• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    Але самае цікавае ў тым, што гарадзішча з селішчам і жытламі людзей становяцца селішчам з жытламі тагачасных багоў. Тут узнікае рэлігійна-культавы цэнтр племені, дзе жыхары селішча, а магчыма, і суседніх, выконвалі свае язычніцкія, як мы сёння называем паганскія, абрады.
    Але першабытныя славяне ў сваіх багах нічога паганскага не бачылі: у выглядзе багоў імі былі ўслаўлены стыхіі прыроды так, як яны іх разумелі. Агонь, вада, зямля і неба гэтыя першапачатковыя сілы знайшлі сваё адлюстраванне і ў капішчы, якое існавала ў Хатомелі.
    На хатомельскім гарадзішчы былі адрыты рэшткі вогнішчаў і слупавых ям. Першыя запоўнены вуголлем, каменнем, рэшткамі керамікі, форма іх карытападобная. Ямы у сярэднім метровай глыбіні і пры-
    значаліся для ўстанаўлення слупоў з выразанымі на іх выявамі ідаламі язычніцкіх багоў. Можна ўявіць жывапісныя карціны тых часоў, калі на гэтым капішчы праводзіліся разнастайныя абрады з пакланеннем ідалам, якія часта прывязваліся да канца ці пачатку сельскагаспадарчых работ, да вясны, лета ці зімы з іх адметнымі рысамі новага і старога года.
    Абрады славян не былі такімі жорсткімі і крывавымі, як у многіх народаў Азіі ці Афрыкі, але ў тыя часы першабытныя славяне таксама рабілі ахвяраванні і не толькі раслінамі, ад прыпасаў ці ўраджаю, але і жывымі істотамі сваіх статкаў.
    Найбольшай павагай карыстаўся ва ўсходніх славян Пярун бог грому, вайны і мужчынскай славы. Асаблівай папулярнасцю ён карыстаўся, зразумела, у правадыроў плямён, жрацоў і вояў-дружыннікаў. Пярун уяўляўся волатам з чорнымі, густымі валасамі да плеч, з залатой барадой і такімі ж доўгімі раскошнымі вусамі, які трымаў у руках два вялікія камяні ад жорнаў. На думку старажытных славян, гэтымі жорнамі Пярун выціскае з хмар дождж, а калі б’е імі тады гучыць гром і вылятае маланка. Добрае надвор’е многа значыла ў жыцці сельскагаспадарчых народаў. I Пярун, які, на іх думку, кіраваў навальніцамі і дажджамі, быў у вялікай пашане.
    Жонкай Перуна лічылася Цёця Каляда. Яе ўшаноўвалі як багіню лета і ўрадлівасці і ўяўлялі як прыгожую жанчыну велічнай постаці з вянком са спелай залатой пшаніцы на галаве ды багатай садавінай у руках.
    Сынам Перуна і Цёці-Каляды лічыўся Дажбог бог сонца, міру і дабрабыту. Разам са сваім бацькам Перуном ён з’яўляўся адным з самых папулярных багоў усходніх славян. Яго жонкай была багіня вясны і прыгажосці Лада альбо Ляля. Сынам Дажбога і Лялі лічыўся бог кахання і ўрадлівасці, пладавітасці і багацця Ярыла.
    Паляўнічыя прасілі аб дапамозе ўзброенага ваяра, які лятаў па небе са світай вялізных шэрых ваўкоў, пазней яго звалі Юры. Земляробы пакланяліся заступніку жывёл і пастухоў Вялесу ці Воласу.
    Пярун, Дажбог і Вялес найбольш часта згадваюцца ў народным фальклоры і казках, пра іх упамінаюць і першыя рускія летапісы, бо менавіта з гэтымі прадзедаўскімі багамі давялося сутыкнуцца першым хрысціянам пры хрышчэнні Русі.
    3 мноства багоў, якія акружалі людзей таго часу, нам вядомы яшчэ бог зімы Зюзя, бог падземнага свету Карачун, бог агню і апякун кавалёў Жыжаль, летні бог Купала, які ўшаноўваўся ў дзень павароту сонца на зіму. Гэты дзень святкаваўся скатваннем з гары ў ваду аблітага смалою і запаленага кола. Цікава, што ў Еўропе гэты абрад захаваўся толькі ў славян і немцаў. Пазней, з прыходам хрысціянства, гэта свята абвясцілі Іванавым днём.
    Вось як піша славуты вучоны, знаўца славянскага фальклора
    A. M. Афанасьеў у сваёй капітальнай многатомнай працы “Поэтнческне воззрення славян на прнроду”:
    “У белорусов, с рассветом Нванова дня, крестьянкн выбнрают пз своей среды самую краснвую девушку, обнажают ее н опутывают с ног до головы гнрляндамн нз цветов; затем отправляются в лес, где ДзеўкоКупало (так называют нзбранную девушку) обязана раздавать свонм подругам заранее прнготовленные венкн. К этой раздаче она прнступает с завязаннымн глазамн в то время, как вокруг нее двнжется веселый девнчнй хоровод”.
    Багі былі нябесныя, як, напрыклад, грозны бог вятроў Стрыбог, і былі зямныя, якія жылі на палетках, як Жытнёвая Баба, на двары, у хляве ці адрыне, у дровах, а таксама ў лазні. Гэта былі ўжо нават не багі, а бажаняты, з якімі людзі размаўлялі і сварыліся, а маглі за дрэнныя паводзіны і пабіць. Шанавалі Клецніка, хавальніка хатніх кляцей і кладовак.
    Афанасьеў 150 гадоў назад пісаў:
    “Белорусы до снх пор рассказывают, что у каждого хозянна есть свой Чур -бог, оберегаюіцнй граннцы его поземельных владеннй; на межах свонх участков онн насыпают земляные бугры, огоражйвая нх частоколом, н такого бугра ннкто не посмеет разрыть нз опасення разгневать божество... От тесных стен нзбы н двора охраннтельная власть домового распространнлась на весь поземельный надел, прннадлежаіцнй роду. Чур, по белорусскому преданню, оберегает поля н пашн, состояіцне в определенной меже”.
    Забыліся многія багі, а Чур застаўся. I хаця ўзнікае ён у гаворцы міжволі, несвядома, але ж жыве, як абломак сівой даўніны.
    “Заклятня: “чур меня!”, “чур наше место свято!” пронзносятся прн рассказах о злых духах, прн совершеннн гаданнй н волшебных чар; снла этнх слов заключается в прнзыве светлого, дружелюбного божества, прнсутствне которого заставляет удаляться демонов мрака”, пісалася некалі фалькларыстам. Але ж сёння мы часцей клічам Бога, а не Чура, забытага ахоўніка.
    Страшным богам некалі лічыўся Яшчур распаўсюджвальнік хвароб, само імя якога нагадвае яшчарку, дракона. I да нашых дзён жыве чорны бог Яшчур, але ўжываецца яго імя для абазначэння інфекцыйнага захворвання жывёлы.
    3 далёкага язычніцкага часу да сённяшніх дзён захаваліся ў нашай мове некаторыя вышэйназваныя імёны. Згадваючы сваё дзяцінства, кожны можа ўспомніць, што грымотны ўдар у час навальніцы называлі дарослыя Перуном ці стрэлам Перуна. Аб халодным надвор’і на вуліцы дзецям казалі, што там Зюзя. Перасцерагаючы ад спроб пазнаёміцца блізка з небяспечным агнём, гаварылі маленькім, што гэты чырвоны звер -Жыжа. Немаўлятка часцей за ўсё называлі Ляляй, а зайшоўшую ў хату маладжавую жанчыну Цёцяй. Ну. а ў дрэнным выпадку аб раптоўна памершым чалавеку казалі, што яго схапіў Карачун.
    Усё гэта было вядома і тым людзям, што жылі некалі на Палессі і менавіта тут, на гарадзішчы вёскі Хатомеля.
    На ўсход і захад ад гарадзішча на плошчы каля пяці гектараў размяшчалася селішча таго племені, якое пабудавала гэты ўмацаваны пункт для сваіх грамадскіх і духоўных патрэб. У адрозненне ад гарадзішча селішча не было агароджана і не мела ніякіх абарончых збудаванняў.
    Жытлы будаваліся ўздоўж землянога валу ў два рады, але такіх мелася менш; большая частка была забудавана без належнай планіроўкі. Жытлы паўзямлянкі з аднасхільным або двухсхільным дахам, зробленым з жэрдак ці бярвенняў. Бывала, што засыпалі іх зямлёй і абкладвалі дзёрнам. Сцены клалі з бярвенняў ці плялі з галля і абмазвалі глінай.
    Звычайнажытлы будаваліся прамавугольнымі хацінамі плошчай 1230 м2. Падлога земляная. У адным з куткоў знаходзілася глінабітная печ на драўляным каркасе. Археолагам 1. П. Русавай раскапана 16 такіх жытлаў і гаспадарчых ям, што знаходзіліся побач.
    Раскопкі далі каштоўны матэрыял. Знойдзены шматлікія прылады працы, сярод якіх сярпы і долаты, жалезныя нажы і тачыльныя брускі, рыбалоўныя восці, цуглі ад конскай аброці, прасліцы для прадзіва. Посуд як ляпной, так і ганчарнай вытворчасці.
    Але самай сенсацыйнай знаходкай быў жалезны плуг першая і адзіная знаходка такога тыпу ў Беларусі, якая датуецца X стагоддзем. Дзіўна тое, што плуг цалкам жалезны, а не толькі яго лямеш, як гэта магло быць. Так што, хутчэй за ўсё, хрысціліся нашы продкі з драўлянымі сохамі, а адкуль узяўся адзіны жалезны плуг можна толькі здагадвацца.
    Разам з тым, значная колькасць жалезных прылад сярод рэчаў • ведчыць аб устойлівым развіцці мясцовай металургіі і кавальскай справы.
    Акрамя гарадзішча і селішча трэцім аб’ектам комплекса з’яўляецда грунтовы могільнік. Ён знаходзіцца за 200 метраў на паўднёвы ўсход ад гарадзішча. На ім на глыбіні каля метра быў знойдзены перакулены гаршчок з перапаленымі касцямі нябожчыкаў. Гэта сведчыць, што трупаспальванне было ўласціва раннім славянам, як і іх папярэднікам зарубінцам. I новы пахавальны абрад, больш міласэрны, прынесла да іх, відавочна, толькі хрышчэнне Русі.
    Матэрыялы хатомельскіх раскопак зберагаюцца ў музеях Мінска, Брэста і Пінска.
    Археалагічны комплекс Хатомеля сведчыць аб паступовым пераходзе ад родава-абшчыннага ладу да класавага грамадства. Археолагі паднялі адзін за другім культурныя пласты, і нібыта перагортвалі старонкі летапісу, схаванага ад вачэй. I летапіс зямлі ўсё расказаў век за векам...
    Невялікае гарадзішча радавой абшчыны ператварылася ва ўмацаваны пункт, які стаў з цягам часу месцам пражывання знатнай старэйшыны 1 яе ўзброенай ваеннай дружыны, якая ўжо была прафесійнай. Усім
    неабходным іх забяспечвалі пражываючыя побач на паселішчы іх супляменнікі-суродзічы, якія аралі, сеялі, збіралі ўраджай, гадавалі жывёлу, займаліся рамесніцтвам.
    Затое ў час небяспекі, ваеннай пагрозы заступнікамі народа выступалі яго старэйшыны са сваёй дружынай. Такі пасёлак ужо быў нечым накшталт раннефеадальнага маленькага замка і папярэднікам будучага горада.
    Старажытны Хатомель праіснаваў звыш пяті стагоддзяў. А потым, недзе ў сярэдзіне X ст., знік. Жыццё тут спынілася. Ніякіх слядоў разбурэння, ваеннага нападу няма. Проста людзі самі пакінулі месца свайго пражывання і некуды сышлі. Але куды? Гэта ж не стэпавыя вандроўнікі, а аседлыя разважлівыя земляробы. На што лепшае разлічвалі яны змяніць сваё радавое кубло?
    Вядомы старэйшы беларускі археолаг Г. В. Штыхаў лічыць, што сыход хатамлян выкліканы гістарычным працэсам, які адбываўся на землях усходніх славян.
    Гэтабыў час стварэння Кіеўскай Русі, аб’яднання плямён, узнікнення адзінага народа. Час цэнтралізацыі і асэнсавання славянамі сябе на бязмежжы прасторы. Час кансалідацыі і духоўнага росквіту ўсходніх славян, які заканамерна і асэнсавана быў увянчаны Вялікім Хрышчэннем, з якога пачалася новая гісторыя народаў.
    Эпоха селішчаў і гарадзішчаў завяршалася. Наступала эпоха гарадоў, якія станавіліся цэнтрамі племянных зямель. Менавіта таму некаторыя старыя гарадзішчы былі пакінуты яго жыхарамі. Людзі перасяляліся ў больш выгадныя для іх куткі, бліжэй да цэнтра, а, магчыма, і ў сам цэнтр.