• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    ДРУГІЯ АРТЫКУЛЫ: Давыд-Гарадоцкае княства. Давыд-Гарадоцкае паўстанне 1648-50 гг. Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй. Давыд-Гарадоцкая Георгіеўская царква. Давыд-Гарадоцкі замак. Давыд-Гарадоцкі павет. Давыд-Гарадоцкі раён. Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод. Давыд-Гарадоцкія баі 1943 г. Давыд-Гарадоцкія куфры.
    ЭТНАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ. ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ. Мінск. 1989.
    АРТЫКУЛЫ: Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй. Давыд-Гарадоцкія куфры.
    РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    НЯЎРЫДА
    (першабытны час)
    ГЕРАДОТАВА МОРА
    Это море велйкое й пространное:
    там пресмыкаюіцйеся, которым нет чйсла, жйвотные малые с болыйймй.
    Псалтйрь, псалом 103, стйх 25
    У далёкія дагістарычныя часы Беларусь разам з Паўночным паўшар’ем некалькі разоў падвяргалася абледзяненню.
    Падчас апошняга абледзянення, каля 50 тысяч гадоў назад, на поўдні Беларусі з’явіўся чалавек. Ён прыйшоў сюды з поўдня і сяліўся на высокіх схілах рачных далін і другіх вадаёмаў.
    Самым старажытным паселішчам на Палессі, як і наогул на Беларусі, з’яўляецца стаянка каля в. Юравічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, якая існавала каля 25 тысяч гадоў назад. Яна знаходзілася на беразе Прыпяці на схіле старажытнага яра на 25-мятровай вышыні ад цяперашняга ўзроўню ракі, а гэта сведчыць аб тым, што ў тыя далёкія часы вадзяное покрыва знаходзілася куды вышэй, чым сёння, а значыць, Прыпяць была больш паўнаводная і магутная.
    Знойдзены рэшткі жылля, складзенага з пліт валуннага паходжання, розных камянёў, а таксама чарапоў і трубчатых касцей маманта, на якога паляваў старажытны чалавек. Усяго выяўлены косці 20 мамантаў, якія выкарыстоўваліся як будаўнічы матэрыял і як сыравіна для вырабу прылад працы і зброі.
    Але асноўная частка апошніх была зроблена з крэмню ножападобныя пласціны, скрабкі, адбойнікі, праколкі. Тут быў знойдзены вялікі крамянёвы клінок-кінжал надзвычай рэдкі экземпляр зброі гэтага перыяду.
    На пяць гысяч гадоў маладзей за Юравічы старажытная стаянка каля в. Бердыж Чачэрскага раёна гэтай жа вобласці.
    Абодва пасяленні былі адкрыты ў 20-я гады нашага стагоддзя беларускім археолагам Палікарповічам К. М. (1889-1963).
    Выяўленыя рэшткі жытлаў, гаспадарчых ям, агнішчаў, дзе ў якасці будаўнічага матэрыялу выкарыстоўваліся косці маманта, а таксама крамянёвыя і касцяныя прылады працы і зброі, сведчаць аб адзіным перыядзе развіцця чалавека. У гісторыі ён называецца каменным векам, таму што асноўным матэрыялам у жыцці людзей той эпохі, у час вайны і міру разам з дрэвам былі камень і косць. Але драўляныя рэчы таго часу да нас не дайшлі.
    Па археалагічных знаходках, якія гавораць аб узроўні матэрыяльнай культуры таго часу, каменны век падзяляецца на тры перыяды: палеаліт (старажытны), мезаліт (сярэдні) і неаліт (новы).
    Каля 24 тысяч гадоў назад наступіў апошні этап абледзянення, які працягваўся некалькі тысячагоддзяў. Ледавік пакрыў паўночную і цэнт-
    ральную Беларусь. Гэтая частка нашай краіны і зараз адметна тым, што на яе тэрыторыі мы сустракаем мноства камянёў і нават валуноў, чаго не знаходзім на поўдні.
    Поўдзень ператварыўся ў лесатундравую зону з прыпалярным кліматам. Гэта была паласа Прыпяцкага Палесся, дзе на берагах Прыпяці, Гарыні і сярэдняга Дняпра захаваліся пасяленні людзей.
    Нарэшце зноў наступіла пацяпленне, паступова знікла ледзяное покрыва і пачала нанава аднаўляцца жывая прырода. Патокі расталай вады сцякалі на нізіннае Палессе, ператварыўшы яго на пэўны час у суцэльнае мора.
    У гэты час фарміруецца даліна Прыпяці, якая робіць прарыў у бок Дняпра, чым садзейнічае змяншэнню падтаплення краю. Азёры памяншаліся ў сваіх памерах, паступова зарасталі і ператвараліся ў дрыгвяністыя балоты. Захаваліся толькі Чырвонас (Князь-возера), Выганаўскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае, Белае, даволі многа невялікіх старажытных азёр.
    Аформілася Прыпяць з прытокамі: злева Піна, Ясельда, Бобрык першы, Цна, Лана, Случ, Бобрык другі, Пціч, Грэмля, Іпа; справаСтыр, Гарынь, Сцвіга (з Маствой), Убарць.
    Глебавае покрыва Прыпяцкага Палесся даволі стракатае: частая змена дзярнова-падзолістых, дзярнова-забалочаных і тарфяна-балотных глеб. На павышаных участках тэрас пераважаюць малападзолістыя пясчаныя глебы, у паніжаных месцах дзярнова-падзолістыя і дзярновасупясчаныя.
    Але ёсць тут і ўнікальны аграглебавы раён. Гэта Тураўска-ДавыдГарадоцкі, размешчаны вузкай паласой уздоўж правага берага Прыпяці, на яе падпоймавай тэрасе на тэрыторыі Пінскага, Столінскага і Жыткавіцкага раёнаў плошчай 1 тыс. км2 (0,5% тэрыторыі Рэспублікі).
    Гэты раён выдзяляецца найбольш урадлівымі ва ўмовах Беларусі глебамі. Утварэнне іх звязана з дзейнасцю старажытных водных патокаў, якія са схілаў Валынскага ўзвышша прыносілі рэшткі разлажэння чарназёмных глеб. Яны сустракаліся з водамі Прыпяці, якія ў сваю чаргу неслі дадатковыя часткі чорнага глею і гліны, а таксама іншыя кампаненты, і адбываўся працэс асядання і фарміравання глебавага пласта, таўшчынёй да аднаго метра і больш.
    Гэта дзярнова-карбанатныя і перагнойна-карбанатныя глебы, па свайму складу сугліністыя і супясчаныя.
    На Прыпяцкім Палессі балоты зараз займаюць каля 20 працэнтаў тэрыторыі краю; лясы каля 35, з іх у Жыткавіцкім раёне 57, Столінскім 35, Пінскім 31 працэнт.
    Гэта зараз... А ў той далёкі пасляледавіковы перыяд, калі прырода Палесся набыла новы выгляд, гэты край нагадваў страшэнныя нетры, якія складаліся з непраходных балотаў і непралазных пушчаў. Велічныя
    тысячагадовыя дубы, высачэзныя сосны, серабрыстыя бярозы, ясень, клён, вольха асноўныя стваральнікі старажытньіх палескіх лясоў. Балоты былі пакрыты бясконцым дываном разнатраўя. 3 першабытных часоў людзі паступова выяўлялі карысныя для іх якасці раслін. Апрача харчовага прымянення многія з іх станавіліся лекавымі, застаюцца такімі і цяпер.
    Багатым быў і жывёльны свет. У вадаёмах пладзілася мноства рыбы: шматпудовыя самы, двухмятровыя шчупакі, велізарныя судакі і сазаны, безліч іншых відаў, а таксама шматлікія калоніі баброў.
    Колькасць прадстаўнікоў птушынага царства была таксама даволі вялікай. Самай буйной была вадаплаваючая частка птушынага народу: лебедзі, гусі, качкі. Журавы і буслы ўпрыгожвалі вільготныя нізіны, зялёныя выспы і астравы сярод бязмежных балот. (Дарэчы, чорны бусел, які занесены ў “Чырвоную кнігу Беларусі”, захаваўся ў асноўным толькі на Палессі і адна з найбольш вялікіх яго калоній знаходзіцца ў ваколіцах Давыд-Гарадка.) У небе кружылі драпежныя сокалы, каршукі, ястрабы. Царом жа птушынага царства быў велічны лясны арол.
    А ў саміх пушчах пасвіліся статкі тураў, аленяў, ласёў, коз, дзікіх коней і, вядома, паважных зубраў. Мядзведзі, ваўкі, рысі, дзікія каты, лісіцы і іншыя драпежнікі трымалі пад напружаннем слабейшую частку лясных жыхароў
    За 20-15 тысяч гадоў назад у пушчах Палесся яшчэ пасвіліся чатырохтонныя маманты з трохметровымі біўнямі шасціпудовай вагі кожны.
    Косці маманта знойдзены на Беларусі ў 150 мясцінах. Астанкі аднаго з іх захоўваюцца ў Столінскім краязнаўчым музеі. Іх знайшлі ў Давыд-Гарадку на пясчанай касе ракі Гарынь ва ўрочышчы Хабішча.
    У перыяд апошняга абледзянення маманты і шарсцістыя насарогі, якія ступалі некалі па зямлі сучаснага Давыд-Гарадка, назаўсёды вымерлі.
    Напамінам аб былой велічы старажытнай прыроды з’яўляецца сёння лясны масіў, што знаходзіцца на паўднёвым усходзе Брэсцкай і паўднёвым захадзе Гомельскай абласцей, а таксама месца на тэрыторыі паўночнай Украіны. Частка гэтай былой пушчы называецца Мярлінскім лесам, які на Століншчыне цягнецца на многія кіламетры і ахоплівае трэцюю частку раёна.
    I хаця ў апошнім стагоддзі пушча панесла з-за войнаў і гаспадарчай дзейнасці чалавека балючыя і непапраўныя страты, аднак і зараз яна з’яўляецца ўнікальным кутком прыроды.
    Тут водзяцца лось, дзік, казуля, заяц-бяляк і заяц-русак, ліс, куніца, вавёрка, выдра, бабёр, воўк, янотападобны сабака, андатра.
    Звыш 20 жывёл і птушак, занесеных у Чырвоную кнігу, сустракаюцца толькі тут. Сярод іх барсук, пугач, вялікая белая чапля, раней памянё16
    ны чорны бусел, белая блакітніца, шэры журавель і інш. 3 вялікай колькасці рэдкіх раслін толькі тут сустракаюцца сальвінія плывучая, гарлачык белы, сон шырокалісты, наперстаўка буйнацветная, лілея царскія кучары, чароўнік двухлісты і іншыя зялёныя рэдкасці.
    Улічваючы ўсё гэта і з мэтай зберагчы каштоўнасці прыроды нашага краю, на ўсход ад Давыд-Гарадка на тэрыторыі Жыткавіцкага, Лельчыцкага і Петрыкаўскага раёнаў размясціўся самы вядомы на Беларусі пасля Белавежскай пушчы запаведнік. Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік з навуковым цэнтрам у г. п. Тураве сведчанне цікавасці навукі да Палесся, да яго загадкавай гісторыі.
    Першыя сляды пражывання чалавека на цэнтральна-паўднёвым Палессі Тураўшчыне і Століншчыне адносяцца да 10 тысячагоддзя да н. э. Гэта было ўстаноўлена археолагам Ісаенкам У. Ф., які даследаваў 14 стаянак каменнага і бронзавага вякоў. Вынікам гэтай работы стала яго навуковая праца “Неолнт Прнпятского Полесья”.
    На Століншчыне самыя старажытныя стаянкі людзей выяўлены ў басейне р. Гарыні ў Століне, Адвержычах, Хатомелі і Велямічах. Знойдзеныя тут нешматлікія прылады працы і зброі ўсе каменныя і касцяныя. Гэта галоўным чынам крамянёвыя скрабкі і ножападобныя сколы. Сустракаліся фрагменты глінянага ляпнога посуду.
    Усяго на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся выяўлена каля 70 паселішчаў. У кожным з іх пражывала 20-30 чалавек. Гэта быў род першапачатковая адзінка першабытнага грамадства. Ён уяўляў з сябе прымітыўную абшчыну, суполку родзічаў, асновай жыццядзейнасці якой было калекгыўнае выкананне грамадскіх абавязкаў і валоданне маёмасцю.
    Вучоны У Ф. Ісаенка лічыць, што на Палессі ў той час пражывалі не больш за тры тысячы чалавек. Значыць, на Століншчыне прыкладна ў дзесяці паселішчах жылі каля трохсот супляменнікаў.
    Гэта былі ўжо людзі сучаснага фізічнага тыпу (Homo Sapiens). Яны жылі аседла і карысталіся дарамі пушчы і азёр. Рыбалоўства і збор арэхаў, ягад і грыбоў забяспечвалі іх добрым харчаваннем. Але асноўным было паляванне: калі наўкола на тутэйшай Століншчыне блукалі маманты і шарсцістыя насарогі, алені і быкі, клопат аб кавалку мяса ў рацыёне быў не такім ужо і вострым.
    У эпоху мезаліта (IX-V тыс. да н. э.) жыхары Палесся валодалі агнём, карысталіся лукам і стрэламі, іх прыладамі працы былі крамянёвыя і касцяныя нажы, сякеры, праколкі і інш. Паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва набываюць рысы майстэрства і сур’ёзнай гаспадарчай дзейнасці.