Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.
Паўла Урбан
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 107с.
Мінск 1994
38 «Lituania et ipsa late patens regio Polonis ad orientem connexa est, palustris ferme omnis ac netnorosa... Rare inter Lituanos oppida neque frequentes villae. Opes apud eos praecipuae animalis pelles, quibus nostra aetas zibellinis armellinisque nomina indidit... Multum his cerae ac mellis est, quod sylvestres in sylvis apes conficiunt. Vini rarissimus usus et panis nigerrimus. Armenta victum praebent multo lacte utentibus. Sermo gentis Schlavonicus est; latissima est enim haec lingua et in varias divisa sectas. Ex Schlavis enim alii Romanam ecclesiam sequuntur ut Dalmatae, Croatini, Carni ac Poloni. Alii Graecorum sequuntur errores ut Bulgari, Rutheni et multi ex Lituanis. Alii proprias haereses invenere ut Bohemi, Moravi et Bosnenses, quorum magna pars Manichaeorum imitatur insaniam. Alii gentili adhuc caecitate tenentur quemadmodum multi ex Lituanis idola colentes. Horum magna pars aevo nostro ad Christum conversa est, postquam Vladislaus ex ea gente Poloniae regnum accepit» (Ibidem. P.237238).
39 Hartmann Schedel. Das Buch der Cronicken und Geschichten (Nachdruck der Ausgabe 1493, Nurnberg). MiinchenAllach, 1965. S.278278a.
40 Johannes Cochlaeus. Brevis Germanie descriptio (1512) // Quellen (der Neuzeit). Bd.l. Darmstadt, 1960. P.120123.
41 Joannis Boemi Omnium Gentium Mores. Antverpiae, 1538. P.80v81v.
17
кампіляцыі пісаў, што «мову памаранаў аднолькава могуць разумець палякі, русіны, ліцьвіны й прусы»42. Пад «прусамі», напэўна, тут разумелася польскае насельніцтва, якое ў тым часе пражывала ў вярхоўі Віслы на ейным правым узьбярэжжы. Дарэчы, грунтуючыся на архіўных матэрыялах, нямецкі гісторык XVII ст. Хрыстаф Гарткнох даказваў, што мова старажытных прусаў была славянізаваная, збліжалася з мовамі ліцьвіноў, палякаў і рускіх43.
Адносна аўтараў хронікаў XVI ст. абмяжуемся агульнымі заўвагамі. Бо, напрыклад, польскія храністы Мацей зь Мехава44 й Марцін Кромэр4’ свае канцэпцыі чэрпалі ў асноўным з працаў Длугаша. Мацей Стрыйкоўскі, які сваю «Кроніку польскую, літоўскую, жмудзкую і ўсёй Русі» апублікаваў у 1582 г. ў Каралеўцы46, увогуле быў фантазёрам і кампілятарам. Усьлед за Длугашам і фантазіямі тагачасных беларускіх летапісаў ён паходжаньне ліцьвіноў і жамойтаў выводзіў ад італійцаў, называючы і мітычных князёў накшталт Палемона ці Лібона, пісаў, што продкамі ліцьвіноў і жамойтаў былі і аланы, і кімбры, і гепіды, і готы, або нават і печанегі47.
Гэтак і хочацца прыгадаць «Аналы» польскага палітыка й публіцыста Станіслава Ажэхоўскага, якія ён апублікаваў у 1554 г. і прысьвяціў Жыгімонту Аўгусту. Паходжаньне славянаў Ажэхоўскі выводзіў ад ваяўнічых македонцаў часоў Аляксандра Македонскага. Даказваў, што палякі, хоць яны й былі «славянскай нацыяй», належалі да «народу грэкаў». Пісаў, нарэшце, што Польшча была «пупам і цьветам усяго славянства»48.
Падобную вартасьць мелі таксама канцэпцыі М.Стрыйкоўскага. Дарэчы, у адных мясьцінах свае хронікі Стрыйкоўскі радніў ліцьвіноў з жамойтамі, а ў іншых адрозьніваў іх як асобныя народы. Гэтак, напрыклад, апісваючы, якім чынам у кантактах зь іншымі народамі славяне страчвалі
>2 SRP. Т.1. Leipzig, 1861. Р.806808.
43 Christoph Hartknoch. Alt und Neues Preussen Oder preussischen Historien. FrankfurtLeipzig, 1684. S.3, 910, 35, 86.
44 Matthias de Miechowia. Descriptio Sarmatiarum Asianae et Europianae. Cracoviae, 1521.
45 Martinus Cromerus. De origine et rebus gestis Polonorum. Basileae, 1555.
46 Stryjkowski M. Kronika polska, litewska, zm6dzka i wszystkiej Rusi. T.l2. Warszawa, 1884.
47 Ibidem. T.l. P.21, 2628, 3338, 4350, 65.
48 Stanislai Orichovi Annales Polonici ab excessu Sigismundi // Joannis Dlugossi Historiae Polonicae. Lipsiae, 1712. Col.14771480.
18
свае звычаі й мову, а таксама паведамляючы ў іншай мясьціне, да якога веравызнаньня («грэцкага» ці «рымскага») належалі асобныя славянскія народы, М.Стрыйкоўскі залічаў ліцьвіноў проста да сям’і славянскіх народаў*9.
Міхалён Літвін (ён жа Міхал Тышкевіч), які ганарыўся сваёй «Харобрай Літвой» і свае «гістарычныя фрагмэнты» напісаў дзесьці неўзабаве пасьля 1555 г., быў больш канкрэтны й проста пісаў, што, маўляў, «Мы, Ліцьвіны, паходзім ад Італійцаў і ў нашых жылах цячэ італійская кроў. Маем ці мелі рымлянскія звычаі й абрады, маем уласную, напалову лацінскую, мову, што адрозьніваецца ад русінскай мовы»50.
Міхалён Літвін дакладна ведаў, у якім часе рымлянскія каляністы або ваякі апынуліся на ўсходнім узьбярэжжы Балтыйскага мора, у Жамойці, — яшчэ за часоў рымскага імпэратара Гая Юлія Цэзара Актавіяна (Аўгуста), калі рымская флятылія, якая накіроўвалася ў Брытанію, была адкінутая штормам у Балтыйскае мора51. Ён проста паўтараў аргумэнты польскіх храністаў Я.Длугаша, М.Мяхоўскага й М.Кромэра наконт таго, напрыклад, што мова ліцьвіноў была «напалову лацінскай». Тычылася гэта й так званых «рымскіх звычаяў і абрадаў».
Зацытаваны моўны выраз «Харобрая Літва» Міхалён Літвін тут жа перадаў у лацінскім перакладзе: «ferox Lituania».
Мусіць, магнаты Радзівілы, напрыклад, адчуваліся ня меншымі патрыётамі свае краіны, чым Міхал Тышкевіч. Але вось як характарызаваў Радзівілаў Сымон Будны — таксама «ліцьвін». 3 даручэньня й на кошт тагачаснага канцлера ВКЛ і віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1562 г. Сымон Будны выдаў у Нясьвіжы свой «Катэхізіс», створаны ім «для простых людей языка руского». У прадмовепрысьвячэньні кнігі князям Радзівілам Сымон Будны пісаў: «К тому тЬжь н для того, абы ся вашн княжацскне мнлостн не только в чужоземскнхь языціхі кохалн, але бы ся тЬжь вашн Княжацскне мнлостн й того здавна славного языка словеньского розмйловатй й онымь ся бавйтй рачйлй. Слушная бо речь есть, абы
49 Stryjkowski М. Op. cit. Т.1. Р.107108, 111.
50 Michalonis Lituani De moribus Tartarorum, Lituanorum et Moscorum. Vilnius, 1966. P.23.
51 Ibidem. P.24.
19
вашн Княжацскне мнлостн того народу язык мйловатй рачйлй, вь которомь давьные предькй й йхь Княжацьскйе мйлостй панові отцй вашйхь Княжецскйхь мйлостй славне преднейшйе преложеньства несуть»52.
Прыгадаем тут хроніку Тамаша Гіерна, бо адным зь першых гэты аўтар слушна крытыкаваў прыгадваныя канцэпцыі наконт «італійскага» або «рымлянскага» паходжаньня ліцьвіноў, жамойтаў і латышоў. Швэд Гіерн быў урадоўцам у той частцы Лівоніі, якая знаходзілася пад уладай Швэцыі. Сваю хроніху, якая не выдавалася пры жыцьці аўтара, ён напісаў дзесьці пасьля 1649 г., бо карыстаўся працамі, выданьне якіх пазначалася гэтым годам. Аўтар быў знаёмы з творамі Я.Длугаша, М.Мяхоўскага, М.Кромэра, М.Літвіна, А.Гваніна, Я.Ласіцкага, але не прыгадваў М.Стрыйкоўскага.
Тамаш Гіерн саркастычна пісаў, што несур’ёзна высноўваць паходжаньне гэтых народаў ці плямёнаў, грунтуючыся на некалькіх словахтэрмінах, гучаньне або сэнс якіх нечым нагадваюць мову лацінскую. Таксама ў народных мовах латышоў, жамойтаў, старажытных прусаў або ліцьвіноў можна адшукаць шмат сьлядоў і мовы славянскай, і моваў швэдаў і фінаў. Такім чынам, паводле паходжаньня іх аднолькава можна было б залічыць да швэдаў або фінаў, русінаў ці палякаў.
Што ж тычылася «рымлянскіх звычаяў і абрадаў» дык Гіерн адзначыў, што гэткія, напрыклад, паганскія звычаі й абрады, як спальваньне трупаў памерлых, ушанаваньне сьвятасьці лясоў і зьмеяў, варажба й прадказаньні (пры назіраньні за палётам птушак), былі, да прыкладу, ня толькі ў кельтаў, але таксама ў швэдаў і готаў53.
Спасылаючыся на трактат Яна Ласіцкага, які апісаў паганскіх багоў Жамойці, Гіерн зацытаваў вытрымку, у якой апавядалася пра іншую вэрсію «рымскага» паходжаньня жамойтаў. Паводле гэтай вэрсіі, жамойты паходзілі ад тых рымлянаў або італікаў, якія за часоў рымскага імпэратара Нэрона за нейкую правіну былі сасланыя на пустынны востраў Гіярас у Эгейскім моры.
52 Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры / Склаў А.Коршунаў. Мінск, 1959. C.191; Прадмовы і пасляслоўі паслядоўнікаў Францыска Скарыны / Укладанне, уступны артыкул і каментарыі У.Кароткага. Мінск, 1991. С.25.
53 Thomas Hiarn. Ehst, Lyf und Lettlandische Geschichte // MLA. Bd.l, Riga, Dorpat und Leipzig, 1835. S.21.
20
Імпэратар рыхтаваўся да ваеннага паходу, а таму меўся ўключыць у свае легіёны й гэтых выгнанцаў. Тры разы ён пасылаў да іх сваіх эмісараў і караблі. Выгнанцы, нарэшце, згадзіліся ўзыйсьці на гэтыя караблі, але тут жа перабілі Нэронавых эмісараў, захапілі караблі й паплылі ў адваротным кірунку — у Чорнае мора. Адсюль, зь берагоў Чорнага мора, і пачалася эпапэя вандроўкі тых італікаўжамойтаў на поўнач да берагоў Балтыйскага мора. Як доўга працягвалася гэтая эпапэя? Паданьне, якое, паводле Ласіцкага, пераказвалася ў Жамойці старымі людзьмі, казала, што тыя «італіківыгнанцы» праходзілі праз дрымучыя лясы, дзе калісь былі паляўнічыя ўгодзьдзі рымлянаў. Цяпер гэтыя лясы амаль усе высечаныя, і «там атрымалі свае назовы Русь, Падольле й Літва». Продкі ж жамойтаў дасягнулі ўзьбярэжжа Балтыйскага мора, якое «русіны называюць Варажскім»54.
Іншы польскі храніст Станіслаў Сарніцкі, які свае «Аналы» апублікаваў у 1587 г., прыгадаў яшчэ трэцюю вэрсію. Паводле яе, гэта італікікаляністы, якія жылі ў вусьці Дунаю, з сваім павадыром Лібонам прыйшлі ў Літву праз Валахію55.
Можна яшчэ дадаць, што Аляксандар Гваніні, грунтуючыся на канцэпцыях Я.Длугаша і М.Мяхоўскага, a таксама на трактатах нямецкага аўтара Эразма Стэлы56, «рымскае паходжаньне» прыпісваў толькі шляхце й магнатам ВКЛ. Продкамі ж звычайных ліцьвіноў, простага народу былі, паводле яго, готы57. Прыгадваны Эразм Стэла старажытных прусаў атаясамліваў з гэтымі готамі, паходжаньне ліцьвіноў высноўваў ад іранскага племя аланаў, якіх ён таксама радніў з готамі58. Што ж тычыцца А.Гваніна, які сваю «Хроніку Эўрапейскай Сармацыі» напісаў на лацінскай мове й выдаў у 1578 г., дык ён сьцьвярджаў яшчэ, што «... усе іншыя найбольшыя й найхрабрэйшыя народы ўсходніх і паўночных краінаў, якія
54 Ibidem. Р.20.
55 Stanislai Sarnici Annales sive de origine et rebus geslis Polonorum et Litvanomm // Joahnis Dlugossi Historiae Polonicae. Lipsiae, 1712. Col.1082.
56 Erasmi Stellae De Borussiae antiquitatibus libri duo. In: SRP. T.4, Leipzig, 1870. P.275298.