Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.
Паўла Урбан
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 107с.
Мінск 1994
Дык, магчыма, аўтар Лівонскай рыфмаванай хронікі ўжываў гэткія фармулёўкі проста дзеля захаваньня рытмікі вершу? Вось прыклад: «Eines nachtes spate / Wart der meister zu rate / Das er zu kurlande / Wolde bie des meres strande / Und wolde beschowen / Die burc, die den lettowen / Die sameiten sin genant / Tet vil we. Er hies zu hant / Des morgens zu bereiten». Аднак можа быць яшчэ іншае тлумачэньне, чаму аўтар імкнуўся ліцьвіноў атаясамліваць з жамойтамі або жамойтаў атаясамліваць зь ліцьвінамі.
51 Livlandische Reimchronik. S.630632.
« Ibidem. P.580, 598, 615, 692.
35
У студзені і ў лютым 1337 г. тагачасны вялікі магістар Тэўтонскага ордэну зарганізаваў вялікі напад на землі ВКЛ. Зваўся вялікі магістар Дытрыхам з Альтэнбургу і быў князем Сьвятой Рымскай імпэрыі. У тым «крыжовым паходзе» ўдзельнічала бадай уся Заходняя Эўропа, а паход узначальвалі кароль Чэхіі Ян Люксэмбурскі й герцаг Ніжняй Баварыі Генрых II. Крыжакі пабудавалі тады моцны замак над Нёманам крыху далей на ўсход ад упадзеньня ў Нёман ракі Дубісы. Гэта быў Баернбург, названы гэтак у гонар Баварыі. Ён меўся стацца «новай сталіцай Літвы» пасьля падпарадкаваньня Тэўтонскаму ордэну ўсіх земляў ВКЛ.
Пра ўсё гэта была гаворка ў дзьвюх дароўных граматах, якія вялікі магістар Дытрых з Альтэнбургу атрымаў ад тагачаснага імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Людовіка Баварскага. Нямецкарымскія імпэратары не скупіліся на падобныя «дароўныя граматы», калі справа тычылася чужых земляў. Граматы гэтыя былі ад 15 лістапада і 12 сьнежня 1337 г.”
Што тычылася зьместу, граматы крыху розьніліся між сабою. Першая зь іх была нібы чарнавым праектам для другой. Аднак абедзьве яны былі выдадзеныя ў Мюнхене й замацаваныя подпісам і пячаткай імпэратара. У якасьці «дарунку» крыжацкаму ордэну перадавалася «Літва» оптам — «з усімі ейнымі землямі й народамі»: «cum omnibus suis pertinenciis et partibus cuiuscumque ydiomatis». 3 гэтых «земляў i народаў Літвы» ў ранейшай грамаце канкрэтна былі названыя Жамойць, Каршоўская зямля й Русь. А ў другой грамаце вылучалася яшчэ Аўкштота, якая была названая перад Жамойцяй. 9
Як ужо адзначалася, пра Аўкштоту будзе асобная гаворка, а Каршоўская зямля ляжала крыху далей на захад ад ракі Дубісы там, дзе былі рэчкі Мітва, Юра і Шашува. Каршоўская зямля належала да Жамойці. У ліку першых жамойцкіх земляў яе перадаў Тэўтонскаму ордэну яшчэ вялікі князь Міндоўг.
Вось жа, зьмест гэтых дароўных граматаў мог быць падставай для аўтара Лівонскай рыфмаванай хронікі атаясамліваць ліцьвіноў з жамойтамі.
93 Preussisches Urkundenbuch. Bd.3, 1. Lieferung (13351341). Herausgegeben von Dr. Max Hein (Nachdruck der Ausgabe 1944). Scientia Aalen, 1961. Nr.134, 135. S.96101.
36
Зьвесткі пра гэтыя граматы меў Віганд з Марбургу, які пісаў у сваёй прускай хроніцы, што прыгадваны замак Баернбург атрымаў баварскія герб і сьцяг ад герцага Ніжняй Баварыі Генрыка II’4. Якраз пра гэтыя рэчы была таксама гаворка ў тых дароўных граматах нямецкарымскага імпэратара Людовіка Баварскага.
Дарэчы, пра тыя «дароўныя граматы» не маглі ня ведаць у самым ВКЛ. Таму ж, згаджаючыся на хрышчэньне яшчэ паганскага насельніцтва Княства, вялікі князь Альгерд і ягоны брат князь Кейстут высунулі ў 1358 г. гэткія перадумовы: заснаваньне асобнай каталіцкай мітраполіі для ВКЛ; далучэньне да ВКЛ земляў Прусіі, што ляжалі на ўсход ад рэкаў Прэголя, Лына й Алла; далучэньне да ВКЛ таксама земляў куршаў і зэмгалаў па раку Дзьвіну, а на поўнач ад Дзьвіны земляў Латгаліі па раку Айвіекстэ і возера Лубанас (у тым часе яно называлася Любанія ці Любня); перамяшчэньне Тэўтонскага ордэну на тэрыторыю прычарнаморскіх стэпаў, дзе ён, падлягаючы юрысдыкцыі ВКЛ, мог бы праявіць сябе ў змаганьні з мангольскататарскай пагрозай’5.
Фактычна гэтыя перадумовы скіроўваліся на ліквідацыю крыжацкага ордэну й былі адказам на тыя «дароўныя граматы» імпэратара Людовіка Баварскага.
ЭРАЗМ ЦЁЛАК
Паляк Эразм Цёлак або Вітэліюс быў пробашчам у Вільні й лацінскім сакратаром пры дзяржаўнай канцылярыі ВКЛ. У якасьці пасла вялікага князя Аляксандра на пачатку 1501 г. ён наведаўся ў Рым і там на аўдыенцыі ў Папы Аляксандра VI выступіў 31 сакавіка зь вялікай прамовай. У гэтай прамове Эразм Цёлак зрабіў экскурс у гісторыю Княства, апісаў ягоныя прыродныя багацьці. Гаворачы пра вонкавапалітычную сытуацыю ВКЛ, ён зьвярнуў увагу на вайну, распачатую Маскоўскім вялікім князем Іванам III, на саюзныя дачыненьні Івана III з Крымскім ханам МэнгліГірэем. Эразм Цёлак шмат
94 Die Chronik Wigands von Marburg. S.490494.
95 Hermanni de Wartberge Chronicon Livoniae // SRP. T.2. Leipzig, 1863. P.7980; Manfred Hellmann. Grundztige der Geschichte Litauens und des litauischen Volkes. 4. Auflage. Darmstadt, 1990. S.29.
37
гаварыў таксама пра пагрозу для народаў і краінаў Эўропы з боку Турэцкай імпэрыі’6.
У кантэксьце свае прамовы Эразм Цёлак яшчэ нагадаў, што, паводле яго, ліцьвіны захоўвалі ўласную мову. Аднак у сувязі з тым, што русіны засялялі амаль палову Княства, дык агулам карысталіся іхняй мовай, бо яна зграбная й лёгкая да ўжытку . Для «мовы русінаў» Эразм Цёлак ужыў лацінскі тэрмін «loquela», які мог азначаць вырабленую літаратурную мову, а не народную.
Што ж было прычынай для гэткага вылучэньня «ўласнай мовы ліцьвіноў»? Першае, паміж ВКЛ і Масковіяй працягвалася зацятая вайна, якая ў разуменьні Маскоўскага вялікага князя Івана III была яшчэ й «рэлігійнай вайной». Таму шукалася палітычная падтрымка на Захадзе, галоўным чынам у Польшчы, Чэхіі й Венгрыі, а таксама ў Ватыкане. Другое, маючы падтрымку з боку паноў Сапегаў ды іншых праваслаўных дзеячоў, тагачасны мітрапаліт ВКЛ Іосіф Баўгарыновіч быў згодны аформіць з Ватыканам царкоўную вунію або аб’яднаньне на пэўных умовах Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў. Насельніцтва ўласнай Літвы ў складзе ВКЛ было пераважна каталіцкага веравызнаньня. У гэткай даволі складанай палітычнай і рэлігійнай сытуацыі трэба было неяк вылучыць уласных ліцьвіноўкатолікаў, і тут зноў прыдаўся моўны фактар.
Вось яшчэ адзін факт, які ў пэўным сэньсе можа сьведчыць пра тое, што, гаворачы ў Ватыкане пра «ўласную мову ліцьвіноў», Эразм Цёлак меў на ўвазе народную мову, простую гаворку звычайнага насельніцтва. У верасьні таго ж 1501 г. віленскі каталіцкі япіскап Альбэрт Табор атрымаў ад вялікага князя Аляксандра гэткую грамату. Справа тычылася таго, што, ня ведаючы «літоўскай гаворкі», сьвятары парафіяльных касьцёлаў Віленскай япархіі не маглі толкам навучыць сваіх парафіянаў слову Божаму. Ведама ж, што ў гэтых касьцёлах набажэнствы й казані спраўляліся на лацінскай мове. Япіскап Альбэрт (Войцех) атрымліваў права на свой погляд прызначаць
96 Vetera Monumenta Poloniae et Lithuaniae... Edita ab Augustino Theiner. Vol.II. Romae, 1861. Nr.299. P.277280.
97 «(Lithuani) linguam propriam observant. Verum quia Rutheni medium fere Ducatum incolunt, illorum loquela, dum gracilis et facilior sit, utuntur communius» (Ibidem. P.277).
38
ксяндзоў, пажадана такіх, якія валодалі б вось гэтай «літоўскай гаворкай»98.
У грамаце былі пералічаныя 28 парафіяльных касьцёлаў або, праўдзівей, каталіцкіх парафіяльных цэнтраў. Сярод іх былі названыя: Рудаміна, Ліда, Беліца, Дубінкі, Пабойск, Быстрыца, Сьвянцяны, Даўгі, Мерач, Слонім, Дубічы, Краснае сяло, Валожын, Маладэчна, Радашкавічы, Койданава, а на Падляшшы ў сучасным Беластоцкім ваяводзтве яшчэ Трысьцянка, Далістаў і Ганёндз.
Узьнікае, такім чынам, пытаньне: на якой мове маглі гутарыць у 1501 г. парафіяне каталіцкіх касьцёлаў, напрыклад, у Лідзе або Беліцы, у Слоніме або Валожыне, у Маладэчне або ў Радашкавічах і Койданаве? Каталіцкія парафіі былі яшчэ ў Гайне й Абольцах.
Справа, аднак, яшчэ і ў тым, што вось гэткая, пажаданая ў тым часе «моўная рэформа» ў касьцёлах не пакінула аніякіх сьлядоў, якія б маглі пацьвердзіць факт ужыцьця жамойцкалетувіскай мовы ў набажэнствах у названых тут дый іншых каталіцкіх парафіяльных цэнтрах. Тымчасама добра ведамы той факт, што малітоўнікі й катэхізісы, перакладзеныя на жамойцкую мову, пачалі выкарыстоўвацца ў Жамойці ў другой палове XVI ст. Гэтыя малітоўнікі й катэхізісы, дарэчы, спачатку друкаваліся ў Прусіі, у Кёнігсбэргу, а ня ў Вільні. Дзякуючы тым кніжнікамперакладчыкам і мова жамойтаў атрымала тады статус «літоўскай мовы»9’.
ДЗЕ ЗНАХОДЗІЛАСЯ АЎКШТОТА?
Ужо прыгадваны гісторык С.Заянчкоўскі зьмясьціў у сваім дасьледаваньні гісторыі Жамойці карту, на якой большменш дакладна акрэсьлівалася тэрыторыя Аўкштоты. Аўкштота ў яго памяшчалася на поўнач ад ракі Вяльлі крыху вышэй Вількаміра паабапал ракі Сьвятой. Тым ня менш, у кантэксьце свайго дасьледаваньня С.Заянчкоўскі Аўкштоту атаясамліваў з уласнай Літвой. Тое ж рабіў Ул.Пашута. М.Ермаловіч не пагадзіўся з гэтым і пісаў у сваёй кнізе, што «Літва й Аўкштайція — розныя ў той
98 Codex Ecclesiae Vilnensis. Nr.507. P.616617.
99 Анушкян A. Ha заре княгопечатаняя в Лятве. Вяльнюс, 1970.
39
час геаграфічныя паняцьці»100. Аднак і М.Ермаловіч на сваёй схематычнай карце Аўкштайцію памясьціў у сэрцы Віленшчыны — на поўдзень ад ракі Вяльлі, дзеля чаго Вільня й Трокі апынуліся на тэрыторыі Аўкштоты.
Цікава, што гісторыкі, якія Аўкштоту атаясамлівалі з уласнай Літвой, падкрэсьлівалі ня толькі геаграфічную, але й дзяржаўную ідэнтычнасьць гэтых паняцьцяў, не маглі назваць аніводнага архіўнага дакумэнту, дзе хоць бы адзін зь вялікіх князёў ВКЛ характарызаваўся, як «князь» ці «кароль» Аўкштоты. Наадварот, ёсьць акты, напрыклад, часоў вялікага князя Гедыміна, у якіх прыгадваліся таксама землі Аўкштоты й Жамойці, але сам Гедымін тытулаваўся ў тых актах як «кароль Літвы»!
Дзе знаходзілася Аўкштота, дазваляюць удакладніць паведамленьні нямецкага храніста з Рыгі Германа Вартбэрга. Сваю «Хроніку Лівоніі» ён пісаў дзесьці ў другой палове XIV ст. і закончыў яе на 1378 г. У ягоным разуменьні гэта была «вышэйшая зямля Літвы»101. Вартбэрг канкрэтна два разы назваў Аўкштоту, апісваючы напады ў 1373 і ў 1374 гг. на гэтую зямлю прускіх крыжакоў. Першы з гэтых нападаў узначальваў вялікі магістар Тэўтонскага ордэну Вінрых з Кніпроду, а другі — вышэйшы маршалак Рудыгер з Эльнэру102. Напэўна, Вартбэрг меў на ўвазе якраз Аўкштоту, паведамляючы пра напад у 1375 г. на «зямлю Ліцьвіноў» Лівонскага магістра Вільгельма з Урымэрсгайму, бо назваў гэткія мясцовасьці: Уцяну, Таўрагіні, Больнікі, Малаты, Шашолы, Дубінкі й Гедройці103.