• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.  Паўла Урбан

    Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.

    Паўла Урбан

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 107с.
    Мінск 1994
    48.93 МБ
    173 Constantine Porphyrogenitus. Op. cit. P.5659.
    374 Рыбаков Б. Кневская Русь м русскме княжества XII—XIII вв. Москва, 1982. C.318322.
    175 Рогалеў А. Загадкі старажыгных паданняў // Голас Радаімы. 1991. 16 тр.
    73
    саюзу звычайна залічаліся чатыры плямёны: далянчанаў, радараў, хіжанаў і чэразпенянаў. У саюз вільцаўлюцічаў яшчэ ўваходзілі ўкране, што жылі па рацэ Укра, і стадаране, цэнтрам якіх быў горад Бранібор (Брандэнбург). Да гэтага саюзу належалі яшчэ ліняне, якія ў лацінскай транскрыпцыі называліся лінонамі. У саюзе вільцаўлюцічаў палітычную перавагу мелі радары, а іхным культавым цэнтрам быў горад Радагошч176.
    Нямецкі наступ на палабскіх славянаў пачаўся пасьля 926 г., калі было аформленае на 9 гадоў замірэньне з мадзярамівенграмі. Узімку 927—928 гг. войска караля Генрыха I здабыло горад Бранібор, а князь стадаранаў Тугамір трапіў у палон. Некаторыя гісторыкі меркавалі, што Тугамір паходзіў з дынастыі колішняга князя вільцаў Драгавіта. Далей, саксонскі граф Бернгард у шэрагу паходаў падпарадкаваў нямецкаму ўплыву зямлю радараў і землі некаторых іншых плямёнаў саюзу вільцаўлюцічаў. Аднак, калі ў 929 г. кароль Генрых I адправіўся ў паход на Прагу, успыхнула паўстаньне палабскіх славянаў, якое ўзначалілі радары. Справа задушэньня гэтага паўстаньня была даручаная графам Бернгарду й Тытмару, якія ў верасьні таго ж 929 г. аблажылі горад Лончын, што ляжаў на правым беразе ракі Лабы ў ейным сярэднім цячэньні. У лацінскай транскрыпцыі яго называлі «Люнкіні» і «Люнцыні», а цяпер гэта горад Ленцэн, які знаходзіцца недалёка ад Вітэнбэргу.
    Апалчэньне славянскіх плямёнаў, якое пасьпяшыла на выручку, было разьбітае перад горадам пасьля таго, як было загнанае ў багністыя мясьціны. Гэта спрычынілася таксама да капітуляцыі абаронцаў гораду, якіх налічвалася 800 чалавек і якіх там жа напаткала сьмерць. Жыхары мясцовасьці, якія шукалі паратунку за мурамі гораду, былі палоненыя й трапілі ў нямецкую няволю.
    Чаму атрымалася такая лёгкая перамога? А таму, што немцы кінулі ў бой конных рыцараў, закаваных у жалеза.
    Пасьля той перамогі пад Лончынам нямецкая экспансія не спынялася, бо ў 932 г. былі падпарадкаваныя лужыцкія сэрбы, а ў 934 г. нямецкае панаваньне пашырылася да вусьця Одры, калі была атрыманая перамога над укранамі.
    176 Kronika Thietmara (Thietmari Merseburgensis episcopi Chronicon). Z tekstu iaciriskiego przetlumaczyl Marian Zygmunt Jedlicki. Obok tlumaczenia tekst oryginatu. Poznart, 1953. S.344351.
    74
    Тым ня менш, другое вялікае паўстаньне славянскіх палабскапаморскіх плямёнаў зноў успыхнула ў 936 г. пасьля сьмерці імпэратара Генрыха I. Паўстаньне гэтае зноў узначальвалі радары, і якраз у асноўным супраць радараў у верасьні і ў кастрычніку 936 г. была скіраваная карная экспэдыцыя, якую ўзначальваў сам новаабраны кароль Атон I.
    Цяпер, аднак, хваляваньні й адкрытыя збройныя сутычкі не спыняліся, тым больш, што ў самой Атонскай імпэрыі пачалася тады грамадзянская вайна. Супраць нямецкага засільля ўзбунтаваліся тады й абадрытыбодрычы, якія засялялі землі далей на захад ад вільцаўлюцічаў.
    Але ў тым часе здарыліся дзьве рэчы, неспрыяльныя для палітычнага самавызначэньня й кансалідацыі палабскапаморскіх славянаў. Фронт змаганьня й падпарадкаваньня іх нямецкаму ўплыву ў 937 г. быў даручаны графу Геру, які цэнтральную сваю сядзібу меў у Паўночнай Турынгіі. Пазьней гэты граф атрымае тытул маркграфа і будзе ўзначальваць Усходнюю нямецкую пагранічную марку.
    Восьжа, нейкім чынам, маўляў дзеля перамоваў, графу Геру ўдалося заманіць у нейкі свой замак 30 князёў, бальшыня якіх былі правадырамі вільцаўлюцічаў. Пасьля добрага пачастунку зь віном, усе яны ўначы былі перабітыя. Нямецкі храніст манах Відукінд, які апісаў гэты эпізод, не паведамляў, у якім годзе гэта магло здарыцца, не называў таксама хоць бы адно зь імёнаў тых змардаваных князёў славянскіх палабскапаморскіх плямёнаў177. Аднак можна меркаваць, што тое забойства адбылося дзесьці перад 940 г. Гэтае меркаваньне высноўваецца з кантэксту паведамленьняў храніста Відукінда.
    Другім нсспрыяльным фактарам была здрада прыгадванага князя стадаранаў Тугаміра. У лацінскіх тэкстах стадаране называліся яшчэ гавэлянамі, ад назвы ракі Гавэлі. Князь Тугамір быў падкуплены нямецкім каралеўскім урадам і вызвалены з доўгагадовага палону. У сваю зямлю, у горад Бранібор, ён вярнуўся ў якасьці ўцекача, нібы сам уцёк з палону. Там ён і быў абраны князем. Другім адзіным прэтэндэнтам на княжы пасад быў сын брата Тугаміра, і гэтага свайго пляменьніка Тугамір
    177 Widukindi Res gestae Saxonicae // Quellen (des Mittelalters). Bd.VIII.
    Darmstadt, 1971. P.106107.
    75
    забіў. Пасьля гэтага ўся зямля стадаранаў была перададзеная пад апеку немцаў. Тая здрада князя Тугаміра здарылася ў 941 г.
    Бясспрэчна, і пазьней узьнікалі хваляваньні й паўстаньні, а, напрыклад, вялікае паўстаньне вільцаўлюцічаў у 983 г. на нейкую сотню гадоў прыпыніла нямецкую калянізацыю земляў палабскапаморскіх славянаў. Цяжкі ўдар гэтыя славяне атрымалі ў 955 г. Тады паўстаньне абадрытаў і люцічаў успыхнула ў сувязі з вайной караля Атона I з мадзярамівенграмі, войска якіх было разьбітае 10 жніўня 955 г. Пасьля гэтай перамогі над ракой Лех кароль Атон I празь нейкі час рушыў з сваім войскам на поўнач. У тым паходзе ўдзельнічаў таксама прыгадваны граф Гера, якога асабліва ненавідзелі славяне. Апалчэньне славянскіх плямёнаў узначальваў князь абадрытаў Стойгнеў. Вялікая бітва, а фактычна разьня адбылася 16 кастрычніка 955 г. над ракой Рэкніца. Тую бітву, у якой, між іншага, на баку нямецкага войска супраць славянаў змагаліся славяне руянырусы, таксама падрабязна апісаў храніст манах Відукінд178. Знайшоўшыся ў акружэньні, частка нямецкага войска наладзіла праз раку тры масты, празь якія й пераправілася. Гэты манэўр славянскае апалчэньне, у асноўным пяхота, заўважыла з спазьненьнем і ў бой уступіла пасьпешліва й разрозьнена. Адсюль і атрымалася разьня, у якой загінуў таксама князь Стойгнеў. He было літасьці й для тых славянскіх ваяроў, якія былі захопленыя ў палон: ім тут жа адсеклі галовы.
    Гэткім цяжкім быў той пэрыяд для палабскапаморскіх славянаў179. Але вернемся да 40х гт. Забойства князёў і пераход на нямецкі бок князя Тугаміра значна аслабілі здольнасьць да супраціву славянскіх палабскапаморскіх плямёнаў, якія варагавалі яшчэ й між сабою, пра што можа сьведчыць той факт, што ў 948 г. у землях заходніх славянаў былі заснаваныя ажно тры каталіцкія біскупствы з цэнтрамі ў Старгардзе, Гавэльбэргу й Браніборы.
    Можна меркаваць, што нейкая частка вільцаўлюцічаў, да якіх мог належаць і князь Рагвалод, пакінула ў тым часе свае ранейшыя мясьціны жыхарства й перасялілася на ўсход. Таксама з Захаду, «зь ляхаў», прыблізна ў тым
    178 Ibidem. Р.160165.
    179 Briiske W. Op. cit. S.1628; Lowmiafcki H. Pocz^tki Polski. T.V. Warszawa, 1973. S.262290.
    76
    часе перасяліліся на ўсход вяцічы й радзімічы з сваімі князямі Вячкам і Радзімам. Гэткае ж перасяленьне на ўсход ахапіла ў тым часе валынянаў. Раней валыняне жылі на востраве Воліне, дзе знаходзіўся калісьці вялікі й славуты горад Волін. Горад Валынь быў таксама пабудаваны гэтымі валынянамі над ракой Бугам. Таксама былі нейкія прычыны, што за часоў бізантыйскага імпэратара Канстанціна Парфірароднага адно з харвацкіх племяў, якое жыло на ўсход ад вярхоўя Віслы, перасялілася на Балканскі паўвостраў у Захлумскі край. Магчыма, што да гэтага перасяленьня спрычынілася сутычка тых харватаў зь перасяленцамі вільцамілюцічамі й валынянамі.
    Этнічная назва «люцічы» — патранімічнага паходжаньня. Яна запазычаная ад імя князя Люта або Лютаміра. У старой Польшчы часоў Баляслава Храбрага быў горад, які называўся Лютамірскам. Цяпер гэта, напэўна, гарадок Літамержыцы над Лабай, на поўначы Чэхіі. Назоў для ўсходнеславянскага племя лензанінаў ці ленцанінаў Канстанцін Парфірародны мог узяць з заходніх крыніцаў. Якраз у 945 г., а затым яшчэ ў 949 г. да нямецкага караля Атона I наведаліся два вялікія пасольствы гэтага бізантыйскага імпэратара. А ў 949 г. у Канстантынопаль завітала таксама пасольства караля Атона I, да якога, між іншага, належаў у якасьці перакладчыка Ліюдпранд, пазьнейшы крэмонскі япіскап, які ў сваіх трактатах, прысьвечаных Бізантыйскай імпэрыі й ейным дачыненьням з Захадам, апісаў няўдалы паход на Канстантынопаль у 941 г. кіеўскага вялікага князя Ігара180.
    Напэўна, у выніку абмену гэтымі пасольствамі Канстанцін Парфірародны й мог даведацца пра лёс ваяўнічых вільцаўлюцічаў або пра іхны пагранічны горад Лончын (Ленчын?), што ляжаў над Лабай і які ў лацінскай транскрыпцыі называўся: Lunkini і Lunzini. Апрача гэтага, на тэрыторыі, дзе калісьці жылі вільцылюцічы, захаваліся яшчэ гарадкі з назовамі Лютцаў і Ляйцэн.
    Калісьці ня толькі паасобныя плямёны, але й плямёны, аб’яднаныя ў межах адной дзяржавы, маглі называцца абагулена, зыходзячы з уласнага імя князя. Гэтак узьнікла этнічная назва палякаў «ляхі» — ад імя легендарнага князя Леха. Таксама ў сярэдзіне X ст. палякаў называлі яшчэ
    180 Liudprandi Opera // Quellen (des Mittelalters). Bd.VIII. Darmstadt, 1971.
    P.460463.
    77
    «ліцікамі» або «ліцікавікамі». Гэтыя назовы, якія адпавядалі імю польскага князя Лесткі, занатавалі Канстанцін Парфірародны й саксонскі храніст манах Відукінд.
    Аднак свае назовы плямёны маглі атрымліваць яшчэ ад назоваў рэкаў і гарадоў. Возьмем, для прыкладу, нашых палачанаў, якіх у старых летапісах адрозьнівалі ад крывічоў як асобнае племя. Радары, якія належалі да саюзу плямёнаў вільцаўлюцічаў, аднолькава маглі запазычыць свой назоў ад назову гораду Радагойіч. Жыло на Захадзе яшчэ славянскае племя любушанаў, у якіх галоўным культавым цэнтрам быў горад Любуш.
    Дык, магчыма, гаворачы пра ўсходнеславянскае племя лензанінаўленцанінаў, бізантыйскі імпэратар меў на ўвазе якраз люцічаў, але іхні назоў высноўваў ад пачутага ім назову пагранічнага гораду вільцаўлюцічаў, які зваўся Ленчынам або Люнцынам. Дарэчы, у мясцовасьці гэтага гораду жыло невялікае племя лінянаў, што таксама належала да саюзу плямёнаў вільцаўлюцічаў й называлася: Linones, Lingones і Linagga. У лацінскай транскрыпцыі краіна люцічаў і люцічы яшчэ называліся: Leuticia, Leuticii, Leuyicios, Luidicii, Luidizi.