• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.  Паўла Урбан

    Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.

    Паўла Урбан

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 107с.
    Мінск 1994
    48.93 МБ
    Дык, вынікае, вялікі князь Гедымін нездарма запрашаў у сваё Княства манахаўпрапаведнікаў зь веданьнем польскай і русінскай моваў.
    Зьвернемся да архіўных актаў Віленскай каталіцкай япархіі. Першы том публікацыі гэтых актаў ахоплівае гістарычны пэрыяд ад 1387 да 1507 году. У ім сабраныя ў асноўным дароўныя граматы ня толькі самога Ягайлы, вялікіх князёў Вітаўта й ягонага брата Жыгімонта, Казіміра Ягайлавіча й ягонага сына Аляксандра. У масе гэтых дакумантаў большую колькасьць складаюць дароўныя граматы звычайных ліцьвіноў, да якіх належалі баярыпаны, ведамыя магнаты Кязгайлы, Радзівілы, Саковічы, Гедыгольдавічы, СудзівоіСудзімонтавічы, Мантыгердовічы, Забярэзінскія або князі Сьвірскія й Гальшанскія.
    Мы зьвернем увагу толькі на граматы, пісаныя на лацінскай мове, у тэкстах якіх ужываліся славянскія тэрміны рознага значэньня. Каб пазьбегнуць масы зносак, у тэксьце агляду, у дужках, будуць пазначаныя нумары дакумантаў і старонкі, на якіх яны публікаваліся ў
    114 Смоленскне Грамоты XIII—XVI веков/ Подготовнлм к печатм Т.Сумннкова н В.Лопатнн. Москва, 1963.
    115 Полоцкме грамоты XIII — начала XVI веков/Составктель А.Хорошкевнч. Москва, 1977. №2. С.3637.
    116 Послання Гедммнна. №17. С.174187.
    45
    цытаваным ужо намі выданьні: «Codex diplomaticus Ecclesiae Cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis» (Vol.l).
    Наконт гэтых славянскіх тэрмінаў (баяры, сьмерды, кметы, палюдзьдзе, устаўное лукно, падводы, дзецкія, конюхі), якія траплялі ў лацінскія або старанямецкія тэксты, расейскі гісторык Ул.Пашута зрабіў такую заўвагу: «Занмствованне русскнх термннов... не должно нас уднвлять; это готовая юрнднческая форма, в которую удобно облекалнсь сложнвшнеся в Лнтве обіцественные отношення»117.
    Як бачым, тлумачэньне даволі простае. Маўляў, справа тычылася толькі «запазычаньняў», і з гэткім тлумачэньнем можна было б пагадзіцца, калі б прыгадваныя дароўныя граматы пісаліся толькі сакратарамі вялікіх князёў у Дзяржаўнай канцылярыі ВКЛ. Аднак тыя дароўныя граматы афармляліся яшчэ паза гэтай канцылярыяй і пісал'іся звычайнымі ліцьвінамі, хай сабе панамі, магнатамі й князямі. Яны свабодна маглі б аздобіць лацінскія тэксты сваіх граматаў яшчэ тлумачальнымі тэрмінамі, скажам, жамойцкалетувіскага паходжаньня. Гэтага, аднак, ня здарылася, а таму няма падставаў гаварыць, быццам тыя ліцьвіны карысталіся чужымі моўнымі выразамі.
    Вось жа, у ведамых актах караля ЎладыславаЯгайлы 1387 г., да якіх належалі ягонае забавязаньне наконт хрышчэньня ліцьвіноў, а таксама дароўныя граматы для заснаванай тады Віленскай каталіцкай япархіі і ў прыватнасьці для віленскага япіскапа, былі ўжытыя гэткія тэрміны: устаўное лукно мёду, серабшчына, падводы, дзецкія, палюдзьдзе, дзякла. У тых Ягайлавых дароўных граматах была яшчэ гаворка пра гаі, бары і яз у Нёмане (№№1,6,9; с.19, 1115, 1719).
    Мы ўжо гаварылі, што «ўстаўное лукно» было адзінкай вымярэньня пераважна мёду й азначала таксама падатак мёдам, які браўся ад пчаляроўбортнікаў. Пад «палюдзьдзем» разумелася ў тым часе забесьпячэньне прадуктамі харчаваньня й фуражом вялікага князя й ягонай сьвіты пры аб’езьдзе ім краіны. На гэтае палюдзьдзе мелі таксама права вышэйшыя дзяржаўныя ўрадоўцы й духоўныя асобы. «Яз у Нёмане» азначаў плеценую перагародку папярок ракі для затрыманьня й лоўлі рыбы, дзесяціна рыбы, якая лавілася тут, перадавалася віленскаму япіскапу. Пад
    117 Пашуто В. Цыт. пр. С.308.
    46
    «падводамі» разумеўся сялянскі транспарт, а «серабшчынай» называўся грашовы падатак, які пазьней зьбіраўся толькі для ваенных патрэбаў. «Дзецкія» — таксама стараславянскі тэрмін, гэта пасыльныя пры вялікакняскім двары, а пазьней яшчэ й судовыя выканаўцы. А «дзякла» азначала ў асноўным падатак усялякай збажыной і сенам.
    У 1423 г. Вітаўт пацьвердзіў дароўную грамату былога віленскага ваяводы й каштэляна Альбэрта Монвіда. Нябожчык Монвід быў пабудаваў капліцу ў Віленскім катэдральным саборы й дзеля ўтрыманьня гэтае капліцы запісаў для сабору некаторыя свае дары. У пацьвярджальнай грамаце Вітаўта гаварылася, што, апрача дзесяціны з плёну працы сялянаў трох вёсак, нябожчык Альбэрт Монвід на ўтрыманьне капліцы запісаў яшчэ штогадовы дар мёдам: лукно шасьціпяднае, якое забавязаныя пастаўляць шэсьць сем’яў Львовічаў і Небутовічаў; і лукно пяціпяднае, што належыць з трох сем’яў Цярэнцівічаў (№86, с.744745).
    Свае зямельныя ўладаньні Альбэрт Монвід меў на Ашмяншчыне паміж рэкамі Ашмянкай і Бярэзінай з галоўнай сядзібай у Вішневе. У Альбэрта Монвіда быў брат Юры Гедыгольд, які займаў пасады маршалка дворнага, кіеўскага ваяводы й старосты Падольскай зямлі. Ад 1425 да 1432 г. ён быў віленскім ваяводам. Але гаворка пойдзе пра ягонага сына Сямёна Гедыгольдавіча зь Вішнева, які ў 1451 г. займаў пасады віленскага каштэляна й намесьніка смаленскага. Ягоныя дароўныя граматы тычыліся каталіцкіх парафіяў у Радашкавічах і Вішневе. У гэтых граматах 1451 г. Сямён Гедыгольдавіч тытулаваў сябе намесьнікам Смаленскім і ўжываў яшчэ тэрміны: устаў мёду, пашня й сенажаці (№№202, 203; с.228231).
    Гэткім жа магнатам быў Андрэй Саковіч — уладальнік Немянчына, Сьвянцянаў, Груздава, Дубравы й Мядзелу. Сын баярына Сакі, прыгадванага ў ведамых актах Гарадзельскай вуніі 1413 г., Андрэй Саковіч ад 1440 г. быў вялікакняжым намесьнікам у Смаленску, затым ад 1444 г. займаў пасаду полацкага намесьніка. У 1460 г. ён згадваўся на пасадзе ваяводы троцкага. Захаваліся тры ягоныя дароўныя граматы ад 9 чэрвеня 1434 г., 3 лютага 1443 г. і 21 лютага 1457 г. У першай з гэтых граматаў была гаворка пра дар для Віленскага катэдральнага сабору; у другой — для парафіяльнага касьцёлу ў Груздаве, што знаходзіўся на поўнач ад Мядзелу; у трэцяй — для
    47
    заснаванага ім парафіяльнага касьцёлу ў Мядзеле. Вось славянскія тэрміны ў тых граматах: 5 і 20 пудоў мёду, яз у рацэ Бярэзіне, чатыры сохі ворнай зямлі, сябрылы й сябрычы, што тычылася сябрыны або аб’яднаньня бортнікаўпчаляроў, якія ўсьлед за перамяшчэньнем лясных пчолаў самі вандравалі з адной пушчанскай мясьціны ў другую; чатыры ўшаткі мёду, рэчка Княгініца зь язам, дзесяціна ўсялякай збажыны з пашні (поля) Чарнічка, 12 чалавек чэлядзі, дзесяціна ўлову рыбы зь дзяльніцы нашай (№№132,175,220; с.149150, 199201, 252253).
    Тэрмін «саха» або яшчэ «рала» азначаў і прыладу апрацоўкі зямлі, і адзінку вымярэньня зямлі, і адзінку падатковага абкладаньня. Як і бочка, «ушатка» — гэта вядро, падобнае на даёнку з ручкай, і яна была адзінкай вымярэньня вадкасьці, у тым ліку й мёду. Да «чэлядзі» залічаліся дваровыя людзі й слугі заможных уладальнікаў, а калі гэтая чэлядзь была несвабодная, дык у разгляданых актах дадавалася: «чэлядзь нявольная». Юрыдычнае паняцьце «дзяльніца» й «дзельнік» увогуле азначала падзел у сям’і маёмасьці або папярэдняе ўдакладненьне, каму што павінна належаць. Моўны выраз «дзесяціна ўлову рыбы зь дзяльніцы нашай» тлумачыцца тым, што дзесяціна рыбы належала парафіяльнаму касьцёлу ў Мядзеле ня толькі з улову двара Андрэя Саковіча, але яшчэ й з улову рыбы, напарнікам якога быў нейкі пан Скяміна.
    У грамаце Андрэя Саковіча для парафіяльнага касьцёлу ў Мядзеле згадваўся маёнтак, званы Родам. Магчыма, што, як і прыгадваны ўжо намі Вітаўтаў «пагранічны камень Род», назва маёнтку нейкім чынам была зьвязаная з паганскім богам славянаў Родам.
    У родзе магнатаў Кязгайлаў былі ня толькі Мікалаі, Міхалы, Яны, Пётры й Станіславы. Трапляліся яшчэ імёны: Шадзібор і Дабяслаў. Шадзібор быў братам Мікалая Кязгайлы, які яшчэ за часоў вялікага князя Вітаўта займаў пасаду жамойцкага старосты. Дабяслаў, у сваю чаргу, быў сынам таго Мікалая Кязгайлы й братам Міхала й Яна Кязгайлавічаў. Запомнім імёны Шадзібор і Дабяслаў, бо яны прыдадуцца пры параўнаньні імёнаў уласных ліцьвіноў зь імёнамі прадстаўнікоў іншых народаў.
    Дарэчы, у Віленскім музэі старажытнасьцяў, стваральнікам якога быў граф Яўстах Піевіч Тышкевіч, калісьці экспанаваўся царкоўны звон з надпісам на старой белару
    48
    скай мове: «В лето 6000е 9 сот 28е (1420 г.) создан бысть сей святой Тронцы повеленнем раба Божего пана Шедйбора Валймонтовйча, а мастер Устьек»118.
    Таксама захаваліся дзьве дароўныя граматы братоў Міхала й Яна Кязгайлавічаў (Кязгайлаў) ад 22 і 29 лютага 1476 г. Міхал Кязгайла ад 1446 да 1476 г. займаў пасады канцлера ВКЛ і віленскага ваяводы. Нейкі час, у 50х гадох, быў вялікакняжым намесьнікам у Смаленску. Памёр ён у 1476 г. Ян Кязгайла ад 1451 г. у якасьці старосты кіраваў Жамойцкай зямлёю. У адной з гэтых граматаў запісваўся дар на ўтрыманьне сямейнай капліцы ў Віленскім катэдральным саборы, а ў іншай — для парафіяльнага касьцёлу ў Дзявілтаве. Дзявілтаў знаходзіўся недалёка ад Вількаміра.
    У гэтых дароўных граматах таксама былі ўжытыя тэрміны: 5 і 40 пудоў мёду, устаў мёду, чатыры ўійаткі мёду, чатыры кулі ліпцу (ліпавага мёду), тры дзесяціны ўсялякай збажыны з трох двароў, у тым ліку грачыхі (грэчкі), сем конюхаў (№№296,297; с.348352).
    Тэрмін «куль» азначаў адзінку вымярэньня пераважна збожжа, аднак, як і мэтрычная адзінка «кубел», ужываўся таксама ў якасьці адзінкі вымярэньня мёду11’.
    У дароўнай грамаце для парафіяльнага касьцёлу ў Дзявілтаве згадвалася яшчэ запруда ў рацэ Стара (Старая?), званая ў тым часе «Прайкунаў Пруд».
    Ёсьць яшчэ дароўная грамата Мікалая Іванавіча Кязгайлы, сына прыгадванага жамойцкага старосты Яна Кязгайлы. Яму належалі маёнткі на поўдзень ад Наваградку: Ельня, Дварэц і Жалезьніца. Мястэчка Дварэц у грамаце называлася «Дварцом Сьвідрыгайлы». Дароўная грамата Мікалая Кязгайлы датавалася 9 траўня 1498 г., a дар запісваўся для парафіяльнага касьцёлу ў Ельні, у якой ён пабудаваў новы алтар. Дык і ў гэтай грамаце гаворка йшла пра тры меркі сырога мёду, званыя ўшаткамі, пуд масла й тры ялавіцы — каровыялаўкі (№452, с.529530).
    Цікавая таксама дароўная грамата маці яшчэ малалетняга ў тым часе Яна Юравіча Забярэзінскага. Дзесьці каля 1484 г. ён стаўся вялікакняжым намесьнікам у Полацку, пазьней, ад 1498 г. займаў пасады троцкага ваяводы,
    118 Каханоўскі Г., Каханоўскі А. Руплівец нашай старасветчыны (Яўстах Тышкевіч). Мінск, 1991. С.32.
    119 Скурат К. Цыт. пр. С.6768, 8586.
    49
    намесьніка гарадзенскага, быў адначасна найвышэйшым маршалкам ВКЛ. Магнат Ян Юравіч Забярэзінскі быў замардаваны ў лютым 1508 г. на пачатку бунту князя Міхайлы Львовіча Глінскага. Ягоная маці звалася Аляксандрай. У згодзе з завяшчаньнем свайго мужа Юрыя Рымавідавіча яна запісвала дар для парафіяльнага касьцёлу родавага маёнтку Беразяны, да якога належалі яшчэ двары Забярэзьзе (Забрэзьзе) й Шастова. Усе яны знаходзіліся ў вярхоўі нёманскай Бярэзіны. Дароўная грамата Аляксандры датавалася 13 чэрвенем 1456 г., і ў ёй згадваўся таксама ейны сын Ян. Апрача знаёмай ужо нам тэрміналёгіі: 12 пудоў мёду, 10 чалавек чэлядзі, яз у рацэ, у грамаце гаварылася, што для парафіяльнага касьцёлу ў Беразянах запісваюцца яшчэ поле й пашня (зямля, прыгодная для ворыва) на 40 і 60 бочак. Дарыўся таксама лес, званы Сьвятым лесам, і луг з прудам, які (гэтая сажалка) называўся ніжнім Міхалам (№224, с.248250).