Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.
Паўла Урбан
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 107с.
Мінск 1994
70 Ibidem. Ks.ll. Warszawa, 1985. P.86.
71 Codex Ecclesiae Vilnensis. Nr.70. P.737.
26
Жамойці, якая абсалютна належыць да аднаго: зямля адна й людзі адны»72.
Перад тым, як запярэчыць гэтым сьцьверджаньням Вітаўта, варта зьвярнуць увагу на той факт, як было цяжка вялікаму князю юрыдычна даказаць сваё спадчыннае права на Жамойць. Варта таксама прыгадаць тыя палітычныя ўмовы, якія спрычыніліся да напісаньня Вітаўтам гэтага пасланьня й прадыктавалі ягоны своеасаблівы зьмест.
У міжусобным змаганьні за ўладу ў ВКЛ яшчэ вялікі князь Ягайла адмовіўся ад Жамойці на карысьць Тэўтонскага ордэну. Адпаведнае пагадненьне з крыжакамі было аформленае 31 кастрычніка 1382 г. Паводле яго Жамойць перадавалася Прускаму й Лівонскаму ордэнам па раку Дубісу. Праўда, Ягайла марудзіў змацаваць тое пагадненьне сваёй пячаткай, а таму крыжакі ўхапіліся за князя Вітаўта, які пайшоў далей, чымся Ягайла. Уласнае пагадненьне з крыжакамі князь Вітаўт падпісаў 31 студзеня 1384 г., і цяпер мяжою станавілася рака Нявяжа. Прускі й Лівонскі ордэны атрымлівалі ўсю Жамойць, а таксама некаторыя землі ўласнай Літвы, што ляжалі на правым беразе Нявяжы й вышэй ейных вытокаў. Апрача таго, Прускаму ордэну перадаваліся пушчанскія масывы крыху далей на захад ад Нёману, дзе ў перамешку зь іншымі перасяленцамі жылі рэшткі колішніх судаваў.
Князь Вітаўт гандляваў землямі Жамойці або трымаўся свайго ранейшага пагадненьня, калі ў 1390 г. другі раз апынуўся ў Прусіі. Але важнейшым зь юрыдычнага гледзішча было ведамае Салінскае пагадненьне, якім, фактычна, пацьвярджаліся ранейшыя тэрытарыяльныя ўступкі Вітаўта. Гэтае пагадненьне, якое звалася «вечным мірам», было падпісанае й змацаванае пячаткамі 12 кастрычніка 1398 г. на нёманскім востраве Саліне. Афармлялася яно пры ўрачыстых абставінах: прысутнічалі
72 «Sentenciastis enim el pronunciaslis primo in terra Samaytarum, que est hereditas et patrimonium nostrum ex legitima atavorum et avorum nostrorum successione, quam et nunc possidemus, que eciam est et semper fuil unum et idem cum terra Lythwanie, nam unum ydeoma et uni homines. Sed quod terra Samaytarum est terra inferior ad terram Lythwanie, ideo Szomoyth vocatur, quod in lythwanico terra inferior interpretatur. Samoyte vero Lythwaniam appellant Auxstote, quod est terra superior respectu terre Samaytarum. Samagitte quoque homines se Lythwanos ab antiquis temporibus et nunquam Samaytas appellant, et propter talem ydemptitatem in titulo nostro nos de Samagicia nos scribimus, quia totum unum est, terra una et homines uni» (Codex epistolaris Vitoldi. Nr.DCCCLXI. P.467468).
27
сам вялікі князь Вітаўт, вялікі магістар Прускага й магістар Лівонскага ордэнаў. Прысутнічалі таксама маршалкі, комтуры й братырыцары гэтых ордэнаў, а ў сьвіце Вітаўта — панырадцы, князі й баярырыцары.
Нарэшце, у траўні 1404 г. у польскім горадзе Рацёнжу было аформленае чарговае мірнае пагадненьне з Прускім Тэўтонскім ордэнам. Паводле гэтага пагадненьня кароль УладыслаўЯгайла на карысьць крыжакоў адрокся ад польскага Памор’я, а вялікі князь Вітаўт пацьвердзіў умовы прыгадванага Салінскага «вечнага міру». Жамойць зноў жа заставалася разьменнай манэтай.
Дарэчы, выдатная перамога 1410 г. у Грунвальдзкай бітве належным чынам не была выкарыстаная, што знайшло адлюстраваньне ў Торуньскім мірным пагадненьні 1411 г. Паводле гэтага пагадненьня Жамойць адыходзіла да ВКЛ толькі на час жыцьця вялікага князя Вітаўта або польскага караля ЎладыславаЯгайлы.
Гэткая была рэчаіснасьць. Падтрымліваючы палітычныя інтарэсы крыжакоў, ёю вельмі добра маніпуляваў прыгадваны Рымскі імпэратар Жыгімонт Люксэмбурскі. У тых палітычных спрэчках яму былі даручаныя абавязкі вышэйшага арбітра. Як у 1412 г., так і ў студзені 1420 г. на арбітражным судзе ў сілескім горадзе Уроцлаве Жыгімонт Люксэмбурскі вынес прысуд на карысьць Тэўтонскага ордэну. Гэта тычылася й жамойцкай праблемы. Адсюль у адказ была войстрая рэакцыя вялікага князя Вітаўта або ягоная згода падтрымаць рух гусітаў у Чэхіі. Было ягонае пасланьне Жыгімонту Люксэмбурскаму, вытрымку зь якога мы ўжо цытавалі.
Увогуле ад 1410 г. і да часу падпісаньня Мельніцкага пагадненьня ў 1422 г. адбывалася зацятае дыпляматычнае змаганьне, якое ў сваёй кнізе «Уладыслаў II Ягайла» грунтоўна апісалі Я.Кшыжанякова й Е.Ахманьскі. Прыгадалі яны таксама той факт, што, каб вярнуць Полыйчы землі польскага Памор’я, польскім дыпляматам даводзілася высоўваць якраз этнічнамоўны фактар. За гэты фактар, як выглядае, давялося ўхапіцца й вялікаму князю Вітаўту.
Аднак жа ў тым сваім пасланьні Вітаўт скардзіўся, што ягоныя пасланцы, якія прысутнічалі на арбітражным працэсе ў Уроцлаве, не маглі толкам растлумачыць, што такое Жамойць, і гэтым самым увялі імпэратара ў аблуду. Яны гаварылі перад судом, быццам існавала ажно «тры
28
зямлі Жамойтаў», і тут Вітаўт яшчэ раз тлумачыў, што ёсьць толькі «адна зямля Жамойтаў», і «ў літоўскай мове» яна называецца «Жамойць» і значыць «зямля ніжэйшая». А польскія пасланцы яшчэ тлумачылі на тым працэсе, што, маўляў, «Жамойць... гучыць у літоўскай мове ніжэйшая Літва»73.
Гэта першае. Другое, у тым сваім пасланьні Вітаўт скардзіўся, што імпэратар, ня будучы ў курсе справы, перадаў крыжакам таксама зямлю судаваў. Тымчасам гэтыя крыжакі, у абмен на Жамойць, выказалі згоду, што зямля гэтых судаваў можа адыйсьці да Літвы. I тут Вітаўт ужыў гэткую фармулёўку: «terra Sudorum sive Gettarum, qua mediat inter terram Lythwaniam et Prussiam».
Судавы — гэта тыя ж яцьвягі, і яны належалі да групы заходнебалцкіх плямёнаў. А «гетамі» іх называў яшчэ польскі храніст Вінцэнт Кадлубэк. Чаму ж тады вялікі князь Вітаўт (або ягоныя сакратары) гэтых судаваўяцьвягаў не залічыў да быццам «роднасных» ім ліцьвіноў, як гэта зрабіў ён у выпадку жамойтаў?
Трэцяе, вялікі князь Вітаўт ня меў слушнасьці, калі цьвердзіў, што «Жамойты з даўнейшых часоў называлі сябе Ліцьвінамі, і ніколі Жамойтамі»! Але ж гэткія акрэсьленьні, як «народ Жамойтаў» — «gens Samagitarum», — можна знайсьці, напрыклад, у пасланьнях самога Вітаўта й польскага караля ЎладыславаЯгайлы да ўладароў (каралёў і князёў) краінаў Заходняй Эўропы. Тыя пасланьні былі датаваныя 9 верасьня 1409 г., і ў іх была гаворка пра злачынныя ўчынкі крыжакоў у Жамойці, a таксама ў дачыненьні да земляў Польшчы й ВКЛ . Як мы ўбачым далей, гэткія акрэсьленьні («народ Жамойтаў») паўтараліся ў фундацыйных актах пры заснаваньні Медніцкай каталіцкай япархіі для Жамойці, а таксама ў дакумэнтацыі наконт гэтай справы, якая ў 1417 г. высылалася на Канстанцкі царкоўны сабор. Можна прыгадаць яшчэ скаргу на крыжакоў жамойцкай дэлегацыі, якая пад канец 1415 г. завітала на гэты сабор. Дык і ў гэтым выпадку жамойты трымаліся як асобны народ, хоць, праўда, і маючы, напэўна, павучальнае настаўленьне ад
73 Zajaczkowski St. Studya nad dziejami Zmudzi wieku XIII. Lw6w, 1925. S.9.
™ Codex epistolaris Vitoldi. Nr.CCCCXXVICCCCXXVII. P.194201.
29
Вітаўта, яны павсдамлялі, што стрыжнёва, «і^елам і касьцямі», былі зродненыя з «народам Літоўскім» .
Чацьвертае, ня вельмі пераканальна гучаў аргумэнт вялікага князя Вітаўта, быццам ліцьвіны й жамойты былі народам аднае мовы. У тым сваім пасланьні побач з лацінскай назвай Жамойці й жамойтаў Вітаўт ужываў яшчэ тэрміналёгію: «Samoyth», «terra Samaytarum», «Szomoyth», «Samoyte». I вось чаму. Заснаваньне ў 1417 г. Медніцкай каталіцкай япархіі для Жамойці ўзгаднялася з пастановамі Канстанцкага царкоўнага сабору. Сабор даручыў гэтую справу спэцыяльнай камісіі, якую ўзначальвалі львоўскі архіяпіскап Ян і віленскі япіскап Пётра. Камісія прыбыла ў Вільню дзесьці ў кастрычніку 1417 г., бо 23 і 24 кастрычніка датаваліся два фундацыйныя акты вялікага князя Вітаўта76 і паведамленьні ў Канстанцу, аўтарамі якіх былі прыгадваныя архіяпіскап Ян і япіскап Пётра77.
Дык вось, у фундацыйных актах Вітаўта гаварылася, што Медніцкая каталіцкая япархія засноўвалася для «народу Жамойтаў», а пробашч зь Вільні матістар Мацей, які быў кандыдатам на пасаду Медніцкага япіскапа, характарызаваўся як чыстакроўны ліцьвін . Дарэчы, як асобны народ, «gens Samaytarum», жамойты ажно тры разы характарызаваліся ў пастанове наконт Жамойіў Канстанцкага царкоўнага сабору ад 11 жніўня 1416 г.
Пра тое, што Медніцкая каталіцкая япархія засноўвалася для «народу Жамойтаў», была гаворка таксама ў дакумэнтацыі, высланай для азнаямленьня Канстанцкага царкоўнага сабору ўвогуле і да кангрэгацыі кардыналаў Рымскай курыі, якая працавала тады ў Канстанцы. У гэтых паведамленьняхпасланьнях адлюстраваліся яшчэ й гэткія немалаважныя рэчы:
75 Ibidem. Р.10181024.
76 Codex Ecclesiae Vilnensis. Nr.70, 72. P.737, 739740.
77 Ibidem. Nr.7073, 71. P.101103, 738739.
78 «Ne igitur sicut navis sine remige relicta de facili periclitatur, sic gens ista Samagittarum nondum in fide sancta instructa et firmata deficiente pastore in errores priores paganicos et revera peiores recidivare videretur, nos igitur huiusmodi pericula evitare... episcopatum seu ecclesiam kathedralem ibidem in terra Samagittarum in districtu Medinicensi dignum duximus erigendum et fundandum et de facto erigimus et fundamus, ad quern venerabilem virum magistrum Mathiam origine Lytwanum, praepositum Wilnensem ydoneum et discretum postulamus...» (Ibidem. Nr.70. P.737).
79 Ibidem. Nr.68. P.735737.
30
«Дастойнага мужа магістра Мацея, пробашча Віленскага, мы высьвяцілі на катэдру ў Медніках, чалавека чыстага жыцьця, беззаганных звычаяў і навукі дый іншых шматлікіх цнотаў, які выдатна валодае жамойцкай гаворкай...»80.
Зноў жа ў пасланьні да кардыналаў Рымскай курыі львоўскі архіяпіскап Ян і віленскі япіскап Пётра пісалі: «Дастойнага спадара Мацея, магістра свабодных навук, пробашча Віленскага, Ліцьвіна, які поўнасьцяй валодае жамойцкай гаворкай,.. мы высьвяцілі на катэдру...»81.
Япіскап Мацей зь Меднікаў перайшоў на віленскую катэдру ў траўні 1422 г. Таму ў студзені 1423 г. вялікі князь Вітаўт зьвярнуўся з просьбай да Папы Марціна V, каб ён даў згоду прызначыць на пасаду Медніцкага япіскапа ягонага кандыдата Мікалая, які дасюль быў пробашчам фарнага касьцёлу ў Новых Троках. Дык і ў гэтым выпадку Вітаўт паведамляў у Ватыкан, што пробашч Мікалай, апрача іншых годнасьцяў і цнотаў, ведаў яшчэ «гаворку народу жамойцкага»: «sciensque gentis Samaitice ydioma»82.