Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.
Паўла Урбан
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 107с.
Мінск 1994
Сапраўды, у сярэднім цячэньні Дунаю, у рэгіёне ракі Маравы, гарадоў Вены й Браціславы, захаваліся гэткія назвы рэчак: Літава й Літавіца163. Ёсьць там і рака Ляйта, якая ў 1043 г. была пагранічнай ракой паміж Венгрыяй і Сьвятой Рымскай імпэрыяй. У лацінскай транскрыпцыі гэтая рака звалася Літагай164. Калі ўлічыць, што ў старых заходнеэўрапейскіх хроніках вільцылюцічы называліся яшчэ лёйтыцамі165, дык назоў ракі Ляйты або Літагі можна высноўваць ад назову гэтых лёйтыцаў.
Дарэчы, дасьледнікі зьвярнулі ўвагу на тое, што яшчэ ў XIII ст. дзесьці ў Трансыльваніі або далей за Дунаем на Балканскім паўвостраве існавалі: «kenezat Lytwa» і «terra Lytwa», г.зн. Літоўскае княства й Літоўская зямля166.
Такім чынам, зьвесткі Цьвярскога й Ніканаўскага летапісаў пра тое, што «літва» й люцічы калісьці жылі над Дунаем, а зноў люцічы разам зь ціверцамі ад вусьця Дунаю засялялі прычарнаморскія землі й землі абапал
161 Летопнсный сборняк, мменуемый Тверской летопясью. ПСРЛ. T.15.
Москва, 1965. С. 1823.
162 Патрнаршая ялм Ннконовская летопмсь. ПСРЛ. Т.9. Москва, 1965. С.5.
163 Кобычев В. В понсках прароднны славян. Москва, 1973. С.5759.
164 Herimanni Augiensis Chronicon // Quellen (des Mittelalters). Bd.XI. Darmstadt, 1961. P.676677.
165 Briiske W. Untersuchungen zur Geschichte des Lutizenbundes. MunsterKoln, 1955. S.6.
166 Кобычев B. Цыт. пр. C.133; Ермаловіч M. Старажытная Беларусь. Полацкі i Новагародскі перыяды. Мінск, 1990. C.19.
69
Днястра, — маюць пад сабой пэўны гістарычны грунт. Напрыклад, у дароўнай грамаце луцкага і ўладзімірскага князя на Валыні Любарта Гедымінавіча, якая, магчыма, памылкова была датаваная 8 сьнежня 1322 г., згадвалася дзесьці ў вярхоўі ракі Стыру рэчка Лютыца167.
Адным словам, можна меркаваць, што калісьці значная частка вільцаўлюцічаў з поўначы перасялілася на Дунай, скуль зноў жа пазьней трапіла ў рэгіён ракі Днястра. Ведама ж, што значная частка дрыгавічоў таксама перасялілася на Балканы.
У Цьвярскім летапісе была гаворка пра «літву» й люцічаў. Ці было гэта выпадковасьцяй спалучаць іх разам? Мы тут зьвярнулі ўвагу на тое, што люцічы зваліся яшчэ лёйтыцамі. Гаворачы пра «рымскае» паходжаньне ліцьвіноў, Ян Длугаш назваў іх «лютвой». Ёсьць яшчэ арыгінальныя дакуманты, якія пацьвярджаюць, што Літва магла называцца Лютвой. Гэта перапіска Папы Інакеньція IV зь вялікім князем Міндоўгам, Хэлмнскім япіскапам Гайдэнрайхам, а таксама зь япіскапамі Лівоніі. Адзначым, што ў 1251 г. у Рым да Папы Інакенція IV наведалася афіцыйнае пасольства вялікага князя Міндоўга. Такім чынам, там, у Рымскай папскай курыі, павінны былі ведаць, як у тым часе магла яшчэ называцца Літва. Вось жа, неўзабаве пасьля прыняцьця гэтага пасольства Папа накіраваў свае булы вялікаму князю Міндоўгу і япіскапу Гайдэнрайху. Справа тычылася хрышчэньня ліцьвіноў, каранацыі самога Міндоўга. Тыя дзьве булы Папы былі датаваныя 17 ліпеня 1251 г. і ў іх паўтаралася: «Regnum Luthawie»; «Carissimo in Christo filio nostro Mindowi Illustri Regi Luthawie, salutem»; «Multa cor nostrum est... super carissimum in Christi filium nostrum Mindowin Illustrem Luthowie Regem»168. Між іншага, y «Аналах каралеўства Франкаў» пад 806 годам згадваўся князь лужыцкіх сербаў на імя Мілідуох, што можа быць адпаведнікам для імя вялікага князя Міндоўга.
Праўда, Папа Інакенцій IV ужываў яшчэ й гэткія фармулёўкі: «in totius Lithowie», «Sane de Carissimo in Christo filio nostro Mindowe Illustri Rege Lithovie spiritu
167 Грамотн XIV ct... №6. C.2022.
168 Vetera Monumenta Poloniae et Lithuaniae... Edita ab Augustino Theiner.
Vol.I. Romae, 1860. Nr.102, 104. P.4950.
70
exultante percepimus», што адлюстравалася, напрыклад, у іншай папскай буле ад 15 ліпеня 1251 г., якая была накіраваная япіскапу Гайдэнрайху16’. Аднак, як выглядае, і назоў Лютва ня быў вынайдзены ў Рыме. Бо, напрыклад, прускі храніст Пётра Дузбург пісаў толькі: «Lethowia», «Lethowini», «Vithenus rex Lethowinorum».
Цікавай тэрміналёгіяй карыстаўся Генрых Латвійскі, які сзаю «Хроніку Лівоніі» напісаў у 1226 г.: «Proxima hyeme Lettones vastata Lyvonia plurimos in captivitatem abducunt»; «Leththones eciam Deo sic disponente pacem querentes eodem anno Rigam veniunt, ubi statim pace facta cum christianis amicicie fedus ineunt... Sed ante ingressum terre audientes regem de Plosceke cum exercitu Leththoniam intrare Semigallis relictis cum fescinatione redeunt»; «De captivitate sacerdotum et pecorum ablatione a rege Wiscewalde cum Letonibus»; «de utroque populo, Lethonum videlicet et Estonum»; «Erat autem inter eos Ako, princeps ac senior eorum, qui tocius traditionis et omnium malorum exstiterat auctor, qui regem de Ploceke concitaverat ad bellandum contra Rigenses, qui Lethones collegerat, qui Thoredenses et totam Lyvoniam convocaverat contra nomen christianum»; «Post hec recordati Leththones omnium occisorum suorum a Rigensibus et Semigallis ante duos annos miserunt per totam Lethoniam, colligentes exercitum magnum»170.
«Lethones» i «Lethonia» — гэтак называў Генрых Латвійскі ліцьвіноў і Літву. У іншых старых лацінскамоўных хроніках ліцьвіны і Літва яшчэ называліся: «Litwini congregato exercitu vastaverunt terram Culmensem»; «Fuit magna expedicio in Littovia in die Mauricii»; «Eodem anno Litwini per cives Rigenses evocati districtum in Karthus graviter in circuitu vastaverunt»; «Eodem anno magister Lyvonie cum exercitu terram Littowie, que Sameiten vocatur, intravit, postque rapinas et incendia illata ad propria cum spoliis revertentes Litwini occurrentes subito invaserunt»171; «In hoc eciam tempore intravit rex Letwinorum nomine Vyten terram Pruzie et vastabat earn per XVIII dies»; «Audientes autem Litwini exercitum de Pruzia tarn validum super se venire congregaverunt omne robur suum et medio tempore, quo eorum
169 Ibidem. Nr.101. P.49.
170 Heinrici Chronicon Livoniae // Quellen (des Mittelalters). Bd.XXIV. Dannstadt, 1959. P.4, 22, 28, 38, 54, 72.
171 Canonici Sambiensis Epitome gestorum Prussie // SRP. Bd.I. Leipzig, 1861. P.272290.
71
terra vastaretur, ipsi vastare terram Sambiensem et alias Christianorum terras disponebant»; «Circa idem eciam tempus nobilis comes Hollandie, qui ob honorem Virginis gloriose Marie partes Pruzie sepius visitaverat pro fide katholica ad impugnandum Litwinos, fuit a Frisonibus occisus in bello»172.
Пра што могуць сьведчыць yce гэтыя варыянты назоваў Літвы й ліцьвіноў? Lethonia і Lethoni, Luthawia і Luthawi, Lethowia і Lethiwini, Littowia i Litwini! Ці ў гэтых варыянтах не прасочваецца трансфармацыя этнічнага найменьня: пераход ад назвы люцічаў да назвы ліцьвіноў!
Вяртаючыся да прыгадванай канстатацыі Цьвярскога летапісу наконт таго, што літваліцьвіны былі славянскім племем, можна адзначыць, што Цьвярское княства заўсёды мела цесныя кантакты з ВКЛ. Другой жонкай вялікага князя Альгерда была якраз цьверская князёўна Ульяна. Таксама, напрыклад, у першым Ноўгарадзкім летапісе была гаворка пра тое, што ў 1245 г. на службе ў цьвярскіх князёў знаходзіліся князіліцьвіны Явід і Эрбэт. Пазьней, ад 1289 г., цьвярскім япіскапам быў Андрэй, сын колішняга Полацкага князя Гердзеня. У даўнейшыя часы летапісы пісаліся звычайна пры дварах і на замову япіскапаў, архіяпіскапаў і мітрапалітаў. Адсюль можна меркаваць, што зьвесткі пра тую славянскую «літву» маглі трапіць у гэты Цьвярскі летапіс ад прыгадванага ліцьвіна й япіскапа Андрэя Гердзеневіча.
У сваім трактаце «De administrando ітрегіо» бізантыйскі імпэратар Канстанцін Парфірародны, гаворачы пра даньнікаў Кіеўскай Русі, сярод усходнеславянскіх плямёнаў у дзьвюх мясьцінах прыгадаў лензанінаў або ленцанінаў. Польскія гісторыкі мяркуюць, што ён меў на ўвазе польскае племя «лендзанінаў» ці «лендзянаў», якое ў тым часе магло жыць на ўсход ад Віслы паміж рэкамі Вепшам і Санам. Але пра гэткае польскае племя ў гэтым рэгіёне не было гаворкі ў старых польскіх хроніках. Адпадае, здаецца, і дапушчэньне, што тое паведамленьне Канстанціна Парфірароднага тычылася «ляхаў», бо палякаў усходнія славяне называлі яшчэ ляхамі. Таму бліжэй прыгледзімся да гэтага паведамленьня бізантыйскага імпэратара.
Як мяркуюць дасьледнікі, свой трактат ён пісаў паміж 948 і 952 гг. Магчыма, пісаў яшчэ й пазьней, бо памёр
172 Die altere Chronik von Oliva // SRP. Bd.V. Leipzig, 1874. P.591623.
72
ён у 959 г. Вось вытрымка: «Аднадрэўкі, якія прыходзяць у Канстантынопаль з вонкавай Русі, ідуць з Ноўгараду, у якім княжыў Сьвятаслаў, сын князя Русі Ігара. Ідуць таксама з гарадоў Смаленску, Любеча, Чарнігава й Вышгораду. Усе яны спускаюцца па рацэ Дняпру і зьбіраюцца пад горадам Кіевам, званым яшчэ Самбата. Іхныя (русаў) даньнікі Славяне, што называюцца Крывічамі і Лензанінцмі, дый іншыя Славяне майструюць аднадрэўкі ў сваіх горах у зімовую пару, апрацоўваюць іх, а з надыходам вясны сплаўляюць іх вазёрамі ў Дняпро. Гэтай ракою прыходзяць у Кіеў, выцягваюць лодкі на бераг, аснашчаюць іх і прадаюць Русам»173.
Значыцца, «лензаніны» знаходзіліся дзесьці на поўнач ад Кіева й жылі побач з крывічамі. Таму, аналізуючы гэтую дый іншыя мясьціны трактату бізантыйскага імпэратара, дзе была гаворка й пра іншыя ўсходнеславянскія плямёны, акадэмік Барыс Рыбакоў прыйшоў да высновы, што пад «ленсанінамі» Канстанцін Парфірародны мог разумець палачанаў або полацкіх крывічоў174.
Аднак можа быць іншае, больш адэкватнае тлумачэньне для назову таго ўсходнеславянскага племя лензанінаўленцанінаў, калі мець на ўвазе вільцаўлюцічаў і лютвуліцьвіноў. Добра ведамая летапісная фармулёўка: «бе бо Рогволод прншел нз заморья, нмяше власть свою в Полотьске». У сваім артыкуле «Загадкі старажытных паданьняў» А.Рогалеў слушна пісаў, што полацкі князь Рагвалод, бацька князёўны Рагнеды, меў празрыстае славянскае імя. Аднолькава «прыйшоў» ён з славянскіх краёў дзесьці каля 945 г., прыйшоў адтуль, дзе на паўднёвым узьбярэжжы Балтыйскага мора жылі славянскія палабскапаморскія плямёны175.
Але пакуль што пакінем князя Рагвалода і зьвернемся да племяннога саюзу вільцаўлюцічаў. Саюз гэты, як выглядае, акрэпнуў за часоў нямецкіх каралёў і імпэратараў Сьвятой Рымскай імпэрыі Генрыха I (919—936) і Антона I (936—973). Якраз тады пачалася нямецкая экспансія на поўнач, дзе жылі славяне паміж рэкамі Лабай і Одрай. У старых заходнеэўрапейскіх хроніках да гэтага