Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.
Паўла Урбан
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 107с.
Мінск 1994
Але, каб акрэсьліць, дзе, паводле Вартбэрга, ляжала Аўкштота, дастаткова зьвярнуцца да ягоных паведамленьняў пра напад крыжакоў канкрэтна на зямлю Аўкштоту, а таксама на «вышэйшую зямлю Літвы». У першым выпадку Герман Вартбэрг назваў Вількамір і Жэймы. Другі выпадак тычыўся 1367 г., калі, паводле Вартбэрга, вышэйшы маршалак Тэўтонскага ордэну Генінг Шындэкопф апустошыў і спапяліў гэткія мясцовасьці ў «вышэйшай зямлі Літвы»: Шаты й Ворлава і з поўначы прыйшоў да Коўны10*.
100 Ермаловіч М. Цыт. пр. С.2728.
101 Hermanni de Wartberge Chronicon Livoniae. P.88.
102 Ibidem. P.104.
I»2 Ibidem. P.105106.
i»4 Ibidem. P.88.
40
Дарэчы, захавалася арыгінальная справаздача наконт таго, як дайшло да ведамай бітвы 2 лютага 1448 г. над ракой Стрэвай. Напярэдадні гэтай крывавай сутычкі крыжацкае войска 8 дзён пустошыла «зямлю Літвы, што звалася Аўкштотай»105. Праўда, не гаварылася, дзе яна знаходзілася. Але ўдакладніць яе месца дапамагае іншы дакумант — таксама крыжацкі, які тычыўся акрэсьленьня межаў Жамойці й выкарыстоўваўся Тэўтонскім ордэнам на арбітражным працэсе 1412 г. Дакумант грунтаваўся на апытаньнях пажылых людзей, пераважна былых служакаў крыжацкага ордэну, сярод якіх былі немцырыцары й іхнія пахолкі, прадстаўнікі старажытных прусаў, жамойтаў і куршаў. Справа тычылася таксама замку Вялёны, што ляжаў у Жамойці крыху далей на захад ад упадзеньня ракі Дубісы ў Нёман. Дык тыя пажылыя людзі сьведчылі, што замак Вялёну калісьці, 40 гадоў таму, трымалі паны Сурмін, Матэйка й Гаштоўт. Яны, аднак, былі ліцьвінамі, якіх звалі яшчэ аўкштотамі. Нашчадкі гэтых паноў ліцьвіны яшчэ цяпер жывуць у Літве, а не ў жамойцкай зямлі; жывуць у землях Кульвы й Вількаміра. Замак Вялёну, які быў перададзены крыжакам, калісьці трымалі й абаранялі ліцьвіны, а не жамойты, і тых ліцьвіноў (трэба разумець: паноў Сурміна, Матэйку й Гаштоўта дый іхных нашчадкаў) звалі й цяпер яшчэ называюць аўкшгпотамі™’.
Сапраўды, ня маючы магчымасьці абараніць Вялёну, абложаную крыжакамі, замак гэты ў 1363 г. перадаў крыжакам ягоны каштэлян пан Гаштоўт. Дабраахвотна здаўшыся ў палон, рэшта абаронцаў замку й сам каштэлян Гаштоўт па дарозе ў Прусію здрадным чынам былі перабітыя крыжацкай аховай107.
Аўкштоту прыгадаў таксама Пётра Дузбург у сувязі з агульным апісаньнем падзеяў 1294—1300 гг. Паводле яго, Аўкштота была толькі адной зь земляў «караля Літвы» (Віценя), які пісаў, што, напаўшы на «зямлю Аўкштоту», комтур Рагнеты Людовік Лібэнцэль здабыў «сьвятое для паганцаў» паселішча Рамэны, спаліў яго, а запалоненых жыхароў перабіў108. Пётра Дузбург не ўдакладняў, дзе знаходзілася ў Аўкштоце гэтае «сьвятое для паганцаў»
105 Die Chronik Wigands von Marburg. P.510511. FuBnote 413.
'«‘SRP. T.2. Leipzig, 1863. P.709711.
107 Die Chronik Wigands von Marburg. P.539540, 546547.
108 Petri de Dusburg Chronica terre Prussie. P.374375.
41
паселішча. Аднак «зямлю Раманы» (Рамны?) прыгадаў Віганд з Марбургу, апісваючы напад крыжакоў у 1388 г. на Вількамір і замак князя Скіргайлы, які ў лацінскай транскрыпцыі быў названы Вышэвальдам. Магчыма, гэта быў той неназваны яшчэ «новы горад», які кароль Ягайла ў 1387 г. пабудаваў для вялікага князя Скіргайлы «над ракой Вяльлёй насупраць Шатаў». Паводле Віганда, напад на «зямлю Раманы», Вількамір і замак князя Скіргайлы ўзначальвалі вялікі магістар Канрад Цёльнэр, маршалак Энгельгард Рабэ й вялікі комтур Канрад Валенрод109.
Значыцца, Рамэны Дузбурга й Раманская зямля Віганда з Марбургу знаходзіліся ў тым часе дзесьці на поўнач ад Коўны паміж рэкамі Нявяжай і Вяльлёй, якраз у Аўкштоце.
Можна яшчэ адзначыць, што няведамы аўтар прыгадванай «Хронікі рыцараў Тэўтонскага ордэну» сапраўды назваў вялікага князя Гедыміна «каралём Аўкштоты й Жамойці». Але й для гэтай ягонай памылкі ёсьць тлумачэньне. Недакладна датуючы падзеі, аўтар гэтай хронікі пісаў, што пасьля спусташэньня земляў Дубінскай і Шашолскай магістар Лівонскага ордэну Эвэргард з Мунгайму аформіў мірнае пагадненьне вось з гэтым «каралём Аўкштоты й Жамойці», і датаваў гэтыя падзеі дзесьці пасьля 1342 г.110
Аднак справа тычылася ў гэтым выпадку гандлёвага пагадненьня 1338 г., бо й Лівонскі магістар Эвэргард з Мунгайму памёр у 1340 г.
Тое гандлёвае пагадненьне ад 1 лістапада 1338 г., было аформленае з «магістрам Лівоніі» якраз ад імя «Гедыміна, караля Літвы» (у адпаведніку пагадненьня для ВКЛ імя тагачаснага магістра Лівонскага ордэну Эвэргарда з Мунгайму не называлася). Пагадненьне змацавалі сваімі пячаткамі таксама Полацкі япіскап Грыгор, Полацкі й Віцебскі князі ГлебНарымонт і Альгерд. Дык вось, не прыгадваючы Аўкштоту, у пагадненьні гаварылася, што да мірных земляў у Літве належаць: Больнікі, Гедройці й Немянчын. Такое акрэсьленьне «мірных земляў» тычылася ўласнай Літвы, бо пра мірныя гандлёвыя зоны па Дзьвіне для Полацкага й Віцебскага княстваў у пагадненьні была асобная гаворка1”.
109 Die Chronik Wigands von Marburg. P.633635.
110 Chronicon Equestris Ordinis Teutonic! Incerti Auctoris. P.788 (Cap.CCCXII).
111 Послання Геднмнна. №18. C.186195.
42
Як мы маглі заўважыць, аўтар «Хронікі рыцараў Тэўтонскага ордэну» пісаў, што перад афармленьнем прыгаданага гандлёвага пагадненьня Лівонскі магістар Эвэргард з Мунгайму нападаў на землі з цэнтрамі ў Дубінках і Шашолах. Пра гэта пісаў таксама Герман Вартбэрг у сваёй Лівонскай хроніцы, дадаючы яшчэ, што Лівонскі магістар падыходзіў пад умацаваныя сьцены Вількаміру, а гэта ў 1333 г. Гарады Вількамір, Больнікі й Шашолы ляжалі якраз у Аўкштоцкай зямлі, што, напэўна, і дало падставы аўтару «Хронікі рыцараў Тэўтонскага ордэну» характарызаваць вялікага князя Гедыміна як «караля Аўкштоты й Жамойці».
Дарэчы, пра Аўкштоту й Жамойць была гаворка ў мірным пагадненьні 1323 г. вялікага князя Гедыміна з Прускім і Лівонскім нямецкімі ордэнамі, намесьнікам караля Даніі ў Эстоніі й рыскім архіяпіскапам. Тое пагадненьне трывала нядоўга. Яно, аднак, да «мірных земляў» у Літве залічала якраз Аўкштоту й Жамойць, хоць сам Гедымін у гэтым выпадку тытулаваўся як «кароль Літвы»п2.
Можна, такім чынам, сьцьвердзіць, што Аўкштота была асобнай зямлёй і ніколі не атаясамлівалася з уласнай Літвой. Аўкштоцкая зямля ляжала на поўнач ад ракі Вяльлі, паабапал ракі Сьвятой. Знаходзілася яна там, дзе былі паселішчы, гарады або замкі: Вількамір, Уцяна, Таўрагіні, Больнікі, Малаты, Дубінкі, Гедройці, Немянчын, Кернава, Шашолы, Пабойск, Рогава, Кейданы, Шаты, Жэймы, Кульва, Ворлава й Коўна. Магчыма, да Аўкштоты належалі яшчэ Ўпіта й Сьвянцяны. Сваю назву яна атрымала ад мясцовых насельнікаў балцкага паходжаньня або, паводле вялікага князя Вітаўта, яе гэтак называлі жамойты. Аўкштота — гэта высокая гарыстая мясцовасьць, бо ў мове балтаў «аўкштас» азначаў «высокі». Чаму ў Аўкштоце засноўваліся паселішчы й гарады з характэрнымі славянскімі назвамі (Вількамір, Больнікі, Дубінкі, Пабойск, Рогава, Шаты), пра гэта будзе гаворка пазьней.
СЛАВЯНСКІЯ СЛОВЫ Ў ЛАЦІНСКІХ ТЭКСТАХ
У мірным пагадненьні 1398 г. вялікага князя Вітаўта з Прускім і Лівонскім нямецкімі ордэнамі згадваўся «камень
112 Тамсама. №8. С.6475.
43
Род» — у якасьці памежнай прыкметы дзесьці ў вярхоўі ракі Нявяжы крыху далей на поўнач ад паселішча Вайсвільцаў (Белавільцы?). Магчыма, гэты «камень Род» знаходзіўся ў тым часе каля паселішча Падлясьсе. Але ж Род калісьці належаў да вярхоўных нябесных багоў у славянаў і адпавядаў, магчыма, багам Сварогу або Стрыбогу. Культ бога Рода шанаваўся ў дахрысьціянскай Кіеўскай Русі, дзе над ракой Рось існаваў гарадок Родня — праўдападобны цэнтар культу гэтага паганскага бога113.
Можна меркаваць, што той памежны «камень Род» таксама быў зьвязаны з ушанаваньнем культу бога Рода.
Дасьледнікі гісторыі ВКЛ не маглі не заўважыць таго факту, што ў старых хроніках, пісаных у Прусіі й Лівоніі, заўсёды паўтаралася гэткая тэрміналёгія: баяры караля Віценя, баяры караля Гедыміна, кароль Альгерд са сваімі баярамі й сьмердамі. У старых актах, пісаных на лацінскай і нямецкай мовах, ужываліся яшчэ тэрміны: ваявода, намесьнік, гараднічы, цівуны, дзяржаўцы, дзецкія, старосты. Або: серабшчына, палюдзьдзе, падводы, устаў, устаўное лукно, устаўная бочка, бортны лес, прысёлкі, саха, сябрынасябрычы. Ня трэба тлумачыць, зь якой мовы маглі быць запазычаныя гэтыя тэрміны.
Мы ўжо прыгадвалі гандлёвае пагадненьне, якое вялікі князь Гедымін аформіў у 1338 г. з магістрам Лівонскага ордэну Эвэргардам з Мунгайму і Радай гараджанаў Рыгі. Дык тое пагадненьне Гедымін падпісаў якраз у згодзе са сваімі баярамі, а таксама маючы на гэта згоду Полацкага япіскапа Грыгора й сваіх сыноў Альгерда й ГлебаНарымонта. Пагадненьне гэтае, як і папярэдняе мірнае пагадненьне 1323 г,, замацоўвалася яшчэ «цалаваньнем крыжа», што было добра ведамым рытуалам і належала да старой славянскай традыцыі. Якраз Полацкі князь Усяслаў Чарадзей здрадным чынам быў палонены ў 1067 г. пад Воршай пасьля таго, як кіеўскія князі Ізяслаў, Сьвятаслаў і Ўсевалад «целовавше крест честный к Всеславу, рекше ему: прндн к нам, яко не створмм тн зла». Дарэчы, гэткім рытуалам — цалаваньнем крыжа — змацоўваліся граматы ведамых гандлёвых пагадненьняў XIII ст. князёў Смаленскага, Полацкага й Віцебскага княстваў з Рыгай і
113 Рыбаков Б. Язычество древней Русн. Москва, 1987. С.755765.
44
«Готскымь берегомь»114. Або вось яшчэ формула дагаворнай граматы гандлёвага пагадненьня Полацкага князя Ізяслава з Рыгай і магістрам Лівоніі, аформленага каля 1265 г.: «На семь же целуйте ко мне крест, по любьвн в правду без всякого нзвета»115.
У вялікага князя Гедыміна быў дыплямат Лесій, які ўважаў сябе за «ліцьвіна», а сваіх калегаў, іншых паслоў, называў «русінамі». Пад прысягай у 1326 г. Лесій зрабіў у Рызе заяву, у якой абвінавачваў крыжакоў у тым, што яны парушылі ўмовы мірнага пагадненьня 1323 г., усяляк паклёпнічаюць на Гедыміна, перахопліваюць ягоных паслоў і чыняць рабунковыя напады. Гаворачы пра адзін з такіх нападаў на караблі, якія з таварамі плылі па Дзьвіне далей «у Русь» (у Полацкую зямлю), Лесій палічыў патрэбным да лацінскага назову тых караблёў дадаць яшчэ славянскі: «ладзьдзі». Ладзьдзямі (ладьямн) называліся якраз вялікія парусныя або вёславыя лодкі116. Як ведама, такія «ладьн», званыя інакш, былі ў скандынаўскіх вікінгаў.