• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.  Паўла Урбан

    Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.

    Паўла Урбан

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 107с.
    Мінск 1994
    48.93 МБ
    Можна меркаваць, што імёны Любарт, Люб, Любка й Любамір паходзілі ад аднаго караня.
    Імя Война сустракалася сярод польскіх імёнаў. Пра чэскага князя Войну пісаў таксама Козьма Праскі132, і, здаецца, гэтае імя высноўвалася ад поўнага славянскага імя Войслаў. Напрыклад, Войслаў Дабрыніч згадваўся пад 1220 г. сярод уплывовых баяраў Вялікага Ноўгараду. Войслаў з Усерадзіцы выступаў у дакуманце 1343 г. бургамістра Прагі. Дарэчы, Козьма Праскі пісаў яшчэ пра Гасьцівіта, бацьку князя Баржывоя, згадаў таксама вяльможу Грдоня, сына Янека133. Імя Грдонь супадае зь імем князя Гердзеня. Нальшчанскі князь Гердзень дзесьці ад 1264 г. княжыў у Полацку і загінуў у 1267 г., маючы збройны канфлікт з Ноўгарадам і Псковам.
    Але вернемся яшчэ да імя Альгерд. Германскімі паралелямі для яго могуць быць імёны: Адальгард, Альбэрт, Вілібэрт, Дальбэрт, а зь імёнаў ліцьвіноў — Даўгерд. Адпаведнікам для імя Альгерд было чэскае Ольдржых.
    Для высьвятленьня паходжаньня імя Вітаўт ёсьць канкрэтныя крыніцы — юрыдычныя акты караля Чэхіі Пшэмысла Атакара I і ягонага сына маркграфа Маравіі Ўладыслава. У гэтых актах, якія былі датаваныя 1213, 1223 і 1234 гт., згадваліся гэткія імёны тагачасных чэскамараўскіх вяльможаў: Вітка сын Віткі, Вітаслаў, Зазема і ягоны брат Вітка, Генрык сын Вікты і Вікта,
    130 Annales regni Francorum // Quellen (des Mittelalters). Bd.V. Darmstadt, 1962. P.130133; Anonymi vita Hludowici imperatoris. Ibidem. P.316317.
    131 Патрнаршая нлм Нкконовская летопмсь. ПСРЛ. Т 10. Москва, 1965. C.214.
    132 Козьма Пражскнй. Чешская хроннка. Москва, 1962. С.47.
    133Тамсама. С.4748, 148.
    55
    малодшы брат гэтага Генрыха134. Пра князя Вітаслава ў Мараўскай дзяржаве пісаў таксама пад 872 г. аўтар Фульданскіх аналаў135.
    Імя Вікта магло адпавядаць Віктару, а ймёны Вітка й Вітаслаў поўнасьцяй супадаюць зь імем Вітаўт. Дарэчы, у дароўнай грамаце князя Міхала, сына вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча ад 9 ліпеня 1437 г., была гаворка пра сьведкаў Віту Радчынскага й Мікалая Вітанскага136.
    Для ймя Вітаўт германскімі адпаведнікамі маглі быць імёны Віта й Вітас (Вітус). Напрыклад, у Фульданскіх аналах пад 878 г. была гаворка пра нейкага Лантбэрта, сына Вітаса, які браў удзел у захопе Рыму і ў паланеньні Папы Яна VIII, а пад 883 г. згадваўся яшчэ Віта, граф Тасканіі137.
    У князя Вітаўта былі яшчэ браты Бутаўт і Войдат. Зыходзячы з таго факту, што імя Вітаўт паходзіла ад імя Вітаслаў, можна меркаваць, што адпаведнікам для Войдата было імя Войслаў або Вайдзіла, а для Бутаўта — Будзівой, Буйвід, Будзівід або Бутумер. Дарэчы, у князя абадрытаў Готшалка (параўнайце з Войшалкам, сынам вялікага князя Міндоўга) быў сын Бутуй138, імя якога супадае зь імем Бутаўт. Можна адзначыць, што ўласныя імёны з кампанэнтам т сустракаліся ў славянскіх плямёнаў, якія ў VI ст. пачалі трывожыць Бізантыйскую імпэрыю на Балканах: Барут, Даўрыт, Ардагаст, Парагаст.
    Увогуле імёны з кампанэнтамі вой, від або віт, мер або мір належалі да імёнаў славянскага паходжаньня. Мы ўжо згадвалі першага, занатаванага ў хроніках, князя вільцаўлюцічаў Драгавіта. У старых заходнеэўрапейскіх хроніках была таксама гаворка пра князя балканскіх славенцаў Людавіта. Якраз гэты князь у 819823 гг. ставіў супраціў пасоўваньню заваёваў Франкскай імпэрыі ў Заходняй Паноніі. У мазураў таксама былі князі зь імем Земавіт. Аднолькава зь першых князёў у Ноўгарадзе, апрача Гастамысла (Гастамыслам зваўся таксама адзін зь першых князёў абадрытаў; загінуў ён у 844 г.), у летапісах
    134 Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Mittelalter. Bd.XXVIb. Nr.101, 103, 104. S.384389, 390399.
    135 Annales Fuldenses // Quellen (des Mittelalters). Bd.VII. P.8485.
    136 Codex Ecclesiae Vilnensis. Nr.151. P.168169.
    137 Annales Fuldenses. P.106109, 136137.
    138 Adami Bremensis Gesta Hammaburgensis ecclesiae Pontificum // Quellen (des Mittelalters). Bd.XI. Darmstadt, 1961. P.392393.
    56
    называўся князь Барывой. У Вялікім Ноўгарадзе ў XII ст. пасады тысяцкіх і пасаднікаў займалі баяры зь імёнамі Судзіла (Судзівой) і Завід: Дзьмітры Завідзіц, Завід Дзьмітравіц і Завід Неравеніц.
    Магчыма, ад імя Вітаслава паходзіла імя вялікага князя Віценя. Аднак і для імя Віцень ёсьць сваё тлумачэньне. Адзін зь першых князёў абадрытаў ці бодрычаў зваўся гэтым імем: Вітцан або Віцан. У найбольш старых заходнеэўрапейскіх хроніках у лацінскай транскрыпцыі ягонае імя пісалася: Witzan, Witsan і Witzin.
    Першы раз князь Віцан прыгадваўся пад 789 г., калі ён быў саюзьнікам франкскага караля Карла Вялікага і ўзяў удзел ў паходзе франкскага войска супраць князя вільцаў Драгавіта. Загінуў Віцан у 795 г. у паходзе войска Карла Вялікага супраць саксаў139.
    Дык няцяжка ўдакладніць, што той Віцан або Вітцан, колішні князь славянскага племя абадрытаўбодрычаў, называўся Віценем. Ён таксама меў двух сыноў Драга, які зваўся яшчэ Дражкам, і Славаміра. У дароўных граматах XIII ст. яшчэ славянскіх князёў Мэкленбургу, Памэраніі й вострава Руген два разы згадваўся замак Віцень, ды яшчэ адзін раз пад назвай Вітэнборх140. Гэта мог быць сучасны гарадок Вітэнбург, які знаходзіцца недалёка ад Швэрыну, там, дзе яшчэ сёньня захаваліся гарадкі з назвамі Крывіч і Крэва (Criwitz, Greven).
    Маючы на ўвазе кампанэнт ень, імя князя Віценя можна параўнальна спалучыць зь імем вялікага князя Тройдзеня, які памёр або загінуў у 1282 г. А князь Тройдзень, бясспрэчна, меў чыста славянскае імя й сам быў славянскага, а ня балцкага паходжаньня.
    Для ймя вялікага князя Гедыміна могуць быць гэткія германскія паралелі: Піпін (так называліся бацька і адзін з сыноў Карла Вялікага), Адальвін, Альквін, Бальдвін, Валквін, Гунцэлін. Аднак для таго ж імя Гедымін аднолькава можна адшукаць і славянскія паралелі. У XII—XIII стст. сярод славянскіх князёў Мэкленбургу, якія маглі паходзіць ад люцічаў, і Памараніі называліся князі
    139 Annales regni Francorum. P.5659, 6465; Annales Laureshamenses &
    Enhardi Fuldensis annales // MGH. Scriptorum. T.I. Hannoverae, 1826. P.34, 350351.
    140 Urkunden und erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Mittelalter. Bd.XXVIa. Nr.73, 88, 107. S.294297, 332335, 400405.
    57
    Барвін, Барнім і Мяствін. Грынам называўся адзін з князёў абадрытаў XI ст. Дарэчы, няведамы бізантыйскі аўтар «Жыція Стэфана Суражскага» пісаў пра князя Браўліна з Ноўгараду, які, узначальваючы «рускую раць», дзесьці на пачатку IX ст. напаў быў на Крым і зваяваў яго ад Херсанесу да Керчанскага паўвостраву й абрабаваў там праваслаўныя цэрквы141.
    У Сэрбскім каралеўстве таксама былі каралібраты Драгуцін (1276—1282) і Мілюцін (1282—1321). А іхны далёкі прапрадзед зваўся Завідам. Гэтак жа й басьнякі мелі князя Куліна (1180—1204), а чарнагорцы свайго караля Бодзіна (1081—1101).
    Дык чаму ж і імя вялікага князя Гедыміна не магло быць славянскага паходжаньня?
    Пётра Дузбург, які быў сучасьнікам Віценя й Гедыміна, бацьку Віценя называў Пукуверам. Той князь Пукувер у адной з рукапісных копіяў Прускай хронікі Дузбурга зваўся яшчэ Лютуверам. Грунтуючыся на даступных яму крыніцах — нейкіх трактатах Антона Корсака (1488 г.) і Пётры, «япіскапа Камераценскага» (?), — Тэадор Нарбут пісаў, што бацькам князя Віценя быў князь Лютавор'42. Дарэчы, аднекуль павінна была ўзяцца другая частка складовага імя магната Івашкі Літавора Багданавіча Храптовіча. Гэты беларускі магнат ад 1482 г. займаў пасады падскарбнага дворнага, намесьніка слонімскага і наваградзкага. Ён браў удзел у ведамай бітве 1500 г. над ракой Вядрошай і трапіў тады на шмат гадоў у маскоўскі палон.
    Хто быў бацькам князёўбратоў Віценя, Войны й Гедыміна — невядома. Апрача прыгадванага цьверджаньня Пётры Дузбурга, адсутнічаюць верагодныя зьвесткі іншых аўтараў. Тым ня менш, ці зваўся ён Пукуверам, Лутуверам і Лютаворам або, як мяркуюць некаторыя гісторыкі, меў яшчэ імя Будзівід і быў сынам вялікага князя Тройдзеня, — ягонае славянскае паходжаньне не выклікае сумневу.
    Мы ўжо прыгадвалі дыплямата часоў вялікага князя Гедыміна Лесія. Гэткае ймя — Лесій — меў таксама адзін з чатырох братоў вялікага князя Тройдзеня. Іншыя тры браты Тройдзеня зваліся: Борза, Сірпуцій і Сьвелькеній.
    141 Откуда есть поішіа Русская земля. Кнмга вторая. Москва, 1986. С.549550.
    142 Narbutt Т. Dzieje starozytne narodu Litewskiego. T.I. Wilno, 1835. S.156159, 386391.
    58
    Паводле аўтара Іпацеўскага летапісу, гэтыя чатыры браты былі праваслаўныя. Трое зь іх загінулі ў войнах з Валынскім князем Васількам, а чацьверты памёр яшчэ пры жыцьці вялікага князя Тройдзеня.
    Але вось у дароўнай грамаце польскага караля Казіміра Вялікага ад 25 ліпеня 1361 г.143 знаходзім пана Лясоту, які ў тым часе займаў пасаду крамянецкага ваяводы, называўся ў якасьці аднаго зь сьведкаў. Сьведкам быў і ягоны брат пан Вярбота Ставішын.
    У выніку войнаў ВКЛ з Польшчай і Венгрыяй, якія пачаліся ў 1349 г. і закончыліся мірным пагадненьнем 1358 г., горад Крамянец адыйшоў да Польшчы. Дык тыя паны Лясота й Вярбота належалі, напэўна, да ўкраінскіх баяраў.
    Можна яшчэ спаслацца на прывілейную грамату Баляслава, князя Кракава й Сандаміру, ад 5 чэрвеня 1257 г., моцай якое давалася Магдэбурскае»права для Кракава. Дык і ў той грамаце ў якасьці аднаго зь сьведкаў быў названы Лясота — пробашч з Шкалмежу144.
    Лесій і Лясота — адно імя, і яно, магчыма, адпавядала Алесю або Алексу. Імя Алекса сустракалася сярод баяраў Вялікага Ноўгараду. Былі яшчэ славянскія ймёны накшталт: Базата, Вайдота, Вышата, Гюрата, Зьбялюта, Зядлюта, Няжата, Прандота, Пуцята, Радзята, Ярота.
    Адпаведнікам для ймя Сьвелькеній можа быць імя Зьвініке. Зьвінікем называўся сын князя абадрытаў Сьвятаполка. Сьвятаполк быў забіты здрадным чынам у 1128 г., а князь Зьвініке загінуў у 1129 г.145
    Ёсьць таксама адпаведнік для ймя Борза. У Чэхіі былі князі Баржывоі. Князь Баржывой I, які памёр каля 894 г., быў ахрышчаны ў 873 г. славянскім асьветнікам архіяпіскапам Мяфодзіем’46. У чэхаў былі яшчэ князі Брачыславы, але быў таксама й полацкі князь Брачыслаў — бацька князя Ўсяслава Чарадзея.
    Для гэткіх імёнаў князёў, як Вігунт, Жыгімонт, Карыбут, Карыят, Кейстут, Яўнут можна знайсьці цэлы
    143Грамотн XIV ст./Упорядкування і коментарі М.Пеіцак. Кнів, 1974. №17. С.3536.