Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі
Лявон Юрэвіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 214с.
Мінск 2001
бесхрыбетны, але ён ня быў бесхрыбетнікам. Ён быў цьвёрды нацыянальны бээнэравец — яшчэ зь Беластоку. Ён і Васіль Тамашчык (епіскап Васіль) падпольна працавалі ў БНР і ў Беларускай Незалежніцкай Партыі былі; калі б немцы раскрылі, то пастралялі б к чорту.
Л. Ю.: І Грыцук таксама?
М. Г.: Пэўне, што й гэты Міколка!..
Л. Ю.: І Грыцук з Зальцбургу пераехаў адразу ў Канаду?
М. Г.: Ён у Зальцбургу быў душой усёй нашай групы. Ня толькі групы. Адзін лягер, другі, трэці... Усюды былі беларусы. Як што, да каго беглі? Да Грыцука. Ён умеў і з тымі ўкраінцамі, з начальствам. Таго ў шахматы абыграе, таму прайграе. Пазнаёміўся з шэфам УНРРА; тэй быў польскага паходжаньня, лагойскі паручнік. Як стане Грыцук яму пушкі заліваць, як Варшаву бралі, тое-сёе, то — прасі, што хочаш. Каму трэба кватэру на сям'ю ці каго іірапісаць... Ён заўсёды вясёлы, з усьмешкай, папяроску курыць, сабе на плячо попелам... А як у добрым настроі, ну дык Ясеніна пачынае:
А Русь всё также будет жйть, Плясать й плакать у забора.
Ужо там мы зь ім на кватэры жылі... Усё, чаго я набраўся — ці пісаць, ці з гісторыі, ці беларускасьці — усё ад Грыцука.
Л. Ю.: Калі ён памёр?
М. Г.: Яму было няпоўных 65 гадоў. He дажыў да пэнсіі. Л. Ю.: А Вы сказалі пра кнігу, якую ён напісаў.
М. Г.: Як трэба было разьяжджацца, гэтыя хлопцы паехалі ўсе ў Англію на шахты, далей ад бальшавікоў. Яны ж усе вайсковыя былі. Дакумэнты ім па-
рабілі, але ўсё роўна, як казаў Сьцяпан (ён быў такі спакойны чалавек):
— Лягу спаць, а чорт вусаты сьніцца. Трэба чым далей.
На пачатку 1946 г., як толькі сталі запісваць на эміграцыю, яны ўсе, чалавек 40, запісаліся. Пару не запісаліся, працавалі на амэрыканцаў. Дык Грыцук у 1947 г. ужо быў у Канадзе. Пайшоў працаваць у лесе на кантракт. Пісьменны чалавек, а стаў забойшчыкам. Штампляваў дошкі. Пасьля прыехаў у Таронта. Тут якіясь работы браў, пасьля паступіў вучыцца на радыётэхніка, скончыў курс і працаваў доўті час інспэктарам тэлевізійных апаратаў. Грамадзкай працай займаўся вельмі шчыра — увесь свой вольны час, пісаў у газэтах. Але задумаў зьмяніць працу; паехаў у Атаву й стаў магістрам бібліятэчных навук, напісаў працу, абараніў і потым працаваў у некалькіх публічных месцах, пакуль ня ўладзіўся ва ўнівэрсытэце ў Кінгстане.
Л. Ю.: Там, дзе Янка Садоўскі працаваў?
М. Г.: Так. Ён хацеў зрабіць дактарат. Страшэнна любіў Багдановіча, напісаў працу пра яго. Толькі абараніць ужо не пасьпеў.
Л. Ю.: Вы пра гэтую кнігу казалі?
М. Г.: Так. Я ня знаю, дзе яна захоўваецца. Думаю, што жонка ягоная мае яшчэ. Можа, яна копію пераслала... Хацеў хтосьці яе выдаць. Праца зробленая; можа, яна патрабуе рэдагаваньня, бо Грыцук праз усё сваё жыцьцё не пазбыўся роднага паддяскага дыялекту. У яго прабівалася заўсёды. Зь яго сьмяяліся:
— Ты ж, Грыцук, ня ўмееш гаварыць па-беларуску.
— Як белавескі зубар, — адказвае, — можа гаварыць па-беларуску?
Л. Ю.: Вы казалі пра Дудзіцкага, пра нейкую гісторыю, што зь ім здарылася. І наагул, якое ўражаньне ў Вас засталося? Бо я чуў рознае...
М. Г.: Дудзіцкі, я знаю яго толькі з Аўстрыі, раней не спатыкаў. Потым паехаў у Вэнэсуэлю, бо прыбояўся, што бальшавікі кокнуць. Падаўся як далей. Чаму ён трымаўся далей ад нас? У яго з гэтымі хлопцамі выйшла якоесь непаразуменьне зь фінансавага боку. А было гэта так.
Спачатку хадзілі нямецкія грошы, потым увялі аўстрыяцкія. Пасьля вайны была інфляцыя, спэкуляцыя, і людзі мелі шмат грошай. І вось адпаго прыгожага дня ў канцы 1946 ці ў 1947-м абвесьцілі, што грошы гэтыя прапалі, уводзяцца новыя грошы. Кожны мае права выменяць столькі й столькі грошай і атрымаць 60 шылінгаў (раўнаважна 6 далярам). Мы працавалі, месяц ці два нам не плацілі — тры выплаты, кажуць: «Ня маем грошай». Аказалася, амэрыканцы ведалі пра будучую вымену, то не хацелі нам даць старымі — хацелі адразу даць новымі. Яны пасьля нам як сваім работнікам аддалі ўсё. Тыя, хто працаваў, меў права больш выменяць грошай. А тым, хто меў грошы, але ня ўмеў даказаць, адкуль тыя грошы ўзяліся, — ім не выменьвалі. Але Дудзіцкі якімсьці цудам пазьбіраў у хлопцаў грошы, — а тыя мелі шмат, бо таксама працавалі пры амэрыканцах, спэкулявалі трохі, — але потым сказаў, што ня можа выменяць...
Я ня быў пры гэтым, бо мне не было патрэбы: я нават пару хлопцам выменяў свае. Я распускаў, многа грошай меў. Зьбіраць багацтва?.. Добра, што вайну перажыў. А некаторыя багацелі... Дык я пры гэтым ані не пацярпеў. Але гэтыя хлопцы далі яму тыя грошы, а ён ім не аддаў... Я пра гэта нічога ня
ведаў. Неяк сядзелі, быўтакі сяброўскі вечар, і Алесь Салавей чытаў верш; толькі запомніліся два радкі:
Цябе накорміць жаба цыцкай, Пантэра хіжая — Дудзіцкі.
Я кажу:
— Алесь, што такое, што ты так востра на Дудзіцкага?
Ён мне й расказаў.
Л. Ю.: Вы чулі, як Дудзіцкі чытаў вершы?
М. Г.: Чуў, але цяпер ня помню. Я ягонымі вершамі не захапляўся, ня мог прыраўняць ягонай творчасьці да Алеся Салаўя. Я Салаўя так любіў, як Багдановіча.
Л. Ю.: Ну, і любілі Салаўя больш як чалавека, былі зь ім блізкія.
М. Г.: He, я яго любіў як паэта. Ён жанаты чалавек, вельмі добры сябра, але вельмі капрызны.
Л. Ю.: У мяне было ўражаньне, што ён крыху нэрвовы, нават гістэрычны... Лёгка кідаецца ў роспач.
М. Г.: Так, так. Я ацэньваю творчасьць чалавека: калі добра, то ня трэба разьбірацца, быць вялікім філёзафам, закончыць 7 унівэрсытэтаў, сесьці й дагадацца, што там за думка ў яго. Калі ты думку адразу пачуў і зразумеў, калі табе прыйшло да душы — вось гэта ёсьць твор. А так дагадвацца, што ён думаў, калі пісаў... Прабач, можа, я й невук у гэтым, але казалі — тыя, хто якраз гэтым займаўся, — што я вельмі добра разумею паэзію. Што мае ацэнкі заўсёды былі вельмі трапныя.
Л. Ю.: Што Вам яшчэ запомілася ў Салаўя? Якім ён быў?
М. Г.: Ён быў moody. Як гэта па-нашаму?
Л. Ю.: Вельмі залежны ад настрою...
М. Г.: Так. Калі ў яго быў настрой, калі ён разыходзіўся, зь яго лілося. Сапраўды, селі, узялі чарку, нехта сказаў два словы, а ён бярэ кусок паперы — і вось на хаду ўсё гатова. Пасьля ён яго апрацуе, а ўсё вылілася адразу. Я бачыў, гэта ў мяне на вачах рабілася. Вось гляджу зборнік і ведаю, што калі напісана. Прынясу я каньячку бутэлечку маленькую й да вячэры таго-другога, жонка ягоная зробіць перакусіць. А яны вельмі бедненька жылі, ён не зарабляў — няздарны чалавек. Сам прызнаваў, што:
Дзівак паэта, ну й дзівак, хацеў насыціцца ён вершам! Пісаў, пісаў, цяпер — жабрак, сярод галодных — самы першы. Чаму, навошта, для каго глуміў паперу, чэрняй мазаў?
О муза, слаўная багіня, няўжо такі жыцьця закон?
Л. Ю.: А ў іх былі добрыя дачыненьні з жонкаю?
М. Г.: Так. Але ж moody: сварыўся зь ёю, як прыйдзе галодны... Ён працаваў вартавым, ці штось такога.
— Жонка, есьці давай!
— Я ж чакала, пакуль ты прыйдзеш.
— Есьці хачу! — крычыць на ўсю хату. А другі раз прыйдзе з усьмешачкай.
Я яго брыў: ня мог пабрыцца сам. Знаеце, у яго вусікі, а я яго прыгожанька пабрыю, дык ён ужо такі ўдзячны... Такое вось прыватнае жыцьцё. Вельмі цешыўся, калі сын у іх нарадзіўся, — вершы напісаў.
Знаёмства з гэткімі людзьмі адбіваецца на ўсё жыцьцё. Так што ведаючы ягоныя адносіны, паводзіны, дык гэта ўсё складаецца... У тэй час мне было пяжэй, оазумееце. я быў малалы, а пяпео я на 100%
разумею яго мо больш, чым хто другі. Чалавек, які правёў на тэй сьвет бацькоў, васьмёра дзяцей...
Л. Ю.: Ён фактычна цягнуў ваш часапіс?
М. Г.: Ня толькі ён, там былі й другія. Ён толькі ўсіх падганяў. У яго было так, што калі мае выйсьці ў нядзелю, дык у сераду маюць быць матар'ялы, у чацьвер мае быць надрукавана, у суботу мае быць адбітак, а ў нядзелю ў царкве — каб раздаць.
Л. Ю.: Расхоплівалі часапіс?
М. Г.: Колькі выдавалі, усе разыходзіліся.
Л. Ю.: А як Грыцук падпісваўся?
М. Г.: Здаецца, што Грыцук. Алесь вершы свае пісаў, і Грыцук пісаў штось таксама.
Л. Ю.: Вы нічога не пісалі?
М.Г.: Я не пісаў. Я быў Вэрцік Посік.
Л. Ю.: А што потым было?
М. Г.: Як я паехаў, дык часапіс спыніўся. Дык і ўсе паехалі, засталіся пару чалавек. Каму выдаваць? Грыцук паехаў у 1947 г., хлопцы выехалі ў 1946 г. у Ангельшчыну, у шахты, некаторыя ў Бэльгію паехалі. Яцэвіч выехаў у Штаты. Мерлякова жонка зь дзіцем выехалі ў Аргентыну, у Вэнэсуэлю — Дудзіцкі, Чалоўскі (старшыня гораду Маладэчна; ён фінансаваў нам, калі трэба было: золата ў яго было... чорт яго знае, адкуль).
Алесь Салавей не хацеў пакінуць жонкі й паехаць разам са мной, скажам, на фарму, а пасьля жонку забраць. Многія паехалі й пасьля сем’і забралі за 6 месяцаў, за год. Мой кузэн прыехаў сам, a жонка й чацьвёра дзяцей прыехалі за 6 месяцаў.
Л. Ю.: Ну, можа баяўся, што жонка не чакала б яго ці ня ехала б за ім?
М. Г.: He, я ня думаю, што так было б. Ён мог свабодна паехаць са мной, як я ехаў на фарму. Я б яму
дапамог запісацца ў амэрыканцаў. Там было цяжка запісацца, бо былі тысячы, 100 тысяч ці больш адных толькі адзінокіх хлопцаў. Гэта ж цэлая ўкраінская армія сядзела. 70 тысяч! Хлопцы ўсе па 18— 20, да 30-ці. А Канада не дурная, 200 тысяч сабе прыбрала адным махам.
Л. Ю.: У якім годзе Вы ў Канаду прыехалі?
М. Г.: У 1948-м.
Л. Ю.: Адразу ў Таронта?
М. Г.: He, на фарму — 35 міль на захад ад Таронта, пры вялікім каталіцкім кляштары. Цяжка было працаваць. Вельмі мала плацілі, але добра было: добра есьці давалі, чыста.
Я прыехаў на фарму 30 чэрвеня ці 1 ліпеня — цяпер ужо ня памятаю, знаю, што было сьвята. На другі дзень пайшоў даіць кароў, усе — колькі там было, гной кідаць і буракі палоць... Каровы нічога, спакойныя такія, вялікія, чорныя. Даіў машынамі. 30 кароў. Каб мець столькі малака, колькі з тых 30ці, нашых каровак трэба было б 60 штук. 40 фунтаў малака адна дае! Гэта прыблізна 20 літраў: з 30 кароў — 600 літраў малака. Столькі надаіць, і ў раніцу, і ў вечар. А некаторых прыходзілася яшчэ й удзень даіць, бо не маглі вынасіць столькі малака. У кляштары вучыліся 240 дзяўчат. Усё гэта для іх было.
Л. Ю.: Гэта жаночы кляштар быў?
М. Г.: Так, там дзяўчаткі вучыліся з усяго сьвету: з Аргентыны, Бразыліі, Мэксыкі, Штатаў, Канады...
Л. Ю.: Чаму ж яны самі не даілі?
М. Г.: Ну, дзяўчаты з 7 гадоў і да 18. Ім даіць? Яны ж плацілі грошы — панскія ж дзеці. Манашкі ня ўмелі даіць кароў. Яны курэй даглядалі, сьвіней; 100 сьвіней мелі.