Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

Давыд-Гарадок. Час і людзі.

Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
95.86 МБ
А цяпер згадаем легенду з часоў старажытнага Рыма, у якой галоўнае месца, як не дзіўна, займае... Давыд-Гарадок!
На рубяжы новай эры ў Рыме жыў і працаваў выдатны паэт антычнасці Авідзій (43 г. да н. э. 17 г. н. э.). За апазіцыйную дзейнасць імператарам Аўгустам ён быў высланы ў Прычарнамор’е, дзе і памёр, далёка ад радзімы. Творчасцю паэта і яго трагічным лёсам захапляліся буйнейшыя літаратары самых розных народаў на працягу двух тысячагоддзяў і прысвяцілі Авідзію свае творы. У 1970 годзе верш “Авідзію” напісаў і наш славуты Максім Танк.
Вось тут і пачынаецца легенда. Эпіграфам да свайго верша паэт узяў вытрымку з твора польска-беларускага паэта XIX ст. Уладзіслава Сыракомлі “Авідзій на Палессі”:
У Давыд-Гарадку, на выгнанні, з тугі Па радзіме далёкай Авідзій памёр.
А вось фрагмент з верша М. Танка:
Толькі дзе ты спачываеш He знаюць
Hi хвалі крутога Дунаю,
Якія ў выгнанні твой цень адбівалі, Hi вулкі Канстанцыі, Дзе галубоў ты карміў, Hi нават нашчадкі сарматаў, Якім склаў на мове іх некалькі песень, За што табе падарылі яны Мядзведжую шкуру
I лук
3 паланянкай дзяўчынай. Магчыма яна цябе звабіла У край наш паўночны, Дзе Прыпяць не ведае берагоў, Дзе пушчы трубілі Ў сто туравых рагоў, Гарэла зямля ад вясёлак суквецця, I неба ад зор.
Аб чым сведчаць гэтыя вершы? Звернемся да гісторыі.
У ссылцы Авідзій правёў дзевяць гадоў. У сваіх творах-успамінах таго часу ён сапраўды ўпамінае аб сармацкіх падарунках, у тым ліку і аб дзяўчыне-рабыні. Згадваюцца антычным паэтам суровыя землі на поўнач ад Скіфіі, далёкі край, які нагадвае Няўрыду.
Вядома, што Авідзій у ссылцы падарожнічаў і згодна з афіцыйнымі звесткамі таго часу памёр у г. Томы (сучасны Канстанца ў Румыніі).
У “Пісьмах-элегіях з Понта” Авідзій многа піша аб Скіфіі, аб тым, што ён жыве сярод варвараў, аб палярных бязлюдных раёнах, здзіўляецца льду, празрыстаму, як шкло, які пакрывае мора, і скрозь які можна бачыць жывых рыб, піша аб замарожаным зімою чырвоным віне, кавалак якога можна ўзяць у руку...
Але ўспамінаў аб Няўрыдзе ў Авідзія няма. Ці да нас дайшла не ўся яго літаратурная спадчына?
На тэрыторыі Няўрыды па сучасных звестках ніякіх гарадоў у той час не было. Дык чаму Сыракомля месцам смерці Авідзія назваў Давыд-Гарадок, а Максім Танк падтрымаў яго думку гэта застаецца загадкай.
Hi адзін з даследчыкаў жыцця і творчасці Авідзія не выказаў думкі аб наведванні ссыльным паэтам нашага Палесся, а вось прыгожая легенда ўзнікла. Паэты дапоўнілі вучоных.
А магчыма, штосьці і было?
Зарубінцы сяліліся на гарадзішчах і селішчах сваіх папярэднікаў. Найбольш распаўсюджаным тыпам пасяленняў таго часу з’яўляліся гарадзішчы узвышаныя мясціны, у мэтах абароны абнесеныя агароджай. Жытлы былі аднакамерныя ці аднапакаёвыя, да 25 м2, з каменным вогнішчам альбо глінабітнай печчу. Селішчы не ўмацоўваліся, а жытламі на іх былі звычайныя паўзямлянкі, напалавіну меншых памераў, чым на гарадзішчах, аднак меліся і слупавай канструкцыі з двусхільнымі стрэхамі. Ля жытлаў знаходзіліся ямы-скляпы, у якіх захоўваліся харчовыя запасы.
Паселішчы зарубінцаў на Палессі звычайна займалі плошчу ў некалькі гектараў, бо выкарыстоўвалі многа зямлі ў сельскагаспадарчых мэтах. У кожным з іх пражываў род, які быў, па сутнасці, гаспадарчай абшчынай. Зарубінцы ўстойліва займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, а дадаткова паляваннем і рыбалоўствам.
Вядучай формай земляробства было ляднае, падсечнае. Выбраны ўчастак лесу (ляду) калектыўна расчышчалі і выпальвалі, рыхтуючы пад ворыва.
Новае, адваяванае ў пушчы такім чынам поле выкарыстоўвалася на працягу некалькіх гадоў да поўнай страты ўрадлівасці, а потым ператваралася ў выган, альбо папар.
Цяглавай жывёлай з’яўляліся валы, асноўнай прыладай на полі драўлянае рала. Найбольш пашыранай сельскагаспадарчай культурай была пшаніца, другое месца займаў ячмень. Вырошчвалі таксама проса, гарох, віку, палявыя бабы. Муку атрымлівалі ад перацірання зерня каменнымі зерчецёркамі, пазней жорнамі.
Жывёлагадоўля на Палессі ўзнікла ў часы неаліта каля IV тысячагоддзя да н. э. Першымі хатнімі жывёламі лічацца сабака, свіння, бык, пазней конь. У зарубінецкі перыяд найбольш распаўсюджанымі былі буйная і дробная рагатая жывёла, свінн; і коні, паступова з’яўляецца птушкагадоўля. Знікалі пушчы, мялелі рэкі, і ўслед за гэтым паляванне і рыбалоўства сваё першае месца ў жыцці палешукоў уступілі земляробству і жывёлагадоўлі.
Керамічныя вырабы найбольш распаўсюджаныя прадметы рамесніцтва, якія сустракаюцца пры археалагічных раскопках. Посуд па-ранейшаму быў грубаляпны, але з’явілася і новая яго форма глянцавая. Гэта былі міскі і высокія гаршкі з адагнутым краем вянца.
Існавала ўжо архаічная металургія, яшчэ прымітыўная і не вельмі прадуктыўная. Аб гэтым сведчаць знаходкі тыгляў, льячкоў посуду для розліву, формачак, зліткаў бронзы, а таксама шэраг бронзавых упрыгожванняў пацеркі, бранзалеты, пярсцёнкі, шпількі.
З’явіліся неўзабаве новыя прылады працы і зброі сякеры-кельты клінападобнай формы з прамавугольнай утулкай для тапарышча, сярпы
з чаранком, лістападобнай формы наканечнікі коп’яў такія ж, як і ў антычных народаў, дроцікі з некалькімі шыпамі. Чалавечая думка не стаяла на месцы хаціны станавіліся больш утульнымі, ежа больш смачнай, адзенне прыгажэйшым, гарадзішчы трывалымі і грознымі, a зброя больш эфектыўнай і небяспечнай.
Плямёны зарубінцаў падтрымлівалі сувязь і ўдзельнічалі ў гандлёвым абмене са сваімі заходнімі і паўднёвымі суседзямі. Сведчаннем гэтаму могуць быць многія скіфскія і грэчаскія рэчы, якія станавіліся ўзорам майстэрства і культуры для мясцовага вырабу.
Большасць даследчыкаў лічыць зарубінцаў праславянамі. Іх грамадства бачыцца бяскласавым. Гэта быў апошні перыяд першабытна-абшчыннага ладу, які закончыўся яго разлажэннем і ўзнікненнем новага гістарычнага перыяду, новага народу.
Прыйшла вовая культура, новыя героі і майстры, новыя правадыры і плямёны. Прыйшлі новыя багі.
Так і закончылася гісторыя Герадотавай Няўрыды. На змену неўрам прыйшлі славяне.
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
ТУРА ЎСКАЯ ЗЯМЛЯ
(VIII XIII стагоддзі)
ПЕРУНОЎ ХАТОМЕЛЬ
“В год 6488 (980 от Рождества Хрйстова). Н стал Владймйр княжйть e Кйеве одйн, й поставйл кумйры на холме за теремным двором: деревянного Перуна с серебряной головой й золотымй усамй, затем й Хорса, Даждьбога, Стрйбога, Сймаргла й Мокоша. М прйносйлй йм жертвы, называя йх богамй..."
“Повесть временных лет ”
На правабярэжжы Гарыні ў пятнаццаці кіламетрах на паўднёвы захад ад Давыд-Гарадка знаходзіцца адна з буйнейшых палескіх вёсак Рубель, а на паўднёвай яго ўскраіне, фактычна з ім, Рублём, злучыўшыся, вёска Хатомель.
Пачынаючы з канца 50-х гадоў назва вёскі Хатомель трывала ўвайшла ва ўсе падручнікі па гісторыі, даведнікі, энцыклапедычныя выданні. Справа ў тым, што ля Хатомеля знаходзіцца археалагічны комплекс раннеславянскага пасялення VI X стагоддзяў, які, безумоўна, стаў эталонам для вывучэння і датавання іншых аб’ектаў ранняга славянства не толькі на Палессі, але і па ўсёй Беларусі.
Старажытную старонку гісторыі вёскі, на першы погляд, звычайнай, як і тысячы другіх, адгарнуў у час раскопак Замкавай гары ў Давыд-Гарадку польскі археолаг Раман Якімовіч. Здарылася гэта ў 1938 годзе, а ў 50-я гады падземныя таямніцы сціплай палескай вёскі вывучалі археолагі Б. В. Міралюбаў і I. П. Русанава.
Але самае глыбокае даследаванне помніка правёў вядомы ўжо нам па рабоце ў Велямічах, найстарэйшым эталоне гісторыі Няўрыды, вучоны Ю. У. Кухарэнка.
Раскопкі праводзіліся ім на працягу чатырох летніх сезонаў 1954— 1957 гадоў. Свае адкрыцці і вывады ён выклаў у рабоце “Полесье н его место в этногенезе славян”. Яны ж ляглі ў аснову і яго доктарскай дысертацыі, якую ён прысвяціў Палессю і іншым мясцінам.
Раннеславянскі комплекс Хатомель складаецца з гарадзішча, селішча і бескурганнага могільніка. Ён знаходзіцца на паўднёвым усходзе ад вёскі ля хутара Гарадзішча, назва якога, як бачым, стала старадаўняй памяткай аб далёкіх часах.
Каля хутара, паміж балоцістай нізінай і ручаём, знаходзіцца пясчаны пагорак. На яго заходняй ускраіне размешчана авальнай формы пляцоўка памерам 40 х 30 м. Яна ў свой час была акружана глыбокім ровам, які запаўняўся грунтовай балотнай вадою. Роў злучаўся з рэчкай, якая таксама прыкрывала ад нападу няпрошаных гасцей, людзей ці дзікіх звяроў, адзін з бакоў пляцоўкі. Вядома ж, голы і пусты пляц гэта ўсё, што захавалася ад жывога і шумнага гарадзішча.
Сама паверхня пагорка была ўмацавана землянымі валамі вышынёю да трох метраў, якія будаваліся проста клеці з бярвенняў засыпаліся зямлёю і абкладваліся дзярнінай.
Hi рэштак сцен, ні варот засталіся толькі часткі рава, згладжанага стагоддзямі, ды нізкаватага валу з усходняга і заходняга бакоў, а тагачасная рэчка ператварылася ў старыцу.
Культурны пласт гарадзішча 0,5—2,5 м. У ніжэйшым пласце, які належыць да VVII стагоддзяў, было знойдзена шмат фрагментаў посуду не толькі ляпнога, але і больш складанага і дасканалага ганчарнага вырабу.
Ляпны посуд быў упрыгожаны насечкамі ў выглядзе хваінак, уцісканнямі, хвалістымі баразёнкамі, неглыбокім гарызантальным рыфленнем. Ганчарная кераміка была больш майстэрская і прыгожая: экземпляры яе маюць добра выражаныя плечукі, арнаментоўка посуду самая разнастайная і складаная.
На хатомельскім гарадзішчы былі знойдзены пласціны воінскіх даспехаў, наканечнікі коп’яў і стрэл, жалезная спражка, срэбныя скроневыя кольцы і такі ж бранзалет. Усе металічныя вырабы адрозніваюцца ад рэчаў няўрыдскіх селішчаў складанасцю і носяць сляды сур’ёзнай кавальскай апрацоўкі.
Гэтыя знаходкі сведчаць аб тым, што ў першыя два-тры стагоддзі свайго існавання гарадзішча было месцам агульнага пасялення родзічаў.
Аднак пазней VII стагоддзя рэштак жытлаў тут не сустракаецца. У чым справа? Гарадзішча існуе, сцены яго высяцца, але пастаянныя жыхары адсюль знікаюць. Справа ў тым, што мяняецца характар гарадзішча і яго прызначэння. Дасканала і ўмела ўмацаванае, нават з дапамогай прыроды, гарадзішча, гэты старажытны на свой лад замак, стала месцам сховішча і абароны жыхароў селішча, якое выносіцца за яго межы.
Гарадзішча становіцца ганаровым месцам, дзе праводзіліся сходы супляменнікаў, хутчэй за ўсё старэйшын і дружыннікаў, якія і тады, і пазней належалі да самага прывілеяванага класа грамадства.