• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі  Лявон Юрэвіч

    Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі

    Лявон Юрэвіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 214с.
    Мінск 2001
    40.08 МБ
    У 1939 г. ён астаўся, прыйшлі бальшавікі — палітрук і чырвонаармейцы — і пытаюць:
    — Хто ў вас тут афіцэр ?
    Бацька адказвае, што не афіцэр, а салдат, санітар. Брат да іх выйшаў:
    — Вось мая форма, вось мая вінтоўка.
    Аддаў вінтоўку й 9 патронаў.
    — Гэта ўсё, што я меў.
    Палітрук з чырвонаармейцамі забралі, далі расьпіску і пайшлі.
    Беларускую мову брат ведаў добра, і яго паслалі перш на настаўніка — недалёка ад нас, у Палачаны, здаецца. Але быў ён там нядоўга: яго прызвалі ў Чырвоную Армію. Аднак таксама не ўзялі адразу, далі лісток. Брат кажа:
    — Ня буду больш настаўнічаць.
    Пайшоў працаваць бугальтарам у Заготсена. Вясной 1941 г. яго паклікалі. Паехаў служыць у Кастраму, таксама ў санчасьць, старшым санітарам: ён ужо ўмеў рэзаць трупы. Пачалася вайна. Дзесь на поўнач ад Масквы трапілі ў акружэньне, цэлая дывізія. Міхась у баёх выносіў на плячах параненых і даглядаў іх у палявым шпіталі. Так з палявым шпіталем немцы й узялі ў палон. Ён добра гаварыў панямецку. Каб вучыцца мэдыцыне, мала было знаць лаціну — у польскай мове было мала падручнікаў, найлепшыя кніжкі былі па-ангельску й па-нямецку. Брат (ня ведаю чаму, можа, так было лягчэй) вывучаў нямецкую мову. Я бачыў яго падручнікі ў нямецкай мове, калі ён вучыўся мэдыцыне. Таму яго ўзялі ў шпіталі за перакладчыка, а потым забралі ў Нямеччыну, відаць, ён там вучыўся (нейк ніколі не было часу разабрацца толкам). Адтуль яго прыслалі ў Менск, дзе ён, здаецца, працаваўу газэце. Л. Ю.: У якой?
    М. Г.: У «Менскай газэце», ці якая іншая яшчэ была. А пасьля, як выбралі на кіраўніка Моладзі ў 1943 г... Я ніколі не даведаўся, чаму яго абралі. Такіх, як ён, было шмат. Ён быў не адзін з маладых былых савецкіх афіцэраў. Такіх было ў СБМ нямала: Стэльмах, Гарэлік, Бузук, Цікуноў Міхась... Можа, зьдзясятак. Гэта былі кіраўнікі. Яны й пачалі арганізоўваць моладзь. Рыхтаваліся некалькі часу, і 22 чэрвеня 1943 г. адбылося заснаваньне.
    Л. Ю.: Памятаеце, якою была гэтая ўрачыстасьць?
    М. Г.: Я быў у школе, туды прынесьлі радыё, сабраліся ў гімнастычнай залі ўсе, асабліва старэйшыя клясы, і слухалі па радыё, як гэта адбывалася ў Менску. Слухалі прамовы. Вучні былі ў анямелым захапленьні, што нешта робіцца беларускае, чыста беларускае. Я помню, як адбывалася прысяга. Нават некаторыя словы запомніліся: «Волатам буду стаяць і бараніць свой народ, сваю Бацькаўшчыну...» Потым яе апублікавалі ў часапісе «Жыве Беларусь!». Гэты запавет Міхась Ганько напісаў сам.
    Л. Ю.: Хто яшчэ там прамаўляў?
    М. Г.: Здаецца, Кушаль. Прамаўляў брат, генэральны камісар, — ён адчыняў: абвясьціў, што нямецкія ўлады дазваляюць арганізацыю моладзі... Бьгў вельмі прыгожы канцэрт, сыіяваў хор. Песьні пачулі беларускія патрыятычныя. Здаецца, адна зь іх была такая:
    Як шырока і далёка Беларуская зямля Заклікае нас...
    Кліч, магутная зямля...
    Гэта шчыльнымі радамі
    Йшлі краіну будаваць...
    Беларусь, краіна наша, Мы твае будаўнікі, Для цябе жывем і служым, Мы — твае будаўнікі...
    Хай рвецца, хай нясецца: Жыве Беларусь!
    Песень пісалі шмат, асабліва для моладзі...
    Л. Ю.: А якая форма была ў СБМ?
    М. Г: Зялёная остарбайтэраўская.
    Л. Ю.: Нейкія нашыўкі, знакі?
    М. Г.: Так, кіраўнікі насілі «Пагоню», а малодшыя значок СБМ: ромбік, усярэдзіне меч, рыдлёўка й Ярылаў крыж. На бел-чырвона-белым полі. І сьцяг быў.
    Л. Ю.: Мы гаварылі пра кнігу Раманоўскага6 й пра свастыку, якую быццам бы насілі...
    М. Г.: Гэта абсалютна немагчыма, каб беларусы, моладзь ці хто, насілі свастыку. Калі б хто начапіў свастыку, яго б адразу ў патыліцу... Праўда, немцы ў патыліцу ня білі — яны б далі ў лоб, і ўсё, канец быў бы. Бо насіць свастыку — гэта значыць, падшывацца пад іхную партыю.
    Л. Ю.: Значыцца, ні СБМ, ні рагулёўцы...
    М. Г.: He, ніхто не насіў свастыкі. Свастыку насілі толькі немцы. На руках свастыку насілі СА (гэта штурматрады, абарона партыі), арганізацыя «Тодт» — старэйшыя, не работнікі, а кіраўнікі, яшчэ СС — на кукардзе... Але нашы не маглі.
    Л. Ю.: Вельмі мала вядома пра апошнія дні Вашага брата. М. Г.: Была вялікая праца. Саюз Моладзі ўзмоцніўся за адзін год, было вялікае сяброўства, ніхто нават ня ведае, колькі сяброў было, бо прыбывала штодзень. Калі сёньня гаварылі пра 10 тысяч, то заўтра трэба было казаць ужо пра 12—15 тысяч. Такі быў тэмп разьвіцьця, асабліва ў канцы 1943 і пачатку 1944 г. Усе школы ў такіх гарадох, як Слонім, Баранавічы, Наваградак, Вялейка, Глыбокае... У Менску было, я знаю, некалькі тысяч моладзі ў Саюзе... Вядома, хто мог, тэй выехаў на захад пры адступленьні немцаў. Бальшыня засталася. Яны пацярпелі вельмі моцна. Я спатыкаўся зь сябрамі Моладзі якраз у 1993 г. вясной...
    Л. Ю.: У Беларусі?
    6 В. Раманоўскі. Саўдзельнікі ў злачынствах. Мн„ 1964.
    М. Г.: Так, у Менску. У мяне ёсьць фатаграфія, дзе вэтэраны, якія адсядзелі па 5, па 10 гадоў у Сібіры за тое, што былі маладымі дзяўчаткамі па 14—15 гадоў і належалі да Саюзу Моладзі...
    СБМ працягваў дзейнасьць у Нямеччыне. Апекаваўся моладзьдзю, усімі тымі, каго вывезьлі на прымусовую працу. Быў вялікі супраціў так званых лягерфюрэраў (гэта кіраўнікі лягероўрабочых), якія не хацелі дапусьціць Саюз, бо калі дзяўчына ці юнак уступаў у Саюз, яму давалі ўніформу, ягонае становішча мянялася: зь нявольніка ён ператвараўся ў вольнага работніка. І гэтага найбольш не любілі якраз усякія адданыя фашызму...
    Зімой 1944 г. я сам ехаў у лягер, каб зьмяніць становішча прымусовых, каб адчынілі браму. Ня помню дэталяў, але атрымаў я з Бэрліну ўпаўнаважаньне, і мы з адным немцам, фон Босэ, паехалі. Прыехалі ў лягер, брама зачыненая, стаіць вартавы: ня карнікавы, а ваенны, старшы лейтэнант, паіхнаму Obersturmbanfiihrer. Ну мы да гэтага лягерфюрэра:
    — Чаму ў цябе брама зачыненая?
    Ён адказвае:
    —■ Людзі на рабоце.
    А мы кажам:
    — Хочам паглядзець.
    Мы былі ва ўніформе. У лягерфюрэра морда разьетая, і кухаркі такія тоўстыя. А там фабрыка, хлопцы й дзяўчаты — худзенькія. Усе ў нейкай зялёнай форме, але брама зачынена. Я пытаю свайго немца, ці магу зь імі пагаварыць. А ён кажа: «Давай сьмела», — не любіў гэтых фашыстоўскіх лізаў, сам быў зь нейкага графскага роду. Кіраўнікі напужаліся. Ну, я пагаварыў. Нашыя кажуць:
    — Нікуды не выпускаюць.
    — Маеце права пайсьці ў кіно ў нядзелю, маеце права пайсьці на шпацыр...
    Дакладаю гэта свайму шэфу. О тэй даў ім!
    — Слухай, ты хочаш быць на фронце? Дык усе будзеце. Зьняць!
    І пра мардатасьць сказаў. Ды мы пачакалі да вячэры, паглядзелі ў кацёл.
    У некаторых месцах усё залежала ад такога чалавека. Недзе былі паскуды, а недзе — людзі, якія ня вельмі дрэнна ставіліся да нашае моладзі. Нашыя ж не былі нявольнікамі. Іх проста вывезьлі на работу. Дзесьці з-пад Гомля эвакуавалі, з Магілёўшчыны, з друтога берагу Дняпра, са Смаленшчыны.
    Ну, вось такая дзейнасьць была. Каму маглі, таму дапамагалі. Зразумела, што ўсім не маглі, бо беларусаў было даволі шмат. Украінцы тое самае рабілі. І, між іншым, лучнасьць паміж беларусамі й украінцамі была навязаная. Навязаў яе Міхась Ганько.
    Л. Ю.: Ужо ў Нямеччыне?
    М. Г.: У Нямеччыне. Украінцы вельмі добра да нас ставіліся, падказвалі, як паводзіцца зь немцамі. Бо былі мацнейшыя.
    Спачатку брат быў больш паслухмяны, я б сказаў, разгублены на сваёй пасадзе. Хацеў зрабіць найлепш для моладзі Беларусі, а ня ўмеў, усё ж такі ў 26 гадоў чалавек — не палітык яшчэ. А чым далей, ужо ў Нямеччыне, калі пазнаёміўся зь іншымі людзьмі, дык вельмі хутка зрабіўся цьвёрдым у дачыненьнях і бараніў інтарэсы СБМ вельмі заўзята й умела. Калі нейкая мела быць мабілізацыя ці што яшчэ, ён усяляк гэтаму працівіўся. Таму было непаразуменьне з Цэнтральнай Радай. Пасьля ён прымірыўся зь імі, але Астроўскі хацеў, каб моладзь была
    падпарадкаваная непасрэдна Цэнтральнай Радзе: з моладзі, хлапцоў па 18—20 год, хацеў зарганізаваць вялікую ваенную частку. А куды паслаць? Туды ж, супраць бальшавікоў. Тыя, што першыя пайшлі, дабравольцамі, то ўцяклі ў Францыю. А тыя, што пазьней — гэта была ўжо другая дывізія, добрая вялікая брыгада, — на фронт не пайшлі, так цягаліся па Нямеччыне. He папаліся ў лапы балыпавікоў: перайшлі да амэрыканцаў.
    Брат, Родзька й Гелда зарганізавалі парашутны батальён і пайшлі на Бацькаўшчыну. Яны зайшлі на Бацькаўшчыну, зайшлі ў Белавескую пушчу, і там сьлед братаў прапаў у 1947 г. Але ён ніколі ня трапіў ні бальшавікам, ні палякам у рукі.
    Л. Ю.: Інакш кажучы, проста невядома, што зь ім здарылася?
    М. Г.: Ёсьць дзьве магчымасьці: ён застаўся жывым, і яго схавалі ў Арміі Краёвай (тады ўжо АК пачала дзейнічаць супраць бальшавікоў, і яны маглі свайго схаваць — нічога дзіўнага), альбо загінуў.
    Л. Ю.: Хто быў яшчэ — Родзька, Гелда, Ваш брат...? М. Г.: Родзьку злавілі. Яго пакаралі. 3 Гелдам тое ж.
    Вітушка загінуў. Былі іншыя. Былі мае калегі з гандлёвай школы. Яны засталіся жывыя й да сёньня жывуць у Польшчы.
    Л. Ю.: Іх не паймалі...
    М. Г.: Ніхто не паймаў. АК перахавала — і ўсё.
    Л. Ю.: Вы можаце назваць іх прозьвішчы?
    М. Г.: He. Я ня буду называць: яны яшчэ жывуць.
    Л. Ю.: У Польшчы...
    М. Г.: He... І для чаго? Чалавек нейк прагаварыўся мне, дык потым шкадаваў: кажа, калі хто даведаецца, то немаведама што могуць зрабіць.
    Л. Ю.: Але пра лёс Вашага брата ніхто зь іх ня ведаў?
    М. Г.: Калі ведалі, дык яны нічога ня скажуць. Я б пабачыўся з тым чалавекам, які мне мог бы сказаць, але так ніколі й ня выпала спаткацца. Можа, ён баіцца спаткацца. Я хацеў паехаць у Варшаву, знайсьці яго там... To добры мой сябра, аднагодак. Я іх адпраўляў з Прагі; яны пайшлі праз Карпаты, a там у Белавежу. Я знаю, што былі публікацыі, я знаю псэўдонім брата, пад якім ён меў выступаць. У 1947 г. былі яго артыкулы.
    Л. Ю.: Артыкулы дзе?
    М. Г.: У нейкім лістку.
    Л. Ю.: І які быў псэўдонім? Таксама ня скажаце?
    М. Г.: «Доктар». Мы дамовіліся зь ім на разьвітаньні.
    Ён мне сказаў:
    — Ты ідзі на Захад. А са мной, калі зловяць, дык разьлічацца. To ідзі сваёй дарогай.
    Л. Ю.: А Вы гэтую лістоўку бачылі?
    М. Г.: Я бачыў яе перадрукоўку. Але мне самае важнае — псэўдонім.
    Л. Ю.: Значыць, у 1947 г. ён яшчэ быў жывы...
    М. Г.: Так, і гэта згаджаецца з усімі весткамі, што былі пра «Чорнага ката». «Чорны кот» — гэта Вітушка. Значыцца, ён супрацоўнічаў там, паколькі быў здольны да пісаньня, займаўся там агітацыяй. A вядома, што супраціў быў аж да 1950 г., потым АК разьвязалася, і яны пайшлі...