• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.  Паўла Урбан

    Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.

    Паўла Урбан

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 107с.
    Мінск 1994
    48.93 МБ
    Дарэчы, пакідаючы славянскую назву, Сьвяты Лес, але ў раёне Вількаміру над возерам Шашолы, прыгадаў віленскі каталіцкі япіскап Ян. Яму належаў маёнтак Шашолы. Дароўная грамата япіскапа датавалася 14 траўня 1478 г., а пэўны ўчастак ворнай зямлі й вось гэты «Сьвяты лес» «на другім беразе возера Шашолы» ён дарыў сялянскай сям’і свайго вернага слугі Мігуса (№309, с.364365). Для япіскапа Яна гэты Мігус быў кметам.
    У дароўных граматах часта згадваўся дар ворнай зямлі на столькі й столькі «бочак». Бочка была адной з асноўных адзінак вымярэньня сыпкіх і вадкіх рэчываў у мэтрычнай сыстэме мераў ВКЛ120. Але ў нашым канкрэтным выпадку — вымярэньне дару ворнай зямлі ў бочках — тычылася меркаванага збору ўраджаю збожжавых культураў.
    Мікалай Радзівіл, пра дароўную грамату якога пойдзе гаворка, быў сынам Радзівіла Осьцікавіча. У 1481 г. ён у якасьці вялікакняжага намесьніка быў накіраваны ў Смаленск. Ад 1486 г. займаў пасады каштэляна троцкага, намесьніка наваградзкага, намесьніка ў Бельску на Падляшшы. На прыканцы 1491 г. ён стаўся віленскім ваяводам і канцлерам ВКЛ і гэтыя пасады займаў да 1510 г.
    Мікалаю Радзівілу (у грамаце сам сябе ён называў: Мікалай Радзівілавіч) належалі ў тым часе Кейданы,
    120 Тамсама. С.4852.
    50
    Жмуйдкі, Упнікі й Дубінкі. Усе яны ляжалі вакол гораду Вількаміру. У сваёй дароўнай грамаце ад 15 кастрычніка 1482 г. Мікалай Радзівіл пацьвярджаў дар сваіх продкаў для парафіяльнага касьцёлу ў родавым маёнтку Упнікі і з свайго боку запісваў яшчэ больш маёмасьці, у тым ліку й дзесяціны ўсялякай збажыны. Дык у той ягонай грамаце была, напрыклад, гаворка пра ворную зямлю на чатыры сохі, а таксама пра луг на тры сьцірты сена. Лацінскі моўны выраз «decern pudos mellis» аднолькава тлумачыўся: дзесяць пудоў мёду (№324, с.381382).
    Тлумачэньні тагачаснай сыстэмы мераў мы знаходзім ва ўжо цытаванай кнізе Кіма Скурата «Даўнія беларускія меры»121. «Сьцірта» — гэта вялікі стог сена, саломы, або снапоў збожжа, прызначаны для захаваньня пад адкрытым небам. У некаторых іншых дароўных граматах заміж сьцірты называўся «стог» (№№152,303; с.170171, 358359).
    Дасюль мы зьвярнулі ўвагу на беларускую тэрміналёгію, якая ўжывалася ў лацінскіх тэкстах ліцьвінамімагнатамі. Цяпер жа спынімся на асобах больш нізкага рангу.
    Напрыклад, пан Станіслаў Марціновіч з гораду Мерач над Нёманам у сваёй завяшчальнай грамаце ад 26 верасьня 1479 г. кажа пра завяшчаньне маёмасьці для ўласнай жонкі Ганны, а ў выпадку сьмерці абодвух, запісвае яшчэ дар для касьцёлаў у Вільні і ў Мерачы. У грамату трапілі тэрміны: усё іменіе рушаёнцэ і лезонцэ (тут відавочны польскі моўны ўплыў), людзей Заслаўскіх чатыры сьляды... з службаю і з данюю, рыбны стаў, званы Верхнім прудам (№313, с.370371).
    Пра дар ворнай зямлі, якую апрацоўвалі двое братоў Радковічаў або два сьляды, была гаворка ў дароўнай грамаце пана Якуба Раловіча з Гарадзілава ў вярхоўі нёманскай Бярэзіны. Ягоная грамата была датаваная 2 лютага 1443 г., а дар запісваўся для пабудаванага ім у Гарадзілаве парафіяльнага касьцёлу (№174, с. 197199).
    «Дань» (даніна) й «служба» ў тым часе азначалі сялянскія падаткі й выкананьне сялянамі, калі яны былі панскія, а не свабодныя, усіх іншых паншчынных павіннасьцяў. Пад «службай» яшчэ разумелася й пэўная плошча зямлі зь ейнымі ўладальнікамі. Тэрмін «сьледсьляды» таксама мог азначаць меру зямлі, зямельную плошчу
    121 Тамсама. С.3839, 171172.
    51
    й сялянскія сем’і, якія яе апрацоўвалі. Напрыклад, калі зямля супольнага карыстаньня дзялілася на аднаасобныя гаспадаркі, дык гаварылася, што гэтая зямля дзялілася на «сьляды». Канкрэтна «сьлед» пайшоў ад разьмежаваньня зямлі знакамі ці сошным сьледам122.
    Захавалася таксама завяшчальная грамата пані Соф’і, удавы нябожчыка пана Аляксея Дылы. Свой маёнтак яны мелі ў Новай Вавёрцы на захад ад Ліды. Грамата была датаваная 8 красавіка 1478 г., і ў ёй рабіўся запіс дару для парафіяльнага касьцёлу, які ў Новай Вавёрцы заснаваў гэты пан Аляксей Дыла. Вось тэрміналёгія той завяшчальнай граматы: дару ворную зямлю на 40 бочак, два лугі на адну й дзьве сьцірты (№306, с.360361).
    Пан Вайдзіла' быў уладальнікам маёнтку й мястэчка Ўшакова над ракой Нарачай. У гэтым мястэчку ён заснаваў на свае сродкі каталіцкую парафію й пабудаваў касьцёл. Каб забясьпечыць існаваньне гэтай парафіі, пан Вайдзіла й шэраг ягоных сваякоў ды напарнікаў ахвярным чынам запісвалі дары для гэтай парафіі. Дароўная грамата датавалася 13 студзеня 1460 г. У пераліку дароў былі названыя: пяць копаў пшаніцы й тры пуды мёду, ворная зямля на дзьве бочкі (№232, с.258260).
    У грамаце Вайдзілы выступаў таксама пан Радзівіл Ядаговіч, які, праўда, сваё прозьвішча пісаў розна: Ядаговіч і Ядалговіч. Ён жыў у мястэчку Ўшакова, дзе меў свой двор або панскую рэзыдэнцыю. Захаваліся дзьве дароўныя граматы таго пана ЯдаговічаЯдалговіча, хрышчонае імя якога было Сьцяпан, а бацька зваўся Андрушкам. Граматы датаваліся 1483 г. і 30 траўня 1491 г. Як вынікае з гэтых граматаў, пан Радзівіл Ядаговіч быў заможным чалавекам, бо ягоныя двары й зямельныя ўладаньні знаходзіліся ня толькі на Русі, але яшчэ й на Ашмяншчыне. Двары й зямельныя ўладаньні ў граматах пералічваліся пайменна.
    У абодвух выпадках свой шчодры дар гэты пан запісваў для парафіяльнага касьцёлу Сьвятога Юрыя ў мястэчку Ўшакова. Сярод дароў былі названыя: ворная зямля на 10 бочак і луг, дзе стаіць пуня; першае поле каля касьцёлу, дзе знаходзіцца дварэц; другое поле ў Дубровах; трэцяе поле каля сасонкі; чацьвертае поле паблізу майго двара Седлішча; дзесяціну з усяе збажыны, што вырошчваецца ў маім маёнтку Нарач; дзесяціну хатняй жывёлы й птушкі
    122 Тамсама. С.3637.
    52
    першароднага ажарэбу з двух маіх двароў; 8 чалавек сялянаў у Сьвіранах з падаткамі й павіннасьцямі. Тычылася гэта гаспадароў сялянскіх сем’яў.
    У дароўнай грамаце ад 1483 г. удакладнялася, якія падаткі належалі з тых сялянскіх сем’яў: пуд мёду, два бязьмены мёду або тры бязьмены мёду, па два дзяклы пшаніцы (№331, с.387388). Быў яшчэ й грашовы падатак.
    У дароўназавяшчальнай грамаце ад 30 траўня 1491 г. састарэлы ўжо пан Радзівіл Ядалговіч для таго ж Ушакоўскага касьцёлу запісваў чатыры сялянскія сям’і, якія належалі да панскага двара ў мястэчку Ўшакова й жылі каля ракі Вяльлі. Запісваў яшчэ чатыры сялянскія сям’і, а таксама ворную зямлю Седлішча, дзе знаходзіўся стары палац, і якая ляжала подле дарогі, што праходзіла міма касьцё'лу нашага ад Гарколы і да Дубатолкаў. У парафіяльным Ушакоўскім касьцёле пан ЯдаговічЯдалговіч быў пабудаваў на свае сродкі алтар. Адсюль ягоныя шчодры дар і просьба: маліцца й памінаць ягоную душу і на каждым месё'нцу мшы Сьвятое Хрыстыны одправоваць (№370, с.433434). Апошнюю польскамоўную фразу мог напісаць парафіяльны ксёндз польскага паходжаньня, хоць ён ня згадваўся сярод прысутных сьведкаў.
    Тэрмін «бязьмен» азначаў адзінку вагі, прыладу важаньня й адзінку падатковага абкладаньня, напрыклад, мёдам123.
    Але хопіць прыкладаў беларускай тэрміналёгіі ў тых лацінскамоўных граматах. Дарэчы, трэба яшчэ ўлічваць мноства сьведкаў, якія заўсёды прысутнічалі пры афармленьні гэтых граматаў або замацоўвалі іх сваімі пячаткамі.
    3 усіх гэтых прыкладаў зразумела, на якой мове маглі гутарыць ліцьвіны ў XV ст.
    ІМЁНЫ СТАРАЖЫТНЫХ ЛІЦЬВІНОЎ
    Літаратар Іван Ласкоў захапіўся тэорыяй гэтак званага «уграфінскага паходжаньня» Літвы або, прынамсі, імёнаў ліцьвіноў і «літоўскіх князёў». У яго атрымліваецца, быццам імёны накшталт Сьвялкеній, Лясота, Любарт, Жыгімонт, Монтвіл, Нарымонт, Радзівіл і г.д. тлумачацца запазычаньнямі з коміпярмяцкай мовы124. На жаль, ня
    ‘2’Тамсама. С.109111.
    124 Ласкоў I. Нашчадкі таямнічае Літвы // Полымя. №8. 1991. С.204228;
    Яго ж. Племя пяці родаў // Літаратура і мастацтва. 1989. 18 жн.
    53
    ўсе дасьледнікі маюць доступ да старых заходнеэўрапейскіх хронікаў. Напрыклад, хронікаў Адама Брэмэнскага, Тытмара Марзэбурскага, Гяльмольда з Бузава або польскага храніста Гала Ананіма й чэскага Козьмы Пражскага. Ёсьць яшчэ асабліва каштоўная крыніца — публікацыя архіўных дакумантаў XII—XIV стст., датычных пасоўваньня нямецкай калянізацыі паміж рэкамі Лабай (Эльба) і Одрай (Одэр), у Сілезіі, Польшчы і ў Чэхіі, а таксама на паўдні пазьнейшай Аўстрыі125.
    Найперш спынімся на імёнах сыноў вялікага князя Гедыміна — Альгерд і Любарт. Хронікі сьведчаць, што гэтыя імёны не адзінкавыя. Гэтак паведамляючы пра падзеі 1391 г., калі ў міжусобным змаганьні зь Ягайлам і ягоным братам Скіргайлам князь Вітаўт меў падтрымку ад крыжакоў, прускі храніст Віганд Марбурскі пісаў, што ў адной з крывавых сутычак пад Вількамірам ці Трокамі загінуў герцаг Альгерд з Гогенштайну126. Герцагства Гогенштайн знаходзілася ў Заходняй Саксоніі (цяпер Ніжняя Саксонія). Пра аднаго з каралёў Англіі Альгерда (Алегард) VIII ст. пісаў таксама аўтар хронікі Ўсходняй Фрызіі. Пад 1422 г. ён прыгадаў яшчэ нобіля з Шмаленбургу, які зваўся Любартам127. Апісваючы падзеі 1417 г., іншага Любарта, які належаў да патрыцыяў горада Мюнстэр, прыгадаў іншы храніст128. Дарэчы, у Нідэрляндах у горадзе Утрэхт знаходзіўся адзін з філіялаў Тэўтонскага ордэну. Вось жа і ў тым крыжацкім філіяле дзесьці пасьля 1328 г. дзейнічаў магістар Любарт Бол129.
    Гэтыя прыклады пацьвярджаюць, што імёны Альгерд і Любарт або той жа Жыгімонт мелі лучнасьць зь імёнамі англасаксонскафрызскага — германскага паходжаньня. Гэта аднак зусім не азначае, што паміж носьбітамі гэтых імёнаў мелася яшчэ нейкая этнічная лучйасьць. Да імёнаў германскага паходжаньня можна залічыць імёны Вітаўт (Вітольд), Уладзімер (Вальдэмар), Рагвалод (Рэгінальд), Рагнеда (Райнільда), Валамір, Гунцэлін і г.д.
    125 Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Mittelalter // Quellen (des Mittelalters). Bd.26a26b. Darmstadt, 1968, 1970.
    126 Die Chronik Wigands von Marburg. P.645.
    127 Eggeriks Beninga Histone van Ostfrieslant // Antonii Matthaei Veteris Aevi Analecta. Editio secunda. T.IV. HagaeComitum, 1738. P.67, 214.
    128 Arnoldi de Bevergerne civis Monasteriensis Chronicon Monasteriense // Antonii Matthaei Veteris Aevi Analecta... T.V. P.7576, 97.
    129 Ibidem. P.872 (Praefecti Utrajectini).
    54
    Зь імем Любарт пераклікаюцца імёны Любамір, Люб і Любка. Князі зь імем Любамір былі ў абадрытаў і ў чэхаў. Любам называўся князь вільцаўлюцічаў. Ён быў сынам Драгавіта, князя ваяўнічых вільцаў, і загінуў недзе перад 823 г. у змаганьні з абадрытамі, якіх звалі яшчэ бодрычамі. Той князь Люб меў двух сыноў Мілагаста і Чаладрага130. Любкам называўся сын полацкага князя Войны, а гэты Война ў сваю чаргу быў братам вялікіх князёў Віценя й Гедыміна. Князь Любка загінуў пад Псковам у 1342 г., калі, адлучыўшыся ад войска князёў Альгерда, Кейстута й Андрэя Полацкага, натыкнуўся з сваімі ваярамі на старажавы полк рыцараў Лівонскага ордэну131.