Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.
Паўла Урбан
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 107с.
Мінск 1994
Паўла Урбан
ДА ПЫТАНЬНЯ ЭТНІЧНАЙ ПРЫНАЛЕЖНАСЬЦІ СТАРАЖЫТНЫХ ЛІЦЬВІНОЎ
Паўла Урбан
ДА ПЫТАНЬНЯ ЭТНІЧНАЙ ПРЫНАЛЕЖНАСЬЦІ СТАРАЖЫТНЫХ ЛІЦЬВІНОЎ
Менск
ВЦ «Бацькаўшчына» МП «Бесядзь»
1994
ББК 63.3 (2Б) У 69
УДК 947.6
у 9470600000
ISBN 9856026032
© П. Урбан, 1994
Беларуская гістарычная навука доўгі час ня мела ўласнага незалежнага погляду на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага й мусіла працаваць у рэчышчы расейскіх прапагандысцкіх стэрэатыпаў. За гэты час у Летуве былі створаныя й пашыраныя канцэпцыі, паводле якіх летувісы зьяўляюцца адзінымі спадчыньнікамі ВКЛ, а беларусы ня маюць да ВКЛ ніякага дачыненьня. Пра заваёвы «літоўскіх князёў» і захоп імі «рускіх земляў» пісалі таксама польскія гісторыкі, паўтараючы^ што ў ВКЛ палітычна панаваў летувіскі этнічны элемэнт.
Між тым ужо першыя самастойныя працы беларускіх гісторыкаў паказваюць, што й беларускі народ меў сваю дзяржаўнасьць «у форме Вялікага Княства Літоўскага»2.
Наша дасьледаваньне мае на мэце з дапамогай невядомых заходнеэўрапейскіх крыніцаў працягнуць гэтую тэму й высьвятліць, да якога этнасу належалі колішнія ліцьвіны й што азначала тады Літва як дзяржава?
МОВА СТАРАЖЫТНЫХ ЛІЦЬВІНОЎ
Пачнем ад таго, што, каб пакрыжаваць захопніцкія пляны Тэўтонскага ордэну, вялікі князь Гедымін меўся ажыцьцявіць хрышчэньне паганскага насельніцтва свайго Княства — уласнай Літвы. Дзеля гэтага ён наладзіў кантакты з Папам Янам XXII, а таксама з манахамі ордэну францішканаў і дамініканаў. У адным з сваіх пасланьняў да манахаўфранцішканаў Саксоніі (26 траўня 1323 г.) Гедымін прасіў накіраваць у ВКЛ чатырох манахаўбратоў,
1 Krzyzaniakowa J., Ochmartski J. Wadyslaw II JagieHo. Wroclaw, 1990;
Tyszkiewicz J. Tatarzy na Litwie i w Polsce. Warszawa, 1989; Lowmiariski H.
Prosy — Litwa — Krzyzacy. Wyboru dokonai M.Kosman. Warszawa, 1989.
2 Ермаловіч M. Па слядах аднаго міфа. Мінск, 1991; Чаропка В. Праўда «неабвержных фактаў» // Полымя. 1990. №12. С.202208; Лыч Л. Рэлігія і мова // Літаратура і мастацтва. 1991. 19 ліп.
3
каб яны маглі заапекавацца дзьвюма цэрквамі, збудаванымі ў Вільні і ў Наваградку. Гедымін высоўваў умову й пажаданьне, каб місіянэры абавязкова ведалі польскую, зэмгальскую й русінскую мовы. У пасланьні дадавалася, што гэтымі мовамі валодалі іншыя місіянэры, якія дасюль былі або яшчэ знаходзяцца ў ВКЛ3.
Напэўна, ад місіянэраў вымагалася веданьне ня ўсіх гэтых моваў, але хоць бы адной зь іх. Пажаданьне, каб яны ведалі зэмгальскую мову, дыктавалася, напэўна, тым, што ў межах ВКЛ жыло тады шмат зэмгалаў. Пасьля паразы паўстаньня супраць панаваньня Лівонскага ордэну мечаносцаў у 1289—1290 гг. зэмгалы зруйнавалі свае замкі й перасяліліся на землі ВКЛ. Было іх каля 100 тысяч чалавек4. Апрача таго, Гедымін прэтэндаваў на землі Зэмгаліі, у сувязі з чым да свайго тытулу «Кароль Ліцьвіноў і Русінаў» дадаваў яшчэ: «Гаспадар і князь Зэмгаліі». Гедымін хацеў мець місіянэраў для зэмгалаў і эвэнтуальна для жамойтаў, мова якіх збліжалася з зэмгальскай.
Што ж тычыцца польскай мовы, дык у тым часе яна шмат не адрозьнівалася ад іншых славянскіх моваў. I на Захадзе, напэўна, лягчэй было знайсьці місіянэраў, якія ведалі польскую мову, чым тых, якія ведалі русінскую.
Застаецца яшчэ праблема: чаму тыя місіянэрыпрапаведнікі, якія запрашаліся ў ВКЛ, павінны былі ведаць таксама й мову русінскую, але чамусьці не літоўскую (летувіскую)? (Дарэчы, у манаграфіі «Образованне Лнтовского государства» расейскі гісторык У.Пашута ухітрыўся гэтую «русінскую» мову з цытаванага пасланьня Гедыміна назваць «літоўскай»5.) Вырашыць гэтую праблему дазваляе дапушчэньне, што й мова старажытных ліцьвіноў таксама належала да сям’і славянскіх моваў. He адрозьнівалася, інакш кажучы, ад мовы «русінскай» або ад старабеларускай.
3 «Volumus enim episcopos, sacerdotes, religiosos ordinis cuiuscunque colligere, praecipue de vestris, quibus іаш ereximus duas ecclesias, unam in civitate nostra regis, dicta Vilna, aliam in Novgardia, ad quas nobis hoc anno quatuor fratres scientes polonicum, semigallicum ac ruthenicum ordinetis, tales ut nunc sunt et fuerunt, et etiam de praedicatoribus, quibus dabimus ecclesiam tempore successive» (Посланмя Геднмнна / Подготовклн В.Пашуто м Н.Шталь. Внльнюс, 1966. №6. С.5355).
4 Пашуто В. Образованне Лнтовского государства. Москва, 1959. С.411412; Livlandische Reimchronik // SRL. Bd.l. Riga und Leipzig, 1853. S.716724.
5 Пашуто B. Цыт. пр. C.412.
4
Да доказаў, што пацьвярджаюць гэткае дапушчэньне, мы вернемся пазьней. А тут зьвернем увагу на такія немалаважныя факты.
Ідэя хрысьціянізацыі ўласнай Літвы ўзьнікала таксама ў 1349—1350 гг., а затым яшчэ ў 1358 г. Абмяркоўвалася яна і ў 1373 г. У першым выпадку гэтую справу Ватыкан меўся даручыць Гнезьненскаму архіяпіскапу й польскім каталіцкім сьвятарам. У другім, у 1358 г., дзеля перамоваў у той жа справе ў Вільню наведалася адмысловая дэлегацыя, якую ўзначальваў Праскі архіяпіскап Эрнэст з Пардубіц6. Заўважым, што ў абодвух выпадках справа хрысьціянізацыі ўласнай Літвы даручалася прадстаўнікам славянскіх народаў. Адсюль няцяжка зрабіць выснову, што дзеля хрышчэньня ліцьвінам была патрэбная зразумелая для іх славянская мова.
Польскі гісторык Ян Длугаш апісаў эпізод абраду першага масавага хрышчэньня ліцьвіноў у 1387 г., у якім бралі ўдзел сам Ягайла, Гнезьненскі архіяпіскап і цэлая сьвіта польскіх сьвятароў. Паводле Длугаша, ліцьвіны былі навучаныя Слову Божаму й малітвам гэтымі сьвятарамі дый самым Ягайлам, які «ведаў мову свайго народу»7. Длугаш апісаў таксама эпізод удзелу Ягайлы ў абрадзе хрышчэньня жамойтаў у 1413 г. Але цяпер гісторык сьцьвярджаў, што, ня ведаючы жамойцкай мовы, польскія сьвятары карысталіся паслугамі перакладчыкаў8.
Длугаш пісаў пра гэтак званае «італійскае» паходжаньне ліцьвіноў і пра тое, што ў іх была «сапсаваная» лацінская мова. Але ён жа сьцьвярджаў, што з прычыны цесных кантактаў з суседнімі народамі мова ліцьвіноў «набыла асаблівасьці славянскае мовы»9.
ЯПІСКАП ХРЫСЬЦІЯН I ЛУКАШ ДАВІД
Пасьля гэткага ўступу зьвернемся да тых аўтараў, якія пра Літву пісалі як пра славянскую краіну, а мову ліцьвіноў залічалі да славянскіх моваў. Адным з такіх
6 Kaczmarczyk Z. Polska czas6w Kazimierza Wielkiego. Krak6w, 1964. S.101.
7 Jana Dhigosza Roczniki czyli Kroniki slawnego Kr6lestwa Polskiego. Ks.10. Warszawa, 1981. S.209211.
8 Ibidem. Ks.ll. Warszawa, 1985. S.1921.
9 Ibidem. Ks.10. S.218221.
5
аўтараў быў манах і першы япіскап для Прусіі Хрысьціян, прызначаны Ватыканам10. Напісаная ім хроніка Прусіі «Uber filiorum Boelial et eorum superstitionibus» не захавалася. Аднак дзеля сваіх фантастычных высноваў ёю карысталіся прускія храністы XVI ст. Сымон Грунаў і Лукаш Давід. У чарнавых паперах, якія пакінуў пасьля сябе Лукаш Давід, быў знойдзены невялікі фрагмэнт з той «Хронікі» япіскапа Хрысьціяна, выпісаны почыркам Лукаша Давіда й азагалоўлены ім: «Borussorum origo ex Domino Christiano». Гэты фрагмэнт апублікаваў у сваёй «Гісторыі Прусіі» Ёганэс Фогт11.
Як ведама, за часоў япіскапа Хрысьціяна ды й пазьней ствараліся розныя фантастычныя тэорыі паходжаньня асобных народаў. Ня ўнікнуў гэтай «слабасьці» й япіскап Хрысьціян, хоць, праўда, ён таксама мог грунтавацца на легендах, якія існавалі тады ў асяродзьдзі невялікіх прускіх плямёнаў. Адным словам, зыходзячы з назоваў вось гэтых плямёнаў або назоваў асобных земляў старажытнай Прусіі, япіскап Хрысьціян і прыдумаў для іх імёны прашчураў ці князёўзаснавальнікаў. Гісторыю паходжаньня прусаў ён пачынаў ад часоў бізантыйскага імпэратара Юстыніяна I і зьвязваў яе з паразай готаў у Італіі, з уцёкамі часткі іх на поўнач у кірунку Даніі і перасяленьнем іх адсюль з дазволу караля Даніі Тэўдота на востраў Готлянд у Балтыйскім моры. Раней на гэтым востраве жыў скандынаўскі народ камбраў, які, уступаючы востраў готам, і змушаны быў перасяліцца ў Ульміганію, што пазьней пачне называцца Прусіяй.
Паводле япіскапа Хрысьціяна, пры перасяленьні той народ камбраў (кімбраў) меў двух князёў — Брутэна й Вудавута. На новым месцы пасяленьня першы зь іх быў абраны паганскім сьвятаром (КрывэКрывэйта), а Вудавута стаў каралём, які спарадзіў 12 сыноў, старэйшы зь якіх меў імя Літфо.
У прыгаданым фрагмэнце не было гаворкі, якую ж зямлю пры падзеле атрымаў гэты Літфо. Аднак япіскап Хрысьціян тут жа занатаваў: «Wenedia olim, nunc Uthphania, hinc sinus Venedicus dicitur». Гэта азначае: калісьці звалася Вэнэдыяй, а цяпер гэта Літва, адсюль і назоў Вэнэдзкай затокі.
10 Boockmann Н. Der Deutsche Orden. Miinchen, 1989. S.7696.
11 Johannes Voigt. Geschichte Preussens. Bd.l. Konigsberg, 1827. S.621.
6
Няма патрэбы даказваць, што «калісьці» ўсіх славянаў называлі вэнэдамі. Пад гэтым назовам заходнія славяне, улучаючы сюды й Польшчу, часта выступалі ў заходнеэўрапейскіх хроніках ды іншых крыніцах яшчэ ў X і XI стст. Вэнэдзкім у тым часе называлася і Балтыйскае мора ці «затока», паводле япіскапа Хрысьціяна.
Такім чынам, Літву свайго часу япіскап Хрысьціян проста залічаў да славянскіх краінаў.
Мы ўжо гаварылі, што хронікай япіскапа Хрысьціяна карысталіся прускія храністы Сымон Грунаў і Лукаш Давід. Але гэтыя аўтары пісалі свае «Прускія хронікі» ў часе, калі ў тагачаснай гісторыяграфіі, асабліва польскай, на ўсе лады выпраўлялася й перакручвалася вядомая тэорыя пра гэтак званае «рымскае» або «італійскае» паходжаньне ліцьвіноў і жамойтаў. (Хоць, праўда, жамойты мелі яшчэ ўласную тэорыю свайго «рымскага» паходжаньня, у якую тыя ж ліцьвіны не дапускаліся.) Гэта асабліва тычылася Лукаша Давіда, які памёр у 1583 г. і пры жыцьці якога, дзякуючы «кніжнікам», мова жамойцаў таксама пачала называцца «літоўскай». Таму гэтыя прускія храністы, як, дарэчы, і шмат іншых аўтараў, то раднілі ліцьвіноў з жамойтамі, то адрозьнівалі іх як асобныя народы.
Дарэчы адзначыць, што хроніка Лукаша Давіда не выдавалася ні пры жыцьці аўтара, ні пару стагодзьдзяў пазьней. Калі верыць яе выдаўцу12, яна захоўвалася ў архівах у двух рукапісах з папраўкамі і ўстаўкамі на асобных аркушах як самога аўтара, так і пабочных асобаў. Былі й выкрэсьліваньні, таму ўсё гэта вядзе да нсзразуменьня асобных мясьцінаў.
Напрыклад, незразумелай застаецца мясьціна, дзе аўтар, апісваючы эпізод варажнечы паміж судавамі (дайновамі) і ліцьвінамі, адзначае, што Літва раней называлася Вэнэдыяй, але далей не разьвівае гэтую думку. У зносцы выдавец хронікі тлумачыць, што ў абодвух рукапісах у гэтым месцы два з паловай аркушы былі напісаныя (а магчыма, выпраўленыя) чужой рукой13.