• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    Верагодна, так здарылася і з Хатомелем, дзе пражывала прыкладна 200 сем’яў. Але ж які цэнтр змаглі знайсці яны ў палескай векавечнай глушы?
    Бліжэйшым горадам быў Тураў, да якога сёння па роўнай прамой 50 кіламетраў, а тады, праз лясы і рэкі значна даўжэй.
    Тураў на доўгі час стаў цэнтрам дрыгавіцкай зямлі. Гучнае імя Турава прыцягвала людзей тур спрадвеку быў самым магутным лясным волатам дзікіх пушчаў. У той час людзі сур’ёзна ставіліся нават да асабістага імя ці мянушкі. Магутны Тураў, на іх погляд, абяцаў багатае і бяспечнае жыццё.
    Але хто ведае? Значная частка перасяленцаў, магчыма, пасялілася там, а некаторыя маглі абраць другі лес. Апошнія былі больш самастойныя, свабодалюбівыя, нават авантурныя. Яны пайшлі ў другое месца, у другі бок.
    Іх радавым кутком мог стаць прыгожы зялёны пагорак на правым беразе Гарыні, не вельмі далёка ад яе ўпадзенныя ў цемнаводную Прыпяць. Хутка пагорак быў ператвораны ў гарадзішча, якое заззяла свежымі жоўтымі бярвеннямі.
    1	калі праз сто гадоў вандроўны князь-згой Давыд Ігаравіч заснаваў свой Гарадок, то ён, хутчэй за ўсё, будаваў яго не на пустым месцы. Яго першымі жыхарамі маглі быць менавіта перасяленцы-хатамляне. Дык колькі тады гадоў Давыд-Гарадку?
    На гэтае няпростае пытанне можа адказаць толькі маці-сырая зямля, якая помніць усё. I невыпадкова таму, пералічваючы старажытныя гарады Тураўскай зямлі, Г В. Штыхаў першым з іх называе менавіта Давыд-Гарадок.
    Першай айчыннай крыніцай, якая дае нам звесткі аб насельніках Палесся гэтага часу, з’яўляецца “Повесть временных лет”, складзеная кіеўскім летапісцам Нестарам у 1113 годзе.
    Ужо ў самым пачатку “Повестн” сярод рэк Усходняй Еўропы ўпамінаецца Прыпяць (назва паходзіць ад старарускага слова “прыпечь” пясчаны нанос на беразе ракі). Расказ аб гісторыі ўзнікнення Русі летапісец пачынае з геаграфічнага апісання рассялення славян:
    “Так же я эта славяне прншлн н селн по Днепру н назвалнсь полянамн, а другне древлянамн, потому что селя в лесах, а сіце другне селн между Прнпятью я Двнною н назвалнсь дреговячамя, нные селн по Двнне н назвалнсь полочанамя по речке, которая впадает в Двнну н носнт названяе Полота”.
    Такім чынам, мы бачым, што славянскім племенем, якое пражывала на Палессі, былі дрыгавічы. Лічыцца, што гэту назву яно атрымала ад свайго геаграфічнага месцазнаходжання нізіннага і вельмі забалочанага -дрыгвы, непраходнага (“дрыжачага”) балота.
    Аднак ёсць і іншая думка: імя дрыгавічоў гэтае племя атрымала ад свайго першага правадыра князя Дрыгавіта.
    Што датычыць назвы народа і яго мовы, то першы Летапіс аб гэтым гаворыць:
    “...й так разошелся народ, a no его нменн н грамота называлась “славянская”... Вот кто только говорнт по славянскя на Русн: поляне, древляне, новгородцы, полочане, дреговнчн, северяне, бужане, прозванные так, что сяделн по Бугу, а затем ставшне называться волынянамя”.
    Значыць, хатомельскія славяне былі дрыгавічамі. Іх бліжэйшымі суседзямі на захаде былі валыняне. На працягу некалькіх стагоддзяў Палеская і Валынская землі перажывалі адзіны гістарычны працэс.
    У другой палове IX стагоддзя кіеўскі князь Алег падпарадкаваў сабе большасць суседніх славянскіх плямён. Аднак у пераліку заваяваных дрыгавічы не значацца, і не згадваюцца яны з прычыны цікавай, а не дзякуючы памылцы летапісца. Перагорнем яшчэ адну старонку гісторыі...
    He былі дрыгавічы ўдзельнікамі паходаў на Царград (Канстанцінопаль) князёў Алега ў 907 годзе і Ігара ў 944 годзе, таму што ў дагаворах гэтых князёў з візантыйскім імператарам дрыгавічы не ўпамінаюцца.
    Значыць, у гэты час Дрыгавіцкая зямля кіеўскім князям не падпарадкоўвалася. Што ж, непраходныя пушчы і дрыгва дапамаглі палешукам застацца самастойнымі.
    Першая дакладная дата з упамінаннем дрыгавічоў гэта 948 год, калі візантыйскі імператар Канстанцін VII Парфірародны напісаў трактат “Об управленйн нмперней”. Апісваючы суседнія народы, імператар пісаў і аб русах:
    “Знмннй н суровый образ этнх руссов таков. Когда наступнт ноябрь месяц, князья нх тотчас выходят co всемн руссамн нз Кнева н отправляются в полюдье, т. е. круговой обьезд, н нменно в славянскне землн вервнонов, другувнтов, крнвнчей, севермев н остальных славян, платятнх дань руссам”.
    Гутарка ідзе аб штогадовым зборы даніны з падуладных кіеўскім князям зямель. Другувіты гэта і былі дрыгавічы, а згадванне іх сярод даннікаў Кіева сведчыць аб іх безумоўным падпарадкаванні магутнаму ўладару.
    3 канца X стагоддзя асноўная частка тэрыторыі дрыгавічоў уваходзіць у склад Тураўскай зямлі.
    Другое летапіснае ўпамінанне аб дрыгавічах належыць да 1116 года, калі князь Мінскі “...Глеб бо бяше воевал дреговнчн н Случеск пожег”... Відавочна, Слуцк быў горадам дрыгавіцкім і знаходзіўся на іх этнічнай тэрыторыі.
    Апошні раз дрыгавічы ўзгадваюцца ў Лаурэнцьеўскім летапісе ў 1149 годзе. Тут гаворыцца, што вялікі князь Кіеўскі Юрый Даўгарукі аддаў князю Чарнігаўскаму Святаславу Алегавічу “...н Случеск н Клечьск н всн дреговнчн”.
    Пасля прыняцця на Русі хрысціянства і распаўсюджвання славянскага пісьменства, дрыгавічы, як і ўсе ўсходнеславянскія плямёны, сталі састаўной часткай вялікай краіны на ўсходзе Еўропы Русі. Вядома, са сваімі асаблівасцямі.
    У параўнанні з зарубінцамі, гаспадарка жыхароў Палесся ў канцы першага тысячагоддзя стала больш дасканалай.
    У Х-ХІІІ стагоддзях вырошчваліся амаль усе вядомыя ў наш час культуры. Значнага развіцця дасягнула агародніцтва. I не таму, што з хрысціянствам прыйшлі шматдзённыя Пасты, а з прычыны таго, што з кожным годам даніны феадалам даводзілася аддаваць усё больш; звяроў жа ў лесе ды рыбы ў рэках станавілася ўсё менш. Даводзілася трымацца агародам. Вырошчвалі тады капусту ды моркву, агуркі ды цыбулю, шчаўе ды рэпу, бульбы яшчэ не было. Пачало развівацца садоўніцтва з вырошчвання ягадкых і костачкавых пасадкаў. Фруктовыя дрэвы
    сталі высаджвацца пазней, а прыйшлі яны з двух бакоў з Поўдня і Заходняй Еўропы, якой сады пакінулі яшчэ рымляне.
    Жывёлагадоўля набывала, як сёння мы гаворым, мяса-малочны накірунак: гадаваліся каровы, свінні, авечкі. He абыходзіліся палешукі і без хатняй птушкі качкі ды гусі пасвіліся ля кожнай хаціны вялікімі статкамі, дзякуючы таму, што вады наўкол хапала. Асноўнай цяглавай сілай з’яўляліся па-ранейшаму вол, у меншай ступені конь.
    I хаця многія пушчы і лясы былі ўжо княжацкімі, як і рэкі з бабрамі і самамі, але ж паляванне і рыбалоўства па старой звычцы дапамагалі людзям.
    Цяжка сказаць, калі пачалося ў дрыгавічоў пчалярства. Лясоў хапала, і спачатку проста бралі мёд з дуплаў. Але потым бортніцтва збор мёду з борцяў штучных дуплаў, у якія садзілі пчаліныя раі, захапіла на стагоддзі. I не проста захапіла, а стала славутай рысай славянскага дабрабыту: з Русі ў свет звычайна купцы везлі адно і тое ж: лес ды дзёгаць, хлеб ды рыбу, футры ды мёд.
    Можна толькі здагадвацца, чаму так прыжыўся мёд на Русі. Ці то любоў да салодкага? Альбо пяшчота да дзяцей, дзеля якіх даводзілася цягаць той мёд з вышыні, з рызыкай для жыцця? Адказ, хутчэй за ўсё, больш просты вялікая павага да хмяльных напояў, бо сказана ж яшчэ Уладзімірам Хрысціцелем: “веселне Русн есть пнтн”. Гэтыя словы з таго ж летапісу Нестара.
    Вось так яно і пачалося з простых пчолак... Але ж у апраўданне продкаў скажам, што не толькі ў палешукоў ды на Русі, але паўсюдна ў Еўропе на працягу доўгага часу хмельныя напіткі вырабляліся толькі з мёду.
    Шчодра збіраліся ў лясных краях грыбы і ягады, а разам з тым і розныя дзікарослыя травы, кветкі, карані раслін, якімі лячыліся, маладзіліся, варажылі.
    Прадметы археалагічных раскопак сведчаць аб значным развіцці рамесніцтва. Гапдляры ды купцы на Палессе траплялі не так часта, асабліва ў глухія куткі. Фактычна, усе прылады працы, палявання, рыбалоўства, значная частка зброі вырабляліся на месцы. А гэта гаворыць аб вялікім майстэрстве кавалёў, якія былі на ўсе рукі майстрамі.
    Людзі самі выраблялі жалеза з балотнай руды, выпальвалі вугаль. Мясцовыя жыхары Хатомеля, Турава ці Давыд-Гарадка выраблялі для сябе ўсё неабходнае сярпы ды косы, сякеры ды зернецёркі, ступы і сохі, бароны і замкі на дзверы. Мудрагелістыя механізмы замкоў прыйшлі да нас з Захаду. У краязнаўчых музеях заўсёды здзіўляюць россыпы гэтых старажытных замкоў значыць, было што зачыняць і што хаваць.
    Адзенне і абутак вырабляліся ў кожнай сям’і самастойна. Адзяваліся ў ільняныя і шарсцяныя тканіны, вопратка была грубай, але даўгавечнай: колькі баек захавалася да нашага часу пра нагавіцы, якія насілі
    ўнук, сын, бацька, дзед, прадзед, а ім няма зносу... Скураных вырабаў было не многа. Самым распаўсюджаным абуткам з’яўляліся лапці лыкавыя, вяровачныя, скураныя.
    Уся гаспадарка і быт насілі натуральны характар. Грошай тады не было, гандаль знаходзіўся фактычна на стадыі абмену. Жыццё цягнулася павольна, як цячэнне рэк, як шум бароў. Звычкі гаспадаркі і быту жыхароў Палесся захаваліся тут нязменнымі на многія стагоддзі.
    ЗОРНЫ ЧАС ТУРАВА
    Днесь весна красуется ожйвляюіцй
    земное естество, Н бурнйй ветры тйхо повеваюіце
    плоды умножают, М з&мля семена пйтаюіцй,
    зеленую травуражаеть...
    Бурнйй же ветрй грехотворнйй
    помыслы Нже покаянйем претворыйеся
    на добродетель.
    Кірыла Тураўскі. Слова на Пасху
    У сярэдзіне X стагоддзя на поўдні Беларусі на землях дрыгавічоў утварылася княства, якое ўвайшло ў склад старажытнарускай дзяржавы, за якой у гісторыі замацавалася назва Кіеўскай Русі.
    Цэнтрам Дрыгавіцкага княства стаў горад Тураў. У перыяд яго найбольшага развіцця княства займала даволі значную тэрыторыю. Заходнім пунктам з’яўляўся горад Пінск, паўночнымі Клецк і Слуцк, усходнімі Чачэрск і Гомель, паўднёвымі Дубровіца і Брагін.
    Найбольшы ўклад у вывучэнне раннефеадальнага перыяду гісторыі Тураўскай зямлі ўнёс доктар гістарычных навук прафесар Пётр Фёдаравіч Лысенка, які зараз з’яўляецца загадчыкам аддзела сярэдневяковай археалогіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. У 1993 годзе па яго ініцыятыве было створана Тураўскае навукова-асветніцкае таварыства, кіраўніком якога ён з’яўляецца і сёння.
    3 1964 года Лысенка амаль кожны год праводзіў археалагічныя раскопкі. Ім вывучаліся курганы ХІ-ХІІ стагоддзяў, старажытныя гарады Тураўскай зямлі Тураў, Пінск, Слуцк, Давыд-Гарадок, Рагачоў, Мазыр, Бярэсце.