• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.  Паўла Урбан

    Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.

    Паўла Урбан

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 107с.
    Мінск 1994
    48.93 МБ
    144 Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Mittelalter. Bd.XXVIb. Nr.77. P.291297.
    145 Helmoldi presbyteri Bozoviensis Chronica Slavorum // Quellen (des Mittelalters). Bd.XIX. Darmstadt, 1963. P.184187.
    146 Хропоккай Б. Славяне. Нсторвческое, полмтнческое, культурное развнтне н значенне. Прага, 1988. С.230232.
    59
    шэраг германскіх паралеляў. Назавем найбольш характэрныя: Вігунд, Дамарат, Друдмунт, Лютмунд, Сігімунд або Сігізмунд. Таксама для імёнаў Ягайла, Сьвідрыгайла й Скіргайла ёсьць германскія паралелі: Анула, Вязіла, Віціла, Равіла, Тасіла, Таціла, Турдзімула, Хадала.
    Для названых тут імёнаў князёў ВКЛ аднолькава можна адшукаць славянскія паралелі. Напрыклад, сярод князёў абадрытаў XI—XII стст. былі князі Крут, Кнут і Ніклот. Пад 990 г. згадваўся князь стадаранаў Балілют. У чэхаў быў князь Баржут, імя якога, напэўна, высноўвалася ад поўнага ймя Баржывой (параўнайце зь імем Борза). Сустракаліся яшчэ славянскія імёны Барут, Блуд, Дабрыт, Палюд, СлавутСлавуціч, Бядыгаст, Дабрагаст, Радагаст.
    Што да імёнаў з кампанэнтам л або ла (у лацінскай транскрыпцыі пісалася: ЯгалЯгел, Сьвідрыгал, Скіргал), дык іх было шмат: Багуміл, Багуфал, Гнязьдзіла, Гудзіла, Завіла, Куціла, Няжыла, Нязьдзіла, Пятрыла, Судзіла, Твардзіла. А там былі яшчэ Вайдзіла, Вайшыла, Сурвіла й г.д.
    Пра тое, што імя вялікага князя Ягайлы адпавядала славянскім імёнам, можа сьведчыць і ўласнае імя Івайла. Так зваўся баўгарскі народны герой, які ў 1277 г. узначаліў паўстаньне супраць засільля ў Баўгарыі мангольскататарскага панаваньня. Тое паўстаньне было скіраванае адначасна й супраць царскай дынастыі Асэнідаў, бо пачынаючы ад 1242 г. баўгарскія цары гэтай дынастыі поўнасьцяй залежалі й былі васаламі Залатой Арды ці Арды тагачаснага хана Нагая. У адной зь бітваў паўстанцаў з царскай арміяй загінуў і баўгарскі цар Канстанцін Асэн, пасьля чаго Івайла ажаніўся з царыцайудавой Марыяй і сам стаўся царом Баўгарыі. Бізантыя тымчасам падтрымлівала іншага прэтэндэнта на баўгарскі трон — Івана Асэна. Але ў 1280 г. Івайла разьбіў бізантыйскую армію, у сувязі з чым кандыдат Бізантыі цар Іван Асэн III змушаны быў з Баўгарыі ўцякаць у Канстантынопаль. Здарылася аднак тое, што пасьля гэтых перамогаў паўстанцкая армія Івайлы пачала разбрыдацца. Сам жа цар Івайла быў замардаваны ў качэўным лягеры нагайскіх татараў, куды ён прыбыў, жадаючы атрымаць збройную падтрымку ад татараў дзеля далейшага змаганьня зь Бізантыяй147. Зрэшты, у Другім Баўгарскім царстве быў яшчэ цар Барыл (1207—1218).
    147 Skowronek J., Tanty М., Wasilewski Т. Historia stowian potudniowych i zachodnich. Warszawa, 1988. S.8687.
    60
    У беларускіх летапісах XVI ст. князь Голыйа называўся як заснавальнік Гальшанаў і роду ведамых Гальшанскіх князёў. Але вось, пішучы пра гусіцкі рух у Чэхіі, польскі гісторык Ян Длугаш прыгадаў пад 1420 г. чэскага магната Гальша з Штэрнбэргу, які быў сынам Олдржыха Ўладыслава й паходзіў з старога чэскага княскага роду. У якасьці аднаго зь сьведкаў саноўнік Голяш быў названы ў прывілейнай грамаце 1223 г. караля Чэхіі й Маравіі Пршэмысла Отакара I148. Вынікае, што й той князь Гольша, заснавальнік роду Гальшанскіх князёў, меў славянскае імя.
    У Лаўрэнцеўскім і Радзівілаўскім летапісах пад 1147 г. згадваўся кіеўскі ўплывовы баярын Радзіла. Менавіта Радзіл Осьцікавіч быў названы сярод прысутных сьведкаў у адной з дароўных граматаў вялікага князя Казіміра Ягайлавіча. Дар прызначаўся для аднаго з касьцёлаў Вільні, а грамата была датаваная 16 красавіка 1444 г.149
    Гэты Радзіл Осьцікавіч быў заснавальнікам ведамага магнацкага роду Радзівілаў. У актах Гарадзельскай вуніі 1413 г., а таксама ў паручальнай грамаце 1401 г., выдадзенай для караля Польшчы ЎладыславаЯгайлы і ў якой князі, паны й баяры ВКЛ паручаліся за вялікага князя Вітаўта, згадваліся яшчэ паны Радывіл і Радывіл, сын Вайшвіда. Сынамі гэтага Радзьвіла былі, напэўна, Юры і Станіслаў, якія ад 1439 г. зваліся ў дароўных граматах Радзьвілавічамі.
    Дарэчы зьвярнуць увагу на дароўную грамату Кацярыны Мантушаўны ад 15 лютага 1483 г. Дар запісваўся для манастыра францішканаў у Вільні, і ў якасьці сьведкаў згадваліся два браты Глеб і Радзьвіл, родным братам якіх называўся яшчэ Міцька — муж тае пані Мантушаўны150.
    Радзіл Осьцікавіч пазьней сваё імя пісаў: Радзівіл. Бацька гэтага Радзівіла Осьцік яшчэ ў 1401 г. згадваўся на пасадзе каштэляна ашмянскага, пазьней дзесьці ад 1421 і да 1440 г. быў віленскім каштэлянам. Дарэчы, князь Асьцей або Осьцік быў унукам вялікага князя Альгерда, які чамусьці трапіў у Маскву і загінуў там у 1382 г., узначаліўшы абарону горада ад нападу войска хана Залатой Арды Тахтамыша.
    148 Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Mittelalter. Bd.XXVIb. Nr.103. P.390393.
    149 Codex Ecclesiae Vilnensis. Nr.179. P.204206.
    >so Ibidem. P.392393.
    61
    Роднаснымі для імя Радзівіл маглі быць імёны Будзьвіл, Вайшвіл або Таўцьвіл. Таўцьвілам называўся адзін з братоў вялікага князя Вітаўта, а таксама колішні полацкі князь Таўцьвіл, замардаваны ў 1263 г. Аднолькава імя Радзівіл (Радзіл) можа мець роднасную сувязь зь імёнамі Радзім, Радзівон і Радаслаў. Бо ж і імя Будзьвіл магло паходзіць ад імя Буйвід або Будзівой.
    Перад тым, як спыніцца на іншых імёнах, характэрных для ліцьвіноў, варта назваць шэраг стараславянскіх імёнаў, пакідаючы збоку добра ведамыя й больш пашыраныя: Баляслаў, Баржывой, Барыслаў, Брачыслаў, Валадар, Дабраслаў, Ізяслаў, Казімір, Любамір, Мсьціслаў, Пшэмыслаў, Рагвалод, Расьціслаў, Сабяслаў, Славамір, Сьвятаполк, Сьвятаслаў, Уладзімер, Уладыслаў, Усевалад, Усяслаў, Ярамір, Яраслаў.
    Апрача згадваных ужо, у абадрытаўбодрычаў былі князі, якія зваліся Анадраг, Будзівой, Гастамысл, Дабамысл, Жалібор, Мсьцідраг, Мсьцівой, Прыбіслаў, Рацібор, Ратша, Рохель, Чадраг.
    У тых славянскіх плямёнаў, якія перасяліліся на Балканскі паўвостраў, а таксама ў мараваў і чэхаў, у палякаў і памаранаў, сілезцаў, стадаранаў і люцічаў былі гэткія ўласныя імёны: Ардагаст, Багуслаў, Балілют, Барут, Барывой, Бластымір, Бодзін, Бузабут, Бурвід, Бутуй, Бядыгаст, Бястрым, Вайнамір, Валук, Ванімір, Вацлаў, Вацэлін, Віціслаў (Віцень? Вітаслаў?), Воймір, Война, Веліслаў, Вукашын, Вышаслаў, Гадалюб, Гарывой, Гасьцівіт, Гаціслаў, Гедамір, Гнеў, Гойнік, Горазд, Госьцік, Дабамысл, Дабрагаст, Дабрагез, Дамагой, Дамаслаў, Даўрыт, Дзяржыкрай, Дзяржыслаў, Дзярван, Драгамір, Дражка, Думар, Душан, Званамір, Земавіт, Зьвяслаў, Зьдзіслаў, Зяміслаў, Лех, Лешка, Людавіт, Людамысл, Людзіслаў, Лютабор, Лютавід, Лютавой, Лютамір, Лютастрах, Лютагнеў, Моймір, Мешка, Мілагаст, Міласлаў, Мірагнеў, Мішуй, Мойслаў, Мутымір, Нажыслаў, Недамір, Незымысл, Нінагнеў, Няклан, Нямір, Прадвой, Парагаст, Паржай, Прасігой, Прыбігнеў, Прыбіна, Прыбіслаў, Ракела, Рацібор, Рацімір, Раўлін, Росьціц, Сабебор, Самбор, Сьвятабор, Сьцібор, Сьпіцімір, Сьпіцігнеў, Стоўгнеў, Страймір, Сялібор, Таліслаў, Таміслаў, Таціслаў, Твардаслаў, Тройдзень, Тугамір, Туцімір, Уладзівой, Усегард (Всегард), Хацібор, Хацімір, Хваламір, Цярпімір.
    62
    Цяпер вернемся да імёнаў ліцьвіноў, якія ў XV ст. побач з прадстаўнікамі магнацкіх родаў Гаштоўтаў (Гаштольдаў), Кязгайлаў і Радзівілаў стаялі пры ўладзе, займалі пасады ваяводаў, дзяржаўцаў каштэлянаў і намесьнікаў; уваходзілі таксама ў склад Дзяржаўнай рады ВКЛ.
    Мы ўжо гаварылі, што ў родзе Кязгайлаў былі Шадзібор і Дабяслаў. У прыгадваным ужо акце 1401 г. сын пана Гаштоўта называўся Талівушам, а сам Гаштоўт у тым часе займаў пасаду каштэляна ў Крэве. Але ж імя Талівуш, як і імя Завіш(а), сустракалася таксама ў палякаў. Дарэчы, адпаведнікамі для ймя Гаштоўт маглі быць імёны згадваных князёў абадрытаў Гастамысла й Готшалка або імя чэскага князя Гасьцівіта (зноў параўнайце: Готшалк — Войшалк; Вітаслаў — Вітаўт).
    Мы гаварылі таксама пра Альбэрта Монвіда й ягонага брата Юрку Гедыгольда, якія за часоў вялікага князя Вітаўта займалі высокія пасады. Для ймя Монвід ёсьць пэўныя славянскія адпаведнікі: Будзівід або Буйвід. У дароўнай грамаце Памаранскага князя Казіміра ад 1174 г. сярод сьведкаў згадваўся Дабяслаў, былі названыя яшчэ Запаха і ягоны брат Гольдан151. Дык, магчыма, адсюль, ад імя Гольдан і паходзіць імя Гедыгольд.
    За часоў вялікага князя Вітаўта жыў магнат Рамбольд Валімунтавіч, імя якога ў лацінскай транскрыпцыі пісалася яшчэ як Румбольд або Румпольд. Пасьля перамогі 1410 г. у Грунвальдзкай бітве пан Рамбольд стаўся старостам Жамойці, але ўжо ад 1412 г. згадваўся на пасадзе найвышэйшага маршалка земскага ВКЛ. Гэтую пасаду ён займаў яшчэ ў 1432 г. Але вось чытаем прывілейную грамату князя Заходняй Памараніі Барніма, які ў грамаце тытулаваўся «князем Славянаў». Князь Барнім заснаваў горад Прэнцлаў, вызваляў яго на тры гады ад падаткаў і даваў яму Магдэбурскае права. Грамата была датаваная канцом 1234 г., і ў ёй у якасьці сьведкаў побач з Далімарам, Прыснаборам, Суліславам і Яраславам называўся яшчэ чашнік князя Рымбольд152.
    Дарэчы, Рымбольдам зваўся і канцлер князёў Польшчы й Сілезіі Баляслава й ягонага брата Генрыка. Іхняя пацьвярджальная грамата для Аўгустынскага манастыра ва
    151 Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Mittelalter.
    Bd.XXVIa. Nr.71. P.284291.
    152 ibidem. Nr.87. S.328333.
    63
    Ўроцлаве была датаваная 1247 г. Апрача канцлера Рамбольда, у ёй у якасьці сьведкаў называліся Рацібор, Мілаш, Дабэзій, Прадвой і Сабяслаў, сын Забэзія153.
    Рымбольд і Рамбольд — ці гэта славянскія імёны? Але ж і славяне маглі называцца гэткім чынам: Даніла Дажбогавіч, Рэкнольт Івашка Данаславіч. Таксама й адзін з паноў Нарбутаў меў імя Дабрагаст Нарбутавіч154.
    У ліцьвіноў было таксама імя Рымавід, і яно часта сустракалася ў XV ст. Мы ўжо прыгадвалі магната Яна Юравіча Забярэзінскага. Ягоны дзед зваўся Рымавідам. Пан Ян Рымавідавіч згадваўся ў актах Гарадзельскай вуніі 1413 г. Іншы пан, Алехна Рымавідавіч, быў названы ў адной з дароўных граматаў 1456 г. маршалкам дворным вялікага князя Казіміра Ягайлавіча.
    Праўдападобна, што братам магната Рамбольда быў пан Судзівой Валімунтавіч, які выступаў у прыгадваным акце 1434 г. вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Гэтым актам Жыгімонт пацьвярджаў умовы Гарадзельскай вуніі. Пан Судзівой Валімунтавіч на пачатку 40х гг. быў канцлерам ВКЛ, затым — на пасадзе вялікакняжага намесьніка ў Коўне. Ад 1451 г. ён займаў пасаду каштэляна Віленскага. У лацінскай транскрыпцыі імя Судзівой пісалася: Sudziwoy, Sudiwogius і Sandiwogius. Але гэткім чынам пісалася ў лацінскай транскрыпцыі таксама імя паляка Судзівоя з Астрарогу, які даўжэйшы час быў познаньскім ваяводам і браў удзел у бітве пад Грунвальдам155.