Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў.
Паўла Урбан
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 107с.
Мінск 1994
Дык у гэтай польскай інструкцыі рабілася тое дзіўнае адкрыцьцё, што, маўляў, гэта не вялікія князі Гедымін і Альгерд ставілі супраціў татарскім заваёвам і вызвалілі шмат земляў Русі зпад татарскага панаваньня, а... каралі Польшчы. Другі кур’ёз, якім пачыналася тая пасольская інструкцыя, палягаў у тым, што, маўляў, ВКЛ спрадвеку існавала як правінцыя Польскага каралеўства. Разам з гэтым у інструкцыі гаварылася, быццам усе землі Польскага каралеўства, уключаючы сюды «Літоўскае княства»
96
і землі Русі (Галіцкай) і Прусіі, ад даўнейшых часоў засяляюць палякі2'4.
Гэткія дзівосныя для таго часу прэтэнзіі маглі тычыцца так званых «Каралеўскіх Прусаў» або той часткі Прускага Тэўтонскага ордэну, якая ў выніку вайны 1454—1466 гг. адыйшла да Польшчы й дзе ў складзе насельніцтва узрос польскі элемэнт. Часткова гэта магло тычыцца й былой Галіцкай Русі, куды таксама адбываўся наплыў гэтага польскага элемэнту. Аднак падобныя прэтэнзіі ніяк не маглі датычыць ВКЛ. У гэтым Княстве польскага элемэнту ў тым часе не было, хіба што вынятак маглі складаць пара дзясяткаў каталіцкіх ксяндзоў польскага паходжаньня.
Дык пра што можа сьведчыць факт гэткага этнічнага «апалячваньня» насельніцтва ВКЛ і ў прыватнасьці насельніцтва ўласнай Літвы? Пэўна, у далёкім Ватыкане можна было расказваць пра палітычную дый польскамоўную этнічную веліч Польскага каралеўства. Але рызыкоўна было б гэтак свабодна засяляць палякамі землі ўласнай Літвы дый Русі. Нагадаем яшчэ раз, што пры сваім першым дыпляматычным візыце ў Ватыкан — у 1501 г. — той самы Эразм Цёлак меў нагоду паведаміць там, што ліцьвіны, паводле яго, захоўвалі ўласную мову, але звычайна карысталіся мовай русінаў. Таму, як выглядае, адзначаны тут кур’ёз тагачаснай польскай дыпляматыі можна тлумачыць ня толькі павевамі вялікадзяржаўных амбіцыяў. Большую вагу ў гэтым выпадку мелі пагляды на ліцьвіноў і русінаў ВКЛ як на народы, этнічна блізкія палякам.
У гэтым дакуманце, а таксама ў іншай пасольскай інструкцыі, выдадзенай для таго пасольства Эразма Цёлка і якая тычылася дыпляматычных захадаў у Вэнэцыі, была гаворка й пра Маскоўскую дзяржаву. У гэтых абедзьвюх пасольскіх інструкцыях Масковія характарызавалася як «Белая Русь»215.
Ня гэтак празрыстым дакумантам была інструкцыя, напісаная ў Вільні ў сакавіку 1503 г. і прызначаная для
214 «Beatissime Pater. Regnum Poloniae, m. ducatus Lithuaniae, regiones et ducatus Lithuaniae, Russiae et Prussiae, qui illi Regno subiecti sunt ab annis centenis, ab initio inhabitati per Polonos illius Regni et praesertim ab initio plantatae fidei in Regno illo, sicut nunquam cesserunt barbarorum gentium hostes vicini illud impugnare invadereque Regnum, sic nunquam requiem habere potuit usque in praesentia tempera a belligeratione continua» (Acta AJexandri. Nr.270. P.442443).
215 Ibidem. Nr.271. P.448450.
97
польскага сойму, які склікаўся ў Пётракаве. Інструкцыя была складзеная ад імя польскага караля й вялікага князя ВКЛ Аляксандра, і ў ёй, апрача іншых праблемаў, была гаворка пра магчымасьць засяленьня новымі пасяленцамі Галіцкай Русі, спустошанай і абязьлюдненай турэцкататарскімі рабаўнічымі набегамі. Як выглядае, праект гэты, які прадбачваў і арганізацыю абароны ад далейшых турэцкататарскіх нападаў, тычыўся таксама іншых украінскіх паўднёвазаходніх земляў, што ўваходзілі ў склад ВКЛ. Гэтае пытаньне й павінен быў абмеркаваць Пётракаўскі сойм, у працы якога мелася ўзяць удзел і дэлегацыя з ВКЛ. У інструкцыі справа ставілася гэткім чынам: ці варта ўвогуле запрашаць на пасяленьне хай сабе й рыцарскі, але прыгодніцкі й разнастайны чужаземны элемэнт, або прадстаўнікоў якоганебудзь з эўрапейскіх народаў, што сваімі звычаямі й характарам аднолькава адрозьніваліся ад народаў Польскага каралеўства й ВКЛ. У кантэксьце гэтага выбару ў інструкцыі асаблівая ўвага была зьвернутая на чэхаў, як на народ адначасна адважны й рыцарскі, прадпрымальніцкі й славянскі216.
Значыцца, і ў гэтай справе засяленьня земляў новымі пасяленцамі тагачасныя дзяржаўныя дзеячы Польскага каралеўства й ВКЛ перавагу аддавалі славянскаму элемэнту.
Факт сьціраньня межаў паміж ліцьвінамі й русінамі, факт іхняй этнічнай інтэграцыі вельмі добра сфармуляваў Леў Сапега ў сваёй прадмове да Статуту ВКЛ рэдакцыі 1588 г. (тут і далей цьвёрды знак на канцы слова апушчаны): «А еслн которому народу встыд прав свонх не уметн, поготовю нам, которые не обчым якым языком, але свонм власным права спнсаные маем н каждого часу чого нам потреба ку отпору всякое крнвды ведатн можем».
Далей, у тым трэцім «Літоўскім Статуце», у 1м артыкуле 4га разьдзелу, дэкляравалася: «А пнсар земскнй маеть по руску, лнтерамн н словы рускнмн, всн лнсты, выпнсы н позвы пнсатн, а не нншнм езыком н словы».
Для ілюстрацыі гэткай рэчаіснасьці варта яшчэ зацытаваць адзін абзац з прывілейнай граматы ад 1 лютага
216 «... ut Bohcmi, qui se ipsos militariores esse affirmant, quam alias nationes, qui propter mercandum honorem et gloriam, cuius semper sunt cupidi, non omnino illi novitati adversarentur, qui et ritus mutant communiter ad locaque novorum rituum venirent, et tanquam locis Slavonicis provicinarentur et tutarentur ea, praetendunt enim se Slavoniae nationum praecipuos et nobiliores esse» (Ibidem. Nr.154. P.248).
98
1588 г., якой новаабраны польскі кароль і вялікі князь ВКЛ Жыгімонт III Ваза пацьвярджаў усе ранейшыя правы й прывілеі жыхароў ВКЛ: «Напервей, Статут прав В. К. Лнтовского, тепер новопоправленый через депутатов, от станов Велнкого Князства на то обраных, а на том сойме коронацын нашей для потверженья нам поданый, змоцняем н до ужыванья даем (якож о том прйвнлей наш, водле права йх Руского, пйсмом Рускйм обывателем велйкого князства Лйтовского выдатй росказалй есьмо), н к ужыванью яко наборздей прнвестн обецуем, заховываючн нм завжды вольностн прав нх н Статуту поправу, ведьже так, нж тое напротнв спнсом унім, яко н тот Статут, звязку унін ннчого шкоднтн не мает»217.
Дарэчы, працэс сьціраньня этнічных межаў паміж ліцьвінамі й русінамі адлюстравалі шмат ранейшыя дзяржаўныя акты. Гэта дагаворныя граматы, што тычыліся мірных пагадненьняў у 1440 г. з Ноўгарадзкай і Пскоўскай рэспублікамі й афармляліся ад імя вялікага князя й «каралевіча» Казіміра Ягайлавіча. Вось вытрымка з дагаворнай граматы, датычнай Пскоўскай зямлі: «... а коньчалн (мнр) есмо так: што ж послу нз нашее землн нз Лнтовское, н гостю — нлн Лнтвнн, нлн Руснн, нлн Полочаннн, нлн Внтебляннн, нлн Смолняннн, — тым путь чыст нзо всее моее отчыны в Псковскую землю... Також н Псковнчом, послу н гостю, нзо всее отчнны Псковское тым вснм путь чыст во всю мою отчнну, в Лнтовскую землю; а гостю торговатм во всей Лнтовской землн по старыне... А мне велйкому князю Казймйру блюстй Псковйтйна, как й своего Лйтвйна; також й Псковйчом блюстй Лйтвйна, как й Псковйтйна... Аже вчыннться пеня гостю в Лнтве Псковскому, коньчать по велнкого князя правде н по целованію; аже вчыннться пеня нашым, нлн Лнтвнну, нлн Полочаннну, нлм Внтьбляном, нлн Смолняном во Пскове, коньчатн по Псковьской правде н по целованію»218.
Цытуем таксама адпаведную вытрымку з дагаворнай граматы, датычнай Ноўгарадзкай зямлі: «... докончал есмн мнр вечный co владыкою Новгородскнм с Евфнмьем... A што монх людзей, нлн Лнтвнн, млн Внтбляннн, нлн Полочаннн, нлн Смолняннн, нлн с нных нашых Рускнх
217 АЗР. T.IV. 1851. С.4.
218 Тамсама. Т.1. 1846. С.5152.
99
земль, тым путь чыст нзо всее моее отчыны... Також н Новгородцом нзо всее Новгородское волостн торговатн, без пакостн, по всей Лмтовской землн. А мне велйкому князю Казймйру, королевйчю, блюстй Новгородца, как й своего Лйтвйна; також й Новгородцом блюстй Лйтвйна, как й своего Новгородца... А вчыннться пеня гостю Новгородцу в Лнтве, тамо ему н кончатн, по княжой правде н по хрестному целованію; нлн вчынмться пеня в Новегороде Полочаннну, нлн Внтбляннну, нлн Лнтвнну, нлн Русмну з нашого велнкого княженья, кончатн в Новегороде, по княжой правде н по хрестному целованью»219.
АДНОСІНЫ 3 ЖАМОЙЦЮ
Цяпер прасочым, як на фоне гэтай этнічнай інтэграцыі ліцьвіноў і русінаў паводзілі сябе жамойты. У актах ведамай «Літоўскай Мэтрыкі» захаваліся пэтыцыі Жамойцкай зямлі, што разглядаліся на вальных соймах, і адказы на іх вялікіх князёў Жыгімонта Казіміравіча й ягонага сына Жыгімонта Аўгуста. Вось адзін з пунктаў у адказах вялікага князя Жыгімонта Старога на пэтыцыі Жамойцкай зямлі 1542 г.: «Прн том што онн мовнлн, нж над права н прнвнлья нх, Лйтве u Pycu й Ляхом вряды, тйвунства суть розданы, чого за предков его мнлостн господарскнх не бывало; а нх братье, тамошннм роднчом н обывателем, за мх прозбою, за кнм бы онн проснлн, мелн быть вряды там в Жомойтм розданы: король его мнлость росказал на тое нм поведнтн, нж што ся дотычет тых тнвунов, не тамошннх роднчов, тогды тое не от короля его мйлостн походнло, але з ннх же самых; а ведьже впредь хочет его мнлость водлуг прав н прнвнльев нх в том заховатн».
Гэта быў 7ы пункт, а 4ы пункт у тых адказах Жыгімонта Старога тычыўся яшчэ гэткай скаргі жамойтаў: «За тым, што ся дотычет граннц Лнфлянтскнх, нж онн панов комнсаров потыкалн на граннцы, где ся з Жомойтскою граннцою Лнтовская сняла, а граннцою Лнтовскою нмколн не езжывалн. Мно король его мнлость росказал на то нм поведнтм, нж н теперь далей граннц свонх не мають онн панов комнсаров потыкатн: одно мають онн свонх
219 тамсама. С.5253.
100
граннц водлуг давного обычаю пнльноватн н на ннх стоятн, м оттоль с тых граннц нтн н нх выводнтн, покн граннца землн Жомойтское лежнт, а далей через свон граннцы не повннны онн езднтн»220.
Зьвернемся яшчэ да пэтыцыяў Жамойцкай зямлі, што ў 1554 г. разглядаліся падчас працы Віленскага сойму і на якія даваў адказ вялікі князь Жыгімонт Аўгуст: «(12). Прозьба: За тым теж проснлн есте е. к. м., абы вряды в землй Жомойтской не былй даваны анй Лйтве, анй Русй, а не оселым, одно Жомойтй, которые з отцов н з роднчов свонх суть тамошніе обывателн оселые, н то за прнчыною старосты, тнвунов н шляхты. Одказ: To господар е. м. хочет опатроватн по тому, яко за отца его мнлостн славное памятн, н вже за шчастлнвого панованья его к. м. бывало»221.
Вынікае, такім чынам, што самі жамойты не раднілі сябе зь ліцьвінамі, і гэтая тагачасная рэчаіснасьць адлюстраваная яшчэ ў пашыраным прывілеі для Жамойцкай зямлі, які ў 1574 г. на каранацыйным сойме ў Кракаве пацьвердзіў Генрык Валуа Анжуйскі. Як ведама, гэты новаабраны кароль Польшчы й вялікі князь ВКЛ доўга не затрымаўся на ўсходзе й хутка вярнуўся ў Францыю, што, аднак, ня можа зьмяніць сутнасьць справы і зьмест таго жамойцкага юрыдычнага акту. Вось два артыкулы з той прывілейнай граматы Генрыка Валуа Анжуйскага для Жамойцкай зямлі: