Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Яшчэ да публікацыі ў друку ў Давыд-Гарадку была пастаўлена “Пінская шляхта” В. I. Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884) на палескай
гаворцы, мове аўтара. Адкуль ўзяўся рукапіс? Магчыма, копія рукапісу трапіла да давыд-гарадоцкіх аматараў тэатру ад людзей, у якіх бываў у ваколіцах Давыд-Гарадка пісьменнік. Але дзе і ў каго?
П’еса напісана ў 1866 годзе. У каментарыі аўтар піша:
“Рэч адбываецца ў ваколіцы О., паміж балотаў, у глушы Пінскага павета”.
А яшчэ раней, у маі 1849 года быў напісаны верш “Вясна” і падпісаны “Ольпень”. Літаральна на другі дзень напісаны верш “Прыпяць”. Так што адрас праясняецца.
У невялікай вёсцы Альпень, у якой спачатку знайшоў Дунін-Марцінкевіч паэтычнае натхненне, знайшоў ён і сюжэт камедыі. Тут жылі прататыпы засценкавай шляхты з прозвішчамі, якія сталі намінальнымі і афарыстычнымі Цюхай-Ліпскі, Пратасавіцкі. Пісьменнік пабываў у Альпені так лічыць знаўца творчасці класіка, беларускі празаік і грамадскі дзеяч Уладімір Ліпскі.
Вёска Альпень знаходзіцца побач с Давыд-Гарадком. Трапіць у яе можна толькі па дарозе праз Гарадок. Так што Дунін-Марцінкевіч пабываў і ў Давыд-Гарадку. Можна ўявіць, якім смехам сустракалі гледачы “Пінскую шляхту”, якімі апладысментамі, бо жывыя персанажы камедыі яшчэ хадзілі па ваколіцах, і часта тых Цюхай-Ліпскіх можна было сустрэць на вуліцах Давыд-Гарадка, у крамах, шынках ды тракцірах.
Гледачы расказвалі, што вялікую цікавасць выклікалі пастаноўкі п’ес “Модны шляхціч” Каруся Каганца і “Паўлінка” Янкі Купалы.
Далёка за межамі краю былі вядомы “конікі” — навагоднія карнавалы Давыд-Гарадка, якія з далёкіх часоў дайшлі да сённяшняга дня. Падрыхтоўка да гэтага свята пачыналася адразу ж прыходам зімы: рабілі маскарадныя ўбранні, маскі, жывёльныя макеты, самаробныя бенгальскія агні і іншыя забаўкі для феерверку.
У навагоднюю ноч на вуліцах, як і зараз, было населыііцтва ўсяго горада і старыя, і малыя. Вечар быў шчодрым: у кожнай хаце шчодрая вячэра, і свята пачыналася са шчодраўкі дзесяткі груп гараджан і гараджанак, малых і дарослых, спявалі і гралі пад вокнамі, за што гаспадары частавалі іх і давалі гасцінцы.
А на вуліцы, як тады, так і зараз, можна сустрэць гарцуючых коней, размаляваных хатніх жывёл, ваўкоў, мядзведзей, салдатаў, казакаў, цыганаў, нават смерць з касою.
Цэнтральным аб’ектам відовішча з’яўляецца “Віфліемская зорка”вогненнае кола з многімі промнямі, якое круціцца, рассыпаючы на гурбы снегу зорачныя іскры. Віншаванні з Ражством Хрыстовым, песні, музыка, смех, танцы, сапраўдны народны карнавал. Нідзе на Беларусі нічога падобнага няма.
Адным з грамадскіх актывістаў Давыд-Гарадка быў праваслаўны свяшчэннік Цімафей Сцяпанавіч Юхневіч (1877-1920).
Цэнтр горада з гандлёвай плошчай быў забудаваны крамамі, зямля тут была дарагая. Але менавіта тут Юхневіч знайшоў зямлю, якая па закону належала царкве з даўніх часоў. Юхневіч быў упарты, як усе гарадчукі.
Ен доўга вёў судовую справу з яўрэйскім равінатам за кавалак зямлі, выйграў яе і пабудаваў у 1912 годзе ў цэнтры горада, побач з гандлёвымі радамі Свята-Казанскі храм, які зараз з’яўляецца месцам службы благачыннага іерэя раёна. Айцец Юхневіч карыстаўся вялікай пашанай грамадскасці і жыхароў горада. Толькі ён адзін пахаваны каля алтара Свята-Казанскай царквы, на адваяванай ім некалі зямлі. Няма тых гандлёвых радоў і крамаў, а храм стаіць.
У памяць аб Юхневічу вуліца, на якой стаіць царква, носіць яго імя, ды мемарыяльная дошка на храме згадвае добрага свяшчэнніка і прамадзяніна.
Другім па кольскасці жыхароў населеным пунктам ваколіц ДавыдГарадка была вядомая нам вёска Гарадная, некалі мястэчка з залатарогім каралеўскім аленем на гербе. У 1909 годзе тут было 1830 двароў, 6728 жыхароў. Гэта была адзіная на ўсё Палессе вёска, дзе ўсё насельніцтва займалася ганчарным рамяством, за што яна мела Магдэбургскае права. Ганчарства тут захавалася да сённяшняга часу.
Валасны цэнтр Пінскага павета Столін у гэтым жа годзе быў у сем разоў меншы, чым Давыд-Гарадок. У ім было толькі 320 двароў, жыхароў 2100.
На паўночна-ўсходняй ускраіне Століна знаходзіцца вёска Манькавічы (зараз у межах горада). Тут некалі была палаца-паркавая сядзіба князёў Радзівілаў, заснаваная ў канцы XVII стагоддзя як рэзідэнцыя магнацкіх прадстаўнікоў Давыд-Гарадоцкай ардынацыі.
У канцы XIX стагоддзя тут быў пабудаваны двухпавярховы палац у псеўдагатычным стылі ў форме трохкутніка. У левым крыле выдзялялася чатырохпавярховая гранёная вежа, завершаная купалам з барабанам і шатром на ім. Пры ўездзе ў сядзібу была пастаўлена манументальная брама. Палац не збярогся, ён загінуў у час другой сусветнай вайны.
У 1885 годзе вакол палаца на плошчы 50 гектараў (зараз 28 га) быў закладзены парк пейзажнага тыпу. Ён быў створаны на насыпной тэрасе, абмежаванай земляным валам вышынёй да 1,5 метра з кветнікамі і дэкаратыўнымі кустамі. Парк перасякаўся некалькімі алеямі радыяльнага напрамку.
Усяго ў дрэвастоі ў парку каля сарака відаў дрэў і кустоў. Акрамя мясцовых парод тут ёсць і экзоты, прывезеныя з Каўказа, Заходняй Еўропы і Амерыкі: чорныя і веймутава хвоі, чырвоны дуб, лаўралістая таполя, еўрапейская лістоўніца, каўказская піхта, канадская елка, амерыканская ліпа, белая вярба, канадская каліна і інш.
I палац, і парк былі створаны давыд-гарадоцкім ардынатам князем Львом Радзівілам (1835-1904). Зараз парк помнік прыроды дзяржаў-
нага значэння. Некалі ў маёнтку знаходзіўся вядомы на ўсю Еўропу спіртзавод і стайня высокапародных коней.
Прыгажэла прырода пад дабрадзейнымі рукамі чалавека, прыгажэлі і людзі. Многа майстроў з Давыд-Гарадка ўпрыгожвалі гарадскі і вясковы быт. Высокага майстэрства дасягнула рамяство асобных накірункаў.
У пачатку XX стагоддзя Іван Дзямідовіч, Іван Паддубны, Пятро Шышко і іншыя майстры з Давыд-Гарадка праславіліся мастацкім вырабам куфраў, якія ў той час замянялі шафы для захоўвання дарагіх рэчаў і святочнага адзення. Давыд-Гарадоцкія куфры былі вядомы на ўсім Палессі. Асобныя выдатныя экземпляры захоўваюцца не толькі ў музеях Беларусі, але і за межамі, у тым ліку і ў Канадзе.
На фоне ўсяго Прыпяцкага Палесся выдзялялася адзенне мяшчан Давыд-Гарадка і Турава, якое этнографы называюць гарадоцка-тураўскім строем. Як і куфры, яго ўзоры ўпрыгожваюць музеі.
Асабліва маляўнічым было адзенне замужніх жанчын, якое складалася з некалькіх па-мастацку асэнсаваных атрыбутаў. У вырабе і аздабленні выкарыстоўвалася даматканая і мануфактурная тканіна, прыгожа апрацаваная скура, каштоўныя аксесуары.
У летні гарнітур жанчыны ўваходзілі кашуля з вышыўкамі расліннага арнаменту, спадніца, гарсэт (жылет) і пояс, упрыгожаныя нашыўкамі. Канструкцыя адзення надавала жанчыне прывабную статнасць. Асабліва экзатычнымі былі галаўныя ўборы, якія называліся галовачкай і нечым нагадвалі чалму ці цюрбан.
Мужчынскае адзенне мяшчан Давыд-Гарадоччыны таксама адрознівалася ад іншых раёнаў. Яно было простым, але зручным і элегантным. Абавязковымі атрыбутамі мужчынскага касцюма былі камізэлька (жылет), боты і капялюш.
Дакументальнымі матэрыяламі, на якіх адлюстраваны апісаныя вышэй падзеі гаспадарчага і культурнага жыцця, этнаграфічныя асаблівасці жыхароў Давыд-Гарадка, з’яўляюцца здымкі першай паловы XX стагоддзя выдатнай мясцовай дынастыі фатографаў Зубеяў, якія маюцца ў многіх музеях.
Узоры асветы і культуры на Палессі, у тым ліку і ў Давыд-Гарадку, сведчаць аб іх паслядоўным росце як маляўнічай часткі развіцця беларускага нацыянальнага адраджэння.
ВАЙНА I РЭВАЛЮЦЫЯ
Мбо отныне пятеро в одном доме станут разделяться:
трое пропшв двух й двое протйв трех; отец будет протйв сына
іі сын протйв отца;
мать протйв дочерй й дочь протйв матерй; свекровь протйв невесткй своей н невестка протйв свекровй своей.
Евангелйе от Лукй, гл. 12, 52-53
Усё пачалося з забойства прынца Фердынанда. I 28 ліпеня 1914 года Аўстра-Венгрыя пачала вайну супраць Сербіі. Расія аб’явіла аб падтрымцы апошняй. 30 ліпеня ва ўсіх заходніх губернях Расіі было аб’яўлена ваеннае становішча і пачата агульная мабілізацыя. Грамадзянскія ўлады падпарадкоўваліся ваеннаму камандаванню.
1 жніўня Германія аб’явіла вайну Расіі, праз два дні Францыі; Англія выступіла супраць Германіі на баку сваіх саюзнікаў па ваеннаму блоку Антанце. Пачалася першая сусветная вайна. У яе ўступілі Турцыя і Балгарыя на баку Германіі.
Вярхоўным галоўнакамандуючым расійскай арміі імператарам Мікалаем II быў назначаны яго блізкі родзіч вялікі князь генерал ад кавалерыі Мікалай Мікалаевіч Раманаў. Яго стаўка знаходзілася ў Баранавічах.
Былі створаны два франты Паўночна-Заходні (галоўкамы Я. Р. Жылінскі, пазней М. У. Рузскі і М. В. Аляксееў) і Паўднёва-Заходні (галоўкам М. I. Іваноў).
Пачатак вайны для Расійскай арміі быў паспяховым. Войскі Паўднёва-Заходняга фронту разграмілі аўстра-венгерскія войскі і занялі Галіцыю; войскі Паўночна-Заходняга фронту ўторгліся ва Усходнюю Прусію, але восенню вымушаны былі адтуль адступіць.
Наступны 1915 год аказаўся для Расійскай арміі вельмі няўдачным. Аўстра-германскія войскі ў канцы чэрвеня выціснулі расійскія з занятай імі тэрыторыі: руская армія пакінула амаль усю Галіцыю. На гэтым напрамку фронт стабілізаваўся на цэлы год.
Яшчэ горшым было становішча на Паўночна-Заходнім фронце. Германскія войскі цалкам захапілі Польшчу і ўвайшлі ў Прыбалтыку і Беларусь.
У сувязі з дрэнным становішчам на франтах вялікі князь Мікалай Мікалаевіч быў пазбаўлены пасады вярхоўнага галоўнакамандуючага, і цар на гэту пасаду назначыў самога сябе. Стаўка з-за ваеннай небяспекі была пераведзена ў Магілёў. Аднак цар бываў тут даволі рэдка, і фак-
Межы , Сучасмыя граніцы БеларусІ
0 МАЗЫР Цэнтр павета губеркяў Тэрыторыя ЧучавІцнаА воласці,
_ _ — паветаў перад&дзвмая ў какцы XIX ст. ў
О Тураў Цэнтры еаласцвй вапасцвй Слуцкі паает
Схема замка Гарадка Давыдава ў XVI XVIII п.
Работа
Кузьміча Л. М.
1. Горны замак
2. Дольны замак
3. Рака Гарынь
4. Рака Няволя
5. Рака Чартарыя
6. Ладзяны млын
7. Плаціна
8. Пад‘ёмны мост
9. Абарончы роў
10. Камора ( мытня )
Замак.
Малюнак Харашуна A. К.
Пасведчанне аб рэгістрацыі герба горада Давыд-Гарадка, нададзенага 22 студзеня 1796 года
Гарыць Васкрасенская царква на Замкавай гары