• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.  Паўла Урбан

    Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.

    Паўла Урбан

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 107с.
    Мінск 1994
    48.93 МБ
    57 Kronika Sarmacyi Europeskiey Alexandra Gwagnina // Zbior Dziejopis6w Polskich. T.IV. Warszawa, 1768. P.222223.
    58 Erasmus Stella. Op. cit. P.285287, 294295.
    21
    ўжываюць славянскую мову, ёсьць Баўгары, Басьнякі, Сэрбы,... Ліцьвіны, што пануюць размашыста, Кашубы,... Чэхі, Палякі, Мазуры... Ва ўсіх гэтых краінах, ад Ледавітага акіяну... да Міжземнага й Адрыятычнага мораў, жывуць народы славянскай мовы... Хоць многія зь іх свой бацькоўскі спосаб жыцьця зьмянілі на звычаі іншых народаў. Гэтак Басьнякі, Баўгары, Сэрбы, Рацы і Далматы перанялі звычаі Туркаў і Венграў... Ліцьвіны, Русіны й Мазуры зблізіліся з Палякамі... Паза гэтым, аднак, усе яны, хоць расьсяліліся сярод іншых народаў, гутараць, асабліва ў вёсках, на сваёй роднай, хай сабе адметнай, славянскай мове»59.
    Італіец з паходжаньня А.Гваніні ў часе напісаньня свае хронікі ў якасьці чужаземнага наёмніка ўзначальваў гарнізон у Віцебску.
    Тамаш Гіерн ў першай кнізе свае хронікі пісаў, што латыскія плямёны латгалы, зэмгалы й куршы, старажытныя прусы, а таксама ліцьвіны, жамойты й яцьвягі паходзілі ад аднаго караня. Яны былі адным народам і мелі адну мову60. У гэтым выпадку доказам для швэдзкага храніста былі адпаведныя выказваньні М.Мяхоўскага, М.Кромэра, А.Гваніна й М.Літвіна, якіх ён цытаваў. Далей, аднак, Гіерн адзначыў, што «народ можа складаецца з шматлікіх нацыяў»61 і павёў гаворку пра групу заходнеславянскіх плямёнаў вялетаўвільцаўлюцічаў62, якую ён працягнуў таксама ў другой кнізе свае хронікі63. Крыніцай для яго была тут у асноўным хроніка Філіпа Мэлянхтана — нямецкага рэфарматара й паплечніка Марціна Лютэра.
    Падкрэсьлім, што сваю канцэпцыю пра этнічную роднасьць латышоў і ліцьвіноў зь люцічамі Гіерн не разьвіў і пакінуў яе адкрытай. Ён пісаў, што вільцылюцічы й латышы калісьці былі адным народам. Пісаў таксама, што, пасьля таго, як народы мовы, роднаснай для ліцьвіноў і латышоў, з Дакіі ці Валахіі перасяліліся на поўнач, у рэгіён паміж Лабай і Одрай, там яны пачалі называцца люцічамі або вільцамі. У сувязі з гэтым ён паспрабаваў даказаць, што, напрыклад, латгалы раней называліся
    59 Alexandr Gwagnini. Op. cit. P.ll.
    60	Thomas	Hiarn. Op. cit. Bd.l. P.1516.
    61	Ibidem.	P.25.
    «	Ibidem.	P.2426.
    63	Ibidem.	Bd.2. P.57.
    22
    радарамі. Радары — найбольшы этнічны кампанэнт саюзу плямёнаў вільцаўлюцічаў, сьляды якіх засталіся ў Беларусі ў назвах гэткіх паселішчаў, як Радагошч. Таксама там, дзе жылі латгалы, было паселішча Люцын. Дарэчы, латгалы жылі ўперамешку са славянамі й былі славянізаваныя.
    Філіп Мэлянхтан пасяляў продкаў ліцьвіноў, латышоў і прусаў на тэрыторыі колішняй Дакіі або пазьнейшых Валахіі й Малдавіі — паміж рэкамі Днестрам і Дунаем, дзе побач зь імі жылі валахі й сарматы. Але гэта таксама чыстыя домыслы. Таму важней адзначыць, што Літву, ВКЛ Ф.Мэлянхтан залічваў да славянскіх краінаў. У першай кнізе свае хронікі ён пісаў пра вэнэдаў і тлумачыў, што пад венедамі разумеў усе тыя народы, якія карысталіся славянскай мовай. Канкрэтна ён пісаў, што вэнэдамі называе ўсе тыя народы, якія «гутараць на польскай мове». Але тут жа ўдакладняў, што вэнэды мелі агульную мову, якая магла адрозьнівацца асаблівасьцямі ў вымаўленьні ў залежнасьці ад мясьцінаў, дзе яны расьсяліліся. У якасьці прыкладу, у якіх краінах жылі вэнэды, Ф.Мэлянхтан канкрэтна вылучыў Русь, Літву й Польшчу .
    Дадамо, што ў чацьвертай кнізе свае хронікі Ф.Мэлянхтан адрозьніваў ліцьвіноў і жамойтаў. Этнічнае паходжаньне жамойтаў, якіх ён памяшчаў побач з куршамі, судавамі й ліцьвінамі, ён высноўваў ад ілірыйскафракійскага племя гетаў66. Далей Ф.Мэлянхтан расказаў гісторыю, як калісьці жамойты, а паводле яго Samogeti, пасоўваючыся па сьлядах готаў, апынуліся на Балканах і там доўгі час трывожылі бізантыйскіх імпэратараў.
    Нагадаем, што ў лацінскай транскрыпцыі, а таксама ў актах ВКЛ, пісаных на лацінскай мове, жамойты й Жамойць таксама называліся «gens Samagitarum», «Samagitia» ці «Samogitia».
    Вернемся яшчэ да Яна Длугаша, якога можна назваць бацькам тэорыі гэтак званага «рымскага» паходжаньня ліцьвіноў і жамойтаў. Праўда, ён ня быў арыгіналам, бо карыстаўся «Хронікай Прускай зямлі» Пётры з Дузбургу.
    64 Chronica Carionis gantz new geschrieben vom Herm Philippo Melanthon.
    Verdeutschl durch M. Eusebium Menium. Bd.14. Franckfurt am Meyn, 1566.
    65 Ibidem. Bd.l. S.16a.
    66 Ibidem. Bd.4. S.15a.
    23
    Пётра з Дузбургу сваю хроніку пісаў за часоў вялікага князя Гедыміна й закончыў яе ў 1326 г. Ён апісаў асобныя землі Прусіі й паганскіх багоў старажытных прусаў. Прыгадаў таксама культ паганскага сьвятара КрывэКрывэйта й абрадавы цэнтар гэтага культу Ромаў. Паводле крыжацкага храніста, усё гэта было запазычана ад Рыму. Яшчэ Пётра з Дузбургу пісаў, што культ і ўлада прускага «папы Крывэ» распаўсюджваліся ня толькі ў Прусіі, але й сярод ліцьвіноў і народаў Лівоніі .
    Інакш кажучы, падмурак для канцэпцыі пра «рымскае» паходжаньне старажытных прусаў, ліцьвіноў і латышоў быў закладзены ўжо Пётрам з Дузбургу.
    Вось што пісаў Ян Длугаш у другой кнізе сваіх хронікаў: «Прусы мелі ўласную мову, часткова зродненую з лацінскай, а крыху падобную да літоўскай, і бадай тых самых багоў, абрады і ўрачыстасьці. Мелі аднаго найвышэйшага сьвятара зь сядзібай у Ромаве, названай ад Рыму. Ягоныя наказы змушаныя былі паслухмяна выконваць усе, і гэта пад пагрозай сьмяротнай кары. У іхняй мове называўся ён Крывэ. Прусаў, Ліцьвіноў і Жамойтаў аб’ядноўвала супольнасьць тых самых звычаяў, мовы й паходжаньня. У часе разгулу міжусобных войнаў у Італіі паміж Цэзарам і Пампеем яны, пакінуўшы старыя мясьціны, перасяліліся ў надморскі край, які цяпер засяляюць. Сялібы свае заснавалі сярод пушчаў і пустэчаў, абароненых рэчкамі, азёрамі й балотамі. Таксама на ўзор Рыму заснавалі галоўны горад Ромаў і там пасялілі свайго вярхоўнага пастара. Хоць гэтыя народы адрозьніваюцца ў вымове словаў, напрыклад, як Палякі, Чэхі й Русіны, але шмат у чым збліжаюцца між сабою.
    He ўважаю іх за выхадцаў з аднаго караня й аднае моўнае сям’і. Наадварот, паходжаньне Прусаў іншае, чымся Ліцьвіноў і Жамойтаў. Прусіяс, кароль Бітыніі, у якога, пасьля паразы ў вайне з Рымлянамі і ўцёкаў, знайшоў прытулак пуніцкі палкаводзец Ганібал, на параду гэтага Ганібала цішком распачаў вайну супраць Рымлянаў... Будучы разьбітым і пераможаным, Прусіяс, уцякаючы ад Рымлянаў, прыбыў са сваім бітынскім народам на
    67	Petri de Dusburg Chronica terre Prussie // Quellen (des Mittelalters).
    Bd.XXV. Darmstadt, 1984. P.102107.
    24
    паўночнае ўзьбярэжжа (Балтыйскае мора) і назваў яго (бітынскі народ) сваім уласным імем — Прусамі»68.
    Длугаш дадаваў, што тыя прусы, якія захавалі сваю старую мову, «добра разумелі» мову грэкаў.
    Як бачым, Ян Длугаш далей разьвіў вымысел Пётры з Дузбургу, але й сам быў супярэчлівы, што вынікае хоць бы з гэтай ягонай «разгубленасьці» ў пошуках продкаў старажытных прусаў, ліцьвіноў і жамойтаў.
    Да праблемы паходжаньня ліцьвіноў і жамойтаў Длугаш вярнуўся ў дзясятай кнізе сваіх хронікаў, прысьвяціўшы ёй два вялікія разьдзелы. Але цяпер ён адзначыў, што пра іхнае паходжаньне мала што ведама, бо ніводзін аўтар не пакінуў зьвестак, калі й якім шляхам ліцьвіны й жамойты прыйшлі ў паўночныя мясьціны. Аднак, зыходзячы з таго, быццам мова «літоўскага і жамойцкага народу» захавала асаблівасьці лацінскай мовы, Длугаш выказаў упэўненае дапушчэньне, што ліцьвіны й жамойты паходзілі ад рымлянаў. Паводле Длугаша, яны пакінулі Італію за часоў рымскага імпэратара Аўгуста Актавіяна (у 714 г. пасьля заснаваньня Рыму) і на нбвым месцы пасяленьня назваліся «Літаламі», краіна таксама пачала называцца «Літалія». Зьмены на «Літву» й «Ліцьвіноў» адбыліся пад уплывам суседніх народаў — палякаў і русінаў. Тыя італійскія прышэльцы мелі князя Вілія, скуль і назвалася Вільня. Жамойць атрымала свой назоў ад «зямлі, якая ляжала ніжэй». Былая лацінская мова гэтых прышэльцаў пад уплывам цесных кантактаў з с^седнімі народамі «набыла асаблівасьці славянскай мовы» .
    Апошняе тычылася, напэўна, ліцьвіноў. Мы ўжо гаварылі, што, апісваючы эпізоды хрышчэньня ліцьвіноў і жамойтаў, Длугаш сьцьвярджаў: пры хрышчэньні ліцьвіноў польскія сьвятары ня мелі патрэбы ў перакладчыках, якія спатрэбіліся ім пры хрышчэньні жамойтаў,
    Дарэчы, Длугаш пакінуў яшчэ гэткую неспадзеўку. У адзінаццатай кнізе сваіх хронікаў ён прыгадаў першага каталіцкага япіскапа для Жамойці й пісаў: «На першага япіскапа катэдры ў Медніках быў высьвечаны Мацей, з
    68 Dtugosz J. Op. cit. Ks.12. Warszawa, 1962. P.285286.
    69 Ibidem. Ks.10. Warszawa, 1981. P.215221.
    25
    паходжаньня Немец, які, аднак, нарадзіўся ў Вільні. Ён добра ведаў мовы літоўскую й жамойцкую» .
    ЛІЦЬВІНЫ Й ЖАМОЙТЫ
    У афіцыйным акце вялікага князя Вітаўта аб заснаваньні Медніцкай каталіцкай япархіі япіскап Мацей характарызаваўся як чыстакроўны ліцьвін: «... ad quern venerabilem virum magistrum Mathiam origine Lytwanum, praepositum Wilnensem ydoneum et discretum postulamus...»71.
    Такім чынам Длугаш змушаны быў прызнаць, што йснавалі дзьве мовы: «мова літоўская» й «мова жамойцкая». Хоць адасабленьне мовы ліцьвіноў ён бачыў як вынік моўнай асыміляцыі: «лацінская мова ліцьвіноў пад уплывам цесных кантактаў з суседнімі народамі набыла асаблівасьці славянскай мовы». Пра тое, што «ліцьвіны былі славянізаваныя» або «славянізуюцца», пісаў таксама іншы польскі храніст Мацей Мяхоўскі ў сваім «Апісаньні сарматаў азіяцкіх і эўрапейскіх».
    Нам могуць запярэчыць, маўляў, ёсьць яшчэ афіцыйны дакумант — пасланьне вялікага князя Вітаўта імпэратару Сьвятой Рымскай імпэрыі Жыгімонту Люксэмбурскаму. Тое пасланьне ад 11 сакавіка 1420 г. тычылася якраз праблемы Жамойці, і зь ягонага кантэксту вынікае, што ліцьвіны й жамойты радніліся этнічна й моўна: «Вы выказаліся й прынялі пастанову наконт зямлі Жамойтаў, якая ёсьць нашай спадчынай і ўласнасьцяй як законная спадчына ад прадзедаў і дзядоў нашых, якою валодаем і цяпер ды якая ёсьць і заўсёды была адзінай зь зямлёю Літвы, бо ж адна тая самая гаворка й тыя самыя людзі. Але дзеля таго, што зямля Жамойтаў ёсьць зямля ніжэйшая ў параўнаньні зь зямлёю Літвы, дык называецца Жамойцяй, што ў літоўскай мове перакладаецца як зямля ніжэйшая. Жамойты, папраўдзе, Літву называюць Аўкштотай, што значыць зямля вышэйшая ў параўнаньні зь зямлёй Жамойтаў. Жамойты, аднак, з даўнейшых часоў называюць сябе Ліцьвінамі, і ніколі Жамойтамі. 3 прычыны гэткай ідэнтычнасьці ў нашым тытуле мы пішамся з