Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.
Паўла Урбан
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 107с.
Мінск 1994
A вось яшчэ крыжацкі дакумант 1409 г., складзены ў выглядзе «Памяткі», якая распаўсюджвалася на Захадзе й мела за мэту скампрамэтаваць палітыку польскага караля ЎладыславаЯгайлы й вялікага князя Вітаўта. У гэтым дакуманце была гаворка пра колішнюю «здраду хрысьціянству» князя Міндоўга, а таксама пра «крывадушнасьць» у памкненьнях ахрысьціць Літву князёў Гедыміна, Альгерда й Кейстута. Такая «крывадушнасьць» аднолькава прыпісвалася Ягайлу й Вітаўту, бо, маўляў, і яны патуралі «русінам», а Ягайла прыняў хрышчэньне толькі дзеля таго, каб стацца каралём Полыпчы, каб дзеля змаганьня з хрысьціянствам патэнцыяльна ўмацаваць Літву й Русь. Нарэшце, тая крыжацкая «Памятка» канчалася гэткім абвінаваўчым акордам: «Таксама ёсьць фактам, што праз
205 Codex Ecclesiae Vilnensis. Nr.23. P.39.
92
добрыя 23 гады ўладараньня караля Польшчы ў землях Літвы й Русі вельмі мала ўзрос культ Хрыста. А гэта таму, што там у адной царкве маецца два япіскапы, адзін зь якіх, будучы Хрысьціянінам, існуе бедна й мізэрна, a іншы, Русін, ёсьць багаты й заможны. I там, дзе адзін сярод Ліцьвіноў («літоўскай мовы» ці нацыі) ахрышчаны паводле хрысьціянскага абраду (закону), там магчыма добрая сотня будзе знарок ахрышчаных паводле русінскага абраду, і дасюль у Літве вялікая колькасьць сярод знатных (уплывовых князёў і паноў) ёсьць Русіны»206.
Можна дадаць, што ў гэтым крыжацкім дакуманце і брат караля ЎладыславаЯгайлы князь Скіргайла аднолькава залічаўся да «русінаў».
Дык чаго было больш у тых акрэсьленьнях, ужываных у дачыненьні да ліцьвіноў і якія сьцьвярджалі: «будучы яму русінам»; «а хто будзе ўжо русінам, той можа перахрышчвацца згодна ўласнай волі або заставацца пры сваёй веры»? Чаго было больш: веравызнаўчай характарыстыкі й сутнасьці або сьціраньня этнічнай мяжы паміж ліцьвінамі й русінамі? У тыя далёкія часы, напрыклад, ліцьвіноў каталіцкага веравызнаньня ніколі не называлі палякамі. Таксама ліцьвіны праваслаўнага («рускага») веравызнаньня, напрыклад, князі Гальшанскія й князі Гедымінавічы й Альгердавічы, аднолькава й пераважна заставаліся ліцьвінамі.
Перад тым, як паспрабаваць знайсьці адпаведны адказ на гэтае пытаньне, зьвернемся яшчэ да характарыстыкаў прускага храніста Віганда з Марбургу. Ён быў сучасьнікам князёў Ягайлы, Кейстута й Вітаўта, а сваю прускую хроніку пісаў у 1393—1394 гг. Лацінскі пераклад гэтай хронікі, які дайшоў да нас, быў зроблены з пропускамі. Шмат хапае й абагульненьняў, а таму страціліся характарыстыкі й дэталі ў апісаньні падзеяў. Аднак яшчэ напрыканцы XVI ст. арыгіналам гэтай хронікі карысталіся нямецкія гісторыкі Станіслаў Борнбах і Каспар Шютц, якія жылі ў Гданьску.
206 «Item eciam manifestum est, circa tempus regis Polonie bene XXIII annis quod in partibis Litauwie et Russie modicum valde accrevit Cristi cultus, quia sunt in una ecclesia duo episcopi quorum unus Christianus est qui pauper et miser existit, alter autem Rutenus qui dives et benehabens est, et ubi de Litauwica lingua juxta legem christianam unus baptizatur ibi fortassis bene centum secundum legem rutenicam intencione erunt baptizati et multi de solemnioribus in Litauwia adhuc sunt Ruteni» (Codex epistolaris Vitoldi. Appendix IV. P.9721000).
93
3 гэтае прычыны выдаўцы лацінскага тэксту хронікі Віганда палічылі патрэбным дапоўніць ейныя адпаведныя мясьціны вытрымкамі з працаў гэтых гданьскіх гісторыкаў.
Напрыклад, гаворачы пра часы вялікага магістра Тэўтонскага ордэну Лютара з Браўншвайгу (1331—1335), Борнбах адзначыў, што ў апісаньні Віганда магістар гэты шмат меў збройных канфліктаў «з русінамі, гэта значыць зь ліцьвінамі, а таксама з палякамі»207. Тое самае, і як вынікае, сьлед за Вігандам, паўтарыў сам Борнбах — у кантэксьце апісаньня саюзных дачыненьняў вялікага князя Гедыміна з польскім каралём Уладыславам Лакеткам і паведамленьня пра сьмерць папярэдняга вялікага магістра Вэрнэра з Арсэльну (1324—1330) дый абраньне на гэтую пасаду Лютара з Браўншвайгу208.
Значыцца, паводле Борнбаха, вялікія магістры Вэрнэр з Арсэльну й Лютар з Браўншвайгу варагавалі не зь ліцьвінамі, а з русінамі. Таму адзначым, дзе, паводле Борнбаха, жылі русіны й знаходзілася Русь. Паведамляючы пра спусташэньне ў 1391 г. навакольля Трокаў войскам вялікага магістра Канрада Валенрода, Борнбах пісаў, што магістар гэты напаў на землі Русі209. У тым часе Канрад Валенрод быў саюзьнікам і збройна падтрымліваў князя Вітаўта, які, змагаючыся за ўладу ў ВКЛ, меў канфлікт з каралём Ягайлам і ягоным братам вялікім князем Скіргайлам. Паводле таго ж Борнбаха, Русь гэтая знаходзілася яшчэ далей на поўнач і на захад ад Трокаў — над Вяльлёй і каля Коўны, ахопліваючы таксама паласу правага ўзьбярэжжа Вяльлі й Нёману да ўпадзеньня ў Нёман ракі Нявяжы210. Прыгаданыя Борнбахам горад «Койна» — гэта Коўна, а замак Новая Коўна ляжаў на нёманскім востраве насупраць вусьця ракі Нявяжы. На
207 Die Chronik Wigands von Marburg. P.478. FuBnote 162.
208 «(Do das Gedemin horte?) kwam er mit heres krafft, robte und brante er die lenge und kwer... Do kwam auch hohemeister Werner von Orsela mit seinem volk (und erschlug die Reussen und Polen zu todt)»; «Noch seinem (Werners) tode woren alle gebitger versamlet: die von Almanien, von Rumenie, die ausz Lifflandt, die ausz Preussen und haben den bruder Loter, einen hertzog von Brunswig gekoren (zum 15. hohmeister). Er treib vil krig mit Reussen und mit Polen etc.» (Ibidem. P.471, 483).
20’ «Der hohmeister Conrad Walroder zog in Reussen vor Traken, robte und brante...» (Ibidem. P.645).
210 «Anno 1367 zog bruder Henryk Schinderkop in Oberlandt der Reussen, verheerte und verbrante 8 stete als Slavosin, Powunden, Warlow, Swinar, Caleinen, Salvisone, Coyna, Calwisten und NeuCauen, treib 800 man an Littauen und Reussen nerausz» (Ibidem. P.599).
94
званы ў зносцы «брат» Генінг Шындэкопф быў у тым часе маршалкам Прускага Тэўтонскага ордэну.
Памяшчаючы Русь у навакольлі Трокаў і над ракой Вяльлёй, Борнбах, праўдападобна, ня быў фантазёрам. Магчыма, ён грунтаваўся на зьвестках нямецкамоўнага арыгіналу хронікі Віганда. Бо ж і ў лацінскім перакладзе гэтай хронікі захавалася характарыстыка Вільні як «civitas Rutenica» або горада, што быў заснаваны «русінамі». Пра гэта Віганд Марбургскі пісаў у кантэксьце паведамленьня пра аблогу крыжацкім войскам і спаленьне Вільні ў верасьні 1383 г.211 Тое спаленьне таксама здарылася пры ўдзеле князя Вітаўта, што было вынікам ягонага «антыягайлаўскага» саюзу з тагачасным вялікім магістрам Тэўтонскага ордэну Канрадам Цёльнэрам.
Віганд Марбургскі яшчэ сьцьвярджаў, што Русь знаходзілася й каля Трокаў — там, дзе недалёка ад Валкінікаў над ракой Мерачанкай калісьці існаваў замак Дрэўнікі. У 1372 г. гэты замак зьведаў напад крыжакоў. Ён, паводле Віганда, знаходзіўся на тэрыторыі Русі212.
Пад 1364, 1367, 1372, 1376 і 1382 гг. Віганд пісаў пра крыжацкія напады на замкі й землі, што ляжалі каля Трокаў і над ракой Стрэвай, паабапал Вяльлі й над Нёманам крыху далей на захад ад упадзеньня ў яго Вяльлі. Віганд паведамляў, што пры кожным з гэткіх рабаўнічых нападаў крыжакі зьнішчалі цывільнае насельніцтва або бралі ў палон і гналі ў Прусію «ліцьвіноўпаганцаў» і «рутэнаў». Прычым першае месца сярод палоненых займалі «рутэны», а ліцьвіноў Віганд звычайна называў «паганцамі»213.
211 «Altera die exercitus festinat prope Wiliam et premisit magister 4 commendatores, sc. de Elbingo, de Balga, de Brandenburg et Kirstburg, ut civitatem Rutenicam incinerarent mode quo possent, et fit ibidem conflictus in ponte. Lithwani quidem multi forte Christianos propulerunt, sed et econtra christiani paganos in multis plagis et verberibus, 3a vice pagani confortant se hostiliter Christianos repellentes, unusque frater transfixus est telo in mortem, alter vulneratus, civitas exusta est» (Ibidem. P.623).
212 «In authumpno frater Theodericus de Elner (Dietrich von Elner) statuit reysam in Rusiam, qui fuit collega commendatoris in Balga, prefectusque de Barten et de Girdowen, qui simul veniunt in castrum Drewik impugnantque circumvastantes totam noctem et redeunt domum» (Ibidem. P571).
213 «Nec scitur numerus occisorum, sanique sunt reversi, ducentes secum Lithwanos et Rutenos»; «et sani revertuntur in Prusziam, adducentes Ruthenos et paganos»; «et convertit se in Pastow devastans terras, captivos Rutenos et paganos ducit domum»; «igne consumunt, rapinam innumeram a paganis deferentes, leti repatriando cum captivis Rutenis et paganis»; «Et rediit in Prusziam cum suis marschalkus adducens captivos Rutenos etc.» (Ibidem. P.543, 559, 571, 579, 617).
95
Дык што мог мець на ўвазе Віганд, калі нават сталіцу, здавалася б, уласнай Літвы — Вільню — характарызаваў як «рускі горад» або горад русінаў? Або тое, што ў сэрцы гэтай уласнай Літвы русіны жылі ў перамешку зь ліцьвінамі, або ня бачыў этнічнай розьніцы паміж імі. Да русінаў, як выглядае, Віганд залічаў праваслаўнае насельніцтва, а ліцьвіноў, якія трымаліся паганства, ён пераважна й называў «паганцамі».
I тут можна прыгадаць крыху кур’ёзны дакумант польскага паходжаньня. Маецца на ўвазе пасольская інструкцыя для польскага пасольства, якое ў 1505 г. наведалася ў Рым дзеля перамоваў з новаабраным Папам Юльянам II. Гэтае пасольства ўзначальваў прыгадваны ўжо намі Эразм Цёлак, які цяпер меў тытул плоцкага япіскапа. Дакумант быў складзены ад імя польскага караля й вялікага князя ВКЛ Аляксандра Казіміравіча, але ягоным сапраўдным аўтарам, як выглядае, быў канцлер Польскага каралеўства Ян Ласкі. Бо й акрэдытыў для таго польскага пасольства ад 6 сьнежня 1504 г. таксама быў напісаны канцлерам Янам Ласкім.
Палітычная тэндэнцыйнасьць гэтага дакуманту, пра якую будзе гаворка, можа тлумачыцца тагачаснымі спрэчкамі вакол Мельніцкай вуніі 1501 г., паводле актаў якой ВКЛ мелася страціць свой дзяржаўны сувэрэнітэт і стацца звычайнай правінцыяй Польскага каралеўства. Польшча мела таксама праблемы з Прускім Тэўтонскім ордэнам, у сувязі з чым шукалася падтрымка ў Ватыкане. Што ж тычыцца гэтага польскага канцлера Яна Ласкага, дык ён быў заядлым абаронцам Мельніцкай вуніі, зьліцьця ВКЛ з Польшчай, што й засьведчыў сваімі выступленьнямі й прапановамі на Берасьцейскім сойме, які адбыўся ў лютым 1505 г. Наўсуперак польскім пажаданьням Берасьцейскі сойм, як ведама, увогуле скасаваў Мельніцкую вунію.