аднэй палавінкай, фліртуе зь ёю кучаравы чорненькі дзяцюк. Я падыходжу, яны перарвалі свае флірты. «Добры дзень».
    Л. Ю.: Гэта Грыцукі былі?
    М. Г.: Нс Грыцукі, а Грыцук і Вольга Дуброўская. Кажу, штб я шукаю. Адказваюць: усё тут, вось сакратарка. А старшынёй, здаецца, быў Дудзіцкі. Яна бярэ бляначку, каб упісваць мяне. Я называю сябе. A гэты дзяцюк пытае:
    — Адкуль жа ж ты?
    — 3-пад Маладэчна.
    — На хутары жыў?
    Я ўжо на яго гляджу:
    — Так.
    Ён тады:
    — Гаспадарка ў вас даволі вялікая была.
    — Ну, гаспадарка, хутар.
    — У вас была адна белая карова, а ўсе астатнія чорныя. Коні рыжыя, адзін бэльгійскі, вялікі.
    Тады ён ужо доўга не гуляў са мной:
    — Маёр Грыцук. У 1938 г. я ў вас у 86-м палку адбываў зборы.
    У нашай хаце бываў! Я расказаў, што ў польскім лягеры жыву, хацелася б да сваіх бліжэй.
    — Ну, — кажа, — ня ведаю, месца няма. Будзем глядзець, праз тыдзень наведайся.
    А ён ужо ўлез, распараджаецца жыльлём ва Ўкраінскім Камітэце. Беларусаў там болей было.
    Яшчэ пазнаёмілі мяне зь сям'ёй Мерляковай жонкі. Там гэты Альбэрт прыйшоў, мы зь ім пазнаёміліся, і я пайшоў, шчасьлівы... За тыдзень ці два ён мне знайшоў кватэру.
    А нашы зьбіраліся на літургію ў манастыры. Сьпявалі мацней, а сьвятар ціханька гаварыў. Таму, калі я першы раз пачуў сьпеў і, на тэй сьпеў пайшоўшы, не знайшоў царквы, бо перасталі сьпяваць, — я й згубіў, куды ісьці.
    Я прыступіў адразу сьпяваць: я ж умеў чытаць па царкоўна-славянску.
    Значыцца, знайшлі кватэру, прапісалі мяне. А я ўжо пайшоў жыць да амэрыканцаў у кашары. Мне трэба было толькі месца, каб лічылася, што я там прыпісаны, бо тады была УНРРА: калі ты выпісваесься зь лягеру, то траціш статус бежанца, а калі страціў статус, з табой маглі зрабіць, што хацелі. A калі ты ў лягеры, то, значыцца, цябе УНРРА бароніць. Дык я прапісаўся.
    У кашарах я ў сяржантаў 42-й дывізіі дзеншчыком быў. Былі яны з рэзэрву. Між іншым, са штату Нью Ёрк. Плацілі мне добра: 200 аўстрыяцкіх шылінгаў на два тыдні, работы 5—6 гадзін. Я кватэру пачышчу, што трэба пазьбіраю, зраблю ў пральні й пайшоўу магазыны. У мяне сьпіс, што ім купляць есьці, а яны мелі прывілей жыць на кватэры й харчавац-
    ца, як хацелі, бо ўсе добраахвотнікі, на афіцэрскіх пасадах. Толькі што ніхто зь іх не хацеў прыняць афіцэрскага званьня: баяліся, што пашлюць у Японію ці яшчэ кудысь. Аднак плацілі ім добра.
    3 суботы на нядзелю я там, перасплю, каб ня ехаць у кашары. Харчоў прынясу з сабой, цукру 5 фунтаў. Раз на месяц на 5 даляраў нам выдзялялі (даляраў у рукі не давалі) тавару: цыгарэты, можна бутэльку гарэлкі, чакаляду, цукерак, кансэрвы, пасту для зубоў... Усяго — шыла, мыла і цьвіка... Таксама й салдатам давалі й далярамі плацілі, а нам аўстрыяцкімі...
    Пазнаёміўся я з Алесем Салаўём. І вось Грыцук і Алесь кажуць:
    — Добра было б часапіс выдаваць.
    Я адказваю:
    — У чым справа? Граматныя, ты ж гісторык.
    Разам сабяромся. Я прынясу бутэлечку каньяку, дый адразу й закусачкі. Сядзем тут. Цэлая гісторыя, у літаратурны вечар выліваецца: Алесь свае вершы чытае, Грыцук свае прыгоды расказвае (ён вельмі многа ведаў гэтых розных, Ясеніна, — такі памятлівы бьгў; ня знаю, як гэта й паўтарыць, толькі й запомніў: «на рукаве своем повешусь»),
    Л. Ю.: А Дудзіцкі не чытаў?
    М. Г.: Дудзіцкі трымаўся як бы збоку, час ад часу бываў, але вельмі рэдка. Ну, дык вырашылі выдаваць часапіс8. Я гавару:
    — Трэба знайсьці паперу, знайсьці матрыцы, машынку.
    Давай іпукаць. Усё сабралі. Як гэта робіцца? Я кажу, што пакажу. У Менску якраз гэта была адна з маіх функцыяў — друкаваць рататарныя выданьні.
    8 Тут ідзецца пра выданьне «Пагоня: Зь беларускага жыцьця» (заўв. рэд.).
    Л. Ю.: Друкавалі?
    М. Г.: Так, круціў — гэтыялісткі, цыркуляры. 500, 1000 штук. Брат казаў — я рабіў, часамі паказваў (там такая Гертруда сядзела, яна нават чытаць-пісаць ня ўмела, але выдавала важную пані — немка!), a што немцы не павінны былі бачыць — хаваў: ніхто ж мяне не кантраляваў. Прыйду, накручу, сабяру, зрабіў сваё, падзякую — і пайшоў. Гэта там, у камісарыяце...
    Ну, дык кажу: «Я ўмею». Вольга Дуброўская ўмее пісаць на машынцы. Добра... Машынку нейкую дасталі, 1923 году, мая аднагодка. Ляп, ляп, ляп! Але нічога... Набілі матрыцы, першы нумар, напісалі, фарбы трэба было набіваць рукой. Колькі там экзэмпляраў трэба было? Мабыць, 200: людзей многа было. 4 старонкі, папера благая, фарба адразу расплываецца, а як замнога, дык распаўзаецца. Усе такія задаволеныя: маем пісьменьнікаў і нават друкара маем! А мяне Алесь Салавей ахрысьціў: Вэрцік Посік. А Вэрцік Посік — гэта герой якогасьці апавяданьня, які таксама рабіў у друкарні й, што б ні рабіў, у яго ўсё размазвалася. І праўда, гэтыя матрыцы былі такія благія, што разлазіліся. Трэба 200 надрукаваць, да 180 зь іх нафарбаваць, a 20 астатніх так далікатненька, каб гэтыя матрыцы не падзёрліся. Халера! Гэта ня тое што на рататары круціць, a на плоска, так, як Францішак Скарына рабіў. І мы пачалі гэтак выдаваць. Ня помню, колькі нумароў выдалі. Пакуль я быў — гэта 1946—47 гады — мы й выдавалі. Прыеду на суботу, адмахаю, а яны ўжо пісалі. Грыцук пісаў.
    Л. Ю.: А што ён пісаў?
    М. Г.: Усё гістарычнае...
    Л. Ю.: Нарысы?
    М. Г.: Так, пра Рагвалода, пра Альгерда, пра Рагнеду, пра Эўфрасіньню Полацкую. У яго заўсёды было, бо ён гісторык.
    Л. Ю.: Вы збольшага ведаеце ягоную біяграфію?
    М. Г.: Што я магу сказаць? Грыцук нарадзіўся ў жніўні 1911 г., паходзіў з шляхоцкай беларускай сям'і ці з багатых мужыкоў — цяжка сказаць9. Праваслаўнага роду. Яму было цяжка вучыцца. Бацька меў вялікі кусок зямлі ў Белавескай пушчы й млын. Гэта штось надзвычайнае было: ён мог вучыць дзяцей. Усьлед за Алесем і малодшыя сёстры паканчалі сярэднюю школу. Гэта было вялікае дасягненьне, бо за вучобу трэба было плаціць грошы. Ён пасьля сканчэньня пачатковай школы пайшоў у настаўніцкую сэмінарыю. І скончыў, працаваў настаўнікам, а ў міжчасе скончыў курс гісторыі ў Варшаўскім Унівэрсытэце. Адслужыў войска, быў прапаршчык, намінацыі на афіцэра яму не далі. Калі пачалася вайна, яго забралі ў войска, быў паручнікам, браў удзел у абароне Варшавы, паранілі.
    Л. Ю.: Пра малодшага брата Грыцука, Міколу...
    М. Г.: Ага, Міколка дзесь там патрапіў зарганізаваць батальён.
    Л. Ю.: Дзе? У Беларусі?
    М. Е: У Беластоку. І тады шаля вагаў перахілілася на беларускі бок. Там у Белавескай пушчы дзейнічала савецкая партызанка, АК. І тады немцы пабачылі, што яны зрабілі стаўку на польскіх даносчыкаў — зацятых ворагаў немцаў, ну, і Грыцук выкарыстаў гэта. Проста супраціў, збройная сіла беларуская стала ў абароне. Адзін з гэтых удзельнікаў — Міхась Белямук.
    9 Паііппых зьвестках (Bialoruskie Zeszyty Historyczne (Bialystok). 2000. # 13), A. Грыцук нарадзіўся 3 ліпеня 1910 г. у сялянскай сям'і.
    Л. Ю.: На чыім баку ён быў?
    М. Г.: Ён быў у батальёне гэтага Грыцука. Алесь Грыцук знаў пра Белямука. Так, ён браў там удзел. І ня тое што са зброяй, а нават і зь цяжкой зброяй, зь цяжкімі кулямётамі — з усім. Ён, здаецца, афіцэрам таксама быў. Калі хлопцы сканчалі вышэйшую асьвету, то аўтаматычна за Польшчаю давалі паручніка. А немцы далі яму капітана.
    Л. Ю.: А гэты Мікола зараз жыве?
    М. Г.: He, ён загінуў.
    Л. Ю.: Калі?
    М. Г.: Падчас вайны. Мо ў якой бамбёжцы? Грыцук ведаў, што ён загінуў. Ці яго хто забіў?..
    Л. Ю.: 3 палякаў?
    М. Г.: Так, штось такое. Ён загінуў, але зрабіў там надзвычайнае, баронячы беларушчыну, баронячы якраз беларускі актыў ад польскай і савецкай партызанкі, якія вельмі моцна стараліся вынішчыць беларускае.
    Л. Ю.: А Грыцук-старэйшы займаўся толькі гістарычнымі пытаньнямі?
    М. Г.: He, ён школьніцтва вёў, тады ж і зрабілі ўсё школьніцтва беларускім. Польская мова была толькі ў польскіх школах. Дзе не было нармальна, дык прыходзіў узвод ці зьвяз і наводзіў парадак. Расказваў такія гісторыі... Дзесьці запісаныя ўспаміны...
    Л. Ю.: А дзе яны?
    М. Г.: У жонкі... У яго ж кніжка, я дайду да гэтага... Ён стаў асьветным афіцэрам у БКА ці ў беларускай дывізіі. Ён так скончыў вайну асьветным афіцэрам — у рангу капітана, здаецца. Ён быў адным з палітыкаў, якія мелі палітычную гнуткасьць, выхаваньне, амаль што як Абрамчык. Заўсёды ў яго была якаясь магчымасьць кампрамісу. Нехта казаў, што ён