Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

Давыд-Гарадок. Час і людзі.

Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
95.86 МБ
Аднак дзіўна сёння ўяўляць, што па вулачках ціхага Давыд-Гарадка бадзяўся некалі завадатай экстрэмістаў і палітычных забойц, кілер і таленавіты пісьменнік Б. Савінкаў вядомы антыгерой многіх славутых прыгодніцкіх тэлесерыялаў савецкага часу. Сапраўды, Савінкаў і БулакБалаховіч сядзелі ў Давыд-Гарадку нездарма. Яны вырашылі зрабіць падарунак бальшавікам якраз напярэдадні дня Кастрычніцкага перавароту. Петраградскі бунт яны вырашылі ўславіць па-свойму.
Утаржэнне пачалося 6 лістапада 1920 года захопам Турава. Яно суправаджалася бесчалавечнымі адносінамі да насельніцтва, дзікім гвалтам. Балахоўцы і савінкаўцы былі з ног да галавы запэцканы ў крыві.
Дакументы сведчаць, што тут камандзір аднаго з атрадаў загадаў забяспечыць яго для асабістай разбэшчанасці трыма самымі прыгожымі
дзяўчатамі 20-ці, 16-ці і 14-цігадовагаўзросту. Гэтае патрабаванне было выканана пасля растрэлу некалькіх жыхароў.
А наогул за час знаходжання ў Тураве балахоўцаў былі забіты 71 чалавек, пакараны экзекуцыямі і катаваннямі 635 жыхароў, згвалтавана звыш 100 жанчын. Было абрабавана ўсё яўрэйскае насельніцтва каля чатырох тысяч чалавек.
Удар Булак-Балаховіча быў неспадзяваным, і ўжо на пяты дзень, 10 лістапада, пасля цяжкага бою быў заняты Мазыр. Яго “бацька” аб’явіў сталіцай Беларускай дзяржавы, сябе -яе начальнікам і галоўнакамандуючым, а свайму брату Язэпу прысвоіў званне генерал-маёра і назначыў на сваё месца.
Урад нованароджанай бандыцкай дзяржавы ўзначаліў прыехаўшы з Варшавы польскі стаўленік Алексюк. Эмігранцкі ўрад БНР Вацлава Ластоўскага і савецкі ўрад Аляксандра Чарвякова аб’яўляліся новымі гаспадарамі звергнутымі.
Армія Булак-Балаховіча несла страшэнныя бедствы для народа. Вось што пісала мінская газета “Звезда” ў лістападзе (№ 79) аб “сталіцы” атамана Мазыры:
“Во время налета банд Балаховнча в Речнцком уезде расстреляно н нзрублено 250 человек, в том чнсле много детей. Было несколько случаев выкалывання глаз.
В Мозыре зарегнстрнровано 1500 нзнаснлованных балаховцамн женіцнн, средн нйх есть 60-летнме старухн н девочкн в возрасте 12 лет. Город ммеет опустошенный н разграбленный внд”.
Працягваючы наступленне, балахоўцы падышлі да Рэчыцы і Хойнікаў, але тут пацярпелі паражэнне ад войск 16 арміі (камандуючы A. I. Кук), якая перайшла ў контрнаступленне. Тут была разбіта адборная “дывізія смерці” і кавалерыйская дывізія. 20 лістапада 17 дывізія 16 арміі выбіла балахоўцаў з іх “сталіцы” Мазыра.
Аднак асноўнай частцы арміі Булак-Балаховіча ўдалося прарвацца скрозь акружэнне 33-й Кубанскай казацкай дывізіі і перайсці праз раку Пціч. 26 лістапада праз Жыткавічы напалову парадзелае войска атамана выйшла на чыгуначную станцыю Сінкевічы. Так закончылася крывавая авантура Булак-Балаховіча, яка працягвалася 20 дзён.
План камандавання Чырвонай Арміі аб поўным знішчэнні балахоўцаў здзейсніць не ўдалося. Войска іх размясцілася ў раёне Тураў-Давыд-Гарадок-Лахва.
Умовы савецка-польскага перамір’я прадугледжвалі расфарміраванне падобных вайсковых злучэнняў. Палякі вымушаны былі гэта зрабіць, але адбылося гэта фармальна.
Сам атаман быў залічаны як генерал ў рэзерв польскай арміі. А балахоўскія атрады па 100-150 чалавек размясціліся ў нейтральнай зоне ў раёне Пінска, Лунінца, Давыд-Гарадка, Стаўбцоў, Нясвіжа і яшчэ доўгі час выкарыстоўваліся антысавецкімі сіламі ў Польшчы для правядзен-
ня крывавых тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Савецкай Беларусі.
У канцы 1920 года закончылася Грамадзянскай вайна на Беларусі, вынікі яе былі супярэчлівымі беларуская зямля зноў аказалася падзеленай.
Пасля пяцімесячных перамоў 18 сакавіка 1921 года ў Рызе быў заключаны Савецка-польскі мірны дагавор. 3 савецкага боку ён быў падпісаны дэлегацыямі РСФСР (A. А. Іофе), БССР (Я. С. Ганецкі), УССР (Э. I. Квірынг). Савецкі бок уступіў Польшчы Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.
Польшча абавязвалася даць беларусам, украінцам і рускім усе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё іх культуры, мовы, выканання рэлігійных абрадаў.
Аднак час паказаў, што Польшча не выканала ўзятых абавязацельстваў. Яна так і не змянілася за мінулыя стагоддзі, і з сярэдневечча засталася краінай уціску і двайнога стандарту ў дачыненні да другіх нацый, сваіх суседзяў.
Амаль дваццаць гадоў паступова і метадычна праводзіла яна на так званых “крэсах усходніх” бязлітасную акупацыйную палітыку, галоўнай ідэяй якой былі старадаўнія мэты апалячвання і акаталічвання беларусаў і ўкраінцаў.
Уздоўж савецка-польскай граніцы былі расселены асаднікі-палякі, былыя ўдзельнікі вайны з Савецкай Расіяй. Яны атрымлівалі ад дзяржавы за бясцэнак асаду (участак зямлі ў 20—45 гектараў), крэдыты на ільготных умовах, будаўнічыя матэрыялы.
Асаднікі трымалі ў асадзе тутэйшае насельніцтва і межы Савецкай Беларусі і Савецкай Украіны. Узброеныя, яны выконвалі паліцэйскія абавязкі, дапамагалі ў ахове граніцы, былі актыўнымі праваднікамі варожага СССР польскага курсу і будучымі легіянерамі для паходу на Усход. Але вайна абрынулася на Польшчу з захаду, і хутка палякі на сваёй скуры зразумелі сэнс ўсеславянскага адзінства ў нямецкіх лагерах смерці разам з беларусамі, украінцамі, рускімі.
Да гэтага заставалася дваццаць гадоў. На Заходнюю Беларусь сышоў час смутку.

ДАТЫ 3 ГІСЮГЫі ДлйыД-ГАРАДКА
980.
Першае ўпамінанне Іурава.
Перасяленне хатомлян на Гарынскае гарадзішча.
1005.
1019.
Каля 1055-1112. 1067.
1080-1083.
1088.
1097.
1100.
Хрышчэнне жыхароў Тураўскай зямлі.
Гіершае ўпамінанне Брэста.
Гады жыцця князя Давыда ігаравіча.
Першае ўпамінанне Мінска.
Княжанне Давыда ў Тмутаракані.
Пачатак княжання Давыда ва Уладзіміры-Валынскім.
Першае ўпамінанне Пінска.
Заснаванне Давыд-Гарадка князем Давыдам.
Каля 1113-
каля 1190. 1116(7).
Жыціе свяціцеля Кірылы Тураўскага.
Жаніцьба князя Усевалада Давыдавіча з дачкой Уладзіміра Манамаха Агаф’яй.
1127. 1141(7). 1151.
1161.
1183.
1240.
1330.
Першае ўпамінанне Гарадзецкага княства і Гарадка. Памёр Усевалад Давыдавіч, першы князь Гарадзецкі.
Удзел Барыса Усеваладавіча ў абароне Кіева.
Удзел у абароне Кіева Глеба і Мсціслава Усеваладавічаў.
Удзел Мсціслава Усеваладавіча ў паходзе на полаўцаў.
Першае абрабаванне Гарадка татарамі.
Уваходжанне Гарадзецкага княства ў Вялікае княства Літоўска-Рускае.
Сярэдзіна XIV
стагоддзя. 1382.
Упамінанне Гарадка у “Спнске городов русскнх”.
Жаніцьба князя Гарадзецкага Давыда Дзмітрыевіча з дачкою Альгерда Марыяй.
1410.
Удзел князя Гарадзецкага Мі гкі Давыдавіча ў бітве пад Грунвальдам.
1432-1436.
1440.
1445-1486.
1490-1520.
1503.
1521-1551.
Удзел князя Мігкі ў паўсганні Свідрыгайлы.
Гібель князя Міткі. Канец дынастыі князёў Гарадзецкіх.
Гарадком валодае князь Свідрыгайла.
Гарадком Давыдавым валодаюць князі Яраславічы.
Разгром татар каля Гарадка князем Сямёнам Слуцкім.
Гарадком валодае каралева Бона. Правядзенне “валочнай памеры”.
1525.
1526.
Даравальная грамага каралевы Боны мастаку Навошы. Разгром татараў К. Астрожскім і рассяленне іх на Піншчыне, у тым ліку і ў Гарадку.
1-я пал. XVI Дзейнасць мастака Навошы. стагоддзя.
1551. Гарадок Давыдаў стаў прыватнаўласніцкім горадам князёў Радзівілаў з Магдэбургскім правам.
1555.	Першае ўпамінанне Століна.
1570. Першае абазначэнне Гарадка Давыдава на карце Артэлія.
1595.	Захоп Гарадка Давыдава казакамі Налівайкі.
1605.	Першы інвентар Замка Гарадка Давыдава.
1631. Упамінанне аб вырабе агнястрэльнай зброі, існаванне рудні, плывучага млына, утаймаванні Чартарыі ў Гарадку.
1648-1651. Паўстанне пад кіраўніцтвам Івана Багдашэўскага.
1651. Пакаранне смерцю 18 кіраўнікоў паўстання.
1655. Захоп Замка і яго разбурэнне расійскімі войскамі.
Сярэдзіна Адкрыццё Георгіеўскай (Юр’еўскай) царквы.
XVII стагоддзя. Росквіт іканапіснага мастацтва ў Давыд-Гарадку.
1670. Упамінанне аб існаванні Верхняга і Ніжняга замкаў.
1678. Канчатковае выгнанне ўніятаў з Плотніцы.
1696. Забарона беларускай мовы ў Рускай Літве.
1724. Стварэнне Царскіх варотаў Георгіеўскай царквы.
1760. Спыненне работ па ўмацаванню Замка.
1791. Скасаванне дзяржаўнасці Рускай Літвы ў Рэчы Паспалітай.
1793. Уваходжанне ў склад Расійскай дзяржавы.
1796, 22.01. Кацярынай II зацверджаны герб Давыд-Гарадка.
1800. Перавод мяшчан Давыд-Гарадка ў сялянскае саслоўе князем Радзівілам.
1816. Заснаванне ў Століне першай на Беларусі сельскагаспадарчай школы.
1836, 21.04. Сенат Расійскай імперыі пацвердзіў рашэнне Мазырскага павятовага суда аб вяртанні гараджан Давыд-Гарадка ў саслоўе мяшчан.
1863.	Адкрыццё Давыд-Гарадоцкага народнага вучылішча.
1864.	Паражэнне Р. Траўгута ад расійскіх войск ля вёскі Калоднае.
1866. В. I. Дунін-Марцінкевіч напісаў камедыю “Пінская шляхта” аб жыхарах вёскі Альпень.
1885.	Заснаваны Столінскі парк ў Манькавічах.
1891 -1955. Гады жыцця камбрыга К. С. Петраўца.
1906.	Пачатак беларускіх вечарынак ў Давыд-Гарадку.
1908.	Адкрыццё Давыд-Гарадоцкага гарадскога	вучылішча.
1912.	Адкрыццё Свята-Казанскай царквы.
1915-1917. Дзейнасць часовага ваеннага шпіталя.
1918-1919. Палескае паўстанне і барацьба з пятлюраўцамі і іншымі ўкраінскімі нацыяналістамі.
1919. Барацьба з польскімі захопнікамі.
1921, 18.03. На аснове Рыжскага дагавору Заходняя Беларусь (у тым ліку і Давыд-Гарадок) увайшлі ў склад Польшчы.
БІБЛІЯГРАФІЯ
Советская нсторнческая энцнклопедяя, в 18 томах, М. 1961-1976.
Советская военная энцнклопедня, в 8 томах, М., 1976-1980.
Беларуская савецкая энцыклапедыя, у 12 тамах. Мн., 1969-1975.
Беларуская энцыклапедыя. 1-9тамы. Мн., 1996-1999.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. 1-5 тамы, Мн., 1993-1999.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі, у 5 тамах, Мн., 1984-1988.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мн.,
т. 1. Брэсцкая вобласць. 1984.
т. 3. Гомельская вобласць. 1985.
Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1993.
Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993.
* * *
Татншев В. Н. йсторня росснйская. Т. 3-4 , М., 1968 н 1972.
Карамзнн Н. М. йсторня государства Росснйского. Кн. 1., Ростов-на-Дону, 1989.
Соловьев С. М. йсторня Росснн с древнейшнх времен, кн. I н VI. М., 1959 н 1961.
Ключевскнй В. О. Курс русской нсторнн. М., т. III, 1988.