Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.
Паўла Урбан
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 107с.
Мінск 1994
Вось тут узьнікае вельмі важнае пытаньне: зь якое рацыі «Ліцьвіны», атрымліваючы катэдру Медніцкай каталіцкай япархіі ў Жамойці, павінны былі ведаць «гаворку народу жамойцкага»? Як выглядае, меў слушнасьць італійскі гуманіст Пікаляміні, калі пісаў пра Літву як славянскую краіну і мову народу аднолькава залічаў да славянскіх моваў.
Дарэчы, гэтае меркаваньне або канстатацыю Энэя Пікаляміні вымоўна пацьвярджае яшчэ гэткі факт. Пасьля
80 «Venerabilem virum magistrum Mathiam prepositum Wilnensem de vite puritate, morum venustate et sciencia ceterisque virtutibus multipliciter commendatum ac de ydiomate Samagitico sufficientissime institutum, ex hominibus assumptum et pro hominibus in pontificem constitutum Medinicensem ad instanciam prefatorum clarissimorum principum in virtute Trinitatis vivifice consecravimus» (Ibidem. Nr.73. P.103).
81 «Venerabilem dominum Mathiam magistrum arcium, prepositum Wilnensem Lythwanum necnon ydiomate Samagitico plenissime eruditum, virum utique et morum eminencia stabilem et virtutum laudabili venustate redimitum, cuius merita brevitate contenta, que plus luce lucent meridiana, hominum subiecta sunt oculis testimoniis (!) relinquimus, consentientibus prefatis serenissimis principibus in episcopum Mednicensem, qui in dicta Samagittarum terra situs est locus et dictorum dominorum regis et ducis Withowdi benignitate pro ecclesia cathedrali cum sufficienti dotatione deputatus et a nobis consecratus iuxta mandati nobis a beatissima paternitate exhibiti format et decretum» (Ibidem).
82 Napiersky K.E. RussischLivlandische Urkunden. St. Petersburg, 1868. Nr.214.
S.176; Fijalek J. Op. cit. P.114115.
31
сьмерці першага віленскага каталіцкага япіскапа Андрэя (1388—1398) кандыдатам на гэтую пасаду быў абраны Якуб Пліхта, які ў тым часе ўзначальваў ордэн манахаўфранцішканаў у Літоўскай правінцыі. Абраньне гэтае папскай булай з Ватыкану было пацьверджанае ў траўні 1399 г. Прозьвішча таго манаха, другога віленскага каталіцкага япіскапа Якуба Янавіча Пліхты, які памёр 2 лютага 1407 г., сьведчыць пра ягонае славянскае паходжаньне. Магчыма, у ягоных жылах цякла кроў ліцьвіноў. Аднак, як меркаваў Ян Фіялэк, Якуб Пліхта мог быць таксама чэхам або палякаммазурам. Сапраўды, у грамаце мазавецкага князя Земавіта ад 21 жніўня 1415 г. прыгадваўся ў якасьці прысутнага сьведкі ягоны (Земавіта) маршалак дворны Павал Пліхта.
У віленскім акце ад 1 сьнежня 1398 г., які тычыўся абраньня Якуба Пліхты кандыдатам на пасаду чарговага Віленскага каталіцкага япіскапа, гаварылася, што гэты манах і вікарый ордэну францішканаў у Літве паходзіў з «народу й мовы літоўскай»*3. Напэўна, гэткай характарыстыкай для будучага віленскага каталіцкага япіскапа падкрэсьлівалася ягоная прыдатнасьць займаць гэтую іерархічную пасаду ў Вільні. Але, маючы на ўвазе, што манах Якуб Янавіч Пліхта сапраўды паводле паходжаньня мог быць чэхам або палякаммазурам, характарыстыка гэтая дае таксама падставы сьцьвярджаць, што з узгляду на этнас і мову Літва й ліцьвіны ў тым часе аднолькава атаясамліваліся зь іншымі славянскімі краінамі й народамі.
Пятае, ці можа адпавядаць праўдзе, што жамойты, як кажа Вітаўт, Літву называлі Аўкштотай? А калі й называлі, дык якую ейную тэрытарыяльную частку? Але пра гэта будзе гаворка крыху пазьней. Бо важна яшчэ абмеркаваць дзіўныя фармулёўкі Лівонскай рыфмаванай хронікі. Важна
83 «... Defuncto igitur reverendo patre fratre Andrea ordinis Minorum, predicte ecclesie nostre (VUnensis) episcopo et pastore... omnes unanimiter... ex consensu serenissimi principis domini Vladislai Dei gracia regis Polonie, summi principis Lythuanie et heredis Russie et fundatoris, ac illustris Allexandri alias Vitowti ducis Lythuanie et Russie terrarum etc., in devotum virum fratrem Jacobum ordinis Minorum, natum quodam Joannis dicti Plychta quondam lectorem Cracoviensem, nunc vero vicarium Lythuanie, eiusdemque nacionis et lingue, qui hucusque laudabiliter vixit in eodem officio, discretum, idoneum, de legitimo thoro procreatum, moribus et sciencia illuminatum... duximus vota nostra et in nomine Paths et Filii et Spiritus Sancti ipsum postulavimus et presentibus postulamus in episcopum ecclesie nostre supradicte et pastorem...» (Codex Ecclesiae Vilnensis. Nr.34. P.6061).
32
таксама ўдакладніць, што мог мець на ўвазе паляк Эразм Цёлак, які ў якасьці пасланца вялікага князя Аляксандра заявіў у 1501 г. у Рыме, быццам ліцьвіны захоўвалі ўласную мову, але звычайна карысталіся «мовай русінаў».
ЛІВОНСКАЯ РЫФМАВАНАЯ ХРОНІКА
Ёсьць падставы меркаваць, што Лівонская рыфмаваная хроніка была напісаная ня ў 1296 г., а толькі канчалася на гэтым годзе. 1296м годам пазначалася напісаньне хронікі ў далёка ня поўным львоўскім рукапісе, дзе называўся яшчэ ўяўны аўтар і гаварылася, што яна была напісаная ў Рэвэльскім комтурстве. Усё гэта адсутнічала ў поўным пэргамэнтным рукапісе, які спачатку захоўваўся ў Рыме й трапіў пазьней у бібліятэку Гайдэльбэргу.
На гэтыя рэчы зьвярнулі ўвагу яшчэ першыя выдаўцы хронікі ў цэлым або ейных асобных частак. Яны ж адзначылі, што Рэвэльскае комтурства было створанае толькі ў 1346 г. пасьля таго, як зпад улады Даніі Эстонія перайшла пад уладу Лівонскага ордэну. Беглы аналіз апісаньня падзеяў у Лівонскай рыфмаванай хроніцы й параўнаньне з тым, як тыя самыя падзеі апісваліся ў іншых, блізкіх да яе хроніках, таксама дазваляюць зрабіць выснову наконт таго, што Лівонская рыфмаваная хроніка пісалася шмат пазьней 1296 году.
Напрыклад, калі б аўтар яе быў сучасьнікам вялікага князя Віценя, ён ня мог бы выдумляць для яго гэткае імя: Масэка84, што нагадвае Мешку ці Мечаслава. Іншыя хронікі пісалі толькі пра князя ВКЛ Віценя. Таксама, калі б аўтар гэтай хронікі быў сучасьнікам падзеяў другой паловы XIII ст., ён ня мог бы ўпэўнена пісаць пра тое, што жамойцкі князь Транята жыў пры двары вялікага князя Міндоўга і меў моцны ўплыў на апошняга. Маўляў, толькі пад узьдзеяньнем Траняты Міндоўг адважыўся ажыцьцявіць разрыў з каталіцкай царквой і спыніў свае саюзныя дачыненьні з Прускім і Лівонскім ордэнамі85.
Між іншага, грунтуючыся ў асноўным на Лівонскай рыфмаванай хроніцы, у сваёй кнізе пра Жамойць польскі гісторык Станіслаў Заянчкоўскі з гэтага жамойцкага князя
84 Livlandische Reimchronik // SRL. Bd.l. Riga u. Leipzig, 1853. S.724727.
85 Ibidem. P.630634.
2 П. Урбан
33
Траняты зрабіў галоўнага героя тых падзеяў. Паводле Заянчкоўскага, Транята сапраўды мог знаходзіцца пры двары Міндоўга, у 1261 г. ён змусіў вялікага князя адмовіцца ад Хрыстовай веры й перакінуцца на бок паганцаў. Пасьля, да часу забойства Міндоўга, Транята, маўляў, ня толькі трымаў у сваіх руках палітычную ўладу, але быў таксама галоўным арганізатарам ваенных паходаў86.
Насьцярожвае й яшчэ адна мясьціна Лівонскай рыфмаванай хронікі, што тычылася 80х гадоў XIII ст. (у хроніцы адсутнічала датаваньне падзеяў). Аўтар хронікі пісаў, што да чарговай абароны ад паўстанцаў Зэмгаліі да братоўрыцараў Лівоніі далучыліся каля сотні апалчэнцаў з гораду Вэндэн пад сваім «ЧырвонаБелЧырвоным» сьцягам. Прыгадаў, што жанчыны гэтай мясцовасьці нараўне з мужчынамі зь ліхацтвам езьдзілі на конях. Гэта, магчыма, тыя «амазонкі», пра якіх пісалі аўтары старых заходнеэўрапейскіх хронікаў. Але справа ў іншым. Аўтар хронікі дадаваў, што выступленьне ў паход пад чырвонабелчырвоным сьцягам, які ёсьць сьцягам латышоў, належыць да «сёньняшніх вэндэнскіх звычаяў» . Горад Вэндэн быў заснаваны славянамі — вэнэдамі, якія раней жылі ў зямлі куршаў.
Дык калі б аўтар хронікі быў сучасьнікам гэтага эпізоду, які апісаў, ён ня меў бы патрэбы ўдакладняць, што гэта «сёньняшнія звычаі».
3 апісаньнем падзеяў у Лівонскай рыфмаванай хроніцы шмат у чым пераклікаецца апісаньне падзеяў у «Старажытнай хроніцы Прусіі й Лівоніі» , «Навейшай хроніцы вялікага магістра» і «Хроніцы рыцараў Тэўтонскага ордэну» . Мы сказалі «пераклікаецца», бо гэтае апісаньне таксама не супадае, і ня толькі ў дэталях. Таму можна дапусьціць, што для ўсіх гэтых чатырох хронікаў існаваў калісьці адзіны пратограф. Арыгінальная рыфмаваная хроніка Віганда з Марбургу зьнікла, і застаўся толькі яе недакладны лацінскі пераклад.
86 Zajaczkowski St. Op. cit. P.63, 96107.
87 Livlandische Reimchronik. S.679680.
88 Uralte Preusische und Lifflendische Cronik // SRL. Bd.l. Riga und Leipzig, 1853. S.842866.
89 Die Jiingere Hochmeisterchronik // SRP. Bd.5. Leipzig, 1874. S.36159.
90 Chronicon Equestris Ordinis Teutonic! Incerti Auctoris // Antonii Matthaei Veteris Aevi Analecta. Editio secunda. T.V. HagaeComitum, 1738. P.615818.
34
Вось жа, у гэтых іншых хроніках пра вялікага князя Міндоўга гаварылася, што, будучы яшчэ хрысьціянінам, ён патаемна падтрымліваў паганцаў. Дзеля гэтага, магчыма, першы «Літоўскі» каталіцкі япіскап Хрысьціян пакінуў ВКЛ яшчэ ў 1259 г. і больш у Княства не вярнуўся. Вынікае таксама, што ў бітве з крыжакамі, якая адбылася 13 ліпеня 1260 г. над ракой Дурбай, бралі ўдзел ня толькі жамойты, але й ліцьвіны, прысланыя на дапамогу князем Міндоўгам. Разам яны й перамаглі ў той бітве крыжацкае войска.
Што ж тычылася жамойцкага князя Траняты, дык у прыгаданых іншых хроніках ён характарызаваўся як «верхавода» ў Жамойцкай зямлі. Паводле гэтых хронікаў, якраз Транята ўзначальваў пасольства жамойтаў, якое завітала да князя Міндоўга, каб схіліць яго на шлях змаганьня з пагрозай Прускага й Лівонскага ордэнаў. Стаяла й пытаньне адрачэньня Міндоўга ад Хрыстовай веры. Нагадаем, што ў Лівонскай рыфмаванай хроніцы была гаворка пра тое, што, прыбыўшы ў Літву, жамойцкае пасольства спачатку зьвярнулася да Траняты, просячы яго падтрымаць справу жамойтаў і пасольства. Транята згадзіўся, сказаў, што будуць дзейнічаць рашуча, і^разам з жамойцкімі пасламі наведаўся да князя Міндоўга .
Мы ўжо гаварылі, што аўтар Лівонскай рыфмаванай хронікі ўжыў дзіўныя фармулёўкі. У трох розных мясьцінах свае хронікі ён рыфмаваў: «ліцьвіны, якія называюцца жамойтамі», а ў чацьвертай мясьціне пісаў: «жамойты, якіх называюць таксама ліцьвінамі» . Усё гэта адсутнічае ў названых намі іншых хроніках. У іх пры апісаньні тых самых падзеяў Жамойць выразна адрозьнівалася ад Літвы.