Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.
Паўла Урбан
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 107с.
Мінск 1994
Ня ў прыклад міталёгіі грэкаў і рымлянаў, славянская міталёгія не зусім ясная. Як мяркуюць дасьледнікі, божышча Род належала да вярхоўных нябесных багоўтварцоў і ўладароў сусьвету. Азначала яно пачатак нараджэньня ўсяго жывога, пачатак чалавечага роду. Апрача Рода гэткімі ўладарамі сусьвету былі яшчэ Сварог, Сьвятавіт і Стрыбог. Стрыбог быў богам вятроў. Сьвятавіт аднолькава ўвасабляў першасную творчую сілу, сьвятасьць сьвятла й жыцьця. Мабыць, у якасьці бога вайны й дастатку гэтае божышча асабліва ўшаноўвалася на востраве Руген, дзе ў Арконе існавала для яго адмысловая сьвятынясьвяцілішча, а сам Сьвятавіт выступаў у абліччы чатырохгаловага ідала. Сварог быў богам неба й тварцом сонца, жыватворнага сонечнага сьвятла. Гэтай сваёй сілай ён збліжаўся й атаясамліваўся з богам Родам. Сынам нябеснага бога Сварога быў ДажбогСонца, і гэтае божышча ўшаноўвалася ў якасьці стваральніка неабходных умоваў жыцьця193.
191 «Insuper limites et terminos inter nostras et ordinis terras distingui fecimus...
Ab hinc dictum fluvium (Naweze) sequendo in mediis fluctibus usque in Wiswilten ascendendo. Adhinc linealiter et directe eundo ad quendam lapidem magnum, dictum Rode, jacentem in fluvio dicto A et Rode vulgariter nuncupatum. Ab isto lapide ascendendo super stagnum dictum Smarden...» (Narbutt T. Dzieje narodu Litewskiego. T.V. Wilno, 1839. Dodatek LX. S.3441).
192 Рыбаков Б. Язычество древней Русн. С.236244.
'«Тамсама. С.245251, 418446, 641642, 755770; Welt der Slawen.
S.277283; Vana Z. Die Welt der alten Slawen. Praha, 1983. S.83100.
83
У вільцаўлюцічаў, а канкрэтна ў радараў, галоўным божышчам быў Сварожыч, культавы цэнтар і сьвятыня якога знаходзіліся ў горадзе Радагошч. Гэты горад і сьвятыню, прысьвечаную Сварожычу, апісаў у сваёй хроніці/Тытмар Марзэбургскі194. Няцяжка здагадацца, што Сварожыч вільцаўлюцічаў быў сынам бога Сварога й адпавядаў Дажбогу. Паводле Адама Брэмэнскага, галоўным божышчам у радараў і вільцаўлюцічаў увогуле быў Радагост ці Радагаст, культавы цэнтар і сьвятыня якога знаходзіліся ў горадзе Рэтра195. Сваю хроніку Адам Брэмэнскі пісаў шмат пазьней, перад 1080 г.
3 гэтых паведамленьняў Тытмара Марзэбургскага й Адама Брэмэнскага можна зрабіць выснову пра тоеснасьць божышчаў Сварожыча й Радагоста. Гэтая тоеснасьць пацьвярджаецца яшчэ роднаснымі сувязямі з багамі Сварогам і Родам. Бо першы кампанэнт найменьня Радагоста супадае з найменьнем Род, а другі кампанэнт можа тлумачыцца славянскім тэрмінам «госьць», які азначаў на толькі госьцянаведніка або госьця ў значэньні купца й гандляра. 3 паняцьцямі «госьць» і «гасьціннасьць» былі зьвязаныя, напэўна, яшчэ паняцьці дабрыні й дабрадзейнасьці. Менавіта Дажбог быў тым дабрадзеем для чалавека, які пасылаў на зямлю сьвятло й цяпло, ствараў умовы для жыцьця. Дажбог, мабыць, нішто іншае, як Дар Божы. Гэткім дабрадзеем для чалавека аднолькава быў Радагост, якога можна атаясамліваць з тым жа Дарам бога Рода або з пасланцом«госьцем» гэтага бога Рода. Мы ўжо гаварылі, што Дажбог усходніх славянаў адпавядаў божышчу вільцаўлюцічаў СварожычуРадагосту (Радагасту).
Можна меркаваць таксама, што ранейшы культавы цэнтар вільцаўлюцічаў горад Радагошч атрымаў свой назоў ад РадагостаСварожыча або ад назову сьвятыні, прысьвечанай гэтаму божышчу.
Магчыма, што назовы паселішчаў накшталт Родава, Радаван і Радгаціца таксама мелі нейкую сувязь з ушанаваньнем у заходніх славянаў культу бога Рода. Паселішчы з гэткімі славянскімі назовамі згадваліся, напрыклад, у граматах Наўмбургскіх япіскапаў, што былі
194 Kronika Thietmara. S.344351.
195 Adami Bremensis Gesta Hammaburgensis ecclesiae Pontificum. P.250253, 390393.
84
датаваныя 1121, 1145 і 1146 гг.1’6 Паселішчы гэтыя знаходзіліся ў тым часе на ўсход ад ракі Заале.
Апрача каменя Рода, у нас падобнымі мясьцінамі для ўшанаваньня культу бога Рода маглі быць ня толькі паселішчы Радагошчы, але яшчэ й паселішча Радунь.
У стадаранаў, якія належалі да саюзу плямёнаў вільцаўлюцічаў, ушаноўваўся культ божышча Яравіта. A Яравіту адпавядаў Ярыла — бог веснавога сонца, урадлівасьці й ярыны або бурлівага маладога жыцьця.
3 культам бога Рода неадлучна былі зьвязаныя жаночыя божышчы Лада й Лёля, калісьці званыя «ражаніцамі». Гэта былі багіні вясны, веснавых земляробчых працаў і ўрадлівасьці, а таксама ўшаноўваліся як заступніцы жанчынаў і апякункі каханьня й шлюбу. Просьбызаклікі, зьвернутыя да гэтых багіняў Лады й Лёлі, захаваў наш фальклёр у песьняхвясьнянках. Між іншага, пра колішняе ўшанаваньне культу багіні Лады была гаворка ў ведамай «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай». Апавядаючы пра падпарадкаваньне вялікім князем Гедымінам Кіева й Кіеўскай зямлі з усімі іншымі ейнымі гарадамі, няведамы аўтар гэтай хронікі пісаў: «Геднмнн, велнкнй князь лнтовскнй, преложнвшн на Кневе наместннком Мендогова (сына), а нншне замкн также старостамн свонмн осаднвшн, вернулся до Лнтвы з велнкнм звнтязством н был от всех з велнкою радостю н з велнкнмн поклоны, ’лада, лада’ спеванем н труб долгнх гученем прннятый»197.
Якраз веснавое й восеньскае сьвяты, якія наладжваліся ў гонар Лады й Лёлі, а таксама бога Рода, адзначаліся сьпевамі й гульнямі пад гучаньне жалейкі, трубы й гусьляў. Вітаньне князя й ягонага пераможнага войска песенным зваротам «ЛадаЛада» магло азначаць выказваньне падзякі, што багіня Лада пачула голас жанок і ўратавала сына, мужа або каханага. Як ведама, аўтар «Слова пра паход Ігаравы» паняцьце «лада» ўжыў у кантэксьце плачу Яраслаўны й ейнай просьбымальбы аб уратаваньні жыцьця князя й мужа Ігара. «Лада» ў гэтым выпадку разумеецца перакладчыкамі ў значэньні «каханы» або «любы». Аднак і М.Стрыйкоўскі пісаў у сваёй «Кроніцы» пра тое, што яшчэ ў ягоным часе ў карагодных песьнях ліцьвіноў Лада
196 Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung іш Mittelalter.
Bd.XXVIa. Nr.3941. P.172185.
і”ПСРЛ. T.32. Москва, 1975. C.3839.
85
ўшаноўвалася як багіня вясны. Мы ўжо гаварылі, што ліцьвіноў М.Стрыйкоўскі атаясамліваў з жамойтамі і адначасна залічаў іх да сям’і славянскіх народаў.
Можна не пагадзіцца з тымі аўтарамі, якія легендарнага князя Сьвятарога залічаюць да пэрсанажаў жамойцкалетувіскай міталёгіі. Пра яго пішуць як пра «князяжраца» й заснавальніка традыцыі спальваньня трупаў у пэўным месцы. і з захаваньнем пэўнай рытуальнай цырымоніі198. Гэты міталягічны пэрсанаж князь Сьвятарог згадваўся якраз у беларускіх летапісах XVI ст., у якіх удакладнялася таксама, што рытуальным месцам спальваньня князёў была даліна Сьвятарога, якая знаходзілася пры ўпадзеньні рэчкі Вільні ў раку Вяльлю. Знаходзілася там, дзе пазьней узьнікнуць Ніжні замак і ніжні горад Вільні.
На карысьць жамойцкалетувіскага паходжаньня гэтага міталягічнага пэрсанажу быццам гаворыць той факт, што ў летапісах ягонае імя звычайна пісалася: Швінтарог. Маўляў, першы кампанэнт імя адпавядаў жамойцкалетувіскаму тэрміну «швентас» (сьвяты), адсюль і сам гэты пэрсанаж належаў да жамойцкалетувіскай міталёгіі й гісторыі. Аднак, напрыклад, у прыгадваных беларускіх летапісах уласнае імя князя Сьвідрыгайлы Альгердавіча таксама пісалася звычайна: Швітрыгайла. Другое, у «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» міталягічны пэрсанаж князь Сьвятарог выступаў ужо пад імем Свнндорог (Сьвіндарог). Значыцца, той Швінтарог мог яшчэ называцца Сьвентарогам — на ўзор таго, як у старых заходнеэўрапейскіх аналах пісаліся ўласныя імёны князёў накшталт Сьвентаслаў, Сьвентаполк, Сьвентабор або імя божышча Сьвентавіта.
Калісьці ўласьцівыя для мовы ўсіх славянаў насавыя галосныя «ен» і «он» затрымаліся ў мове заходніх славянаў, асабліва польскай, а ў мове ўсходніх славянаў яны перажылі дэназалізацыю й перайшлі ў «я» і «у». Сьвентаполк, напрыклад, пачаў называцца Сьвятаполкам, божышча Сьвентавіт — Сьвятавітам. Што ж тычыцца імя міталягічнага пэрсанажу Сьвятарога, дык, як выглядае, адносна яго захоўвалася заходнеславянская форма вымаўленьня і ў народзе яго працягвалі называць Сьвентарогам.
198 Топоров В. Язык н культура: об одном словеснммле (к 1000летню хрнстнанства на Русн м 600леткю его в Лнтве) // Балтославянскне мсследовання 1986. Москва, 1988. С.26.
86
Можна дадаць, што былінным героем усходніх славянаў быў Сьвятагор, а ўласнае імя Сьвятагора адным з сваіх генэтычных элемэнтаў збліжаецца зь імем Рагвалода.
He выглядае арыгінальным і тэзіс пра абсалютную ўнікальнасьць дахрысьціянскіх культаў, якую прыпісваюць свайму народу летувіскія дасьледнікі. Маўляў, ушаноўваўся культ каня, а таму ваякаў і князёў хавалі ў курганох або спальвалі на рытуальных вогнішчах разам з баявым канём; ушаноўвалася сьвятасьць вечнага агню; ушаноўваўся культ сьвятых дубоў, сьвятых гаёў і лясоў, сьвятых крыніцаў, рэкаў і вазёраў; ушаноўваўся культ сьвятых камянёў...”’
Пэўна, што ўшанаваньне ўсіх гэтых культаў практыкавалася і ўсімі іншымі індаэўрапейскімі народамі. Апрача Пётры Дузбурга й Яна Длугаша, пра культавыя абрады заходніх славянаў пісалі ў сваіх хроніках Марзэбургскі япіскап Тытмар, Адам Брэмэнскі, Гельмольд з Бузава, Саксон Граматык або Козьма Пражскі. А пісалі яны ня толькі пра ўшанаваньне славянамі культу сьвятых дубоў, гаёў і лясоў, крыніцаў, рэкаў і вазёраў або камянёўідалаў. Пісалі яшчэ й пра тое, што, напрыклад, у паганскіх сьвятынях вільцаўлюцічаў і руянаўрусаў, прысьвечаных боствам СварожычуРадагосту й Сьвятавіту, прыслужвалі коні, якія ўважаліся за сьвяшчэнныя істоты. Апрача таго, у Арконе на востраве Руген сьвятыню найвышэйшага бога Сьвятавіта, які меў у сваім распараджэньні каня белай масьці, ахоўвалі й забясьпечвалі матэрыяльным утрыманьнем 300 конных ваякаў. Грунтуючыся на паведамленьнях Пётры Дузбурга наконт паганскіх звычаяў старажытных прусаў, а таксама й ліцьвіноў, можна дадаць, што і ў заходніх палабскапаморскіх славянаў жрацы галоўных сьвятыняў карысталіся большым аўтарытэтам, чымся князі, і гэткія галоўныя сьвятыні атрымлівалі трэцюю частку ўсялякай ваеннай здабычы. Гэта апрача ахвяраваньняў і пэўнага невялікага падатку з насельніцтва.
Дарэчы, што маглі азначаць гэткія словы, выказаныя Сьв. Кірылам Тураўскім: «Обновнся тварь; уже бо не нарекуться богомь стнхня: нн солнце, нн огнь, нн нсточннцн, нм древеса»?