• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    Адной з цікавых з’яў таго часу быў выпуск некаторымі рэўкамамі ўласных грошай для падтрымання магчымасці харчавання сваіх работнікаў.
    У канцы 1917 года на станцыях Мазыр, Лунінец, Жыткавічы, Відзібор, Гарынь, а таксама ў буйных мястэчках паблізу ад гэтых станцый Тураве, Давыд-Гарадку, Століне з’явіліся грошы, надрукаваныя ў Гомелі шэрай фарбай на белай трывалай паперы.
    Гэта былі боны купюры вартасцю ў адзін, тры, пяць і дзесяць рублёў па малюнку чарцёжніка ўпраўлення чыгунак Валовіча. Просты і своеасаблівы малюнак гэтых купюр не меў паўтарэння сярод розных выпускаў самаробных асігнацый тых гадоў.
    На бонах быў надпіс: “Продовольственный комнтет Полесскнх дорог нмеет обраіценне наравне с креднтнымн бнлетамн мсключнтельно для прнобретення разлнчных продуктов нз продовольственных комнтетов м подотделов ГТолесскнх железных дорог 1917 года”.
    Гэтыя боны ў якасці грошай прымаліся ў чыгуначных кааператывах, гандлёвых лаўках, станцыйных буфетах ад Гомеля на захад да лініі фронту, а таксама ў прыфрантавых населеных пунктах, якія знаходзіліся недалёка ад чыгункі Тураве, Давыд-Г'арадку і Століне. Так што першымі самаробнымі грашыма на Палессі мы абавязаны чыгунцы, якая першая пачала адольваць эканамічны крызіс.
    Сёння палескія грошы вялікі рарытэт.
    4 снежня 1917 года на Заходнім фронце было заключана перамір’е з немцамі. I адразу ж фронт абваліўся. Гэта была грандыёзная гістарычная памылка, якая мела ў XX стагоддзі трагічныя вынікі: на самой справе да перамогі над стомленай і кіпеўшай рэвалюцыйнымі падзеямі Германіяй было блізка. Перамір’е дало надзею выжыць і магчымасць адпачыць Германіі, і немцы добра скарысталі гэта. Хутка неспадзявана Чырвонай Арміі давялося ваяваць з немцамі.
    У абвале Заходняга фронту адыграла сваю ролю і праводзімая доўгі час балыпавікамі антываенная агітацыя і прапаганда і першыя законы савецкай улады дэкрэты аб міры і аб зямлі. Салдаты тысячамі пакідалі баявыя пазіцыі і адпраўляліся дамоў даволі часта са зброяй. У кароткі час краіна аказалася разваленай з аднаго боку, а з другога узброенай да зубоў. “Чалавек са стрэльбай”, дакладней з вінтоўкай Мосіна аказаўся гаспадаром сітуацыі. Франтавая зброя вельмі хутка была выкарыстана для вырашэння любых пытанняў толькі сілай і ў свой час пачала дзейнічаць у братазабойчай Грамадзянскай вайне і злева, і справа.
    У пачатку лютага 1918годафронтуфактычна ўжо не існавала. Такім чынам, першы дэкрэт бальшавікоў аб міры аказаўся дрэнна прадуманай прапагандысцкай акцыяй, якая мела самыя трагічныя для Беларусі і Украіны вынікі.
    А пакуль на Палессе і ў тым ліку Давыд-Гарадоччыну вярталіся палешукі. Пасля развалу арміі кавалер двух Георгіеўскіх крыжаў прапаршчык Петравец вярнуўся на радзіму прыхільнікам савецкай улады і ўключыўся ў работу Давыд-Гарадоцкага рэўкама.
    Разам з ім вярнуліся дамоў і поўныя Георгіеўскія кавалеры С. М. Каральчук і А. Ц. Збарашэўскі.
    Выкарыстаўшы адсутнасць войск, немцы, не сустрэўшы ніякага супраціўлення, акупавалі велізарную тэрыторыю былой імперыі, а потым прымусілі Савецкую Расію падпісаць ганебны Брэсцкі мір 3 сакавіка 1918 года. Гэтым мірам Расія афіцыйна выйшла з удзелу ў першай сусветнай вайне.
    На перамовах y Брэст-Літоўску прысутнічала дэлегацыя Украінскай народнай рэспублікі, якая была абвешчана ў снежні 1917 года і прызнана Савецкай Расіяй і Германіяй. У час перамоў Цэнтральная Рада УНР абвясціла незалежнасць Украіны і выхад яе са складу Расіі.
    У межы сваёй дзяржавы Украіна ўключыла амаль усё Беларускае Палессе, што рабілася неаднаразова іх дзяржаўнымі дзеячамі і нацыянальнымі лідэрамі з часоў Багдана Хмяльніцкага.
    Дэлегацыя Украіны падпісала з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй асобны дагавор, у якім фактычна давалася згода на акупацыю Украіны гэтымі дзяржавамі, што і было зроблена. Нямецкай акупацыяй братыукраінцы вырашылі абараніцца ад Расіі.
    Немцы з’явіліся і на Століншчыне. Тут яны размясціліся толькі ўздоўж чыгункі, замацаваўшы сваё становішча гарнізонамі на станцыях Дубровіца, Гарынь, Відзібор і Лунінец. Асабліва буйным быў гарнізон у Відзіборы, дзе засталіся моцныя склады расійскай арміі.
    У красавіку 1918 года на Украіне адбыўся пераварот, у выніку якога замест Цэнтральнай рады да ўлады з дапамогай немцаў прыйшоў былы расійскі генерал-лейтэнант Паўло Скарападскі, які абвясціў аб стварэнні Украінскай дзяржавы, а сябе гетманам.
    Савецкая ўлада на Палессі спачатку праіснавала толькі тры месяцы. Яе актывісты перайшлі ў падполле.
    Гетманскія ўлады зрабілі Давыд-Гарадок цэнтрам Палескай акругі, тут быў размешчаны іх даволі вялікі ваенны гарнізон, які дапамагаў вярнуўшымся панам вярнуць сваю маёмасць і пакараць памагатых бальшавіцкай улады.
    Уладальнік відзіборскага маёнтка Антон Бахенскі стварыў карны атрад, які на конях гойсаў па ваколіцах у пошуках прыхільнікаў савецкай улады і караў іх казацкім спосабам бізунамі.
    Ствараючы сваю армію, гетман Скарападскі меў патрэбу ў афіцэрскіх кадрах, таму ўсіх афіцэраў-франтавікоў шукалі. Ад іх актыўнага попіуку ў Давыд-Гарадку хаваўся і прапаршчык К. С. Петравец, які некаторы час быў актыўным дзеячом Давыд-Гарадоцкага рэўкама.
    Гетманцы заклікалі яго, лічачы ўкраінцам, да сябе, цягнулі ў армію гетмана, абяцаючы высокую пасаду ў войску, як і іншым афіцэрам-палешукам. Петравец застаўся прыхільнікам савецкай ўлады, таму ён вымушаны быў пакінуць Давыд-Гарадок, перайшоў на тэрыторыю Украіны, дзе ўступіў у Чырвоную Армію, у радах якой праваяваў усю Грамадзянскую вайну.
    А зараз зробім кароткае адступленне, каб у невялікім нарысе расказаць пра лёс аднаго з гарадчукоў, сына тутэйшага рамесніка, шаўца, яркае і трагічнае жыццё якога стала адлюстраваннем эпохі.
    ГАРАДОЦКІ КАМБРЫГ
    У час падзей першай сусветнай вайны тысячы ўраджэнцаў Заходняй Беларусі апынуліся на тэрыторыі Савецкага Саюза. Многія з іх былі актыўнымі ўдзельнікамі барацьбы за Савецкую ўладу.
    Сярод іх быў і Карп Самойлавіч Петравец (1891-1955), камбрыг Чырвонай Арміі. Яго радзіма Давыд-Гарадок. Бацькі мяшчане.
    Ён быў адзін з многіх. I лёс гарадоцкага камбрыга даказаў гэта. A пачалося ўсё над вольнаю імкліваю Гарынню... Бегла яна міма прыстані, несла вясёлыя караблі да самага мора.
    3 вышэйшай адзнакай закончыў таленавіты юнак у Давыд-Гарадку гарадское вучылішча, пасля некаторы час працаваў разам з бацькам, дапамагаў яму ў шавецкіх справах. Бацька быў чалавекам паважаным гарадоцкія шаўцы грымелі на ўсё Палессе: хто не ведаў іх цудоўных ботаў?
    Такім чынам, лёс маладога Карпа быў вызначаны. Ва ўзросце дзевятнаццаці гадоў ажаніўся. Яго жонкай стала мясцовая прыгажуня Кацярына Матусевіч.
    У 1912 годзе Карп, як і ўсе, быў прызваны на вайсковую службу, a праз два гады пачалася вайна. Аб тым, як ён ваяваў, сведчыць фотаздымак, які атрымала яго любая Каця з фронту. На здымку бравы ўнтэрафіцэр з двума Георгіеўскімі крыжамі і медалём.
    Як адзін з лепшых малодшых камандзіраў, Петравец быў накіраваны на афіцэрскія курсы ў Маскву, дзе атрымаў званне прапаршчыка.
    Кастрычніцкія падзеі прапаршчык Петравец сустрэў у якасці камандзіра роты на Паўночна-Заходнім фронце пад Рыгай.
    Захавалася адзінае пісьмо баявога афіцэра дамоў. У сваім лісце жонцы ён чэсна і прама піша пра становішча на фронце, у радках франтавіка, дарэчы без адзінай памылкі, чалавека вельмі пісьменнага, трывога за лёс краіны, за ўсіх. Гэтыя свае чалавечыя рысы Георгіеўскі кавалер збярог на ўсё жыццё.
    Старая армія развальвалася. Пасля заключэння перамір’я прапаршчык Петравец пабываў у Петраградзе, атрымаў дакументы і ў пачатку 1918 года вярнуўся дамоў пасля пяцігадовай ваеннай службы.
    Але ў шаўцы да бацькі вярнуцца яму ўжо не давялося. У ДавыдГарадку ён уключыўся ў работу рэўкама і стаў памочнікам старшыні В. Савіцкага.
    Аднак вясной 1918 года прыйшлі немцы. Яны дапамаглі ўкраінскім нацыяналістам захапіць Беларускае Палессе. Як і ўсе актывісты, Петравец некаторы час хаваўся, а калі пошукі яго сталі настойлівымі, каб справадзіць яго ў армію гетмана, ён пакінуў Давыд-Гарадок, абяцаючы жонцы ў хуткім часе забраць і яе. Аднак іх сустрэча адбылася не хутка, a родны Давыд-Гарадок ён ужо ніколі не пабачыў.
    Петраўцу ўдалося прабрацца на Палтаўшчыну, дзе фарміравалася
    Чацвёртая армія Украінскай савецкай рэспублікі, якой камандаваў Ю. В. Саблін, яго аднакашнік па школе прапаршчыкаў.
    3 гэтага часу пачаўся новы этап у жыцці франтавіка шлях баявога камандзіра Чырвонай Арміі.
    Яго служба пачалася ў якасці камандзіра ўзвода пры абароне Харкава ад немцаў. Потым камандаваў ротай і батальёнам на франтах Грамадзянскай у баях супраць Дзянікіна, Врангеля, Махно. У гэты час ён становіцца членам РКП(б).
    Грамадзянскую вайну Карп Петравец закончыў начальнікам інструктарскай школы 52-й стралковай дывізіі.
    У 1923 годзе ён закончыў у Харкаве Вышэйшую школу старшын (так у той час на Украіне называліся старшыя афіцэры) і пераходзіць на штабную работу.
    Родны Давыд-Гарадок у гэты час знаходзіўся пад белапольскай акупацыяй. Петравец устанаўлівае сувязь з жонкай. I яго Кацярына вырашыла збегчы з Польшчы.
    Нялёгкая гэта была задача вырвацца адсюль, але перамагло каханне. Летам 1924 года Кацярына Максімаўна пакідае Давыд-Гарадок, гэтак жа ўпотай, як і муж. 3 рызыкай для жыцця на тураўскім напрамку пераходзіць польска-савецкую граніцу, дзе на другім баку яе затрымалі савсцкія пагранічнікі.
    Усё было аператыўна высветлена, і ў хуткім часе, пасля шасцігадовай разлукі, муж і жонка сустрэліся ў Мінску, куды прыехаў Карп Самойлавіч. За чатырнаццаць гадоў пасля вяселля яны былі разам нямногім больш за два гады, але паспелі нарадзіць двух дачок Маю і Вольгу.
    К. П. Петравец служыў на Украіне, з 1931 годана штабной рабоце ў розных вайсковых злучэннях, а з 1935 года ў званні камбрыга у штабе Кіеўскай ваеннай акругі. Яго старэйшая дачка Мая Карпаўна расказвала, што жылі яны тады непадалёк ад кватэр кіраўііікоў рэспублікі С. В. Касіёра, П. П. Постышава, У Я. Чубара, I. Э. Якіра, якіх даводзілася бачыць часта.
    У 1937 годзе пачаліся рэпрэсіі сярод ваенных кадраў. Разам з маршалам М. М. Тухачэўскім і камандуючым войскамі Беларускай ваеннай акругі I. П. Убарэвічам загінуў і камандуючы войскамі Кіеўскай ваеннай акругі I. Э. Якір.