Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі
Лявон Юрэвіч
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 214с.
Мінск 2001
Салаўёў Аляксей, сучасны беларускі гісторык, аўтар артыкулаў з гісторыі 11 Сусьветнае вайны, дзе раскрываецца «гнюснае мінулае» беларускага нацыяналізму. Аўтар працы «Белорусская центральная рада. Созданне, деятельность, крах» (1996).
СД (нямецк. Sicherheitsdienst), служба бясьпекі ў фашысцкай Нямеччыне.
Сільвановіч (псэўд. Вярба) Мікола, беларускі культурна-грамадзкі дзеяч на эміграцыі, паэт. Заснаваў майстроўню беларускага рамяства «Раніца», уваходзіў у літаратурнае аб'яднаньне «Шыпшына».
Слуцкі збройны чын (Слуцкае паўстаньне), збройная акцыя супраць бальшавікоў у 1920. У восень 1920 па прэлімінарнай дамове паміж Польшчай і Савецкай Расеяй тэрыторыя Беларусі мусіла быць падзеленая на дзьве часткі згаданымі краінамі, мяжа павінна была прайсьці праз Слуцкі павет. 14.11.1920 зьезд Случчыны абраў Раду Случчыны й вырашыў распачаць збройнае змаганьне супраць «чырвоных». 21.11.1920 была прынятая дэклярацыя з заклікам да сялянства ўзьняцца на барацьбу за незалежную Беларусь. Добраахвотна мабілізаваліся каля 10 тысячаў чалавек. Былі сфармаваныя 1-ы Слуцкі й 2-і Грозаўскі полк, аб'ялнаныя v Cavukvki бпыгалу. 27.11.1920 паспачаліся баі
па лініі Капыль—Цімкавічы—Вызна. Празь месяц случчакі пад колькаснай перавагаю супраціўніка мусілі адысьці за раку Лань, дзе іх раззброілі польскія ўлады.
Смоліч Аркадзь (1891 —1938), беларускі навуковец, дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэньня. Сябра ўраду БНР, намесьнік старшыні Рады БНР 3 1926 намесьнік старшыні Інбелкульту; дацэнт, прафэсар БДУ, загадчык катэдры геаграфіі БДУ й АН БССР Арыштаваны ў 1930 па справе Саюзу Вызваленьня Беларусі, у 1931 прысуджаны да 5 год высылкі. У чэрвені 1937 зноў арыштаваны й пакараны сьмерцю.
СС (нямецк. Schutzstaffeln), мілітарныя аддзелы з ахоўнымі й рэпрэсіўнымі функцыямі ў фашысцкай Нямеччыне; ажыцьцяўлялі тэрор і генацыд на захопленых тэрыторыях.
Сганкевіч Станіслаў (1907—80), беларускі грамадзка-культурны дзеяч; доктар філялёгіі (1936). Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар Барысава, намесьнік Прэзыдэнта БЦР на Баранавіцкую акругу. Зь лета 1944 на эміграцыі. Займаўся грамадзка-культурнай дзейнасьцю, рэдагаваў газэты «Бацькаўшчына», «Беларус», працаваў на радыё «Свабода». Зьяўляўся сябрам Рады БНР
Сганкевіч Янка (1891—1976), беларускі палітычны й грамадзка-культурны дзеяч, мовазнавец. Сябра Рады БНР (1918— 20), скончыў Праскі Ўнівэрсытэт. Доктар філязофіі (1926). Выкладчык беларускай мовы ў Варшаўскім Унівэрсытэце, Віленскай Беларускай Гімназіі, Віленскім Унівэрсытэце. Абраны паслом у польскі сэйм у 1928. У гады нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальна-культурным жыцьці на Беларусі. У 1943 пакінуў Беларусь. На эміграцыі займаўся грамадзка-культурнай і палітычнай дзейнасьцю.
Стаповіч Альбін (1894—1934), беларускі грамадзка-культурны дзеяч, музыказнаўца, кампазытар. Вучыўся ў Віленскім Унівэрсытэце, выкладаў сьпевы й музыку ў Віленскай Беларускай Гімназіі. Браў удзел у заходнебеларускім грамадзка-палітычным жыцьці, займаўся музычнай творчасьцю, кіраваў беларускім хорам пры касьцёле сьв. Яна, займаўся музыказнаўствам. Падрыхтаваў да друку сьпеўнік «За Бацькаўшчыну», выдадзены па ягонай сьмерці.
Стэльмах Зьміцер (1919—?), дзеяч СБМ. У 1941—42 лейтэнант Чырвонай Арміі. У 1942 трапіў у палон. Скончыў курсы прапагандыстаў у Вустраве (Нямеччына) (1942), прайшоў курс кіраўнікоў СБМ. Намесьнік шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ Міхася Ганька, ачаляў менскую гарадзкую арганізацыю СБМ, быў загадчыкам курсаў спартовых кіраўнікоў СБМ. Улетку 1944 пакінуў Беларусь.
Сухая Ганна (нар. 1913), беларуская грамадзкая дзяячка. Скончыла Віленскі Ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «інжынэр», была сябрам Беларускага Студэнцкага Саюзу. Падчас нямецкай акупацыі брала ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці, працавала настаўніцай і сакратаром павятовай управы БНС у м. Ільля (Вялейская акруга).
Сьценьнік Пётра (нар. 1914), дзеяч СБМ. Па адукацыі настаўнік. Быў кіраўніком СБМ на Вялейскую акругу. Летам 1944 пакінуў Беларусь, жыў у Чэхіі, быў арыштаваны савецкімі органамі бясьпекі, вывезены ў СССР, дзе й загінуў.
Сяднёў Масей (1915—2001), беларускі паэт і грамадзкі дзеяч у ЗША. У 1933—36 навучаўся ў Менскім Пэдагагічным Інстытуце, быў рэпрэсаваны й высланы на Калыму. У 1941 вярнуўся ў Беларусь. У 1941—43 жыў у бацькоў-сялянаў на Магілёўшчыне. 3 1943 у Беластоку, працаваў карэктарам у газэце «Новая дарога». Зь лета 1944 на эміграцыі. Кіраваў беларускай службаю радыё «Свабода». Жыў у ЗША; займаўся грамадзкай і літаратурнай працаю.
Сядура (псэўд. Глыбінны) Уладзімер (1910—97), беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец. У 1930-я рэпрэсаваны. У 1941 у Менску абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Максім Горкі як гісторык рускай літаратуры». Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай прэсе, займаўся дасьледніцкай працай, быў галоўным рэдактарам часопіса «Новы шлях» (1942—44). 3 1944 на эміграцыі. У 1944—51 у Нямеччыне, з 1951 у ЗША. Выкладаў у навучальных установах ЗША, займаўся дасьледніцкаю працай.
Тамашчык Уладзімер (у манастве Васіль; 1900—76), беларускі грамадзкі й рэлігійны дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Беластоку, быў сябрам Беларускага Народнага Аб'ялнаньня. намесьнікам пзлактапа газэты ХвАлапа
Ільляшэвіча «Новая дарога». Зь лета 1944 на эміграцыі. У 1948 пастрыгся ў манахі, у 1949 узьведзены ў сан епіскапа адноўленай Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
«Тодт», вайскова-будаўнічая арганізацыя ў фашысцкай Нямеччыне.
30-я [Трыццатая] дывізія СС. Створаная ўлетку 1944 на тэрыторыі Нямеччыны зь нямецкай жандармэрыі, расейскіх «добраахвотніцкіх» фармаваныіяў, жаўнераў БКА й Беларускай Самааховы. Налічвала 11 тыс. чалавек, блізу 7 тыс. былі беларусы. Камандаваў обэрштурмбанфюрэр СС Зыглінг. Зь верасьня 1944 на францускім фронце. Зімою 1945 на базе 30-й дывізіі створаная дывізія «Беларусь», якою з 3.04.1945 камандаваў Ф. Кушаль. 30.04.1945 дывізія здалася ў палон амэрыканцам.
Туронак Юры (нар. 1929), беларускі гісторык у Полынчы, аўтар фундамэнтальнай працы «Беларусь пад нямецкай акупацыяй».
УНРРА (анг. United Nations Relief and Rehabilitation Administration), міжнародная дабрачынная арганізацыя дапамогі краінам, што пацярпелі падчас II Сусьветнай вайны. Дзейнічала ў 1944—47.
Уралава Еўдакія (1902—?), беларуская савецкая дзяржаўная дзяячка, у 1930 -я наркам асьветы БССР
УрбанПавал (нар. 1924), беларускі эміграцыйны дзеяч, гісторык. Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у беларускім нацыянальным жыцьці, служыў у беларускай паліцыі, БКА. Зьлета 1944 на эміграцыі. 3 1950 у Бэльгіі, скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага Ўнівэрсытэту. Абараніў дысэртацыю «Вялікае княства Літоўскае за часамі вялікага князя Аляксандра (1492—1506)». У 1955—74 працаваў у Інстытуце для Вывучэньня СССР (Мюнхэн). У 1974—89 супрацоўнік беларускай рэдакцыі радыё «Свабода».
Урынскі Міхась, выпускнік Маладэчанскай Гандлёвай Школы, сябра СБМ. Зь лета 1944 на эміграцыі.
Філафей (сьвецкае імя Ўладзімер Нарко; 1905—86), праваслаўны царкоўны дзеяч. Выхаванец Віленскай духоўнай сэмінарыі, скончыў Варшаўскую праваслаўную духоўную акадэмію. Епіскап (1941). Падчас нямецкай акупацыі Бела-
русі вікарны епіскап менскі й слуцкі, епіскап магілёўскі й мсьціслаўскі. Ініцыятар абвешчаньня аўтакефаліі Беларускае Праваслаўнае Царквы (1942). Архіепіскап (1943). Зь лета 1944 у эміграцыі, жыў у Нямеччыне. Перайшоў пад юрысдыкцыю Расейскае Зарубежнае Праваслаўнае Царквы (РЗПЦ), выконваў абавязкі вікарыя РЗПЦ у Гамбургу.
Фінькоўскі Ўладзімер, праваслаўны сьвятар. Да чэрвеня 1941 жыў і сьвятарыў у Пружанах, падчас нямецкай акупацыі знаходзіўся ў Менску, служыў у Праабражэнскай царкве. Зь лета 1944 на эміграцыі, жыў у Нямеччыне.
Хмара (сапр. Сіняк) Сяргей (1905—92), дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, пісьменьнік. Выдавец газэты «Беларускі голас» (Таронта), прыхільнік стварэньня «трэцяй сілы» (першыя дзьве — БНР і БЦР) сярод беларускай эміграцыі, старшыня беларускага пісьменьніцкага аб'яднаньня на эміграцыі «Баявая Ускалось».
Цікуноў Міхась (1918—?), дзеяч СБМ. У 1941—42 у Чырвонай Арміі. Трапіў у палон, скончыў курсы прапагандыстаў у Вустраве (Нямеччына), у 1943 прайшоў курс кіраўнікоў СБМ. Узначальваў школу СБМ у Альбэртыне. Напрыканцы 1943 перайшоў да савецкіх партызанаў.
Цімашэнка Сямён (1892—1970), савецкі вайсковы дзеяч, маршал Савецкага Саюзу. У 1933—35 намесьнік камандуючага войскаў Беларускай Вайсковай Акругі, падчас савецка-фінскай вайны 1939—40 камандаваў Паўднёва-заходнім фронтам, у 1940—41 народны камісар абароны.
Чалоўскі, падчас нямецкай акупацыі бурмістар Маладэчна. Чарвякоў (Чарвяк) Аляксандар (1892—1937), беларускі дзяржаўны й палітычны дзеяч. У 1920—24 старшыня СНК БССР, у 1920—37 старшыня ЦВК БССР, у 1922—37 сустаршыня ЦВК СССР Падчас XVI зьезду КП(б)Б застрэліўся (ці быў застрэлены) ва ўласны.м кабінэце.
Чопчыц Янка, беларускі грамадзкі дзеяч у Канадзе.
«Чорны кот», беларуская ўзброеная падпольная арганізацыя ў 1945—50-х. Камандзір — М. Вітушка. Дзейнічала пераважна ў Заходняй Беларусі, зьдзяйсьняла напады й тэракты супраць савецкіх чыноўнікаў, жаўнераў, міліцыянтаў, актывістаў.
Чорны Язэп, беларускі грамадзкі дзеяч у Канадзе, сябра ЗБК. Шукелойць Антон (нар. 1915), беларускі грамадзка-кулыурны дзеяч. Выпускнік Віленскага Унівэрсытэту. Сябра Беларускага Сгудэнцкага Саіозу. У 1939—41 працаваў у сыстэме народнай адуканыі на Ашмяншчыне. У 1941—44 — дырэктар менскага гістарычнага музэю. 3 1944 на эміграцыі. Займаўся грамадзка-культурнай дзейнасьцю. Сябра Рады БНВ Шматгадовы старшыіія Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаныія.
Шульц Герман, кіраўнік аддзела моладзі пры Генэралыіым Камісарыяце, займаўся мабілізацыяй населыііцтва на працы ў Нямеччыну. 3 чэрвеня 1943 быў назіральнікам над мужчынскай часткаю СБМ.
Шчаглоў (на эміграцыі Куліковіч) Мікола (1896—1969), беларускі кампазытар. Скончыў Маскоўскую Кансэрваторыю, працаваў дырэктарам музычнай сэкцыі Белрадыё (1939—41). Падчас акупацыі займаўся творчай працай у Менску, зьбіраў беларускі песенны фальклёр, падрыхтаваў тэарэтычнае дасьледаваньне «Беларуская песьня». Стварыў опэры «Лясное возера» й «Усяслаў Чарадзей» (лібрэта Н. Арсеныіевай). Зь лета 1944 на эміграцыі, з 1950 у ЗША, кіраваў хорам пры ўніяцкай царкве Хрыста Збаўцы ў Чыкага. Займаўся творчай працай, пісаў музыку да драматычных спэктакляў, аўтар музыкі на творы Я. Купалы, М. Багдановіча, У. Жылкі.