Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
МІХАІЛ ШЭЛЕХАЎ
ДЛеЫД-ГАРАДОК. 4AG I ДЮДЗІ
Брэст 2000
УДК 940(476.7)
ББК 63.3(2Б-4Бр)
Ш 42
Шэлехаў М. У.
Ш 42 Давыд-Гарадок. Час і людзі. Брэст: Брэсцкае упр. па друку, 2000.-304 с.: іл.
ISBN 985-6093-26-0
УДК 940(476.7)
ББК 63.3(2Б-4Бр)
ISBN 985-6093-26-0
© Упраўленне па друку Брэсцкага аблвыканкама
ЗМЕСТ
Да чытача 4
Прадмова праф. П. Ф. Лысенкі 5
Адміністрацыйна-гістарычная даведка 9
Давыд-Гарадок у энцыклапедычных выданнях 10
Раздзел першы Няўрыда (першабытны час)
Глава 1. Герадотава мора 14
Глава 2. Зарубінцы 23
Раздзел другі
Тураўская зямля (VIII ХІП стагоддзі)
Глава 3. Перуноў Хатомель 31
Глава 4. Зорны час Турава 41
Глава 5. Княжыя магілы 56
Глава 6. Князь Давыд Буйны і яго горад 62
Раздзел трэці У Літоўска-Рускім гаспадарстве (XIV 1-ая палова XVI стст.)
Глава 7. Княства Гарадзецкае 80
Глава 8. Татарская лагчына 97
Глава 9. Мастак і каралева 110
Раздзел чацвёрты У Рэчы Паспалітай (1569 1793)
Глава 10. Дзве ўніі 130
Глава 11. За веру і волю 156
Глава 12. Замак 191
Глава 13. Горад і людзі 208
Раздзел пяты У Расійскай дзяржаве
Глава 14. Пачатак Адраджэння 237
Глава 15. Вайна і рэвалюцыя 272
Даты з гісторыі Давыд-Гарадка 299
Бібліяграфія 301
ДА ЧЫТАЧА
Радзіма аўтараваколіцы Мінска, але лёс амаль паўстагоддзя назад прывёў яго ў самую глыбінку Палесся.
Трапіўшы ў Давыд-Гарадоцкі раён, я пачуў, што ў Давыд-Гарадку жывуць татары ды мяшчане, што ўсе яны рамеснікі і гандляры. I кожную вясну іх можна сустрэць на базарах не толькі Беларусі, але і Мурманска, і Уладзівастока, Каўказа і Сярэдняй Азіі з насеннем кветак і гародніны.
А калі я пачаў працаваць у Давыд-Гарадку, то сам непасрэдна пераканаўся, што на самай справс гарадчукі, як яны самі сябе называюць, з’ява ўнікальная, найцікавейшы народ, адметны жыццёвым укладам, мараллю, традыцыямі.
[х карані -у глыбіні вякоў.
Іх мова гэта толькі гаворка, найбольш блізкая з усіх беларускіх гаворак да старажытнарускай мовы.
Іх веданне шматлікіх рамёстваў і гандлёвая хватка ад жыхароў Гарадка татараў і яўрэяў.
Іх культурныя традыцыі ад некалі існаваўшага закрытага духоўна-мяшчанскага асяроддзя.
Іх вера старажытная, праваслаўная.
Іх звычаі жывыя і народныя, якіх няма нідзе. Ну, напрыклад, гэта адзінае месца на Беларусі, дзс штогод праводзіцца зімовы святочны карнавал, у якім удзельнічаюць усежыхары горада.
Першы мастацкі твор аб людзях гэтых мясцін быў створаны амаль пяцьдзесят гадоў назад маскоўскай пісьменніцай Лідзіяй Абухавай. Гэта яе аповесць ‘Тлубынь-Г арадок”.
Беларускі класік Уладзімір Караткевіч у сваіх падарожных замалёўках назваў Давыд-Гарадок “Палескай Вянецыяй”.
Пісьменнік з Давыд-Гарадка Георгій Марчук стварыў шэраг раманаў і п’ес, і сярод іх вядомы раман і аднайменны фільм “Кветкі правінцыі”.
Другі гарадчук Леанід Дранько-Майсюк аўтар шматлікіх всршаў і песень пра сваё Палессе.
Ураджэнец Давыд-Гарадка Ул. Глушакоў сваёй аповссцю “Нассннс” пазнаёміў Беларусь з цікавымі адметнымі рысамі жыхароў сваіх мясцін.
Шмат гадоў я збіраў звесткі аб гісторыі гэтага горада, які стаў для мяне блізкім і родным.
Мая работа складаецца з двух кніг. Гэта першая.
Гісторыя Давыд-Гарадка гэта часцінка гісторыі нашага народа, а таму яна падаецца на фоне гістарычнага працэсу, які праходзіў у розныя часы ў розных умовах. Гэта для глыбейшага разумення падзей невялікага рэгіёна.
Аб некаторых фактах аўтар выказвае асабістае меркаванне, таму яно можа адрознівацца ад агульнапрынятай ацэнкі.
Што з гэтага атрымалася мяркуйце самі.
Аўтар будзе ўдзячны парадам і заўвагам чытачоў, якія дапамогуць удасканаліць гэту работу.
М. ШЭЛЕХАЎ
ВЕЛЬМІ ПАТРЭБНАЯ КНІГА
Чытач трымае ў руках вельмі патрэбную і вельмі карысную кнігу М. Шэлехава “Давыд-Гарадок. Час і людзі
Кніга прысвечана аднаму з самых цікавых куточкаў нашай зямлі старажытнаму Давыд-Гарадку. На працягу 900-гадовай гісторыі ад свайго ўзнікнення гэты згублены ў нетрах Палесся невялічкі гарадок зведаў на сваім вяку нястачы і ліхаімствы падзей часу, але не згубіўсяў гісторыі свайго народа, захаваў адчуванне свайго адзінства з ім.
Кніга напісана кваліфікаваным гісторыкам і зацікаўленым краязнаўцам, што прыйшоў на гэту зямлю 50 год назад ужо свядомым чалавекам і адукаваным гісторыкам, цесна ўвайшоў у мясцовы быт за паўстагоддзя штодзённага жыцця ў самай гушчы народа, атрымаў давер і прызнанне сумленнай працай на розных пасадах, выбраны мясцовым насельніцтвам. Ен глыбока ўвайшоў у жыццё мясцовых людзей, зведаў і палюбіў іх за неўтаймаваную працавітасць і прадпрымальнасць, шчырую добразычлівасць, шматвекавую самаадданую вернасць памяці і заветам продкаў, вартую глыбокай павагі нашчадкаў. Толькі маючы такую вялікую павагу і любоў людзей, можна прысвяціць усе 50 год свядомага жыцця збіранню звестак аб гісторыі гэтай зямлі і народа.
Так узнікла гэта кніга. А яе аўтар стаў мясцовым летапісцам, Герадотам Палесскага краю. Падобна свайму далёкаму грэчаскаму пачынальніку па справах, мэтанакіравана і цярпліва на дакументах і даследаваннях, архівах і сховішчах, па мясцовых паданнях і ўласных назіраннях дзесяцігоддзямі збіраў ён звестачкі аб сваім краі, што стаў для яго блізкім і родным, сапраўднай другой Радзімаіі.
Кніга М. Шэлехава прадстаўляе сабой несумненную цікавасць у першую чаргу для жыхароў Давыд-Гарадка. Бо менавіта аб ім вядзе размову аўтар з чытачом. Гэтым колам чытачоў, здавалася, магла б абмежавацца аўдыторыя зацікаўленых асоб. Аднак аўтар свядома пашырае геаграфію даследавання і ўводзіць матэрыялы з суседніх тэрыторый, уключаеў тэму даследавання агульныя звесткі аб гістарычных падзеях на болый шырокай тэрыторыі, уякіх прымала ўдзел цэнтральнае Палессе. Гэтым значна пашыраецца кола зацікаўленых чытачоў, што знойдуць у кнізе звесткі не толькі аб мясцовых падзеях, але і аб болый шырокай тэрыторыі разам з суседнімі Туравам, Столінам, Дубровіцай і больш аддаленымі Пінскам і Мазыром. Iяшчэ больш пашыраецца кола зацікаўленых чытачоў за кошт выкладання матэрыялаў аб шырокамаштабных падзеях сярэднявечча, у якія было ўцягнута Палессе і палешукі, у тым ліку і давыд-гародцы.
Несумненная і вялікая цікавасць для шырокага кола чытачоў — першая адметная дадатная якасць гэтай кнігі.
Другой, несумненна, дадатнай якасцю кнігі з яўляецца яе наватарскі ўклад у папулярнае пашырэнне гістарычных ведаў пра гісторыю на-
шай зямлі. Здаўна павялося, што асаблівую ўвагу гісторыкаў і пісьменнікаў прыцягвала Полацкая зямля. Аб ёй пісалі свае творы I. Бяляеў, А. Семянтоўскі, У. Ластоўскі. Гэта стварала ёй арэол надзвычайнасці ў гісторыі Беларусі як адзінага цэнтра ў развіцці дзяржаўнасці і культуры. I тым самым скажала сапраўдную карціну дзяржаўнага і культурнага развіцця Беларусі. У канцы XIX і пачатку XX стст. гэта тлумачылася тым, што гістарычнымі даследаваннямі была ахоплена ў асноўным Полацкая крывіцкая зямля. На жаль, загіпнатызаванымі такім падыходам, ацэнкай аказаліся і сучасныя пісьменнікі (У Арлоў, В. Іпаmaea, Т. Бондар). У гісторыі і культуры працягваецца праслаўленне адной толькі Полацкай зямлі як аднаасобнага лідэра рознабаковага развіцця Беларусі. А ў гэтым як раз і заключаецца асноўны хіб такога падыходу да падзей Х-ХІІІ стст. Шматлікія гістарычныя і археалагічныя даследаванні Цэнтральнай і Паўднёвай Беларусі, Панямоння і Падняпроўя паказваюць, што адначасова з Полацкай зямлёй існавалі іншыя цэнтры ў іншых рэгіёнах Беларусі, што па ўзроўню свайго сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця яны ніколькі не саступалі Полацкай зямлі, развіваліся самастойна, а не пад уплывам і ў залежнасці ад яе. Гэта больш поўна і рознабакова харакпгарызуе сапраўднае, а не аднабаковае развіццё Беларусі, як гэта было ў канцы XIX пачатку XX стст. I асвятляць гэта развіццё трэба з пазіцый сённяшніх ведаў, a не ведаў стогадовай даўнасці.
Кніга М. Шэлехава апавядае аб самастойным развіцці цэнтральнага Палесся (Давыд-Гарадок, Пінск, Тураў і інш.), запаўняючы прабел у гэтых адносінах, і яскрава сведчыць аб высокіх дасягненнях у горадабудаўніцтве, эканоміцы і культуры мясцовага насельніцтва. Гэтымяна служыць выпраўленню гістарычнай няпраўды, што даволі часта і сёння дапускаецца ў гістарычных творах і мастацкай літаратуры.
Кніга выходзіць у свет у год слаўнага 900-годдзя старажытнага беларускага горада, што атрымаў сваю назву ад імя свайго заснавальніка, князя Давыда Ігаравіча. Сумна вядома гэта імя па злавесных і зладзейскіх учынках гэтага князя, што абурылі сучаснікаў і нашчадкаў. Старажытны летапісец не гшшкадаваў цяжкіх і горкіх папрокаў на старонках летапісу ў яго адрас. А ведаў ён гэтыя падзеі дакладна і падрабязна і апісвае дзеючых асоб паіменна, а падзеі падзённа. I гэты князь на старонках летапісу выглядае як адзін з самых адмоўных герояўу доўгай гісторыі старажытнай Русі. Тым неменш, факты -упартая рэч, і слова з песні не выкінеш, не сказіўшы самой песні. Менавіта ён, гэты князь, Давыд Ігаравіч, пазбаўлены рускімі князямі сваёй спадчыннай бацькаўскай Валынскай зямлі за шматлікія звады, зманы, міжусобныя войны, за свой нязносны нахабны характар, атрымаў у надзел Пагарынскія землі і заснаваў новы горад у нізоўях Гарыні, які і атрымаў назву ў гонар свайго заснавальніка.
М. Шэлехаў знаходзіць у асобе гэтага князя і прывабныя рысы ха-
рактару — настойлівасць, рашучасць, смеласць, прадпрымальнасць, несумненныя ваенныя і дыпламатычныя здольнасці. I гэта, як відаць, адпавядае сапраўднасці і больш рознабакова малюе партрэт заснавальніка горада.
Iяшчэ адну якасць трэба адзначыць у кнізе М. Шэлехава. Гэта шырокі агляд падзей з пазіцый кваліфікаванага гісторыка. Падзей, што ахопліваюць гісторыю цэнтральнага Палесся ад засялення яго чалавекам да 1920 г. Крыніцамі яго ведаў з ’яўляліся навуковыя творы і палявыя даследаванні рэгіёна археолагамі, якія часценька наведваў аўтар. Спіс выкарыстанай літаратуры сведчыць аб пастаяннай увазе аўтара да новыхраспрацовак розных пытанняў сярэдневяковай гісторыі Беларусі. А разам з тым нямала матэрыялаў выкарыстана ў рабоце, не адзначаных у спісе літаратуры. Аўтар выкарыстоўвае архіўныя і фондавыя матэрыялы, мясцовыя легенды і паданні, паведамленні мясцовых жыхароў і сур ’ёзныя навуковыя даследаванні. Аўтар не абмяжоўваецца матэрыяламі толькі аднаго Давыд-Гарадка, а прыцягвае звесткі з болый шырокага рэгіёна, калі вымагае гэтага больш шырокае і маштабнае апісанне падзей, у якіх прымаў удзел Давыд-Гарадок і гарадчукі.