• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.  Паўла Урбан

    Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.

    Паўла Урбан

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 107с.
    Мінск 1994
    48.93 МБ
    Апрача культавага цэнтру Радагошча, у вільцаўлюцічаў быў таксама горад Драгавіт, які ляжаў над ракой Пенай. У грамаце нямецкага караля Канрада III ад 1150 г. пацьвярджаліся ранейшыя прывілеі для Гавэльбэргскай каталіцкай япархіі, побач зь іншымі паселішчамі славянаўрадараў былі названыя Драгавічы й Людзіны. Паводле гэтага дакуманту, паселішча Драгавічы знаходзілася на поўдзень ад Гавэльбэргу, а Людзіны — гэта цяперашні гарадок Людзеніц. Сярод земляў Гавэльбэргскай япархіі былі названыя таксама землі: Linagga, Liezici і Nielietizi. Мяркуем, што пад «Лецічамі» і «Нялецічамі» трэба разумець зьмененыя формы назваў люцічаў і нялюцічаў181.
    Мы ўжо гаварылі, што ў мясьцінах, дзе калісьці жылі плямёны саюзу вільцаўлюцічаў, захаваліся тапанімічныя назовы Крывіч і Крэва. Захаваліся тут яшчэ гэткія назовы гарадкоў: Баседаў, Любц, Любтэн, Міраў і Цяцераў. У дагаворнай грамаце Мэкленбургскага князя Генрыха Барвіна ад 1222 г. згадваліся гэткія паселішчы, якія знаходзіліся, праўда, на тэрыторыі абадрытаў: Brizen,
    181 Urkunden und erahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Mittelalter.
    Bd.XXVIa. Nr.31. P.140147.
    78
    Lubimari, Mirisdorp i Wizendorp182. Няцяжка здагадацца, што гэта былі Берасьце, Любаміры, Мір і Віцень.
    Цяпер перанясем прыгадваныя тут тапанімічныя назовы на тэрыторыю, скажам, Заходняй Беларусі. Два Радагошчы захаваліся ў Янаўскім і Наваградзкім раёнах. 3 Радагошчам супадаюць назовы Радзеж і Радашкавічы. Маюцца два Драгічыны, назоў якіх мог паходзіць ад племя дрыгавічы, але гэткі назоў яны маглі атрымаць таксама на ўзор гораду Драгавіт і паселішча Драгавічы. Рака Пена адмяжоўвала чэразьпенянаў ад радараў і далянчанаў, і Пінай называецца прыток Прыпяці. He гаворачы ўжо пра назовы Крывіч і Крэва, для Баседаў ёсьць адпаведнікі Бяседа, Бяседнікі, Бяседнае, Бяседы; для Любца й Любтэна — Любча, Любатынь, Любач, Любань, Любна, Любель, Любейкі, Любашава, Любашкі, Любята; для Людзінаў — Людзьвінава; для Мірава — Мір; для Цяцерава — Цяцераў, Цецяроўка, Цецеравец, Цецяровінцы, Цяцеры.
    Прасочым таксама, якія спэцыфічныя сьляды з гледзішча тапаніміі дадаткова маглі пакінуць перасяленцы часткі вільцаўлюцічаў: Вількамір, Ваўковічы, Ваўкалата, Валкінікі, Вількія, Вількі, Вільча, Вільканцы, Вілкавішкі, Воўчын, Ваўкавыск; Люта, Лютая, Лютаўка, Люцін, Люцын, Люцец, Лютавень, Лютыня, Лютыніца, Лютэйка, Летаўка. Можна далучыць сюды Людалішкі і Люцынішкі, што знаходзяцца каля Вільні й Трокаў.
    Перад тым, як у X ст. вільцаў пачалі называць яшчэ й люцічамі, у старых заходнеэўрапейскіх аналах паўтаралася: «His motibus ita conpositis, Sclavis, qui nostra consuetudin" Wilzi, proprie vero, id est sua locutione, Welatabi dicuntur, bellum inlatum est»; «Sclavi, qui dicuntur Wilzi»; «Carlus pugnavii contra Wilzis in Wenedonia»; «Karolus rex cum exercitu Francorum perrexit ad Sclavos in Wilcia, et conquisivit ipsam patriam cum ipso rege nomine Dragovit, et reversus est cum pace».
    Магчыма, што найменьне вільцаў і краіны Вільцыі было татэмнага паходжаньня — ад татэму ваўка. У стараславянскай мове воўк зваўся «влькь», у старой мове ўсходніх славянаў і баўгараў — «вьлкь» і ў мове заходніх славянаў — «вільк» і «вельк».
    У прыгадваных намі хроніках Тытмара Марзэбургскага, саксонскага манаха Відукінда, Адама Брэмэнскага й
    >82 Ibidem. Nr.62. S.256259.
    79
    Гельмольда з Бузава не было гаворкі ні пра Літву й ліцьвіноў, ні пра люцічаў, частка якіх магла перасяліцца на ўсход. Аднак, гаворачы пра народы й плямёны, якія жылі на ўсход ад Балтыйскага мора, там, дзе была Русь, Адам Брэмэнскі прыгадаў яшчэ гэткі народ: «ІЬі sunt etiam, qui dicuntur Alani vel Albani, qui lingua eorum Wizzi dicuntur, crudelissimi ambrones». Гэтых «віццаў» перакладчыкі й дасьледнікі звычайна атаясамліваюць з фінскім племем весь. Але камэнтатар Адама Брэмэнскага, які апрацаваў чарнавы рукапіс храніста, гэтую мясьціну ўдакладніў так: «... Alani vel Albani, qui lingua eorum Wilzi dicuntur, crudelissimi ambrones»183. Гэта значыць, тыя «албанівільцы» былі ўсёедным, лютым народам.
    У лацінскай мове рака Лаба (Эльба) называлася Альбай і пісалася: Альбіс, Альба і Альбія, што значыла рака Белая. Асабліва у старых дацкіх хроніках (напрыклад, Саксона Граматыка) Альбіяй называлася таксама краіна, што ляжала на поўнач ад ракі Лабы. Аднолькава былі там «Вэнэдыя» й «Славія», жыхары якіх часта называліся агульным найменьнем трансальбіянцаў. Другая назва Адама Брэмэнскага для тых усходніх вільцаў — «албані» — быццам падказвае меркаваньне, што яны маглі перасяліцца на ўсход з краіны Альбіі.
    Між іншага, атаясамліваючы заходніх вільцаў зь люцічамі, Адам Брэмэнскі люцічаў называў: «Ultra Leuticios, qui alio nomine Wilzi dicuntur», «Wilzi, a nobis dicuntur Leutici»184. Найменьне «леўтыцы» бліжэй супадае з назовамі ліцьвіноў і Літвы.
    Зьвернем увагу на сагу пра Тыдрэка Бэрнскага, якая была запісаная ў Скандынавіі ў XIII ст., і ў якой напластавалася шмат сюжэтаў і падзеяў розных эпохаў. Дарэчы, у асобе галоўнага героя гэтай сагі заўважаецца далёкі гістарычны пэрсанаж: кароль остготаў Тэодарых, які на прыканцы V ст. заваяваў землі Італіі, стварыў там дзяржаву остготаў і сваю рэзыдэнцыю меў у Вэроне. Памёр ён у 526 г. Тым ня менш, у сазе адлюстраваліся зусім . рэальныя гістарычныя факты. Напрыклад, пра гарады Ноўгарад, Полацак і Смаленск, пра «караля Русі» Ўладзімера, які тут называўся яшчэ «каралём Ноўгараду». «Гуналанд» сагі і кароль «краіны гунаў» Атыла ўвасаблялі
    183 Adami Bremensis Gesta Hammaburgensis ecclesiae Pontificum. P.458459.
    i84 Ibidem. P.252, 354.
    80
    Венгрыю, а ня колішні гунскі саюз плямёнаў. У старых заходнеэўрапейскіх аналах мадзярывенгры называліся гунамі. Дарэчы, паводле гэтай сагі, кароль гунаў Атыла таксама паходзіў з Фрызіі, а каралём гунаў ён стаўся пасьля заваяваньня краіны гунаў.
    Дык у «Сазе пра Тыдрэка Бэрнскага»185 апавядалася пра тое, як «конунг» або князь Вількін стварыў магутную дзяржаву, якая пачала называцца «Вількінландам», а народ гэтай дзяржавы — «вількінамі». Празь нейкі час пачаўся канфлікт князя Вількіна з Польшчай, і ў гэты канфлікт умяшаўся князь Русі Гертніт. Пасьля спусташэньня Польшчы, князь Вількін рушыў з сваім войскам на ўсход, дзе ня толькі здабыў Полацак і Смаленск, але авалодаў таксама Ноўгарадам — сталіцай «рускага» князя Гертніта. Пазьней дайшло да замірэньня з Ноўгарадзкім князем Гертнітам, а князь Вількін, пакінуўшы «войска вількінаў на Русі», сам вярнуўся ў «краіну Вількінланд»186.
    Ня будзем пераказваць аповедзь сагі пра тое, што здарылася пасьля сьмерці князя Вількіна. Але адзначым, што далей ішла гаворка пра дзьве краіны вількінаў. Аналіз кантэксту сагі дазваляе сьцьвярджаць, што адна зь іх знаходзілася на захад ад Польшчы. Знаходжаньне другой краіны вількінаў або вільцаў акрэсьлівалася гэткім чынам: «I калі ён (конунг Атыла) падрыхтаваўся, дык дзеля помсты рушыў у Рускую зямлю. I як толькі ён увайшоў у царства Вількінланда і Руціланда, апустошваў і спальваў усё на сваім шляху і спрычыніў ім вялікую шкоду. Конунг Вальдэмар даведаўся пра тое, што натварыў Атылаконунг, сабраў да сябе людзей з усяе свае дзяржавы й паслаў супраць яго. Яны сустрэліся ў зямлі вількінаў, і было там у Вальдэмара шмат больш войска»187.
    Перад гэтым у сазе гаварылася, што «конунг Вальдэмар» княжыў у Ноўгарадзе. Дарэчы, у сазе апавядалася й пра іншы паход Атылы й Тыдрэка Бэрнскага супраць караля Русі Ўладзімера, і тут зноў канкрэтна называліся гарады Полацак і Смаленск188. Так што ў гэтых выпадках не магло быць гаворкі пра «іншую Русь», — тую Русь, якая знаходзілася на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Названая
    185 Откуда есть пошла Русская земля. Кнмга первая. Москва, 1986. С.573632.
    ‘«‘Тамсама. С.573577.
    187Тамсама. C.610.
    188 Тамсама. С.624627.
    4 П. Урбан
    81
    ў цытаваным эпізодзе «зямля вількінаў» або «Вількінланд» не магла быць зямлёй заходніх вільцаўлюцічаў.
    Якую можна зрабіць выснову? Мабыць, толькі адну: у сазе пра Тыдрэка Бэрнскага адлюстраваліся паданьні пра колішняе перасяленьне часткі вільцаўлюцічаў з захаду на ўсход. У гэтым выпадку заміж конунга Вількіна правадыром мог быць і князь Рагвалод. У сагах, якія даўжэйшы час пераказваліся з вуснаў у вусны, адны імёны герояў маглі заменьвацца іншымі. Можна меркаваць, што й князю Рагвалоду, які, паводле летапісаў, «прыйшоў зза мора», было нялёгка асталявацца ў Полацку й пашырыць сваю ўладу на іншыя гарады: «Рогволод... нмяше власть свою в Полотьске, а Тур Турове: от него же н Туровцн прозвашася». Інакш кажучы, умацаваньне Рагвалодам сваёй улады не адбылося бяз збройных сутычак з Ноўгарадам і Кіевам, хоць пра гэта й не гаворыцца ў кіеўскіх летапісах. Дарэчы, грунтуючыся на нейкіх даступных яму крыніцах, рускі гісторык Васіль Тацішчаў пісаў, што канфлікт паміж Ноўгарадам і Полацкам здарыўся ў 978 г. не таму, што Рагнеда не пажадала стацца жонкай князя Ўладзіміра, але таму, што князь Рагвалод «повоева волостн новогородскне» .
    Між іншага, ёсьць яшчэ аповесьць пра ўчынкі легендарнага князя вільцаўлюцічаў Вілька або Воўка. Яна трапіла ў так званыя «Пегаўэрскія аналы», што былі напісаныя ў палове XII ст. Аднак, паводле паданьня, занатаванага ў гэтых аналах, князь Вільк дзейнічаў на захадзе. Страціўшы зь нейкіх прычынаў падтрымку ў землях вільцаўлюцічаў, ён уцёк у Данію. Пазьней зноў імкнуўся з дапамогай зброі замацавацца ў сваіх ранейшых землях. Падзеі, зьвязаныя з учынкамі таго князя Вілька, можна датаваць пачаткам XI ст., калі яны толькі не належаць да паданьняў, пазбаўленых гістарычнай праўдзівасьці .
    Што ж тычыцца пэрсанажу сагі пра Тыдрэка Бэрнскага ў асобе «конунга Ноўгарадзкага Вальдэмара», дык Кіеўскі вялікі князь Уладзімір Сьвятаславіч сапраўды меў збройныя канфлікты ня толькі з Польшчай, але таксама зь Венгрыяй — у Закарпацьці, дзе ў тым часе жылі белыя харваты.
    1!’Татншев В. Нсторня Росснйская. Т.І. МоскваЛенннград, 1962. C.111.
    >’о Briiske W. Op. cit. S.227229.
    82
    КУЛЬТЫ СТАРАЖЫТНЫХ ЛІЦЬВІНОЎ
    Мы ўжо гаварылі пра камень «Род», што ў якасьці пагранічнай прыкметы згадваўваўся ў мірным пагадненьні вялікага князя Вітаўта зь вялікім магістрам Тэўтонскага ордэну Конрадам Юнгінгенам. Камень гэты ляжаў у вярхоўі ракі Нявяжы ў рэчцы, званай Аа191. Як выглядае, у якасьці пагранічнага знаку ён быў абраны ня толькі таму, што быў вялікіх памераў. Больш верагодна, што ён належаў да культавых камянёў і быў добра ведамы ў далёкім навакольлі. Магчыма, ён быў апрацаваны ў форме ідала, стаяў калісьці ў цэнтры капішча, прысьвечанага культу бога Рода. Да гэткіх каменных ідалаў належаў, напрыклад, ведамы Збруцкі ідал, які ўзвышаўся калісьці на капішчы над ракой Збруч (левы прыток Днястра) і меў выявы Рода й Сьвятавіта дый іншых падпарадкаваных ім паганскіх божышчаў192.