Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі
Лявон Юрэвіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 214с.
Мінск 2001
Надзея Абрамава-Тэадаровіч'
Канец XX ст., незалежна ад нашае гатоўнасьці й жаданьня, змушае агледзець і падрахаваць зробленае, колькасна ды якасна, у кожнай галіне, на сваёй дзялянцы. І пры такіх агледзінах — не апошніх гадоў, не апошніх дзесяцігодзьдзяў, а зробленага цягам стагодзьдзя, — становіцца відавочным, што нікуды не зьнікалі імёны дзеячоў, што ня ўчора мы даведаліся пра існаваньне беларускага Вялікага Княства Літоўскага, што не за нашым часам паўстала тарашкевіца. Беларуская гісторыя XX ст. збольшага напісаная. Збольшага, бо існуюць у ёй яшчэ прагалы — тэмы, падзеі, інтэрпрэтацыі, рэфлексіі, адным словам, тыя часткі агульнага цэлага, адсутнасьць якіх калі й не зьмяняе карціны мінулага, дык прынамсі робіць
Зь ліста да А. Віігіцкага. 28 ліпеня 1965 г. Архіў БІНІМ.
яе менш каляровай, вузейшай, прасьцейшай. Гэта — вырваныя бачыны з Кнігі Гісторыі. Адшукаць гэтыя бачыны й укласьці іх у Кнігу, няхай адно паасобныя зь іх — такім бачыцца заданьне й сэнс гэтай публікацыі.
Пры гэтым варта адцеміць, што дакумэнтаў, якія маглі б стацца глебаю высноў і абгрунтаваньняў, на эміграцыі бадай што нямашака (а ўжо што да такіх тэмаў, як Саюз Беларускай Моладзі, то, відаць, — і ў Беларусі2). Існуюць фактычна дзьве крыніцы. Першая — артыкулы ў беларускім эміграцыйным друку. Калі гаварыць пра падзеі II Сусьветнае вайны, тут варта згадаць такія публікацыі, як «Другая Сусьветная вайна на Беларусі. Бібліяграфічны даведнік» Юркі Віцьбіча3, A. К. «Праўда аб савецкай партызаншчыне»4, Ст. Крушыніча «Праўда аб савецкіх партызанах»5, «Партызаны на Меншчыне»6, У. Курыловіча «На роднай зямлі. Гутарка з камандзірам УПА»’, Гаравога
2 Ул. Гарэлік (М. Латушкін) згадвае: «Перад нямінучай эміграцыяй юнаку Катковічу даручылі вялікую скрыню архіўных матар'ялаў, якую ён давёз цягніком да Вілейкі, дзе разам зь ёй пайшоў у партызаны, як пасьля пераказаў П. Сьценьнік. Другую невялікую скрынку з важнейшымі архівамі я завёз у Нямеччыну, дзе здаў на перахаваньне ў невялікім мястэчку каля 15—20 кілямэтраў ад горада Хемніца» (Ул. Гарэлік. Успаміны пра арышт штабу СБМ // Беларус (Нью Ёрк). №466. 2000. Сгудзень. С. 2). Пра адсутнасьць архіваў у Беларусі ўскосна сьведчыць першая манаграфія, прысьвечаная СБМ: А. Каваленя. Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі. 1941 —1944. Вытокі. Сгруктура. Дзейнасць. Мн., 1999.
3 Юрка Віцьбіч. Антыбалыпавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. Нью Ёрк, 1996. С. 342—355.
4 Беларус. №145. 1969. Травень.
5 Бацькаўшчына (Мюнхэн). №28 (107). 1952. 13 ліпеня.
6 Бацькаўшчына. №4 (332). 1957. 27 студзеня.
7 Бацькаўшчына. №7 (51). 1949. 9 сакавіка.
8 Беларус. №65. 1958. 25 сакавіка.
«Хто спаліў Менск?»8, сэрыю публікацыяў, прысьвечаных групе «Чорны Кот», генэралу Вітушку: «Партызанская вайна на Беларусі»9, «Беларускі партызанскі рух»10, «Беларускія партызаны на вуліцах Вільні»", «Вітушка апраўдаў давер»12, «Вітушка шырыць змаганьне»13, артыкулы Ф. Кушаля: «Ад Менску да Лодзі»14, «Баяздольнасьць Савецкай Арміі»15, «Беларуска-Літоўская Дывізія»16, «Наша спадчына»17 ды іншыя.
Другая крыніца — роспаведы былых удзельнікаў, відавочцаў падзеяў.
Лявон Юрэвіч
9 Беларускае слова ў Амэрыцы (Нью Ёрк). №2. 1950. Люты.
'° Бацькаўшчына. №4—5 (186—187). 1954. 31 студзеня.
11 Беларус. №1. 1950. 20 верасьня.
12 Бацькаўшчына. №41(44). 1948. 26 сьнежня.
13 Бацькаўшчына. №14(58). 1949. 30 чырвеня.
14 Беларус. №1(25). 1953. 10 лютага.
15 Беларус. 1953. №№3(27), 4(28) (7, 24 лютага), №7—11 (31—35): 5, 18красавіка, 2, 16 травеня, 1 чырвеня.
16 Беларус. №14(20). 1952. 1 лістапада.
17 Камбатанцкі Голас (Бэльгія). 1954. №1. Сгудзень-люты-сакавік.
С. 1—3.
Мікола Ганько з жонкай. 1999 г. Апошняе прыжыцьцёвае фота.
Бачына першая
МІКОЛА ГАНЬКО
Беларусь, хай слова гэта Будзіць новы дух між нас. Нам дабро яе — во мэта і найвышшы нам паказ.
Hi сьляза, ані стагнаньне,
Hi пакора, ані страх, Толькі праца і змаганьне Гэта наш да мэты шлях.
Беларусі сын ніколі
He зрачэцца сваіх праў. Знойдзе дужасьці даволі, Каб нявольнікам ня стаў.
Дык ці ў шчасьця дзень пагодны, Ці у буры дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім!'
Гэта — словы Гімну Саюзу Беларускае Моладзі, заснаванагаў 1943 г.2 згодна пастанове, якую зьмясьціла «Беларуская газэта»:
Сп. Гэнэральны Камісар у Менску зацьвердзіў зь дзеяньнем ад 22.6.43 Беларускай Моладзі арганізавацца ў Саюзе Беларускае Моладзі й пры гэтым пастанавіў наступнае:
1. Дзеля аднастайнага ўзгадаваньня й арганізацыі беларускае моладзі засноўваецца Саюз Беларускае Моладзі.
1 Словы й музыка А. Сгэповіча.
2 Па цьверджаньні Антона Шукелойця, СБМ быў закладзены значна раней, у 1941 г. Н. Абрамавай.
2. Узгадаваньне беларускае моладзі, апрача бацькоўскага дому й школы, з фізычнага, духовага й маральнага гледзішча перадаецца Саюзу Беларускае Моладзі.
3. Заданьне ўзгадаваньня беларускае моладзі ў Саюзе Беларускае Моладзі перадаецца Кіраўнічаму Штабу Беларускае Моладзі.
Дзеля кіраваньня Кіраўнічым Штабам я вызначаю шэфа гэтага штабу, які рэпрэзэнтуе Саюз Беларускае Моладзі й мае сваю сядзібу ў Менску.
Шэф Кіраўнічага Штабу Беларускае Моладзі беспасярэдне падначальваецца мне.
Гэнэральны Камісар у Менску сябра Райхстагу Вільгэльм Кубэ3.
Падрыхтоўчыя працы дзеля арганізацыі СБМ распачаліся яшчэ ў сакавіку групаю, якую ачаляў Міхась Ганько пад апекаю супрацоўнікаў аддзелу моладзі пры Генэральным Камісарыяце ў Менску — Шульца й Гросман.
22 чэрвеня 1943 г. на ўрачыстасьці ў гарадзкім тэатры В. Кубэ афіцыйна абвесьціў пра стварэньне Саюзу Беларускае Моладзі, на чале якога стаў Міхась Ганько.
Размова з братам Міхася — спадаром Міколам Ганьком — адбылася ў доме апошняга ў Таронта 13 ліпеня 1998 г. Гэта было першае ягонае інтэрвію й, на вялікі жаль, апошняе: Мікола Ганько, старшыня Згуртаваньня Беларусаў Канады, памёр 16 траўня 1999 г.4
Мікола Ганько: Бацька нарадзіўся ў 1882 г., — я запамятаў, бо ў тым самым годзе, што й Янка Купала. А матка на 10 гадоў маладзейшая, у 1892 г. Два ста-
3 Беларуская газэта (Мн.). 1943. 22 чэрвеня.
4 Беларус. 1999. №№462, 463. Красавік-травень, чэрвень.
рэйшыя браты — Міхась 18-га году ды Васіль 20га году. Бацька паходзіў зь вёскі Сакаўшчына, каля Валожына. Перад Першай Сусьветнай вайной ён са сваім бацькам купілі хутар у Калядзіне каля Галянова, побач Маладэчна. Бацька ажаніўся з Марыяй Кісель, якая паходзіла з засьценка Масьцішча (гэта сярод Градзкага лесу Яна Цішкевіча, дзе мой дзед Юрачка быў лясьнічым). Свайго дзеда па матцы я памятаю. Матка маёй маткі, бабка, памёрла пры родах апошняга дзіцяці, у яе было 17 усіх разам. Ажаніўся Юрачка другі раз, яна тожа называлася Ганнай, выхавала дзяцей, і яе ўсе паважалі як бабульку, як матку. Яна была вельмі добрая й для дзяцей, і да Юрачкі. Дзядоў па бацьку, дзеда й бабкі, ня помню: яны памерлі ў тый самы год на працягу 6 месяцаў, здаецца, за год да майго нараджэньня, у 1923 г.
У маленстве я быў вельмі хваравіты, так што ў 7 гадоў ня мог пайсьці ў школу. У першую клясу не хадзіў — вучыўся дома. Браты абодва хадзілі ў школу, яны мяне вучылі, памагалі. У школу было далёка, празь лес, праз поле — 3 км да школы. Дык я пайшоў у 9 гадоў. Пасадзілі мяне ў 2-ю клясу. Я там пасядзеў 2 дні, здаецца, прыйшоў кіраўнік школы (гэта было пры Польшчы) і выгнаў мяне з клясы.
— Толькі перашкаджаеш, — кажа, — ідзі ў вышэйшую клясу.
Я пайшоў адразу ў 3 клясу... Сам па сабе я вучыўся вельмі добра. Ад пачатку школы да канца быў заўсёды выдатнікам. Асабліва любіў спачатку матэматыку й гісторыю, а ў далейшым, ужо за саветамі, калі быў доступ да беларускай літаратуры, вельмі падабалася мне паэзія. Вельмі любіў усякія паэмы, вершы, любіў чытаць уголас сам сабе. Гісторыяй
заўсёды цікавіўся, найперш старажытнай. Гэтак з польскай школы перайшоў у савецкую. У 1941 г. нікуды ў школу не хадзіў, а ў 1942 г. у Лебедзеве адчынілася няпоўная сярэдняя школа — беларуская, там была кляса для старэйшых, для тых вучняў, што фактычна былі ўжо па-за школай, каб уберагчы ад «хапуноў»: вучнёўская пасьведка аберагала ад таго, каб проста на вуліцы схапілі.
Гэтую школу я й скончыў, здаў на «выдатна» ўсё, што прайшоў; атрымаў атэстат няпоўнае сярэдняе школы. Ну й пайшоў у гандлёвуто школу5, адным з настаўнікаў у якой быў Барыс Кіт. Але там увосені, дзесь напачатку лістапада, калі не памыляюся, школу немцы закрылі: здаецца, хацелі забраць будынак, а гэта зноў пагражала хапунствам. Нехта Пагуда, зь Вялейкі, які нават прыходзіўся далёкай раднёй, кажа:
— Едзь у Альбэртын на курс сярэдніх кіраўнікоў [Саюзу Беларускай] Моладзі, лепш як у войска, лепш як у паліцыю ісьці.
Бацька страшна не хацеў, каб я ішоў у паліцыю, кажа (ён ужываў расейскія словы):
— Сабачая должнасьць.
Калі я растлумачыў, што гэта Моладзь, бацька сказаў:
— Добра, едзь туды, бо ўсё роўна забяруць. Дык хоць ня будзеш сабакам.
Лявон Юрэвіч: Ваш брат тады ўжо быў у СБМ?
М. Г.: Ён быў, але нічога для гэтага не рабіў, нават пальца не прылажыў.
Л. Ю.: Мо крыху больш пра брата раскажаце?
М. Г.: Хвіліначку, я дайду... Курсу я ня скончыў, якраз там патрэбны быў у Менску заступнік у мага-
5 Маладэчанская гандлёвая школа існавалаў 1942—44 гт. (заўв. рэд.).
зын. Пакольку я вучьгўся ў ганддёвай школе, мяне накіравалі ў Менск. Я прыехаў, пасяліўся там: далі кватэру ў доме Моладзі — там яшчэ хлопцы былі. Брат ня ведаў, прыехаў з падарожжа якогась, спаткаліся.
Л. Ю.: Брат старэйшы за Вас?
М. Г.: Старэйшы. На 6 год старэйшы. Ён вучыўся таксама надзвычайна добра. Ён за Польшчай скончыў старога тыпу, 8-клясную, гімназію, яго адразу прынялі ў 4-ю. На «выдатна» скончыў, дастаў стыпэндыю ва ўнівэрсытэт у Вільні, пайшоў на мэдыцыну. Трэба было мець вельмі добрыя адзнакі, асабліва калі ты праваслаўны. Калі на сотку пападаў адзін, то гэта было добра. Але ён туды трапіў, вучыўся й адначасова адбываў вайсковую службу ў так званай акадэміцкай, у сярэдняй школе таксама, — яму парадзіў наш сусед Калецкі (ён меў пляменьніцу, муж якой быў капітанам у польскім войску):
— Каб табе не перапынілі навукі, дык бяры ўдзел у падрыхтоўчай вайсковай службе.
Так і выйшла. Яго не ўзялі ў войска. Прыйшла вайна, ён атрымаў мабілізацыйную карту, але пакуль яго ўзялі, дык увесь ягоны 86-ы полк у нямецкім палоне быў.