Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
дзячых міма людзей пасля прывітання ён затрымліваў звычайна такім чынам:
- Іван, чаго не заходзіш? Ёсць запалкі, соль, карасін учора прывёз.
Жонцы пацеркі танныя.
- Другім разам, Янкель. Зараз няма грошай. Дачку замуж аддаю.
- Вось і бяры для дачкі. Танна аддам. А грошы прынясеш, калі будуць. Бяры што трэба.
I давалі без грошай. I чакалі. Іх ніхто не падводзіў. Жылі ў згодзе, памяркоўна.
Толькі скончылася тая згода і памяркоўнасць 1942 годам. Калі ўсе яўрэі з Юр’еўскай вуліцы і наогул Гарадка былі забіты.
У спадчыну ад Рэчы Паспалітай Расія на далучаных землях атрымала значную колькасць шляхты, якая прэтэндавала на роўныя правы з расійскім дваранствам.
Аднак дапускаць у сваё асяроддзе спрадвечных праціўнікаў і нават заклятых ворагаў, тым больш католікаў, проста так, механічна, царскія ўлады не збіраліся. Пачалася праверка. Кожны шляхціч павінен быў пацвердзіць дакументальна, што ён спадчынны дваранін. Доказам з’яўляліся даравальныя граматы вялікіх князёў, каралёў, буйнейшых магнатаў. ГІравяраліся ўсе, пачынаючы ад самых знакамітых і славутых.
Праверка была паскорана і стала больш патрабавальнай пасля шляхецкіх паўстанняў трыццатых і шасцідзесятых гадоў.
У 1840 годзе было спынена дзеянне Статута Літоўска-Рускага гаспадарства 1588 года. Паўстанне 1830 года, безумоўна, паспрыяла гэтаму. Беларусь стала называцца Паўночна-Заходйім краем. Як мы бачым, гэта адлюстроўвала толькі геаграфічнае становішча зямель. Нацыянальныя асаблівасці пры гэтым ніяк не адзначалісяі
Можна асэнсаваць паводзіны расійскіх уладаў сёння, відаць, такім чынам: на далучаных да імперыі землях праводзіўся своеасаблівы палітычны і сацыяльны карантын. Пасля паўстанняў улады Расіі зразумелі, што яны атрымалі на захадзе не самы спакойны рэгіён і жадалі дабіцца ад краю большай аднароднасці ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі на ўскраінах, якія не паўставалі са зброяй і рэлігійнымі патрабаваннямі.
Вядома, гэтая перасцярога была накіравана супраць палякаў і католікаў, якія маглі разварушыць і Беларусь. Але праз гэта цярпелі і беларусы. Справа тычылася і літоўства, якое, як кляймо, ляжала на праваслаўных беларусах здавён. Згубіўшы сваё імя ў Вялікім княстве Літоўскім, беларусы і цяпер павінны бьілі плаціць па чужых і старьіх рахунках. Абыякавыя адносіны да беларусаў з боку расійскіх уладаў дыктаваліся старой падазронасцю да літоўцаў, даўніх ворагаў маскоўцаў.
Але ўжо ў саракавыя гады пачынаецца славянафільскі рух, прад-
стаўнікі якога выступаюць за брацкае адзінства рускага, беларускага і ўкраінскага народаў.
He спрыялі станоўчаму вырашэнню беларускага пытання і паводзіны шляхты. Амаль уся шляхта ў Рэчы Паспалітай была акаталічана. I толькі на поўдні, на Палессі, поспехі ад каталіцкага наступства былі нязначнымі. Што ж датычыцца шляхты Гарадзецкай, то ні адзін з прадстаўнікоў Давыд-Гарадка не здрадзіў сваёй праваслаўнай веры.
Дробная шляхта ў свой час атрымала шляхецтва ад сваіх магнатаў, князёў Радзівілаў, і ў большасці ніякіх дакументаў не мела. Якой яна была тады, выдатна паказаў В. I. Дунін-Марцінкевіч у камедыі “Пінская шляхта”, героі якой ўзяты з гэтых мясцін.
На самой справе такая шляхта была ўжо звычайным сялянствам, часам нават бяднейшым за некаторых сялян. Канчаткова мясцовая (засцянковая) шляхта знікла ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. У гарадах яна была прыпісана да мяшчан, у сельскай мясцовасці да сялян.
Шляхецтвам сваіх продкаў маюць права ганарыцца тыя, хто мае ў Давыд-Гарадку і ваколіцах прозвішчы Бразоўскі, Вабішчэвіч, Лазіцкі, Ляшкевіч, Некрашэвіч, Патоцкі, Пашкевіч, Пратасавіцкі, Скаржынскі, Слуцкі, Сянкевіч, Трухановіч і некаторыя іншыя.
Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 годзе станам развіцця сельскай гаспадаркі на Беларусі пачаў займацца і дзяржаўны ўрад. Зацікавіліся ўпершыню і Палессем.
Была створана Заходняя экспедыцыя па асушэнню балот, якая працавала ў 1873-1898 гадах пад кіраўніцтвам буйнога вучонага-геадэзіста генерал-лейтэнанта Іосіфа Іпалітавіча Жылінскага (1834—1916). Перад гэтым на працягу дзесяці гадоў ён кіраваў картаграфічнай работай па градусным вымярэнні дугі паралелі 52° паўночнай шыраты і на Беларусі прайшоў па лініі Брэст-Пінск-Давыд-Гарадок-Тураў-Мазыр-Гомель.
Узначаліўшы экспедыцыю, Жылінскі спачатку арганізаваў метэаслужбу, і першыя метэастанцыі былі адкрыты ў Пінску і Васілевічах, метэаназіранні арганізаваны ў Давыд-Гарадку, Тураве, Петрыкаве, Мазыры.
На прытоках Прыпяці было арганізавана трынаццаць вадамерных пастоў. Быў такі і ў Давыд-Гарадку ў вусці Гарыні-Нырчы.
Экспедыцыя Жылінскага правяла вышукальныя работы і склала генеральны план па асушэнню балот Палесся. На сусветнай выстаўцы ў Парыжы ў 1878 годзе гэты план атрымаў залаты медаль, як найбольш шырокамаштабны і навукова-абаснаваны.
Упершыню ў Расіі былі праведзены значныя меліярацыйныя работы па асушэнню балот на навуковай аснове. Было асушана каля 500 тысяч гектараў балот, сярод якіх былі палепшаны і сялянскія землі. Было пракладзена каля пяці тысяч кіламетраў каналаў асушальнага і лесатранспартнага прызначэння. У ваколіцах Лунінца і зараз існуе канал імя Жылінскага.
Экспедыцыя працавала шмат. Адначасова праводзіліся работы па даследаванню вырошчвання розных травяных культур, бульбы і збожжавых на асушаных землях. Работа экспедыцыі была спынена ў 1902 годзе. Але меліярацыя Палесся няўхільна была прадоўжана ў глабальных памерах у 70-80 гадах нашага стагоддзя і прынесла непапраўную шкоду ўнікальнаму Палескаму краю.
А край наш унікальны не толькі сваёй прыродай, але і яе людзьмі палешукамі, галоўным тутэйшым скарбам.
Спецыфічныя прыродныя ўмовы, у нейкім сэнсе гістарычная адасобленасць, што адбілася на мове, культуры, побыце, звычаях і духоўных традыцыях, стварылі на Палессі вельмі арыгінальную этнаграфічную групу беларусаў, якая і зараз захавала сваю старажытную назву палешукі.
Вось якую характарыстыку даваў ім акадэмік П. П. Сямёнаў-ЦяньШанскі каля 150 гадоў назад:
“Полешукн здоровы, сйльны н долговечны, средн ннх не редкость столетнпе. Помогает тому лесной смоляной воздух, обнльная мясная н рыбная пніца. Нравственность у полешуков высокая. Воровство, грабежн, кражн редкн”.
А вось так пісаў аб палешуках даследчык гісторыі Палесся беларускі вучоны У. 3. Завітневіч (1853-1927) сто гадоў назад у рабоце “Археологнческая экспеднцня в Прнпятское Полесье”:
“...людей более краснвых в фнзнческом отношеннн, что особенно следует сказать о женіцннах, н более спмпатнчных в нравственном отношеннн я не встречал нн на севере, нн на юге Росснн; полешук подвнжен, достаточно сметлнв, нскренен н первобытно честен. Вообіце, еслн бы меня спроснлн, где можно отыскать чнстый тнп тех славян, которые так снмпатнчно выступают у некоторых летопнсцев, я указал бы на Полесье”.
Такія прыгожыя характарыстыкі нашых землякоў сустракаюцца ва ўсіх наведвальнікаў і гасцей Палескага краю, якія пакінулі пісьмовыя сведчанні аб сваіх візітах. Чытаць добрыя, больш за тое выключна добрыя словы, вядома, прыемна, але разам з тым такія характарыстыкі дапамагаюць нам зрабіць нейкім чынам гістарычны экскурс у мінулае Бацькаўшчыны.
Захаваўшы ўсе лепшыя рысы беларускага этнасу, палешукі былі адной з важнейшых нацыянальных груп народа, якая сваім жыццём і высокамаральнымі паводзінамі, духоўнай вытанчанасцю і таленавітасцю, нават адной сваёй сціплай прысутнасцю, садзейнічала нацыянальна-культурнаму адраджэнню і фарміраванню беларускай нацыі.
Уключэнне Беларусі ў склад Расіі адыграла станоўчую ролю ў канчатковым нашым адраджэнні. У нейкім сэнсе нават русіфікацыя з сістэмай рускіх школ і рускай культуры падштурхнула разам з сацыяльнапалітычнымі рэформамі тыпу адмены прыгонніцтва ў 1861 годзе, бела-
русаў — да адраджэння, а беларускую культуру да значнага ўздыму ў другой палове XIX і пачатку XX стагоддзяў.
Маўкліва рухалася беларуская нацыя ў складзе Вялікага княства Літоўскага, зліваючыся з чужым этнасам і паступова губляючы свае адметныя рысы. У складзе Рэчы Паспалітай беларусы ледзь не былі знішчаны разам з сэрцам народа, яго айчынным веравызнаннем праваслаўем. I голькі сумесна з рускім духам, родным і дабрадзейным, абудзіўся і беларускі дух. Менавіта ў складзе Расійскай дзяржаўнасці беларускі народ прайшоў і вельмі хутка, за нейкае стагоддзе вялікі шлях самасвядомасці, з рук рускага народа атрымаў свабоду і стварыў урэшце сваю Беларускую Дзяржаву.
Да сярэдзіны XIX стагоддзя склалася сучасная беларуская літаратурная мова. У свой час для Ф. Энгельса беларуская мова была сярэдняй паміж рускай і польскай, але бліжэй да рускай.
Аднак калі гаварыць гістарычна, гэта руская мова сёння бліжэй да беларускай, якая захавала мудра і цярпліва свае спрадвечныя агульнаславянскія карані. Характар беларусаў дапамагаў таму, што беларуская мова мае безліч гаворак, асабліва на Палессі, дзе пакінула свой след украінская мова. Фактычна кожная палеская вёска і сёння захавала сваё моўнае аблічча, і часта гэтыя прыгожыя і ўнікальныя асаблівасці вельмі значныя.
Беларуская літаратура пачала развівацца з сярэдзіны XIX стагоддзя, але каля паловы стагоддзя яе алфавітам была лацінка — спадчына апалячвання і Рэчы Паспалітай. Суб’ектыўна гэта цягнулася так доўга і з прычыны таго, што большасць вядомых яе прадстаўнікоў выйшлі з каталіцкага асяроддзя: В. Дунін-Марцінкевіч, К. Каліноўскі, А. Ельскі, Ф. Багушэвіч, Я. Лучына (I. Неслухоўскі), Цётка (А. Пашкевіч), Я. Купала (I. Луцэвіч) і іншыя. Але ўсе яны лічылі сябе тутэйшымі і ганарыліся, што яны беларусы.
Пад дабрачынным уздзеяннем рускай культуры пачала адраджацца беларуская інтэлігенцыя, якая набывала народныя рысы і пазбаўлялася шляхецкай фанабэрыі і пагарды да простага чалавека. Радзімкі апалячвання знікалі, адмерла і лацінка.
Пачала развівацца адукацыя сярод сялянства, якое было агульна непісьменным.
Па даных рэвізора Іосіфа Твардоўскага, ва ўсёй Мінскай губерні ў 1819 годзе было звыш 30 школ, у якіх навучалася 600 вучняў, прытым з сялян толькі 150. Гэвд ж рэвізор пакінуў нам цікавыя звесткі аб тым, што ўладальнік маёнэжа ў Століне Аляксандр Пацей у 1816 годзе адкрыў тут сельскагаспадарчую школу ўзаемнага навучання, своеасаблівае прафесійнае вучылішча.