Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.
Паўла Урбан
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 107с.
Мінск 1994
Паводле канцэпцыі Лукаша Давіда, якая, магчыма, супадала з канцэпцыяй япіскагіа Хрысьціяна, сын мітычнага прускага князя ВуДавуты — мітычны князь ліцьвіноў
12 Preussische Chronik von М. Lucas David. Herausgegeben von D. Ernst Henning. Konigsberg, 1812—1813.
13 Ibidem. Bd.l. S.61.
7
Літво — садзеў у Гарадзенскай зямлі паміж рэкамі Нёманам і Бугам. Сталіцай гэтага князя й ягоных нашчадкаў быў горад Горадня, заснаваны самім Літво. Гэта, паводле Лукаша Давіда, была «Малая Літва», якая заўсёды варагавала зь іншымі землямі Прусіі, а затым — з Прускім тэўтонскім ордэнам14.
Фантазіі ў Лукаша Давіда было зашмат. Тым ня менш, атаясамленьне першапачатковай Літвы з Гарадзеншчынай, якая ў шмат ранейшых прускіх хроніках называлася Русь або Рутэнія, дае падставы меркаваць, што, магчыма, у разуменьні Лукаша Давіда Літва папраўдзе мела сувязь з прыгадванай Вэнэдыяй і была славянскай краінай.
ПЛЬБЭР ДЭ ЛЯНУА
Чарговай важнай крыніцай для зразуменьня этнічнага характару ВКЛ зьяўляюцца «Падарожныя запіскі»15 францускага рыцара, а пазьней і дыплямата, Гільбэра дэ Лянуа. Ён наведаўся ў гэтае Княства два разы: узімку 1414 г. у якасьці цікаўнага рыцараавантурніка, і ў 1421 г. у якасьці дыплямата караля Англіі Генрыха Ланкастара. Першы раз ён зьявіўся на ўсходзе дзеля таго, каб на баку Тэўтонскага ордэну ўзяць удзел у змаганьні супраць «няверных» і «сарацынаў». Гэтыя ягоныя акрэсьленьні сьведчаць пра тое, як пасьля перамогі 1410 г. у Грунвальдзкай бітве на Захадзе распаўсюджвалася нянавісьць у дачыненьні да Польшчы й ВКЛ. I Гільбэр дэ Лянуа ў 1413 г. браў удзел у экспэдыцыі крыжакоў, скіраванай у асноўным супраць Памэраніі — тагачаснай саюзьніцы Польшчы. 3 Прусіі ён выехаў у Лівонію дзеля таго, каб і там далучыцца да падобнага «змаганьня». Відавочна, супраць ВКЛ або супраць Ноўгарадзкай рэспублікі. Але там, у Лівоніі, таксама астудзілі ягоны рыцарскі парыў, і таму дэ Лянуа наважыўся наведаць Ноўгарад, Пскоў, а затым Вільню й Трокі.
Дэ Лянуа быў назіральным чалавекам. Ён апісаў тагачасную Вільню й зьдзівіўся, чаму яна безабаронная — без гарадзкіх муроў. Пахваліў новы замак у Троках,
1“ Ibidem. S.5859, 7980.
15 Oeuvres de Ghillebert de Lannoy. Recueillies et publiees par Ch. Potvin. Louvain, 1878.
8
занатаваўшы, што ён збудаваны на францускі ўзор. Заўважыў таксама й вялікі зьвярынец каля Трокаў, «абгароджаны парк», у якім трымалася разнастайная дзікая й хатняя жывёла. Прыкмеціў яшчэ, што ў ВКЛ вельмі добра ставяцца да чужынцаў і шчодра апякуюцца імі.
Як выглядае, свае назіраньні і ўражаньні дэ Лянуа занатоўваў па дарозе й толькі пазьней апрацаваў іх. Напрыклад, едучы з Кёнігсбэргу ў Лібаву (Ліепая) праз Жамойць ён зьдзіўлена запісаў, што ўзьбярэжжа Балтыйскага мора (ад вусьця Нёману й далей на поўнач) называецца «Літоўскім берагам», нягледзячы на тое, што тут знаходзіцца «Жамойцкая краіна»16. У іншым месцы ён пашкадаваў Жамойць, бо мясьціны, празь якія ён праяжджаў, былі спапялёныя й бязьлюдныя.
3 кантэксту «Падарожных запісак» вынікае, што мову жамойтаў дэ Лянуа таксама адрозьніваў ад мовы ліцьвіноў. Праўда, і пра мову ліцьвіноў ён гаварыў агульна, коратка занатаваўшы, што ў Літве будуецца шмат цэркваў, тут налічваецца 12 япархіяў і народ гэтай краіны «мае сваю ўласную мову»17. Крыху далей, паведамляючы пра тое, што ў Троках жывуць татары, немцы, ліцьвіны, рускія й шмат яўрэяў, дэ Лянуа дадаў, што «ўсе яны карыстаюцца адметнай мовай»18.
Такім чынам з гэтых паведамленьняў францускага рыцара нельга зрабіць выснову, чым, напрыклад, адрозьнівалася мова тых «ліцьвіноў» і «рускіх» з Трокаў. Хоць, праўда, аб’яднаўшы ў адно цэлае каталіцкія й праваслаўныя япархіі ВКЛ, дэ Лянуа, магчыма, аб’ядноўваў моўна й народ, зь якім ён спатыкаўся ў «каралеўстве Літвы».
У Вільні Гільбэр дэ Лянуа вялікага князя Вітаўта не засьпеў. Маючы, як выглядае, рэкамэндацыі, ён сустракаўся зь дзьвюма сёстрамі жонкі Вітаўта. Мужам адной з гэтых сёстраў — Ульляны — быў Віленскі ваявода Альбэрт Монвід. Другая сястра звалася Агрыпінай і была жонкай князя Івана Альгімунтавіча Гальшанскага.
Гільбэр дэ Лянуа не засьпеў Вітаўта і ў Троках, а таму яму давялося паехаць у замак над Нёманам, дзе вялікі
16 Ibidem. С.2829.
17 Ibidem. С.3940.
18 Ibidem. C.41.
9
князь адпачываў і займаўся паляваньнем. Францускі госьць апісаў таксама й гэты замак19. У ім дэ Лянуа пазнаёміўся ня толькі зь Вітаўтам, але таксама зь ягонай жонкай княгіняй Ганнай, іхняй дачкою Соф’яй, што была прыехала з Масквы пагасьціць у бацькоў. Прысутнічала яшчэ ўнучка, якая звалася таксама Ганнай і была дачкой Соф’і й Маскоўскага вялікага князя Васіля I.
Паводле аўтара «Хронікі Быхаўца», першая жонка Вітаўта княгіня Ганна, якая памерла ў 1418 г., была дачкой Смаленскага князя Сьвятаслава Іванавіча. Як вынікае, такім чынам, пры сустрэчах у Вільні і ў гэтым замку над Нёманам Гільбэр дэ Лянуа мог пачуць толькі славянскую або старабеларускую мову.
Але, скажуць, будучы «ліцьвіном», а не «русінам», сам Вітаўт мог карыстацца летувіскай ці жамойцкай мовай. Паспрабуем адказаць і на гэтую заўвагу.
СЬВЕДЧАНЬНІ КНЯЗЁЎ
Паспрачаўшыся зь Ягайлам і ягоным братам Скіргайлам, князь Вітаўт Кейстутавіч другі раз уцёк у Прусію да крыжакоў на пачатку 1390 г. Там ён змушаны быў напісаць тлумачальную запіску, падаць прычыны гэтых сваіх уцёкаў і канфлікту з каралём Польшчы Ягайлам і ягоным намесьнікам у ВКЛ вялікім князем Скіргайлам. Гісторыкі пішуць, што Вітаўт ведаў нямецкую мову, але тая запіска магла быць напісаная й пад ягоную дыктоўку. Дык Вітаўт апісваў тыя крыўды, што гэта пад ціскам Скіргайлы з «хрысьціянскай веры» ён перайшоў у «рускую веру», a Ягайла здрадным чынам спрычыніўся да сьмерці ягонага бацькі князя Кейстута. Ягайла не вярнуў яму спадчынныя землі, што належалі Кейстуту, адмаўляўся таксама пацьвердзіць прывілей на землі, дзе калісьці княжыў Вітаўтаў дзядзька Любарт ды якія ён, Вітаўт, атрымаў ад самога Ягайлы. Тычылася гэта Луцкай і Ўладзімірскай земляў на Валыні. Мала таго, без дазволу Вітаўта кароль Ягайла арыштоўваў ягоных баяраў, кідаў у цямніцы й катаваў іх рознымі спосабамі. Адным словам, у той нямецкі тэкст
1’ Ibidem. С.42.
10
былі ўплеценыя гэткія беларускія тэрміны: «баяры», «ваявода», «цямніцы» .
Было яшчэ слова «jsen», але ў слоўніку старанямецкай мовы аўтару не ўдалося адшукаць, што мог азначаць ужыты дзеяслоў «smitten». У сувязі з тым, што ў тэксьце была гаворка таксама пра катаваньне Вітаўтавых баяраў вадою, дык слова гэтае магло азначаць стараславянскае ез ці яз — запруду, плеценую перагародку папярок ракі для затрыманьня й лоўлі рыбы. Да гэтых язаў у вадзе й маглі прывязваць тых баяраў.
Або возьмем яшчэ дароўную грамату Вітаўта ад 20 красавіка 1411 г. Грамата давалася на просьбу Віленскага каталіцкага япіскапа Мікалая й была напісаная на лацінскай мове21. Як адзін зь сьведкаў грамату падпісаў Віленскі ваявода Альбэрт Монвід і падпісаў якраз як ваявода, а не palatinus. Апрача таго, у грамаце былі ўжытыя тэрміны: «triginta pudis mellis», «duabus pullis alias stawna lukna mellis», «stacionis poludze appellato».
Бясспрэчна, ёсьць яшчэ падобныя дароўныя граматы вялікага князя Вітаўта, і ня толькі Вітаўта, але таксама звычайных ліцьвіноў, пра што, аднак, будзе асобная гаворка. А тут растлумачым, што «30 пудоў мёду» — гэта было 30 пудоў мёду; «стаўное», а праўдзівей, «устаноўнае лукно» таксама было адзінкай вымярэньня пераважна мёду або падатку, які павінны былі сплачваць бортнікі. Вымяраўся гэты падатак якраз пудамі або «ўстаўнымі» (акрэсьленымі вагою) вёдрамі, вушаткамі ці бочкамі22. «Палюдзьдзе» (полюдье) — гэта таксама стараславянскі тэрмін, што пазьней будзе называцца «стацыяй» — будзе запазычаньнем з лацінскай мовы праз польскую. Пра гэтае палюдзьдзе, якое зьбіралася князямі Кіеўскай Русі, калісьці пісаў бізантыйскі імпэратар Канстанцін Парфірародны23, і яно першапачаткова азначала збор даніны з насельніцтва й васалаў князя, а пазьней — забесьпячэньне прадуктамі харчаваньня й фуражом сьвіты вялікага князя ды іншых вялікіх афіцыйных асобаў, калі яны наведваліся ў тыя ці іншыя мясьціны свае дзяржавы.
20 SPR. Т.2. Leipzig, 1863. Р.712714.
21 Codex Ecclesiae Vilnensis. Nr.55. P.8486.
22 Скурат K. Даўнія беларускія меры. Мінск, 1974.
23 Constantine Porphyrogenitus. De administrando ішрегіо. Edited by Gy.Moravcsik & R.J.H. Jenkins. Budapest, 1949. P.63.
11
Пячаткі вялікага князя Вітаўта з надпісамі на славянскай мове не захаваліся. Але такімі пячаткамі карысталіся Вітаўтаў бацька князь Кейстут і вялікі князь Альгерд24. Акрамя гэтага, пячаткамі зь легендайнадпісам на старой беларускай мове (для прыкладу: «Печать Воаднлова») карысталіся, напрыклад, гэткія неаспрэчныя ліцьвіны: баярын Вайдзіла (1380 г.), які быў шваграм вялікага князя Ягайлы Альгердавіча ды якога ў 1382 г. пакараў вялікі князь Кейстут Гедымінавіч; баярын Станіслаў Чупурына Радзімавіч (1398 і 1410 гг.) — маршалак дворны за часоў вялікага князя Вітаўта; баярын і вялікакняжы намесьнік у Полацку Мантыгерд (1396 г.); баярын і вялікакняжы намесьнік у Коўне Сунегайла (1410 г.)25. Захавалася яшчэ пячатка Вітаўтавага брата князя Жыгімонта з выявай Пагоні й надпісам вакол яе: «Печать Князя Жнкгнмонта». Гэтай пячаткай Жыгімонт змацоўваў сваю грамату для касьцёла ў Геранонах ад 11 лістапада 1411 г.26 У той грамаце, таксама напісанай на лацінскай мове, былі ўжытыя наступныя тэрміны: «pullam mellis, que vulgariter dicitur szesczipanthne pudlo», «unum lapidem cere vulgariter dicitur pud vosku», «pullam mellis quinque palmorum vulgariter dicitur panczipanthne pudlo».
«Пуд воску» зразумелы моўны выраз, а «пудла мёду» магло быць вытворным тэрмінам ад пуда, пудоўні ці пундзеля27, бо й лацінскі выраз «pullam mellis» азначаў вымярэньне мёду на пуды: «duodecem pullas alias pudow mellis». Славянскімі мэтрычнымі адзінкамі былі таксама чатырохпяднае лукно або бочка, пяціпяднае лукно або бочка і шасьціпяднае лукно або бочка28. Прыметнік пядны ўтварыўся ад назоўніка пядзя, што было старой мерай даўжыні.
У князя Кейстута Гедымінавіча быў яшчэ сын Патрык ці Патрыкій. Ён княжыў у Горадні. Пра яго й расказаў гэткі эпізод у сваёй «Прускай хроніцы» Віганд з Марбургу. Вялікі маршалак Прускага тэўтонскага ордэну Генінг