Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.
Паўла Урбан
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 107с.
Мінск 1994
Сын гэтага Судзівоя зваўся Станіславам. Пісаўся ён як Станіслаў Судзівоевіч і дзесьці ад 1469 г. займаў пасады вялікакняжага намесьніка ў Горадні й найвышэйшага маршалка земскага ВКЛ. Нейкі час быў ваяводам троцкім.
Зь імем Судзівой пераклікаецца імя Судзімунт. Магнат Алехна Судзімунтавіч у 40х гадох быў падчашым, затым ад 1469 г. згадваўся на пасадзе вялікакняжага намесьніка ў Полацку, а ў 1478 г. стаўся віленскім ваяводам і канцлерам ВКЛ. Гэтыя пасады ён займаў да 1491 г.
Паны Няміры або Неміровічы паходзілі, як выглядае, ад таго Няміры, імя якога сустракалася ў прыгадванай паручальнай грамаце 1401 г., а таксама ў актах Гарадзельскай вуніі 1413 г. Гэта быў Іван Няміра, які жыў
>53 Ibidem. Bd.XXVIb. Nr.28. S.160163.
154 Codex Ecclesiae Vilnensis. Nr.273. P.319320.
155 Jana Dtugosza Banderia Prutenorum. Krakdw, 1851. P.32.
64
яшчэ ў 1452 г. У дзяржаўных актах XV ст. называлася шмат Няміраў. Гэтак пан Андрэй Няміравіч згадваўся ў Жыгімонтавым акце 1434 г., ён быў маршалкам дворным. Пан Мікола Іванавіч Няміра ў 1440 г. браў актыўны ўдзел у абраньні на вялікага князя Казіміра Ягайлавіча. Пазьней, прынамсі ў 1469 г., Мікола Няміра згадваўся на пасадзе вялікакняжага намесьніка ў Віцебску. Ягоны брат Якуб Іванавіч Няміра ў 7080х гг. займаў пасаду дзяржаўнага пісара, быў таксама берасьцейскім намесьнікам.
Няведамы аўтар «Хронікі Быхаўца» паходжаньне імя Няміры тлумачыць тым, што, беручы ўдзел у паходзе вялікага князя Вітаўта да ракі Угры, пэўны пан Андрэй быў незадаволены афармленьнем мірнага пагадненьня з маскоўскім вялікім князем Васілём I. Гэта магло тычыцца вялікага паходу, які адбыўся ў 1408 г. Маўляў, пан Андрэй «рекл велікому князю Вітольту: ’Не ест правы мір, где кровопролітія межы господоры не было’». Аўтар гэтай хронікі далей пісаў: «I так для тое прычыны того пана Андрэя прозвалі Неміром».
Адразу сьцьвердзім, што паны Няміры шмат раней сустракаліся ў Польшчы. Напрыклад, у прывілейнай грамаце польскіх князёў Баляслава й Пшэмысла ад 1253 г., якой давалася «нямецкае» права гораду Сьрэм. Сярод сьведкаў, якія прысутнічалі пры афармленьні гэтай граматы, быў названы Нямір, сын Дзяржыкрая156. Яшчэ ў другой палове IX ст. Нямірай звалася маці аднаго з харвацкіх жупанаў Госьціка. Гэтыя свае імёны яны пакінулі для нашчадкаў у надпісах у адной з цэркваў Харватыі157.
У гістарычнай літаратуры панам Нямірам прыпісвалася жамойцкалетувіскае паходжаньне. Да гэтага ж паходжаньня залічаліся, напрыклад, Войны й Давойны. Маўляў, гэтыя паны выступалі ў паручальнай грамаце 1401 г. і ў акце 1434 г. вялікага князя Жыгімонта. Гісторыкі пісалі, што ўсе баяры і паны з тых дакумантаў належалі да «літоўскіх фэадалаў». Аднак жа, як адзначалася, і ў славянаў былі пашыраныя імёны Война або Войнамір. Там, дзе было імя Война, магло быць таксама імя Давойна. Дарэчы, у паручальнай грамаце 1401 г. і ў актах Гарадзельскай вуніі
156 Urkunden und enahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Mittelalter. Bd.XXVIb. Nr.63. P.250251.
157 Welt der Slawen. Geschichte, Gesellschaft, Kultur. Herausgegeben von Joachim Herrmann. Munchen, 1986. S.99.
65
1413 г. былі названыя яшчэ гэткія паны й баяры: Войдзіч, Войнад Русіловіч, Вайдзіла Кушаловіч, Войшнар Віркалевіч і Войшын Данейкавіч. Імя Вайдзіла сустракалася часта, так зваўся таксама брат магната Андрэя Саковіча.
Але вернемся да паноў Войнаў і Давойнаў. Пан Война, які згадваўся ў Жыгімонтавым акце 1434 г., займаў пасаду дзяржаўцы ў Кернаве. Акт Мельніцкай вуніі 1501 г. падпісалі ключар берасьцейскі Война і яшчэ нейкі пан Война Філіневіч. Аднак паны Войны ўзьняліся палітычна ў другой палове XVI ст. За часоў канцлерства Астапа Валовіча й Льва Сапегі Гаўрыла Война быў дзяржаўным пісарам, Лаўрэн Война — падскарбіем земскім, а Грычун Война займаў пасаду каштэляна Мсьціслаўскага.
Баярын Андрэй Давойнавіч, які згадваўся ў Жыгімонтавым акце 1434 г., і ягоны брат Алехна Давойнавіч былі, праўдападобна, сынамі Давойны Вышгердавіча з паручальнай граматы 1401 г. У пераліку іншых магнатаў Андрэй Давойнавіч быў названы ў адной з дароўных граматаў вялікага князя Казіміра Ягайлавіча ад 23 кастрычніка 1452 г. Якую ён займаў пасаду, пра гэта ў грамаце не гаварылася. Пан Ян Давойнавіч, які быў дыпляматам і ў якасьці пасла ў 80х гг. наведваўся ў Маскву й Крым, у 1492—1500 гг. займаў пасаду намесьніка драгічынскага. Да прыхільнікаў Мельніцкай вуніі 1501 г. належалі й падпісалі акт гэтай вуніі дзяржаўца даўгастайскі Юры Давойнавіч і пан Андрэй Давойнавіч. Нарэшце, Станіслаў Станіслававіч Давойна ў 1542—1563 гг. быў Полацкім ваяводам і намінальна заставаўся ім да 1573 г.
У ліцьвіноў былі пашыраныя яшчэ імёны накшталт: Будвід і Будзьвіл, Буйвід і Буйвіл, Волчка (Воўчка), Завіша, Неруш, Някраш, Прокша, Радуш, Рымша або яшчэ Бартош і Данейка. Але гэткія ці падобныя імёны былі таксама ўласьцівыя для славянаў: тыя ж Бартош і Будзівой, БогшаБогуш (Багуслаў), Борша (Баржывой), Бартоша (Браціслаў), Данейка (Даняслаў), Драгуш (Драгамір), Мілаш (Міласлаў), Завіша (Завіслаў), Радоша (Радаслаў), Яроша (Яраслаў або Ярамір). Сярод імёнаў баяраў Вялікага Ноўгараду згадваліся Паўша, Прокша, Ратша (Рацібор) і Войборза. Другі кампанэнт гэтага апошняга імя — Войборзы — нагадвае імя Борза, якім зваўся адзін з братоў вялікага князя Тройдзеня.
66
Дарэчы будзе прыгадаць тут, якімі імёнамі зваліся сяляне Случчыны. Тагачасны Слуцкі князь Сямён Міхалавіч і ягоная маці, жонка пакаранага ў 1481 г. князя Міхала Аляксандравіча (Алелькі), былі абрэзалі маёмасьць двух каталіцкіх касьцёлаў у Слуцку. У гэтую справу на просьбу Слуцкага пробашча Мацея ўмяшаўся вялікі князь Аляксандар, які й выдаў адпаведную грамату 12 траўня 1494 г. Дык у пераліку сялянскіх сем’яў, якія павінны былі належаць да тых касьцёлаў, называліся імёны сялянаў: Волаш, Мілаш, Нераш і Цімош, а таксама Ярошка158.
Бясспрэчна, у ліцьвіноў былі таксама імёны балцкага паходжаньня, бо ліцьвіны сутыкаліся з балцкімі плямёнамі, жылі побач або ўперамешку зь імі. Таксама й прадстаўнікі балцкіх плямёнаў маглі запазычыць імёны ліцьвіноў.
ПРА ПАХОДЖАНЬНЕ НАЙМЕНЬНЯ «ЛІТВА»
Рэчаіснасьць, зафіксаваная ўсімі гэтымі фактамі, дае папершае, падставы сьцьвярджаць, што ад даўнейшых часоў ліцьвіны карысталіся славянскай мовай. Нездарма ж, як адзначалася, дзеля хрышчэньня ліцьвіноў вялікі князь Гедымін запрашаў з Захаду ў ВКЛ манахаўпрапаведнікаў, якія валодалі «польскай» і «русінскай» мовамі. Пра гэта сьведчаць і прыклады ўжыцьця ліцьвінамі славянскіх тэрмінаў у сваіх дароўных граматах, што пісаліся на лацінскай мове. Маючы гэта на ўвазе, можна знайсьці тлумачэньне таго, чаму пры заснаваньні ў 1417 г. Медніцкай каталіцкай япархіі сярод ліцьвіноў абіраліся людзі, якія, каб узначаліць гэтую Жамойцкую япархію, павінны былі свабодна карыстацца жамойцкай мовай.
Другое, мы маглі таксама сьцьвердзіць, што для імёнаў князёў ВКЛ і ўласных імёнаў звычайных ліцьвіноў аднолькава знаходзіліся славянскія аднайменныя адпаведнікі. Гэтыя два важныя фактары — моўны фактар і фактар супадзеньня ўласных імёнаў — змушаюць паставіць пытаньне наконт этнічнага паходжаньня ліцьвіноў і — адкуль узялося іхняе этнічнае найменьне.
У «Аповесьці мінулых гадоў» ліцьвіны або «літва» з гледзішча мовы вылучаліся з асяродзьдзя ўсходнеславянскіх
158 Codex Ecclesiae Vilnensis. Nr.413. P.478480.
67
плямёнаў. Але ж аўтар гэтага летапісу ды ягоныя бліжэйшыя пасьлядоўнікі і «русь» вылучалі з асяродзьдзя славянаў ды прыпісвалі гэтай «русі» так званае скандынаўсканарманскае паходжаньне. Хоць, папраўдзе, цяжка паверыць, каб аўтары кіеўскіх летапісаў, якія пісаліся ў другой палове XI — першай палове XII стст., маглі штосьці ведаць пра гэтак званае запрашэньне князёўварагаў Рурыка, Сінеуса і Трувара ды што ад таго часу (862 г.) «н от тех Варяг прозвася Руская земля».
Мы ня будзем унікаць у сутнасьць гэтай «нарманскай тэорыі паходжаньня Русі». Аднак зьвернем увагу на ўласныя імёны, якія ад даўнейшага часу былі характэрныя для жыхароў Ноўгарадзкай зямлі. Сюды, паводле паданьня, занатаванага ў «Аповесьці мінулых гадоў», былі запрошаныя «княжыць» «варагірусь», якія да таго ж прыйшлі з сваімі «родамі». Вось гэтыя імёны: князь Барывой, князь Гастамысл, Астрамір, Багаміл, Багуслаў, Богша, Боўша, Войборза, Войслаў, Гарыслаў, Дамажыр, Даняслаў, Дзяржыкрай, Дарагаміл, Жыраслаў, Завід, Збыслаў, Міланег, Міраслаў, Неравін, Няжата, Няжыла, Нязьдзіла, Палюд, Прокша, Рагуіл, Ратша, Рацібор, Рацімір, Станамір, Судзіла, Сядзіла, Тварымір, Твардаслаў, Твардзіла, Уладыслаў .
Бясспрэчна, у бальшыні названыя тут імёны першых князёў, а таксама баяраў Ноўгарадзкай зямлі адпавядалі найперш імёнам заходніх славянаў. Там жа, на паўднёвым узьбярэжжы Балтыйскага мора, уключаючы сюды таксама востраў Руген, жыла гэтая славянская «русь» — рутэны, якія зваліся яшчэ руянамі. Была там і краіна «Рутэнія»160. Цытаваны ў зносцы манах Гербордус свой «Дыялёгхроніку» напісаў дзесьці каля 1159 г. Ен быў сучасьнікам і спадарожнікам Бамбэрскага япіскапа Антона, які валодаў славянскай мовай і браў актыўны ўдзел у хрысьціянізацыі люцічаў і руянаўрусаў. Аўтар «Дыялёгу» Герборд пісаў
159 Новгородская псрвая летопмсь по Сннодальному спмску. Verlag Otto Sagner. Miinchen, 1971.
160 «Ruthenia vero Danos adiunctos habet, porro archiepiscopo Danorum etiam Ruthenia subiecta esse debiut»; «At illi de origine Ruthenae gentis, de feritate animorum, et de instabilitate fidei et bestiali eorum conversatione multa ei narrantes, etiam hoc quod archiepiscopo Danorum subiecti esse debuerint, non tacebant»; «Rutheni autem crebris insuitibus Pomeranos lacessunt, et Stetinensium fines armatis navibus perturbant» (Herbordi Dialogus de vita Ottonis episcopi Babenbergensis // Scriptores rerum Germanicarum. Nachdruck ex MGH. Hannoverae, 1937. P.142145).
68
таксама пра Кіеўскую Русь і ведаў, што гэтая іншая Русь знаходзілася на ўсход ад Прусіі, Польшчы й Венгрыі.
Як можна было заўважыць, некаторыя зь пералічаных уласных імёнаў ноўгарадзкіх баяраў, асабліва з кампанэнтамі іл або ла, супадалі з падобнымі імёнамі ліцьвіноў.
У Цьвярскім летапісе ёсьць канстатацыя, што ліцьвіны або «літва» належалі да славянскіх плямёнаў: «... а от Ляхов прозвашася Поляне, Ляхове же друзін Лютнцн, a йній Лйтва, ннін Мозавшене, ннін Поморане». Як і іншыя славянскія плямёны, ліцьвіны й люцічы, паводле гэтага летапісу, калісьці жылі над Дунаем. Зноў жа ў Цьвярскім летапісе адзначалася: «А Лутнчм н Тнвернчн прнседааху кь Дунаевн; н бе множество нх, седяаху по Днестру... до моря»161. Пра тое, што калісьці «Лютнчн н Тнверцм прнседяху к Дунаевн, н бе множество нх, седяху по Днестру н до моря», была гаворка і ў Ніканаўскім летапісе162.