• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі  Лявон Юрэвіч

    Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі

    Лявон Юрэвіч

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 214с.
    Мінск 2001
    40.08 МБ
    — Ннкогда автокефалню мы не позволнм!
    Пайшлі да беларускай зарубежнай царквы, але скора адтуль выпісаліся. Празь некалькі гадоў пайшлі ўжо да экзархату. Гэта ўжо не Мігай. Мігая выгналі, і ён паехаў у Чыкага, а пасьля вярнуўся к нам, але ўжо ня мог стаяць, і хутка як перастаў служыць, памёр. Паколькі ў яго былі дзеці, яны яго забралі й пахавалі як цывільнага чалавека. Бог іх пакараў: здаецца, абодва з розумам разьвіталіся.
    У арганізацыі ўжо 200 чалавек было, прыехаў С. Хмара, пачаў рыць, як сьвіньня ў агародзе, і дзяліць на інтэлігенцыю й трэцюю сілу, паміж бээнэраўцамі й бэцээраўцамі. Дайшло да абсурду. У 1953 г. бьгў сход, там выйшаў падзел. І паколькі Хмара бальшыні ня меў і ня выйграў, яны кінулі сход, пайшлі
    й залажылі арганізацыю Беларускае Нацыянальнае Аб'еднаньне, сваю парафію залажылі.
    Яшчэ раней мы зьбіралі грошы, каб купіць свой дом. Паколькі Хмара зь некаторымі іншымі выйшлі, дык грошы засталіся ў нас, у Грыцука. Мы гэтыя грошы пазычылі ўкраінцам з тым, каб магчы ў іх доме за маленькую аплату наняць залю, зрабіць забаву. Тыя далі нам прыгожую сьвятліцу — такую невялічкую залю. А там мелі ўвесь час сьвятліцу сваю. А ўкраінцам у тэй час грошай бракавала, яны не маглі выкупіць таго дома бяз нашай дапамогі. І мы дапамаглі ім. Яны былі вельмі ўдзячныя й аддалі нам гэтыя грошы з працэнтамі. Мы разышліся як братнія народы, а самі купілі за 1000 даляраў звычайную хату такую. Зрабілі капліцу, ззаду там былі два пакоі, зрабілі сьвятліцу, а наверсе 4 пакоі; там жыў я, Грыцук, айцец Міхась. І так грошы, што аддалі, астатнія я й Грыцук пазычылі. Потым нам гэтыя грошы вярнулі.
    На гэтым доме зарабілі добра. Потым мы яго прадалі й купілі будынак, што ёсьць і цяпер. А ў тэй час было вельмі скупа, людзей было нямнога...
    Л. Ю.: Вы сказалі, каля 200 сем'яў.
    М. Г.: Дык так, але людзі разьбегліся.
    Л. Ю.: He пайшлі й да Хмары...
    М. Г.: Hi да кога: не хацелі сварыцца. А потым пачалі новыя знаходзіцца, некаторыя з ранейшых вярнуліся. У нас у царкве апынулася каля 80 сем'яў. Цяпер афіцыйна 50 сем'яў, такія прыхільнікі, але далёка ад Таронта жывуць і прыяжджаюць час ад часу. Яны вельмі значна фінансава падтрымоўваюць царкву й арганізацыю. Калі мы перайшлі сюды, у залю, дык у нас пачалося жыцьцё. Заля дае больш, чым царква. Царква — прыйшоў, памаліўся й пайшоў.
    А заля — гэта й акадэміі, і вечары — гэта грошы. Рабілі вечары, зьбіралася 120—130 чалавек на іх, грошы прыносілі, выдавецтва зарганізавалі, кніжкі выдавалі.
    Л. Ю.: Што такое Згуртаваньне Беларусаў Канады сёньня?
    М. Г.: ЗБК сёньня — маленькая арганізацыя стала. Калі б ня тыя людзі, што прыяжджаюць...
    Л. Ю.: Дзякуючы Лукашэнку эміграцыя не памрэ.
    М. Г.: Слухайце, калісь я чуў ад аднаго казацкага атамана: для аднаго эміграцыя — гэта сьмерць, а для другога — эміграцыя гэта жыцьцё.
    Эміграцыя міжваенная, паміж Першай і Другой войнамі, дык гэта сьмерць. Яны, іхныя дзеці прапалі. Усё гэта прапала. Толькі груда сталінскіх партрэтаў.
    Значыцца, нашая паваенная эміграцыя жыцьцё дала народу, бо сёньня стаўся сьвет. Вось праблема ў нас: няма сапраўднага лідэра. Я ўмею адзін на адзін вельмі добра з усімі. Да мяне ўсе: Аўхімавіч, Аўхімавіч. Але толькі не па сямейныя парады, а так усе звоняць. Аднак як іх узяць, каб яны да грамадзкага жыцьця прытуліліся? На гэта чагось не хапае ў мяне. І гэта трэба. Калі б якім цудам такая дапамога звонку прыйшла... Калісьці наша пакаленьне гэта рабіла. Прыяжджалі сюды з Кліўленду, прыяжджалі Запруднік, Кіпель, чыталі даклады. Гэта вельмі моцна цэмэнтавала. Людзі, якія мелі аўтарытэт, якіх слухалі, бо калі ты сягоньня ня маеш аўтарытэту, дык можаш хоць галавой біцца.
    Л. Ю.: Калі можна, хацелася б пачуць пра Барыса Рагулю, пра Наваградак асабліва, пра эскадрон, гэта вельмі цікавіць.
    М. Г.: Барыс Рагуля — чалавек унікальны тым, што ён быў сьведамы беларус яшчэ да Другой Сусьвет-
    най вайны. Наваградчына — гэта Рагулеў род, бацька, дзядзька-сэнатар, які беларус быў з крыві й косьці й змагаўся за Беларусь. Так што нічога дзіўнага, што й ён такі быў. Ён таксама скончыў гімназію. Вучыцца далей за свае грошы магчымасьці ён ня меў, і таму пайшоў добраахвотнікам у польскае войска, каб у войску вучыцца...
    Л. Ю.: ...мэдыцыны.
    М. Г.: Так, але ня змог, бо вайна выбухнула, і ён быў у абароне Варшавы. І Сажыч там быў. Рагуля, здаецца, трапіў у палон. А пасьля прыйшоў дадому, a яго бальшавікі цапнулі: шпіён. Ён сядзеў, і ён быў прыгавораны да расстрэлу. Толькі яго вызваліла вайна. Так што ён пасядзеў у «амэрыканцы» ў Менску даволі шмат. Чым ён займаўся ў 1941 г., я ня знаю. А пасьля, як пачалася гэтая партызанка, яны зарганізавалі ў Наваградчыне самаахову. Ён быў малодшы лейтэнант, здаецца. Ягоны эскадрон мог паяўляцца, адна частка ці другая, адразу ў двух-трох месцах. Альбо раніцай тут, а вечарам у другім месцы. Альбо гэтую ноч там, а другую ноч там. Яны былі вышкаленыя даволі добра, не прайгралі ніводнай сутычкі. Іх сьмяртэльна баяліся й польскія партызаны, і бальшавіцкія.
    Л. Ю.: А як зь нямецкімі карнікамі?
    М. Г.: Туды, дзе была самаахова, карнікі фактычна ня сунуліся, бо ўсё-такі яны, немцы, былі недурныя.
    Л. Ю.: Яны ж не маглі баяцца...
    М. Г.: He баяцца, але.. хто знае, што станецца? У нас, пад Маладэчнам, таксама была самаахова, стаяў лейтэнант Гарэлік; гэта была толькі вялікая рота.
    Л. Ю.: Вы згадвалі Гарэліка ў СБМ.
    М. Г.: Гэта зусім другі. Тэй быў сяржантам, у часе вайны паручніка дастаў. Ён так зарганізаваў гэту сама-
    ахову, што будзь здаровы. Там у нас летувісыкарнікі паказаліся. Ён як даў ім, дык яны Маладэчна абміналі за 30 км. Гарэлік нават супрацьтанкавыя гарматы меў. Немцы перасеклі дарогу з Налібоцкай пушчы, ён — дарогу на Вялейку, партызаны не маглі прасунуцца; як толькі яны пакажуцца, дык ён (разьведку меў) адразу засаду зробіць, паложыць многіх. Тое самае рабілі рагулёўцы. Сваёй прысутнасьцю яны ахоўвалі, і немцы таксама зь імі лічыліся, бо ведалі: як што ня так, дык нашы хлопцы пойдуць у лес — і маеш ворага. Палякіпартызаны былі страшнейшыя за савецкіх: яны былі ідэйныя, а ў саветаў зброд усякі быў. Гэта я ведаю з расказаў розных людзей.
    Л. Ю.: І ад рагулёўцаў?
    М. Г.: Так. Тут ёсьць хлопцы, якія зь ім былі. Яшчэ жыве, здаецца, Варанецкі, які быў проста пад камандай Рагулі.
    Л. Ю.: Ён жыве ў Канадзе?
    М. Г.: Тут, у Таронта. Ён ня будзе гаварыць. Як ажаніўся, аб гэтым ня хоча казаць. Але я ведаю. Як былі яшчэ не жанатыя, дык аб гэтым гаварылі. Ён расказваў вельмі добра, казаў: як толькі пачуюць, што рагулёўцы крануліся са сваіх пастояў, дык усе партызаны хаваліся ў лясы, каб іх не засталі ў вёсцы. Рагуля адначасна быў у Родзькавай Незалежніцкай Партыі. 3 маім братам... Ён прыяжджаў да нас, чытаў нацыянальна-патрыятычныя лекцыі. Я толькі цяпер магу здагадвацца, брат таксама належаў да гэтай партыі. Рагуля ня ведаў, што й Міхась у партыі. Так было, што ніхто больш за двух чалавек ня ведаў. І Рагуля, хоць быў больш пасьвячоны, таксама ня ведаў (а ён граў значную ролю). Быў яшчэ адзін капітан, здаецца,
    Мікуліч12. Немцы яго выкрылі й зьнішчылі, — яго, Гадлеўскага, яшчэ некалькіх.
    Л. Ю.: А куды прыяжджаў Рагуля ў СБМ чытаць лекцыі?
    М. Г.: У нас у Менску быў Дом Моладзі, вуліца Школьная, 8, недалёка ад хлебзаводу. Там усе зьбіраліся, і Рагуля прыходзіў, і лекцыі чытаў, і проста размаўляў. Усе ім захапляліся. Страшэнна прыгожа выглядаў: боты такія бліскучыя, кавалерыйскія, галіфэ зялёныя, беларуская «Пагоня» на шапцы. Такі просьценькі, як струна. Помню, першы раз яго ўбачыў. Хлопцы стаялі на сваіх месцах. Ён прыйшоў з братам. Я гарбату зрабіў. Чуў, што гаварылі. Цяпер я ведаю, што ён належаў да БНП.
    Л. Ю.: Пра што яны гаварылі?
    М. Г.: Разважалі, ці лепей пайсьці ў лес, ці адступаць на захад. Удвух сядзелі й гаварылі. Я падаваў гарбату, есьці. Брат сказаў:
    — Ты глядзі, каб пад дзьвярмі ніхто ня слухаў.
    Л. Ю.: А ў Наваградак Вы не прыяжджалі?
    М. Г.: He, я толькі езьдзіў у Баранавічы, у Слоніме быў, у Глыбокім. На пахаваньне Жызьнеўскага, брата Веры Рамук. Ён быў у СБМ кіраўніком моладзі, яго партызаны забілі. На ўсякі выпадак тады мой брат захапіў з сабой мяне й яшчэ пару шустрых хлопцаў.
    Л. Ю.: Аякія яшчэ злучэньні можна назваць кшталту эскадрону Раіулі ці роты Гарэліка?
    М. Г.: Гарэлік пасьля перайшоў у АК. Рагулю, Родзьку я бачыў у Менску... Такіх было не ў адным месцы. Было ў Слоніме. Я ня знаю, ці ў Баранавічах было. Але я ня буду казаць, што 100% так. Бо палі-
    12 Верагодна, Віталь Мікула (заўв. рэд.).
    цыя, што ў чорнай уніформе, дык месцамі была добрая, а месцамі — зброд, страшэнна дрэнна да людзей некаторыя ставіліся. He дарма ж мой бацька сказаў:
    — Ідзі куды хочаш. Толькі ў паліцыю не ідзі: сабачая служба.
    Л. Ю.: Але ўсё ж эскадрон Рагулі неяк вылучаўся?
    М. Г.: Сваёй дысцыплінаванасьцю й падставай нацыянальнага характару.
    Л. Ю.: А астатнія злучэньні не былі?..
    М. Г.: He, былі, але кіраўнікі іх не былі настолькі нацыянальна сьведамыя. Было заданьне, скажам, бараніць свае вёскі, якісь раён, напрыклад, Маладэчанскі. He само Маладэчна, тут ня трэба было, але на поўдзень ад Маладэчна.
    Л. Ю.: Але ўсе гэтыя аддзелы самааховы, і Рагулеў, і астатнія, не былі зьвязаныя зь немцамі? Ці яны зарганізоўваліся...
    М. Г.: ...з дазволу. У Маладэчанскім яшчэ быў Забылінскі атрад, дык там былі толькі адзін ці два немцы, якія ўмелі гаварыць па-расейску ці папольску, — для сувязі, каб у выпадку якіх непаразуменьняў... Нават не падафіцэры. Можа яфрэйтары або простыя салдаты... У паліцыі дык немцы трымалі сваіх. І ў 13-м батальёне нямецкія афіцэры былі. А ў самаахове немцаў не было, адныя мясцовыя. Ім зброі не давалі — у іх уся зброя савецкая была, яе па лесе можна было назьбіраць вагоны: тыя, што ў акружэньні былі, усё пакідалі. Хто быў хітрэйшы, дык [кулямёты] Дзегцярова й патроны зьбіралі кучамі. Мінамёты мелі... Немцы й формы не давалі. Самі форму шылі: зь сівога сукна верхнюю, а зь белага палатна рубашкі. Каб усе аднолькавыя былі. Пілёткі, натуральна, савецкія. Пагоны
    альбо значок «Пагоні» ці бел-чырвона-белы. Усё. І партызаны казалі: «Тыя, з кабылкамі, такую іх растакую».
    Л. Ю.: Якое было беларускае культурніцкае жыцьцё ў гэты час ?