Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Гандаль, які заняпаў у Давыд-Гарадку, калі яго жыхары насуперак свайму гербу, сталі не гандлярамі, а сялянамі, зноў ажывіўся.
3 даўніх часоў традыцыйнай формай рэгіянальнага гандлю былі кірмашы, якія праводзіліся ў гарадах і мястэчках з Магдэбургскім правам і захаваліся ў новых умовах.
Звычайна кірмашы адбываліся на праваслаўныя святы адзін або некалькі разоў на год. У Давыд-Гарадку кірмаш праводзіўся на Пакровы (14 кастрычніка) два дні.
Гэта быў не толькі гандаль, але і народныя гульні, і батлейка, паказы, у якіх удзельнічалі музыкі (скрыпка, дудка, пазней гармонік, балалайка), штукары (акрабаты і фокуснікі), казачнікі, цыганы і лірнікі (“сляпцы”) выканаўцы песень у суправаджэнні ліры (яны рыхтаваліся ў спецыяльнай школе толькі ў Тураве).
На кірмашы з’язджаліся гандляры і пакупнікі з розных мясцін не толькі паветаў, але і губерняў. Былі тут і прадстаўнікі з замежжа: немцы, аўстрыйцы, балгары. У корчмах заключаліся гандлёвыя дагаворы.
Гарадоцкія гандляры былі ўдзельнікамі кірмашоў не толькі сваёй акругі — Турава, Століна, Пінска, але і адцаленых. Асаблівую ўвагу яны ўдзялялі Нясвіжу. Міхайлаўскі кірмаш у Нясвіжы праводзіўся ў канцы верасня і працягваўся два тыдні. Аб ім пісаў вядомы беларускі этнограф П. М. Шпілеўскі (1803-1861) у нарысах “Путешествне по Полесью н Белорусскому краю”:
“Нельзя умолчать о знаменнтой Мнхайловской ярмарке... она начннается 26 сентября н продолжается две неделя. Сюда сьезжаготся торгашн н купцы нз Пннска, Давыд-Городка, Глуска, Мозыря, Мннска, Бреста, Вмльно, Кнева н Варшавы. Большей частью жнды прнвозят красные товары, стекло, фарфор, фаянс; пннчукн, мозырцы, давыдгородцы н вообіце полесяне прнезжают с бесчнсленнымн возамн вяленой нлм копченой рыбы, льняного семенн, іцетнны, смолы, воска н выделанных кож н подошв. Вообіце ярмарка Несвнжская довольно значнтельна: она для белорусского края чуть лн не то же, что Ннжегородская для велнкорусскнх губерннй”.
Пасля далучэння Беларусі да Расіі даволі значнага развіцця дасягнуў на Палессі знешні гандаль, галоўным чынам водным шляхам. Палессе стала важнейшым экспарцёрам лесаматэрыялу, дзякуючы свайму ўнікальнаму лясному багаццю.
Тысячы лесарубаў рыхтавалі драўніну самай высокай якасці сасну, дуб, ясень, вольху. Драўніна сплаўлялася на рэках Гарынь, Прыпяць, Днепр на поўдзень. З’явілася новая прафесія плытагоны, сотні якіх месяцамі знаходзіліся на плывучых плытах. Значная колькасць лесаматэрыялаў на Прыпяці і каналах вывозілася на захад.
Вось што дакладваў у Пецярбург мінскі губернатар у 1837 годзе:
“В уезде Пннском довольно деятельная торговля с Кременчугом, Херсоном н Одессою строевым лесом н прочнмн леснымн хозяйственнымн пронзведеннямн.
...В уезде Мозырском, нзобплуюіцем обшнрнымп строевымн лесамн, прнобретаются лесные матерналы для Черноморского флота н вообіце пронзводнтся значнтельная торговля с купечеством черноморскнх портов н даже Прусснею”.
Беларусь у складзе Расійскай імперыі далучылася да яе бязмежнай прасторы, да яе велізарнага рынку і агромністых патрэб. Гэта была не Польшча, праз якую цяжка было прабіцца на захад, а на ўсход дарогі не было. Гаспадарчая дзейнасць на Палессі расла, як і расло яе асваенне. У Рэчы Паспалітай Палессе было не да справы, а зараз царскія чыноўнікі займаліся асушэннем балот, для расійскіх вучоных гэта быў новы недаследаваны край.
Адным з цэнтраў гандлю стаў Давыд-Гарадок. Тут з даўніх часоў існавала прыстань, рабіліся лодкі розных памераў. У 30-я гады XIX стагоддзя была створана верф, на якой будаваліся вёсельна-парусныя судны рачнога кабатажу грузападымальнасцю 30-60 тон. Уладальнікамі верфі была кампанія мясцовых купцоў.
Ва ўсіх буйных сёлах воласці былі лесапільні, якія апрацоўвалі драўніну для экспарту. Судны па Гарыні міма Замкавай гары рухаліся ў розных накірунках. Дзесяткі гарадчукоў выконвалі на іх абавязкі лоцманаў і шкіпераў.
У хваёвых лясах працавалі дзесяткі смалакурняў. Кожны год смалакурні краю давалі каля пяці тысяч бочак (бочка 18 пудоў) высакаякаснай смалы і дзёгцю для расійскага флоту і на экспарт.
3 харчовай вытворчасці за межы краю вывозілася і прадукцыя вінакурэння.
Першы бровар у Давыд-Гарадку быў адкрыты ў сярдзіне XVI стагоддзя Мікалаем Радзівілам Чорным. Спачатку была наладжана вытворчасць гарэлкі, а пазней ягадных він і піва (брагі), настойвалася і медавуха. Сыравінай было жыта, пазней і бульба. Вінакурэннем, як мы ведаем, і яго гандлем магла займацца толькі шляхта. Але гэта хутка пераходзіла ў арэнду да яўрэяў.
Наведаўшы ў пачатку XIX стагоддзя Беларусь, акадэмік В. Н. Севяргін пасаў:
“...внно гонят все помеіцнкн на свонх заводах, которые тут называют броварамн, н продают его в корчмах по свободной цене. Отннмнте у ннх право на свободу вннокурення н онн будут лншены большей частн свонх доходов”.
В 1881 годзе князем Антоном Радзівілам быў пабудаваны ў яго рэзідэнцыі ў Манькавічах (Столін) спіртзавод, значная частка прадукцыі
якога ішла на экспарт. Бровар у Давыд-Гарадку быў з гэтай прычыны закрыты.
Рост вінакурэння выклікаў і рост п’янства сярод простага насельніцтва. У 1870 годзе “Церковные ведомостн Сннода” пісалі:
“Корчмарн поставнлн себя в незавнснмое положенне н, нспользуя покровнтельство помеіцнков, торгуют внном, спанвают народ н окончательно разлагают его”. I голас царквы і грамадства быў пачуты.
У 1895 годзе дзяржава ўзяла на сябе манапольнае права на гандаль алкагольнымі напоямі, што ў некаторай ступені стрымлівала развіццё алкагалізму.
Яўрэі-карчмары гандлявалі, як разумелі. I з імі даводзілася лічыцца. Яўрэі ўкараніліся на беларускай зямлі назаўсёды. Яны займалі значнае месца ў эканамічным жыцці Беларусі, пачынаючы ад часоў Вітаўта.
Законы Княства давалі ім магчымасць амаль без абмежаванняў займацца гандлем і рамяством. Ім было дазволена свабоднае веравызнанне, будаўніцтва сінагог, адкрыццё сваіх школ. Узаемаадносіны беларусаў з яўрэямі склаліся нядрэнныя. Многа яўрэйскай беднаты пасялілася і стала пастаяннымі жыхарамі сельскай мясцовасці.
Пасля далучэння Беларусі і Правабярэжнай Украіны гэтыя землі з 1791 года былі аб’яўлены мяжой яўрэйскай аселасці. Ім было забДронена рассяленне ў Расіі.
Адной з прычын была непрыязнасць насельніцтва, якое выхоўвалася афіцыйнай уладай і царквой у падазронасці да яўрэйскага племені згодна з падзеямі вакол Галгофы. Але не гэта было галоўнае. Просты народ пагарды не выказваў. Гэта кіруючы клас баяўся пранікнення яўрэяў на важныя месцы ў дзяржаве. У гэтым была свая рацыя: згодна з Бібліяй, яшчэ Іосіф быў намеснікам фараона і кіраваў Егіптам. З’яўлення такога хітрага Іосіфа і асцерагаліся.
Стагоддзямі яўрэйскі народ, якога заўсёды гналі, выпрацаваў выключна трывалыя погляды на свой шлях і сваё месца ў грамадстве, калі вандраваў па свеце. На аснове рэлігійных поглядаў яўрэі сталі замкнутай нацыянальнай кастай Богам абранага народа, які заняты быў толькі тым, каб у патрэбны момант уступіць у барацьбу за сваё жыццё.
Барацьба гэта была складаная яўрэі павінны былі браць розумам, хітрасцю, умельствам. На працягу двух тысячагоддзяў пасля рассялення яны не трымалі ў руках зброі, але змаглі яе здабыць. Гэтай зброяй акрамя розуму сталі грошы, золата.
Уся гісторыя раскіданага па свеце народа навучыла іх, што выжыць яны могуць толькі тады, калі дасягнуць магчымасці ўплываць на жыццё той краіны, у якой яны жывуць. Моцны той, хто багаты. А дзеля ўсякага багацця трэба папрацаваць. Працавалі і збіралі. Нават у самага беднага яўрэя было дзве-тры залатыя манеты. Менавіта толькі залатыя.
Дзякуючы свайму прыроднаму характару з рысамі глыбокага рацы-
яналізму, прак'ыцызму, цярплівасці і настойлівасці, яны дабіліся многага.
Вось што пісаў мінскі губернатар С. П. Давыдаў 8 ліпеня 1837 года ў сваёй справаздачы Сенату аб стане гандлю ў губерні:
“Вся почтн торговля всей губерннн пронзводнтся евреямн нлн через евреев, овладевшнх почтн нсключнтельно всемн оборотамн капнталов н подавляюшнх деятельностью, взанмною друг друга помоецью н пронырством дух промышленностн туземцев. От сего упадок в народном богатстве н самый уіцерб казны прн заготовленнн разлнчных предметов”.
Вядома, казна павінна была ўступаць з яўрэямі ў канкурэнцыю, a ўсякая канкурэнцыя патрабуе працы, і гэта не ўсім падабаецца. Тут прычына варожасці паміж рознымі нацыямі і сёння.
Першапачатковае рашэнне ўрада аб дазволе яўрэям жыць толькі ў гарадах і мястэчках прывяло да таго, што ў пачатку XX стагоддзя колькасць яўрэйскага насельніцтва ў буйнейшых гарадах дасягнула 20-50 працэнтаў.
Напярэдадні першай сусветнай вайны ў Мінску з 135 тысяч жыхароў 46 працэнтаў складалі яўрэі, 45 працэнтаў беларусы і рускія. У павятовых Пінску і Мазыры яўрэі складалі большасць жыхароў.
Значны час Пінск быў цэнтрам хасідаў рэлігійнай плыні ў іўдзейскай рэлігіі містычнага накірунку. Іх прапаведнікі-цадзікі карысталіся неабмежаваным аўтарытэтам і, лічылася, валодалі звышнатуральнай сілай.
Хасідамі сталі яўрэі Століна, якія складалі ў другой палове XIX стагоддзя большасць яго насельніцтва. Тут была пабудавана ў 1792 годзе сінагога гіершы цагляны будынак на Століншчыне. Побач з сінагогай ў вялікім двухпавярховым драўляным доме была рэзідэнцыя цадзіка вярхоўнага равіна значнай часткі Палесся і Валыні.
Цадзікі выбіраліся равінатам пры нараджэнні ў час абразання пажыццёва і вялі паўзатворнае жыццё за чытаннем рэлігійных іўдаісцкіх тэкстаў. Цадзік быў вярхоўным суддзёй як у рэлігійных, так і ў грамадскіх справах. 3 самых аддаленых мясцін ішлі да яго яўрэі за парадай і ў чаканні прыёму праводзілі часам шмат дзён.
Калі ў 1889 годзе 22-гадоваму цадзіку патрэбна было ісці па закону ў армію, яўрэйская абшчына выкупіла яго за 30 тысяч рублёў.
Яўрэі Давыд-Гарадка таксама былі хасідамі, а пасля заняпаду хасідызму вярнуліся да традыцыйнага іўдаізму ў сваім кагале (абшчыне). Да гэтага часу фактычна ўвесь гандаль у крамах і сфера абслугі знаходзіліся ў іх руках.
Жылі яўрэі ў Гарадку па цэнтральнай Юр’еўскай (зараз Савецкай) вуліцы ў хатах з выхадам прама на вуліцу. Праз дзверы наведвальнік трапляў у невялікі пакой, дзе размяшчалася крама. Дзверы яўрэйскіх дамоў заўсёды былі адчынены, і на парозе стаяў сам гаспадар. Прахо-