Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
жывалі неўры на ўзроўні развітога першабытна-абшчыннага ладу. Гэта быў пачатак жалезнага веку, аб чым сведчаць селішчы і сівыя курганы маўклівыя сведкі наступлення новага часу, бо менавіта з жалезнага веку і пачынаецца сучасная цывілізацыя.
Акадэмік Б. А. Рыбакоў лічыў, што плямёны мілаградскай культуры, у тым ліку неўры, былі праславянскага паходжання. Гэтай жа думкі прытрымліваюцца беларускія вучоныя Л. Д. Побаль і В. М. Мельнікоўская.
Зробім прыемную для палешукоў здагадку і мы, мяркуючы, не без падставы, што Беларусь пачынаецца з Палесся, а Палессе са старажытнай Няўрыды.
ЗАРУБШЦЫ
Подлйнно, человек ходйт подобно прйзраку; -іапрасно он суетйтся, собйрает й не знает, кому достанется то.
Псалтйрь, псалом 38, стйх 7
На змену мілаградскай культуры неўраў прыйшла зарубінецкая, якая існавала на Палессі пяць стагоддзяў з III ст. да н. э. па II ст. н. э. Яна атрымала сваю назву ад сяла Зарубіцы на Кіеўшчыне, дзе ў 1899 годзе археолаг В. В. Хвойка адкрыў бескурганны могільнік з трупаспальваннем і невядомай раней археалагічнай, ужо не існуючай на зямлі культурай.
Буйнейшым даследчыкам гэтага перыяду з’яўляўся супрацоўнік інстытута археалогіі Акадэміі навук СССР доктар гістарычных навук Юрый Уладзіміравіч Кухарэнка (1919-1980). Большую частку свайго творчага жыцця ён прысвяціў вывучэнню археалогіі Палесся жалезнага веку і ранняга славянства. Помнікі, адкрытыя і даследаваныя ім, сталі класікай беларускай археалагічнай навукі.
Ю. У. Кухарэнка першым даў вычарпальную характарыстыку зарубінецкай культуры, акрэсліў яе межы, распрацаваў храналогію, выказаў думку аб яе паходжанні і месцы ў гісторыі Палесся. Ён першым з вучоных аднёс зарубінцаў да ранніх славян, і гэты погляд у навуцы зараз з’яўляецца дамінуючым.
Сваім адкрыццям зарубінецкага перыяду вучоны прысвяціў работы “Зарубннецкая культура” і “Полесье н его место в этногенезе славян”.
Чым цікавыя для нас сёння гэтыя кнігі? I што нам, людзям на мяжы трэцяга тысячагоддзя, да тых, каго хаваюць ад нас маўклівыя курганы, выспы ў лясах ды рачныя берагі? Аб гэтым мы зараз і збіраемся паразважаць. Папярэдне адно зразумела: мы павінны ведаць продкаў, культура якіх, як аказваецца, не была падзелена ўмоўнымі межамі нашчадкаў. I Палессе арганічна ўваходзіла ў адзінае кола праславянства, распасціраючыся ад Дняпра па Дунаю і далей на поўнач і ўсход.
Найбольшую колькасць помнікаў зарубінецкай культуры Кухарэнка адкрыў на Століншчыне. Гэта вёскі Велямічы, Адвержычы, Рубель, Рамель. Сярод іх самым буйным з’яўляецца археалагічны комплекс ля Велямічаў у чатырох кіламетрах на поўдзень ад Давыд-Гарадка.
На працягу 1953-1957 гадоў Кухарэнка адкрыў і вывучыў тры селішчы. I тры бескурганныя могільнікі. На могільніках было адкрыта каля 300 пахаванняў, якія сведчылі аб агульных звычках нашчадкаў старажытных арыяў.
Агульным пахавальным абрадам было трупаспальванне. Спаленыя
за межамі могільніка косці ссыпаліся галоўным чынам у гліняныя ўрны, якія ўяўлялі сабою невялікія гаршкі. Пахаванне рабілася ў ямах 50x80 см, куды клаліся спаленыя косці альбо ўрна з імі.
Пахавальны інвентар размяшчаўся на поўнач ад урны. Гэта быў разнастайны посуд, прылады працы жалезныя нажы, наканечнікі коп’яў і стрэл, тачыльныя брускі, прасліцы, сярпы. Калі гэта была жанчына, то ля яе месца пахавання знаходзіліся ўпрыгожванні вялікія шпількі з бронзавага дроту, бронзавыя падвескі ў выглядзе трапецыі, жалезныя і бронзавыя пярсцёнкі, шкляныя пацеркі.
Было знойдзена звыш 150 фібул вялікіх металічных пружынных шпілек упрыгожванняў, якімі сашчэплівалі адзенне з тканіны ці скур. Цікава, што мода на фібулы, калі можна так сказаць, у гэты час трымалася ў антычных народаў Грэцыі і Рыму. I вось толькі адна такая рыса сведчыць аб даўнішніх сувязях старадаўчіх народаў.
Усе даследаваныя селішчы знаходзіліся каля могільнікаў і, вядома, былі месцам жыхарства тых людзей, якія на іх пахаваны. Былі адкрыты рэшткі чатырох жытлаў і звыш дзесяці гаспадарчых ям. Адно з жытлаў было зрубнае, прамавугольнай формы 4 х 6 м, некалькі заглыбленае ў зямлю. У гэтай пабудове знаходзілася вогнішча з абпаленым каменнем. Былі знойдзены жалезны нож, фрагменты каменных жорнаў, а таксама асколкі грубаляпнога і глянцавага посуду, бронзавыя падвескі.
Сярод адходаў гаспадарчых ям мноства касцей як хатніх, так і дзікіх жывёл. Гаспадарчыя ямы наогул самая цікавая крыніца гістарычных ведаў аб мінуўшчыне, хаця па-сутнасці звычайны сметнік. Але ж прыгадаем, як нядаўна ганарыліся французскія археолагі, калі знайшлі на сметніку каралеўскага палаца ў Парыжы чорную скурку ад банана, якому амаль што шэсць стагоддзяў.
Апрача Веляміч Кухарэнкам былі адкрыты недалёка ад Давыд-Гарадка каля вёсак Рамель і Рубель, а таксама ля Століна ў в. Адвержычы аналагічныя веляміцкім селішчы і могільнікі.
Іх даследаванне працягвала яго вучаніца, навуковы супрацоўнік дзяржаўнага Эрмітажа ў Ленінградзе, кандыдат гістарычных навук Ксенія Васільеўна Каспарава. Асабліва значная работа была выканана ёю ў Адвержычах у 1963-1968 гг. Былі даследаваны два селішчы і бескурганны могільнік.
Знойдзенае жытло паўзямлянкавага тыпу памерам 5 х 3 м мела пясчаную падлогу, глінабітную печ, мноства фрагментаў ляпнога і глянцавага посуду, а таксама глінянай абмазкі. У розных месцах селішчаў былі знойдзены крамянёвьі нож для жніва, каменныя жорны, сякеры, жалезная круглая спражка звычайныя рэчы мінуўшчыны. У гаспадарчых ямах былі кавалкі разбітай керамікі і касцяных рагоў, косці жывёл.
У бескурганным могільніку даследавана каля ста магіл. Усе яны вынік пахавальнага абраду трупаспальвання, якое рабілася на могілках. Як і ў Велямічах, спалепыя косці высыпаліся ў ямы ці клаліся ў спецы-
яльныя ўрны. Характэрна, што дзіцячыя пахаванні зроблены толькі ў урнах. Пахавальны інвентар галоўным чынам разнастайны посуд: рознага памеру гаршкі, міскі, кубкі, нават чаркі, а з упрыгожванняў бронзавыя і жалезныя фібулы; пры гэтым былі знойдзены нават два экземпляры складаных двухэлементных падвесак.
Навукова-выніковай працай К. В. Каспаравай з’явілася манаграфія “Могнльннк н поселенне у деревнн Отвержнчн”.
Велямічы былі прызнаны навукай эталонам зарубінецкай культуры, іх апісанне ўвайшло ва ўсе гістарычныя выданні і даведнікі.
Для экспазіцыі ў Эрмітажы аддзела старажытнасцяў усходніх славян Каспарава падрыхтавала багаты і ўнушальных памераў стэнд, на якім размешчаны найбольш цікавыя экспанаты зарубінецкай культуры з Веляміч.
Вывучэнне зарубінецкай культуры на Століншчыне працягваў у 80-я гады навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР Г. М. Залашка. Значныя раскопкі былі праведзены ім у чатырох кіламетрах на поўдзень ад Давыд-Гарадка ля в. Харомск.
Ва ўрочышчы Чортава гара было даследавана старажытнае пасяленне людзей, якія жылі на працягу апошняга тысячагоддзя да нашай эры. Найбольш рэдкія знаходкі датуюцца мілаградскай культурай, а пазнейшыя зарубінецкай. Сярод апошніх мноства фрагментаў керамікі (відавочна, посуду станавілася ўсё больш і білі яго, відаць, не толькі на бяду, але і на шчасце), зноў жа жалезныя нажы і прасніца з двух конусаў.
Была зроблена і ўнікальная знаходка пакуль што адзіная ў Беларусі. Гэта гліняныя грузілы ад вертыкальнага ткацкага станка. Прынцып яго работы заключаўся ў тым, што тканіна выраблялася пэўнага памеру, які адпавядаў даўжыні рамы, пры гэтым ніткі асновы ўмацоўваліся нерухома, а знізу нацягваліся грузіламі. Вось такія арыгінальныя прыстасаванні і былі знойдзены на Чортавай гары.
Па-сутнасці, гэта адна з састаўных частак першых на Беларусі старажытных кроснаў. Магчыма, што гэтае старажытнае прыстасаванне сканструявана нашым далёкім продкам неўрам-зарубінцам менавіта тут, ля Давыд-Гарадка, і яно з’яўляецца першым і адзіным сярод праславянаў з тых часоў, калі ў галаве нейкага дзівака і вынаходніка бліснула нечаканая думка прыладзіць рыбацкае грузіла ад сеткі да першабытнага ткацкага станка.
Што датычыць арыгінальнай назвы ўрочышча, то мясцовыя старажылы расказваюць, што на гэтым месцы летам даволі часта ўзнікалі віхры, якія вінтом неслі ўгару слупы пяску і пылу. He інакш, як чэрці вяселле спраўляюць, лічылі людзі. Адсюль і назва Чортава гара.
Бескурганны могільнік гэтага перыяду быў адкрыты ў час земляных работ у Альшанах, за сем кіламетраў на ўсход ад Давыд-Гарадка. Настаўнікі мясцовай школы выказалі пахвальную цікавасць да гістарыч-
най спадчыны і сабралі шэраг зарубінецкіх рэчаў гліняны посуд, некалькі фібул, жаночыя шпількі.
У канцы 80-х гадоў адкрыты і даследаваны селішча і бескурганны могільнік у Давыд-Гарадку. Першае даследаваў навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР кандыдат гістарычных навук A. А. Ягарэйчанка.
Гэтае селішча знаходзіцца на левым беразе Гарыні і займае плошчу звыш гектара. Было адкрыта наземнае жытло слупавой канструкцыі, прамавугольнай формы памерам 4 х 3,6 м. У адным з вуглоў яго знойдзена глінянае вогнішча, на якім захаваліся вугаль і попел. Ля жытла знаходзілася гаспадарчая яма са змесцівам, якое ўласціва для такіх месцаў, абломкамі, асколкамі, рэшткамі рэчаў. Людзі жылі тут доўга і паламалі многа нажоў і сякер, ды набілі посуду: каля двух тысяч фрагментаў знойдзена тут, кавалкі тыгляў у гэтых грубых пасудзінах выплаўляліся каляровыя металы і шкло.
Зарубінецкі бескурганны могільнік знаходзіцца побач з мілаградскім, аб якім гаварылася раней, ва ўрочышчы Лявонаўшчына. Як і цяперашні, так і папярэдні помнік гісторыі даследаваў Г. М. Залашка. Ён выявіў тры пахаванні. Як і ўсюды ў зарубінцаў, абрад пахавання быў традыцыйны нябожчыкаў спальвалі. Перапаленыя косці клаліся ў пахавальныя ўрны глянцавыя гаршкі з двума выступамі для таго, каб трымаць пасудзіну ў руках. Зарубінцы не клапаціліся аб рыцці глыбокіх магіл урны пахаваны на глыбіні паўметра. Пахавальны інвентар не выяўлены: ці ён быў раскрадзены, ці гэтыя неўры пашкадавалі для сваіх нябожчыкаў на тым свеце зброі і посуду. Хто ведае, былі яны вельмі бедныя альбо хцівыя? А можа, былі першымі матэрыялістамі і не дужа верылі ў той свет? Маўчаць экспанаты ў Эрмітажы. Маўчаць зарубінецкія курганы і могільнікі.
Селішча і могільнік Давыд-Гарадка датуюцца I ст. да н. э. -1 ст. н. э.