Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.
Паўла Урбан
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 107с.
Мінск 1994
24 Румянцева В. Эмблемы земель н гербы городов Левобережной Укранны пернода феодалнзма. Кнев, 1986. С.ЗЗ, 36.
25 Setnkowicz W. Braterstwo szlachty polskiej z bojarstwem litewskim w unii Horodelskiej 1413 roku // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. Krak6w, 1914. S.410412.
26 Codex Ecclesiae Vilnensis. Nr.56. P.8688.
27 Скурат K. Цыт. np. C.113115.
28 Тамсама. C. 1719, 7273.
12
Шындэкопф зарганізаваў у 1364 г. напад на Гарадзенскую зямлю й самую Горадню, рабуючы й зьнішчаючы ўсё на сваім шляху. Князь Патрык уступіў у перамовы з маршалкам, выйшаў з сваёй жонкай і дзецьмі насустрач яму й запрапанаваў маршалку напітак зь мёду, пры гэтым выпіваючы першую чару сам. Як занатаваў Віганд, зрабіў гэта князь Патрыкій «паводле звычаю русінаў». Гэты ўчынак сына не спадабаўся Кейстуту, і на другі год ён перавёў Патрыка далей «у Рускую зямлю»29.
Як мы ўбачым далей, увогуле ў сваёй хроніцы Віганд з Марбургу часта не адрозьніваў «ліцьвіноў» ад «русінаў», і, напрыклад, Вільню таксама называў «рускім горадам»30.
Захавалася пячатка вялікага князя Ягайлы, якою ён карыстаўся перад тым, як стаў каралём Польшчы. Пячатка мела выяву Пагоні, але з надпісам вакол Пагоні на лацінскай мове: «Jagal dey gracia rex in Lettov». Аднак жа ведама, што ў канцылярыі вялікага князя Ягайлы акты пісаліся на старабеларускай мове. Мы ўжо прыгадвалі кнігу «Уладыслаў II Ягайла», аўтары якой Я.Кшыжанякова й Е.Ахманьскі пішуць, як на пачатку свайго гаспадараньня ў Польшчы Ягайла наведаўся ў Познань, дзе ўзяў удзел у набажэнстве. Паводле паданьня, занатаванага ў крыніцах, у караля запыталіся, чаму ён пажадаў Богу паставіць сьвечку, а д’яблу два агаркі? Ужываючы «рускую» прымаўку, Ягайла быццам адказаў на гэта: «Служы Богу, а д’ябла не гняві!»31.
У 1420 г. пасьлядоўнікі Яна Гуса вырашылі карону Чэхіі запрапанаваць якраз УладыславуЯгайлу й выслалі да яго адмысловае пасольства. Апрача іншых рэформаў у царкве, гусіты, як ведама, абаранялі таксама права свайго народу ў набажэнствах карыстацца роднай мовай. Дык у пасольскай інструкцыі была гаворка пра небясьпеку для славянскіх краінаў і славянскіх моваў нямецкага засільля, а зьвяртаючыся да Ягайлы, чэскія паслы характарызавалі яго як «прыроджанага прыхільніка» чэскай мовы й абаронцу славянскіх моваў увогуле32.
Пад ціскам польскіх царкоўных іерархаў Ягайла адмовіўся пайсьці насустрач чэхам, што, аднак, у згодзе зь
29 Die Chronik Wigands von Marburg // SPR. T.2. Leipzig, 1863. P.544545.
3° Ibidem. P.623.
31 Krzyzaniakowa J., Ochmartski J. Op. cit. P.13.
32 Ibidem. P.266267.
13
ім зрабіў вялікі князь Вітаўт, неўзабаве накіраваўшы ў Чэхію ў якасьці свайго намесьніка князя Жыгімонта Карыбутавіча,
Польскі гісторык Ян Длугаш недалюбліваў Ягайлу. Але й ён пахваліў учынак Ягайлы, які з сваёй жонкай каралевай Ядвігай адважыўся заснаваць у Польшчы чыста славянскі манастыр. Гэта быў манастыр манахаўбэнэдыктынаў пад Кракавам, заснаваны ў 1390 г. на ўзор падобнага манастыра, што дасюль існаваў у Празе. I першыя манахі для манастыра Сьв. Бэнэдыкта каля Кракава былі запрошаныя з Прагі. Длугаш з захапленьнем паведамляе, што ў тым, паводле яго «славянскім манастыры» над ракой Рудавай усе абрады спраўляліся на славянскай мове: набажэнствы й малебны, тайныя прычасьці, чытаньне царкоўных кнігаў і царкоўныя сьпевы. Яшчэ Длугаш пісаў, што гэта было жаданьнем Бога ўшанаваць гэткім чынам годнасьць славянскай мовы ў царкоўным жыцьці33, бо звычайна ў польскіх касьцёлах таго часу панавала лаціна.
Напэўна, у той «славянскі манастыр» і ў царкву, якая йснавала пры ім, неаднойчы наведваўся й сам Ягайла.
Дарэчы, прыгадваныя польскія аўтары Я.Кжыжанякова й Е.Ахманьскі назвалі шмат капліцаў у касьцёлах і замках Польшчы, якія на жаданьне Ягайлы былі аздобленыя фрэскамі ў стылі, які яны называюць «бізантыйскарускім».
ЭНЭЙ СІЛЬВІЙ ПІКАЛЯМІНІ
Калісьці польскі гісторык Ян Фіялэк зрабіў закід ведамаму італійскаму гуманісту Энэю Сільвію Пікаляміні, што той фальшаваў рэчаіснасьць, калі пра Літву пісаў як пра славянскую краіну й мову ліцьвіноў залічаў да моваў славянскіх народаў. Маўляў, Пікаляміні толькі здалёку мог пачуць пра Літву, і ў гэтым кантэксьце Фіялэк прыгадаў паляка Эразма Цёлка34, які ў якасьці сакратара вялікага князя Аляксандра ў 1501 г. наведаўся ў Рым і там — у Ватыкане — абвесьціў, што ліцьвіны захоўваюць уласную мову, але звычайна карыстаюцца мовай русінаў, бо яна больш зграбная й лёгкая для ўжытку. Да гэтага адкрыцьця
33 Jana Dhigosza... Op. cit. Ks.10. P.238240.
34 Fijatek J. KoScidl Rzymskokatolicki na Litwie // Polska i Litwa w dziejowym slosunku. Krak6w, 1914. S.4752.
14
Эразма Цёлка мы вернемся пазьней. Што ж тычыцца канцэпцыі Яна Фіялка, дык ён быў упэўнены ў тым, што Пікаляміні, гаворачы пра мову ліцьвіноў як мову славянскую, меў на ўвазе моўную сытуацыю ў ВКЛ і канкрэтна ў Літве, якую ў Рыме намаляваў прыгаданы Эразм Цёлак. Інакш кажучы, італійскі гуманіст зыходзіў толькі з факту моўнай асыміляцыі тагачасных летувісаў.
У згодзе з паведамленьнем Пікаляміні Фіялэк зьвярнуў увагу на асобу доктара й прафэсара тэалёгіі Гераніма з Прагі. Гэта ня той Геранім з Прагі, які быў толькі магістрам тэалёгіі, належаў да пасьлядоўнікаў Яна Гуса і ў 1416 г. быў спалены на вогнішчы ў Канстанцы. Той «ерэтык»гусіт у 1413 г. праз Кракаў прыехаў у ВКЛ, дзе ў сьвіце вялікага князя Вітаўта наведаў таксама Віцебск і Полацак. Тое ягонае наведаньне, дыспуты ў праваслаўных цэрквах і выказваньне сымпатыяў да «праваслаўнай веры» таксама былі адным з пунктаў абвінавачаньня на Канстанцкім царкоўным саборы ў сьмяротнай «ерасі»35.
Іншы Ян Геранім з Прагі быў заўзятым прапаведнікам хрысьціянства й каталіцызму ў прыватнасьці. Як меркаваў Фіялэк, зьявіўся ён у Кракаве дзесьці каля 1394 г., дзе пры каралеўскім двары стаў асабістым прапаведнікам і спавядальнікам УладыславаЯгайлы. Адсюль празь нейкі час ён трапіў у ВКЛ, каб тут, магчыма, на жаданьне Вітаўта, узяць удзел у хрысьціянізацыі яшчэ паганскага насельніцтва. Можна дадаць, звычайнага насельніцтва, бо баярскія сем’і былі ахрышчаныя раней. Як занатаваў у сваім трактаце Пікаляміні36, гэты Геранім з Прагі нагэтулькі «шчыра» ўзяўся за справу хрышчэньня ліцьвіноў ды пачаў, напрыклад, выпальваць «сьвятыя лясы», што вялікі князь Вітаўт, палохаючыся абурэньня ў народзе, змушаны быў папрасіць тэоляга пакінуць межы краіны.
Ян Фіялэк выказаў абгрунтаваную думку, што Ян Геранім з Прагі ў сваёй місіянэрскай дзейнасьці ў Літве мог карыстацца толькі славянскай ці «рускай» мовай або той мовай, якую ён ужываў у споведзях і ў магчымых гутарках на рэлігійныя тэмы з каралём УладыславамЯгайлам. Дарэчы, у тым часе, калі Ян Геранім з Прагі
35 Das Conzil zu Konstanz in den Jahren 1414—1418. Nach Ulrich von Richentals handschriftlicher Chronik bearbeitet von J.Barmor. Konstanz, 1874. S.88115.
36 Aeneas Sylvius. De Lituania regione. In; SRP. T.4. Leipzig. 1870. P.237239.
15
знаходзіўся ў ВКЛ, справа хрышчэньня тычылася толькі ліцьвіноў, а не жамойтаў. Жамойць як «невялікую краіну» Пікаляміні прыгадваў у іншых сваіх трактатах, прысьвечаных Прусіі й Лівоніі. Зьмяшчаў ён яе паміж Лівоніяй і Прусіяй бліжэй узьбярэжжа Балтыйскага мора, a жамойтаў называў «масагетамі»37.
Італійскі гуманіст Энэй Сільвій Пікаляміні нарадзіўся ў 1405 г. Ад 1458 да 1464 г. гэта Папа Пій II. Пікаляміні пакінуў пасьля сябе шмат трактатаў, напісаў у тым ліку «Гісторыю Аўстрыі» й «Гісторыю Чэхіі». Меў таксама трактаты, прысьвечаныя Польшчы й Масковіі. 3 Геранімам з Прагі ён пазнаёміўся падчас Базэльскага царкоўнага сабору, які зь перапынкамі працягваў сваю працу ад 1432 да 1439 г. Але што тычылася Літвы, Ян Геранім з Прагі, які знаходзіўся тады ў манастыры над Рэйнам, ня мог быць адзіным інфарматарам для італійскага гуманісга. Япіскап, а пазьней і кардынал, Энэй Сільвій быў знаёмы з кардыналам Ізідарам — былым нашым праваслаўным, a затым вуніяцкім мітрапалітам, які ад імя ВКЛ ў 1439 г. падпісаў акты ведамай Флярэнцкай царкоўнай вуніі. Калі ў 1454 г. пачалася чарговая вайна паміж Польшчай і крыжакамі Прусіі, Энэй Сільвій у якасьці легата Ватыкану браў удзел у спробах неяк замірыць праціўнікаў. А ў 1457 г. ён стаўся яшчэ япіскапам прускай зямлі Варміі.
Такім чынам Фіялэк ня меў рацыі, мяркуючы, нібы пра Літву й ВКЛ Пікаляміні мог пачуць толькі здалёку. Дарэчы, будучы ўжо кіраўніком Ватыкану, Папа Пій II мог мець і напэўна меў непасрэдныя кантакты зь Вільняй.
Дык вось што пісаў пра Літву Пікаляміні:
«Літва з сваімі шырокімі прасторамі мяжуе з Польшчай ад усходу. Краіна багатая на балоты й лясістая... У Ліцьвіноў рэдкія гарады, няшмат таксама й вёсак. Багацьцем народу ў асноўным зьяўляюцца скуры зьвяроў, якіх у нашым часе называюць сабалямі й гарнастаямі... Шмат у іх воску й мёду, што даюць дзікія пчолы ў лясах. Віно ўжываюць рэдка, а хлеб у іх чорны. Прадукты харчаваньня дае гадоўля хатняй жывёлы, а таму ў народзе ўжываецца шмат малака. Мова народу славянская. Яна вельмі разьлеглая й падзеленая на розныя разгаліненьні. Сярод славянаў адныя належаць да Рымскае царквы, як
37 Ibidem. Р.231235.
16
Далматы, Харваты, Карнійцы й Палякі. Іншыя трымаюцца памылак Грэкаў, як Баўгары, Русіны і многа зь Ліцьвіноў. Зноў жа іншыя выдумалі свае ўласныя ерасі, як Чэхі, Маравы й Басьнякі... Некаторыя дасюль яшчэ жывуць у сьлепаце паганскай, напрыклад, шматлікія зь Ліцьвіноў пакланяюцца ідалам. У нашым часе вялікая частка іх прымкнула да вучэньня Хрыста, калі Ўладыслаў (Ягайла), які паходзіў з гэтага народу, атрымаў карону Польшчы»38.
Пра Літву як славянскую краіну пісалі таксама Гартман Шэдэль у «Сусьветнай хроніцы»39, Ян Коклес у «Апісаньні Германіі»40 і Ян Багемскі ў працы «Звычаі ўсіх народаў»41. Мову ліцьвіноў яны аднолькава залічалі да сям’і славянскіх моваў. Але гэтыя аўтары, уводзячы ў свае трактаты новыя моманты, усё ж пераклікаліся з Пікаляміні.
ПРА «ІТАЛІЙСКАЕ ПАХОДЖАНЬНЕ» ЛІЦЬВІНОЎ
Няведамы сучасьнік Длугаша, які жыў, магчыма, у Гданьску, у 1464 г. зрабіў для польскага гісторыка недасканалыя пераклады на лацінскую мову рыфмаваных хронікаў Мікалая Ярошына й Віганда з Марбургу, што былі напісаныя на старанямецкай мове. Паміж рукапісамі гэтых перакладаў захаваўся асобны трактат або кампіляцыя таго перакладчыка пад назвай «Terra Pomerania quomodo subjecta est Ordini Fratrum Theutonicorum». Гаворачы npa славянскае паходжаньне памаранаў, няведамы аўтар гэтай