• Газеты, часопісы і г.д.
  • Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.  Паўла Урбан

    Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.

    Паўла Урбан

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 107с.
    Мінск 1994
    48.93 МБ
    Яшчэ перад Янам Длугашам паганскія вераваньні ліцьвіноў апісаў Энэй Сільвій Пікаляміні. Ён грунтаваўся
    199	Gimbutas М. Die Balten. Geschichte eines Volkes im Ostseeraum.
    Frankfurt/M — Berlin, 1991.
    87
    на зьвестках, пачэрпнутых з расказаў чэскага тэоляга Яна Гераніма з Прагі, які асабіста браў удзел у масавым хрышчэньні ліцьвіноў і там зьнішчаў усялякія культы й атрыбуты паганства, уключаючы сюды й сьвяцілішча зь вечным і сьвятым агнём. Але пра ліцьвіноў Пікаляміні пісаў як пра народ славянскай мовы, а польскі гісторык Ян Длугаш тых жа ліцьвіноў залічаў да славянізаваных балтаў гэтак званага «італійскага паходжаньня».
    Пётра Дузбург таксама пісаў пра асобных ліцьвіноў, якія валодалі, паводле яго, «польскай» мовай. Пад 1290 г. ён апісаў эпізод, як абхітрылі на Нёмане водны разьведвальны патруль крыжакоў. Гаворка йшла пра замак Калайна й ягоны гарнізон, якім камандаваў каштэлян Сурмін. Каб заманіць крыжацкі патруль падыйсьці бліжэй да берагу, сярод абаронцаў замку быў абраны чалавек, што ведаў польскую мову і які, прыкінуўшыся палоненым хрысьціянінам, павінен быў прасіць паратунку: каб забралі яго ў карабель. Як выглядае, чалавек гэты, які валодаў польскай мовай, мог быць ліцьвіном, бо, паводле Дузбурга, таксама аднаму ліцьвіну Надаму была даручаная справа атакаваць пры нагодзе той крыжацкі водны патруль. Дарэчы, замак Калайна знаходзіўся над Нёманам у жамойцкай Каршоўскай зямлі і ў тым часе ягоны гарнізон мог складацца пераважна з жамойтаў.
    Яшчэ адно паведамленьне Пётра Дузбург занатаваў пад 1302 г. Тут гаварылася пра адзін з нападаў на землі Прускага Тэўтонскага ордэну невялікіх рабаўніцкіх казачых аддзелаў, якія, пэўна, карысталіся падтрымкай з боку ўрадавых колаў. У гэтым месцы сваёй хронікі Дузбург пісаў, што, перад тым, як ажыцьцявіць напад на Любаўскую зямлю, ліцьвіны былі выслалі сюды папярэдне свайго разьведчыка, які валодаў польскай мовай .
    Любаўская зямля з цэнтрам у Любаве знаходзілася ў комтурстве Астэродэ і ляжала, такім чынам, у цэнтры крыжацкай Прусіі. У тым часе польскага элемэнту там не было, але пасьля спусташэньняў, што былі прычыненыя паўстаньнямі прускіх плямёнаў і карнымі экспэдыцыямі крыжакоў, сюды завозіліся нямецкія каляністы. Польскіх сялянаў крыжакі пачалі запрашаць на пасяленьне ў Прусіі
    200	Petri de Dusburg Chronica terre Prussie. P.354355, 400401.
    88
    толькі дзесьці пасьля 1310 г.201 Дык там, у гэтай Любаўскай зямлі, для збору зьвестак веданьне польскай мовы ліцьвінуразьведніку не было патрэбнае.
    Можна меркаваць, што, гаворачы пра «польскую» мову, Пётра Дузбург меў на ўвазе славянскую мову ўвогуле, у тым ліку й мову «русінскую».
    Аднак загадкавасьць гэтага сьцьверджаньня Дузбурга хаваецца ў іншым. Сапраўды, калі б ліцьвіны належалі да сям’і балцкіх плямёнаў, дык і той ліцьвінразьведчык увогуле ня меў бы патрэбы ведаць «польскую» мову. У крыжацкай Прусіі якніяк жылі ягоныя аднамоўныя суродзічы, для кантактаў і паразуменьня зь якімі ён, будучы ліцьвіном, ня мог мець аніякіх моўных перашкодаў. Бо нельга дапусьціць, што ўжо ў тым часе ў Прусіі, у тым ліку і ў прыгадванай Любаўскай зямлі, дашчэнту было зьнішчанае ўсё насельніцтва старажытных прусаў.
    На фоне гэтай загадкавасьці зноў прыгадаем выказваньне вялікага князя Вітаўта, паводле якога судавыяцьвягі залічаліся да гетаў ці готаў і гэтым самым этнічна супрацьпастаўляліся ліцьвінам. Праўда, той жа Вітаўт жамойтаў моўна й этнічна радніў зь ліцьвінамі, хоць гэтых жамойтаў зноў жа вылучаў як асобны народ. Дык мабыць ліцьвіны належалі да народаў славянскай мовы, былі адгаліненьнем колішніх вільцаўлюцічаў?!
    Возьмем для прыкладу адзін з атрыбутаў паганскіх вераваньняў ліцьвіноў Зьніч. Гэты «Зьніч» прыгадаў Длугаш, апісваючы эпізод першага хрышчэньня ліцьвіноў і зьнішчэньня ў Вільні ў 1387 г. паганскага сьвяцілішча, дзе гарэў сьвяты й вечны культавы агонь. Длугаш памылкова меркаваў, быццам у мове ліцьвіноў Зьнічам зваўся галоўны сьвятаржрэц, які падтрымліваў гэты агонь і быў адначасна вешчуном. Гэткім вярхоўным паганскім «капланам», супольным для прусаў, ліцьвіноў і жамойтаў, у іншым месцы Длугаш называў КрывэКрывэйта. Зьніч азначаў вечны й сьвяты агонь якраз у славянаўпаганцаў, і гэткае значэньне яго яшчэ й сёньня захавалася ў называньні зьнічам алімпійскае паходні, надмагільнай сьвечкі або агню над магілай невядомага жаўнера. Тэрмін «Зьніч» у значэньні сьвятога агню пайшоў, як выглядае, ад стараславянскага дзеяслова «знетн — зннтн» — «гарэць».
    201 Lowmiartski Н. Polityka ludnoiciowa Zakonu niemieckiego w Prusach i na
    Pomorzu. Gdartsk — Bydgoszcz — Szczecin, 1947. S.2427.
    89
    ГЕРБ ДЗЯРЖАВЫ Й НАЗОЎ СТАЛІЦЫ
    Яшчэ адно пашыранае меркаваньне — што гістарычны герб з выявай Пагоні належыць да нацыянальнадзяржаўных набыткаў толькі сучаснага летувіскага народу. Аднак жа этымалёгія слова «пагоня» сьведчыць пра тое, што ў якасьці лмблемы князёў або дзяржаўнага гербу Пагоня магла ўзьнікнуць толькі ў славянскім моўнапалітычным асяродзьдзі. Вось што азначала Пагоня паводле Ягайлавай граматы 1387 г. (на жаль, даводзіцца цытаваць у сучасным рускім перакладзе, бо пад рукой мы ня маем арыгіналу): «Согласно древнему обычаю, — гаварылася ў той Ягайлавай грамаце, — военный поход остается обязанностью, которая осуіцествляется собственнымн затратамн н расходамн. В том же случае, еслн прндется преследовать врагов, непрнятелей нашнх, которые бы убегалн с нашей лйтовской землй, то для этого рода преследовання, которое понародному называется погоней, обязуются отправляться не только рыцарн, но н каждый мужчына, какого бы он нн был пронсхождення нлн состояння, только бы он был способен носмть оружне»202.
    Гэтая грамата вялікага князя і ў тым часе ўжо польскага караля ЎладыславаЯгайлы была датаваная 20 лютага 1387 г. У сілу яе князі й баяры ВКЛ, якія прыймалі каталіцызм, атрымлівалі на ўзор польскіх магнатаў адмысловыя прывілеі й больш асабістых правоў. Упершыню ў пісьмовай форме гэтай граматай акрэсьлівалася сымболіка Пагоні, а Пагоняй называлася ў народзе паспалітае рушэньне або ўсенародны абавязак збройна абараняцца ад ворагаў. 1 тут ня гэтак важнае пытаньне, калі й пры якім князі Пагоня сталася дзяржаўным гербам ВКЛ. Важнейшым зьяўляецца факт, у мове якога народу Пагоняй было названае тое паспалітае рушэньне. Нагадаем, што ў іншай Ягайлавай грамаце, ад 22 лютага 1387 г., была гаворка пра асобную «нацыю ліцьвіноў», якая, паводле забавязаньня караля ЎладыславаЯгайлы, павінна была прыняць хрышчэньне каталіцкага абраду.
    Да гэтага можна дадаць, што, напрыклад, у XIV ст. пячаткамі з адлюстраваньнем Пагоні карысталіся ня толькі
    202 Хрсстоматмя по нсторнн Белорусснм. С древнейшнх времен до 1917 г. / Составнтелм: А.йгнатенко, В.Смдорцов. Мннск, 1977. №3. С.2425.
    90
    князі Гедымінавічы. У якасьці княжай эмблемы Пагоню ўжывалі таксама друцкія князі, што паходзілі ад колішняга Полацкага князя Рагвалода Барысавіча. Мы ўжо гаварылі пра пагадненьне, якое князь Вітаўт аформіў 30 студзеня 1384 г. зь вялікім магістрам Тэўтонскага ордэну Канрадам Цёльнерам. Тое пагадненьне змацоўвалася таксама пячаткай друцкага князя Льва, на якой, як і на пячатцы самога Вітаўта, аднолькава фігуравала выява Пагоні.
    Для вызначэньня нацыянальнага характару дзяржавы важныя ня толькі паходжаньне дзяржаўнага гербу й мова якога народу была дзяржаўнай мовай. Важнае значэньне мае ў гэтым выпадку таксама назоў сталіцы дзяржавы. Ад пачатку свайго заснаваньня сталіца ВКЛ звалася Вільняй і ніколі Вільнюсам. Прачытайма хоць бы лацінскамоўныя акты, якія пісаліся ў канцылярыі вялікага князя Гедыміна й датаваліся 1323 або 1324 гг. Яны былі равесьнікамі самога акту заснаваньня гораду Вільні. Дык у тых Гедымінавых актах, уключаючы сюды й ягоныя пасланьні, паўтаралася: «Datum in civitate nostra Vilnia»; «ereximus duas ecclesias, unam in civitate nostra regia, dicta Vilna, aliam in Novgardia»; «Datum Wilno in die sancte trinitatis»; «Desse bref is utgegeven uppe unseme hus to de Vilne»203. Апошні з гэтых прыкладаў узяты з тэксту мірнага пагадненьня ў перакладзе на старанямецкую мову.
    Калі чытаеш матэрыялы расейскіх і летувіскіх дасьледнікаў, прысьвечаныя тапаніміцы й праблемам лінгвістыкі, дык ствараецца ўражаньне, быццам уся тэрыторыя Беларусі пакрытая тапанімічнымі назовамі пераважна балцкага паходжаньня204. Тычыцца гэта й рэкаў Вяльлі й Вільні дый нават і назову гораду Вільні. Быццам, напрыклад, рака Вяльля (Вілія?) свой назоў не магла атрымаць ад стараславянскіх лексэмаў «велмй» (вялікі) або «внлятн» (віляць, круціцца)? Другое, горад Вільня быў заснаваны пры ўпадзеньні рэчкі Вільні ў раку Вяльлю. Адсюль узяўся і назоў Вільні. Назоў гораду, пераняты ад назову рэчкі, званай Вільняй. Інакш кажучы, у назове Вільні нічога жамойцкалетувіскага няма. Свой назоў яна атрымала на ўзор назваў іншых беларускіх гарадоў: Бабруйск, Вялейка, Віцебск, Менск, Мерач, Пінск або Полацак ці Горадня.
    203 Посланмя Геднмнна. №3, 6, 8, 16. С.35, 53, 75, 171.
    204 Балтославянскме нсследовання 1986. Сборнмк научных трудов. Отв. редактор Вяч. Вс. йванов. Москва, 1988.
    91
    СЬЦІРАНЬНЕ МЯЖЫ ПАМІЖ ЛІЦЬВІНАМІ Й РУСІНАМІ
    Дасьледнікі гісторыі ВКЛ маглі заўважыць зьяву, якую можна назваць сьціраньнем этнічнай мяжы паміж ліцьвінамі й русінамі (мы тут абстрагуемся ад пазьнейшых ліцьвіноў, скажам, эпохі Адама Міцкевіча або ад той зьявы, што, напрыклад, у Масковіі ўсё жыхарства ВКЛ называлі ліцьвінамі). Напрыклад, у «Хроніцы Быхаўца» чытаем пра князя Вітаўта: «а колі русіном остал, далі былі імя ему Юрій»; пра князёўну Соньку Гальшанскую: «а з поколеня руского»; пра ўяўнага полацкага князя Барыса: «і будучы ему русіном, был вельмі набожон». У хроніцы гэты князь Барыс называўся ліцьвіном.
    Атрымаўшы перамогу ў змаганьні за ўладу, вялікі князь Вітаўт у 1392 г. выдаў граматунаказ для сваіх намесьнікаў і цівуноў. Справа тычылася працэдуры далейшага хрышчэньня ліцьвіноў, і цяпер каталіцкаму япіскапу дазвалялася ажыцьцяўляць абрады хрышчэньня толькі ліцьвіноўязычнікаў. Што ж тычылася ўжо праваслаўных ліцьвіноў, дык забаранялася перахрышчваць іх з ужыцьцём гвалту. Арыгінал гэтай Вітаўтавай граматы, пісаны на старабеларускай мове, не захаваўся і маецца толькі польскі пераклад: «А ktory Russyn badze a bqdze chczyal po swey woly szya krczycz, ten szyq nyechay krczy; a ktory nyechcze, on bqdze w swey wyerze»205.