• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    Усюды Лысенкам дасканала вывучаліся абарончыя ўмацаванні, планіроўка, забудова, рамёствы, гандаль, структура гарадской гаспадаркі, культурныя сувязі. Ім былі рэканструяваны даследаваныя часткі старажытных Турава і Пінска.
    Але самай выдатнай справай, сапраўдным навуковым подзвігам вучонага было адкрыццё старажытнага Бярэсця на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
    Вывучэнне горада XI-XIV стагоддзяў праводзілася ў 1969-1981 гадах. Было ўскрыта каля 2 тысяч м2. Выяўлены рэшткі 224 жылых і гаспадарчых пабудоў, насцілы трох вуліц, дваровыя вымасткі, платы. Унікальнасць адкрытага старога горада заключаецца ў тым, што тут захавалася гістарычная спадчына, якой нідзе няма жыллёвыя пабудовы на 12-13 вянкоў з аконнымі праёмамі. А гэта значыць, што хаты тагачас-
    ных берасцейцаў былі вялікімі, высокімі і, што важна, з прарубленымі вокнамі паўзямлянкі зніклі. Лысенка таксама ўстанавіў, што Бярэсце было заснавана дрыгавічамі.
    На працягу трох гадоў была праведзена не толькі археалагічная рабоіа. Калі вучоныя ўбачылі, што перад імі ўзнік з-пад зямлі сапраўдны старажытны горад, гэта стала сенсацыяй. Прынята было рашэнне зберагчы Бярэсце для нашчадкаў. Так узнік горад у горадзе: у сучасным Брэсце яго славуты летапісны продак Бярэсце.
    Звычайна раскопкі завяршаюцца тым, што знойдзенае становіцца экспанатамі музеяў, а ямы зарываюцца. He так было ў Бярэсці. Вучоныя зрабілі навуковы подзвіг па зберажэнню знойдзеных каштоўнасцей.
    Падземныя забудовы былі прапітаны спецыяльнымі смоламі, каб зберагчы ад уздзеяння паветра і вільгаці. Гэтая цяжкая праца ішла адначасова з раскопкамі. Тры гады змагаліся вучоныя ў палявых умовах, і вось кансервацыя была завершана. I ў 1982 годзе адкрыўся Археалагічны музей “Бярэсце” адзіны на Беларусі культурна-навуковы комплекс такога тыпу.
    Аб сваіх навуковых даследаваннях Лысенка напісаў шэраг твораў. Найбольш буйуымі з іх з’яўляюцца ‘Торода Туровской землн” (1974), “Кііев н Туровская земля” (1982), “Берестье” (1985), “Дреговнчн” (1991), “Древннй Пннск” (1997) манаграфія, выдадзеная да 900-годдзя горада, “Туровская земля” (1999).
    Доўгі час у гісторыяграфіі ўтворанае на дрыгавіцкай зямлі княства называлі Турава-Пінскім. У сваіх творах Лысенка паказаў гістарычную недакладнасць гэтай назвы.
    На працягу другой паловы X да другой паловы XII стагоддзяў адміністрацыйным і культурным цэнтрам зямлі быў Тураў-тут знаходзілася рэзідэнцыя князёў, епіскапская кафедра. Пінск, як горад, узнік у канцы XI стагоддзя і ролю цэнтра стаў адыгрываць значна пазней.
    Улічваючы палітычныя і эканамічныя адносіны, якія склаліся ў той перыяд вакол буйнейшых гарадоў цэнтраў удзельных княстваў, найбольш прыймальнай агульнарускай назвай, якая аб’ядноўвала людзей і рэгіёны, сталазямля. Кіеўская, Наўгародская, Полацкая, Смаленская, Валынская і іншыя землі па-сутнасці сталі ў некаторых рысах дзяржавамі — з асаблівасцямі гаспадарчага ўкладу, быту і мовы.
    Менавіта таму найбольш слушна зямлю дрыгавічоў, на якой утварылася вакол Турава княства, называць Тураўскай зямлёй. У сучасны момант гэта назва стала найбольш ужывальнай.
    Сучасны гарадскі пасёлак Тураў Жыткавіцкага раёна, які знаходзіцца на правым беразе Прыпяці ў цэптры Палесся гэта другі пасля Полацка цэнтр старажытнаславянскай дзяржаўнасці і культуры на Беларусі.
    Старажытнае гарадзішча Турава цалкам не захавалася, аднак яно і зараз з’яўляецца адным з буйнейшых у рэспубліцы.
    Першае слова аб Тураве мы знаходзім у “Повестн временных лет” пад 980 годам:
    “В лето 6488. Рогволод прншел нз-за моря н держал власть свою в Полоцке, а Тур держал власть в Турове, почему н прозвалнсь туровцы...”
    Тураў быў заснаваны на славутым у той час водным ваенна-гандлёвым шляху “нз варяг в грекн”, якім актыўна карысталіся ваяўнічыя скандынаўскія нарманы, альбо варагі, як звалі іх на Русі. Варагі назва таямнічая, як і само племя гэтых людзей. Сярод меркаванняў такія: варагі належалі да аднаго са славянскіх плямёнаў, як, напрыклад, палабскія славяне, таму яны былі не зусім чужыя на Русі. А яшчэ слова “вараг” магло быць назвай вайсковага чалавека, службовага і нават прафесійнага, як пазней былі казакі на Палессі, у тым ліку і ў Давыд-Гарадку.
    Улічваючы ўсё гэта, не дзіўна, што правадыры варагаў канунгі станавіліся валадарамі асобных славянскіх зямель.
    Варагам быў заснавальнік першай расійскай дынастыі Рурык, варагамі былі кіеўскія князі Аскольд і Дзір і іх пераемнік Алег, а таксама яго пераемнік Ігар Рурыкавіч. Іх нашчадкі сталі сапраўднымі русічамі.
    Згодна з вышэйпрыведзенай вытрымкай з летапісу, Рагвалод і Тур таксама былі варагамі і, магчыма, братамі. Сцвярджэнне аб тым, што яны былі выхадцамі з мясцовай пляменнай знаці, гучыць непераканаўча.
    У 988 годзе язычніцкая Русь у асобе вялікага князя Кіеўскага Уладзіміра Святаслававіча прыняла хрысціянства ўсходняга (грэчаскага) накірунку. Летапіс Нестара цікава піша аб тым, як Уладзімір выбіраў веру, падрабязна распытваў місіянераў ад каталікоў, мусульман і іўдзеяў. Праваслаўная вера з Візантыі спадабалася яму, як самая прыгожая, поўная спеваў і хараства, а яшчэ таму, што абраднасць не была вельмі суровай.
    Распаўсюджванне новай рэлігіі працягвалася даволі доўга і не заўсёды мірным шляхам, бо сутыкнулася са старымі звычкамі, старымі ідаламі.
    Так адбылося і ў Тураве.
    Уладзімір накіраваў у Тураў свайго сына, Святаполка, разам з грэчаскімі місіянерамі. Тураўцы аказалі ўзброенае супраціўленне, у выніку якога легендарны Тур загінуў.
    Святаполк стаў першым гістарычна дакладным Тураўскім князем. 3 новай уладай Тураў стаў пасля Полацка другім горадам, дзе ў 1005 годзе была заснавана епіскапская кафедра. Першым епіскапам Тураўскай зямлі стаў Фама.
    Жонкай Святаполк выбраў дачку польскага караля Баляслава. Яна прыехала ў Тураў разам са сваім духаўніком біскупам Рэйнбернам. Святаполк трапіў пад уплыў жонкі, і ўсе ўтрох, разам з наваяўленым духоўным айцом, пачалі рыхтаваць змову супраць Упадзіміра з мэтай яго звяржэння.
    Уладзімір пасадзіў іх у цямніцу, дзе біскуп памёр, а Святаполк быў вызвалены па просьбе цесця.
    Пасля смерці бацькі Святаполк становіцца вялікім князем, забіўшы сваіх братоў Барыса, Глеба і Святаслава, за што сучаснікі празвалі яго Акаянньім, а Барыс і Глеб сталі першымі рускімі праваслаўнымі святымі.
    Барацьба Святаполка за ўладу з братам Яраславам закончылася перамогай апошняга. У “Повестн временных лет” аб гэтым гаворыцца:
    “К вечеру же одолел Ярослав, а Святополк бежал. Н во время бегства напал на него бес, он не мог сндеть на ко:іе, н неслй его на носйлках. Прйнеслй его к Берестью, убегая с ннм... пробежал он через Польскую землю, гонймый Божййм гневом, й прйбежал в пустынное место между Полыпей й Чехйей, й там кончйл бесчестно жйзнь свою”.
    Гэта адбылося ў 1019 годзе, калі летапіс упершыню згадвае “Берестье” наш сучасны Брэст. Такім быў пачатак летапіснай гісторыі Турава, такім быў першы Тураўскі князь.
    Праз некаторы час Яраслаў Мудры накіраваў у Тураў свайго старэйшага сына Ізяслава, які пасля смерці бацькі ў 1054 годзе становіцца вялікім князем, захаваўшы за сабой уладу ў Тураве.
    Яшчэ пры сваім жыцці Яраслаў кожгаму са сваіх сыноў перадаў ва ўладанне адзін з гарадоў, якія з’яўляліся тагачаснымі цэнтрамі зямель. Гэта, фактычна, было пачаткам феадальнай раздробленасці, якая прывяла да распаду Кіеўскай Русі і бясконцым міжусобным войнам.
    У 1067 годзе ўпершыню ў летапісе ўзгадваецца Менеск (Мінск), a таксама Няміга. Вось якія падзеі адбыліся ў гэтым годзе згодна з “Повестью временных лет”:
    “В год 6575. Начал междуусобную войну Всеслав Брячйславнч полоцкіій н занял Новгород. Трое же Ярославвчей, Нзяслав, Святослав, Всеволод, собрав войнов, пошлй на Всеслава в сйльную стужу. Н подошлй к Мйнску й мйнчане затворйлйсь в городе. Братья же взялй Мйнск й перебйлй всех мужчйн, а женіцйн й детей захваталй с собой как военную добычу, й пошлй к Немнге (реке), й Всеслав пошел к ннм навстречу. Онй встретйлйсь на Немйге 3 марта; й был снег веллкйй, й войска пошлй друг на друга. Н был бой жестокйй й много людей пало, й одолелй Нзяслав, Святослав, Всеволод”.
    Усе памятаюць аб трагічным здарэнні, якое адбылося на Сёмуху 30 мая 1999 года у Мінску на Нямізе. Усе адзначалі нейкую жахлівую апайі анасць і бяспамяцтва, якія авалодалі натоўпам. Шаленства і раз’юшанасць моладзі былі такія, нібыта пачаўся канец свету Апакаліпсіс. Сярод прычын, якія выклікалі гэтую трагедыю, некаторыя выказалі і такую: пляц, які моладзь абрала для сваіх скокаў, гэта месца старадаўняй бітвы на Нямізе. I трагедыя на сучаснай Нямізе гэта пратэст душ продкаў, якія загінулі тут, супраць скажоных бязбожных ігрышчаў.
    I ўспамінаюцца радкі са “Слова о полку йгореве”:
    “На Немнзе снопы стелют головамн, молотят чегш хоролужнымн, на тоце жнвот кладут, веют душу от тела. Немнзе кроваве брегн не добром былн посеянн, посеянн костьмн рускнх сынов”.
    Як не ўспомніць тут славутае папярэджанне скіфаў, з якім звярнуліся яны да магутнага цара персаў Дарыя: “не чапай нашых магіл!” Дарый не звярнуў на гэта ўвагі і быў разбіты. Так што трэба паважаць продкаў і не скакаць на старых і, на жаль, забытых могілках.
    А мы вернемся на Тураўскую зямлю.
    У 1073 годзе Ізяслаў быў выгнаны з Кіева братамі Святаславам і Усеваладам. Вялікае княжэнне перайшло да Святаслава, а ў Тураве князем становіцца Усевалад. 3 1078 года пасля смерці абодвух братоў ён заняў кіеўскі стол, а сваю ўладу ў Тураве перадаў разам з Уладзімірам Валынскім Яраполку Ізяславічу (1078-1088).
    3 гэтага часу паміж Яраполкам і яго стрыечным (альбо дваюрадным) братам Давыдам Ігаравічам пачынаецца жорсткая барацьба за валоданне Валынскай зямлёй. Аб гэтых падзеях будзе падрабязна расказана ў главе “Князь Давыд”.
    Пасля Яраполка князем Тураўскім стаў яго брат Святаполк Ізяславіч, а пас.ія смерці Усевалада Яраславіча ў 1093 годзе ён становіцца вялікім князем Кіеўскім, захаваўшы за сабой Тураў.
    У барацьбе за ўладу Тураў быў для Святаполка важнай палітычнай і ваеннай апорай. Аб гэтым сведчыць той факт, што ў Кіеве ў яго была свая тураўская дружына, якую летапісец называе “молодая, новая, несмышленая”. Апошняе вызначэнне выказвае рэўнасць аўтара летапісу і яго крыўду, штэ вялікі князь аддае перавагу віцязям другога горада, нетутэйшым, некіяўлянам.