• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    У пачатку 1938 года палкоўнік Петравец назначаецца начальнікам аддзела забеспячэння Забайкальскай ваеннай акругі. Арышт у Кіеве абмінуў яго, і гэты раптоўны пераезд сям’я камбрыга палічыла выратаваннем. Петраўцы толькі паспелі пераехаць у Чыту і ўздыхнуць з палёгкай, як праз тры месяцы арыштавалі камбрыга. Петравец так і не паспеў атрымаць генерал-маёра. На яго мундзіры назаўсёды застаўся толькі адзін ромб.
    Абвінавачаны ў садзейнічанні здрадніцкай дзейнасці свайму былому камандзіру I. Э. Якіру, ён быў асуджаны на дваццаць гадоў.
    Праз некаторы час была арыштавана і армейскі культработнік Кацярына Максімаўна, а іх дзеці накіраваны ў дзіцячы прыёмнік, дзе выхоўваліся і пачалі сваю працоўную дзейнасць вядома, з кляймом, як тады гэта было “дзяцей ворагаў народа”.
    Маці іх была ў ссылцы на сельскагаспадарчых работах у Казахстане і вызвалілася толькі ў 1947 годзе. Гаротная жанчына выйшла з лагера, як аглушаная ні мужа, ні дзяцей. Пачала шукаць сваю разбураную сям’ю. Знайшла мужа і дабілася сустрэчы з ім цяпер ўжо ў апошні раз. Потым знайшла дзяцей. Разам з дзецьмі маці прыехала ў пасляваенны Давыд-Гарадок.
    А гарадоцкі камбрыг Карп Самойлавіч Петравец так і памёр у лагеры, на Тайшэце, 25 красавіка 1955 года, дзе і пахаваны сярод палітзняволеных, не дажыўшы нейкага года да свайго вызвалення.
    I вось аднойчы на руках Кацярыны Максімаўны аказаўся такі дакумент: “20.09.1957 г.
    Справка
    Дело по обвнненню Петровца Карпа Самойловнча пересмотрено Военной коллегней Верховного Суда СССР 3 августа 1957 года.
    Прпговор Военной коллегнн от 25 августа 1938 года в отношеннн Петровца К. С. по заново открытым обстоятельствам отменен н дело за отсутствііем состава преступлення прекраіцено.
    Заместнтель председателя Военной коллегнн Верховного суда СССР полковннк юстнцнн П. Лнхачев”.
    Ён быў адзін з многіх, камбрыг і сын шаўца з Давыд-Гарадка.
    Хаця рэжым Скарападскага трымаўся на нямецкіх штыках, народ не скарыўся акупантам. У акрузе ўзнікалі падпольныя групы, нараджаўся партызанскі рух. Яго ініцыятарамі былі мясцовыя актывісты, былыя франтавікі.
    ГІрыкладам можа быць храбрасць былых салдат вёскі Дубай, якія арганізавалі партызанскі атрад і неаднаразова нападалі на гетманцаў у раёне Давыд-Гарадка.
    Падпольная група дзейнічала ў Століне. У яе склад уваходзілі М. Ц. Лазнуха, С. 1. Гардзейчык, О. Г. Палхоўскі, браты Цярэнцій і Афанасій Разановічы. Яны пісалі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі, у якіх заклікалі рыхтавацца да ўзброенай барацьбы з акупантамі.
    3 падпольшчыкамі Століна былі звязаны многія мясцовыя групы. Самай актыўнай з іх была падпольная група вёскі Калоднае, у якую ўваходзілі прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі. Імі былі бальшавікі браты Іосіф і Кузьма Русаковы, A. С. Карась, М. У Вішнеўскі, В. I. Растаргуева і іншыя, а кіраваў настаўнік Фёдар Андрэевіч Казубоўскі (1895-1942), у будучым вядомы вучоны-археолаг.
    Працаваў Казубоўскі ў Радчыцку, а жыў у Калодным. Яго ідэяй быў выпуск газеты “Лесное эхо”. Сябры здолелі змайстраваць гектограф, здабылі паперу, і газета пачала выходзіць. Яе распаўсюджвалі ў Століне, Гарыні, Давыд-Гарадку, буйнейшых вёсках. Газета была наступальная, клікала да супраціўлення, з яе старонак шугала полымя народнага гневу і дух народнай волі. Неаднаразова газету знаходзілі на сваіх сталах старшыня Давыд-Гарадоцкай управы Гейдрых і карнік Бахенскі.
    Падпольная група Казубоўскага была зародкам Палескага паўстання.
    Ужо ў пачатку ліпеня з жыхароў Століна і навакольных вёсак быў створаны атрад колькасцю каля пяцідзесяці чалавек, які ўзначаліў Афанасій Разановіч.
    Сваю першую аперацыю атрад правёў у вёсцы Рубель, дзе лютавалі карнікі, помсцячы рубельцам за актыўны ўдзел у дзеляжы памешчыцкай зямлі, вырубцы панскіх лясоў. На рубельцаў была накладзена вялікая грашовая кантрыбуцыя.
    Разведку правёў сам камандзір атрада Разановіч, які пад маркай гандляра жывёлай разам з каровамі трапіў у вёску, да вечара агледзеўся і ноччу знік. А ранкам атрад уварваўся ў Рубель і разграміў карнікаў.
    Поспех акрыліў паўстанцаў, і пасля неабходнай падрыхтоўкі яны зрабілі напад і авалодалі Столінам.
    У палацы князя Радзівіла яны забяспечылі сябе неабходнымі прадуктамі і фуражом. Аднак утрымаць Столін невялікімі сіламі было немагчыма. Гетманцы прымусілі паўстанцаў пакінуць горад.
    У гэты час фарміраваліся атрады і групы паўстанцаў на ўсёй тэрыторыі ад Пінска да Дубровіцы (дарэчы, Дубровіцкі раён Украіны населены ў асноўным беларусамі).
    У кастрычніку ў вёсцы Радчыцк, дзе рэўкамам кіраваў К. I. Жарыч, адбылася нарада камандзіраў партызанскіх атрадаў паўднёвай часткі Пінскага і паўночнай часткі Ровенскага паветаў. Усе атрады былі зведзены ў вайсковыя аб’яднанні і створаны два палкі — Першы Палескі (камандзір А. Ф. Разановіч) і Другі Палескі (камандзір Ф. А. Казубоўскі).
    Рэвалюцыя ў Германіі паклала канец нямецкай акупацыі. Расія анулявала Брэсцкі мірны дагавор, аб’явіўшы яго тэрытарыяльныя дамоўленасці несапраўднымі. Немцы пачалі выводзіць свае войскі. Але з Відзібора не збіраліся, відавочна, мелі намер вывезці адтуль ваенныя расійскія склады.
    Весткі аб гэтым дайшлі да Масквы. Зброя была патрэбна Чырвонай Арміі.
    16 лістапада 1918 года на нарадзе ў Саўнаркаме Расіі пад старшынствам У. I. Леніна было вырашана вырваць зброю з рук немцаў і аказаць дапамогу палескім паўстанцам. У якасці ўпаўнаважанага сюды быў накіраваны малады энергічны балыпавік Аляксандр Мікалаевіч Ільін (1893—1919), якога на Палессі назвалі пасланцам Леніна.
    14 снежня на Украіне адбыўся пераварот. Германскага стаўленіка
    Скарападскага зверг адзін з лідэраў крайніх нацыяналістаў Сімон Пятлюра, які ўзначаліў Дырэкторыю і аб’явіў сябе галоўным атаманам войск Украінскай народнай рэспублікі.
    Пакуль гетманскія січавікі пераапраналіся ў форму пятлюраўскіх гайдамакаў, палескія паўстанцы вызвалілі Столін, Давыд-Гарадок і Тураў, дзе зноў пачалі аднаўляцца рэвалюцыйныя органы ўлады. А ў Лунінец, яшчэ заняты немцамі, прыбыў пасланец Савета народных камісараў A. М. Ільін.
    Тактыка апраўдала сябе. У выніку перамоў з салдацкім саветам германскага гарнізона ў Лунінцы, немцы пакінулі ваенныя склады ў Відзіборы непашкоджанымі і нераскрадзенымі, перадалі іх савецкім прадстаўнікам і выехалі са станцыі.
    На гэтым місія Ільіна не скончылася. 15 снежня ў Століне па ініцыятыве пасланца Цэнтра адбыўся з’езд камандзіраў паўстанцкіх фарміраванняў, на якім быў створаны Палеск'. абласны рэвалюцыйны камітэт. Яго старшынёй быў выбраны накіраваны з Смаленска кіраўніцтвам Беларусі Рыгор Максімавіч Астроўскі (1893-1938), а яго намеснікам Кузьма Фёдаравіч Русакоў (1885-1938).
    Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка была абвешчана праз тыдзень у Смаленску 1 студзеня 1919 года.
    На Столінскім з’ездзе было вырашана размясціць рэўкам на станцыі Відзібор, а пасля вызвалення Лунінца перавесці яго туды.
    Другім пытаннем было стварэнне народнай рэвалюцыйнай арміі шляхам мабілізацыі мужчын 20-40 гадоў праз сельскія рэўкамы. Была створана міліцыя ў колькасці трыццаці чалавек, якой была даручана ахова ўстаноў. ГІершым начальнікам міліцыі быў Іван Храпіцкі. Разглядалася пытанне аб узяцці на ўлік усіх маёнткаў і забароне вывазу з іх маёмасці. Была забаронена таксама высечка і вываз лесу мясцовым і прыезджым купецтвам з карыснымі мэтамі.
    Праз два дні пасля з’езда рэўкам пераехаў на станцыю Відзібор, якую перад гэтым са складамі перадалі немцы. Тут працягвалася фарміраванне войска і яго ўзбраенне. Тут быў створаны і Першы Дубровіцкі паўстанцкі полк, які ўзначаліў Мікалай Якаўлевіч Лескавец. Пашыты ў Відзіборы сцяг гэтага палка захоўваецца ў Кіеўскім гістарычным музеі.
    Для каардынацыі дзеянняў рэвалюцыйных сіл Палескай воласці супраць пятлюраўцаў быў створаны Ваенны савет камуністычных паўстанцкіх войск Беларусі і Заходняй Украіны. У яго ўвайшлі Фёдар Казубоўскі, Рыгор Астроўскі, Мікалай Лескавец, Кузьма Русакоў, Мікалай Яфімаў, Аляксандр Кананчук. Старшынёй Ваеннага Савета быў выбраны Аляксандр Мікалаевіч Ільін.
    Кіраўнік дубровіцкіх паўстанцаў, сярод якіх былі нашы землякі з Давыд-Гарадоччыны, М. М. Лескавец расказваў пра ўбачанае на станцыі Відзібор:
    “Сотнн оруднй разного калнбра стоялн на снегу. Сотнн пулеметов в
    складах, тысячн вмнтовок, ммллноны патронов н снарядов, множество яіцнков разлнчных бомб, повозкн целый арсенал армейского корпуса. Мы нх обходнлн н днвнлнсь богатству можно армню вооружпть. Н все это оказалось в руках повстанцев без кровн. Станцня стала оружейной базой центра большевнстского восстання на Полесье”.
    Камендантам станцыі быў назначаны актыўны паўстанец, ураджэнец вёскі Калоднае Іван Ігнатавіч Жук (1887-1919).
    У захаваным архіве Другога Палескага палка значацца ўраджэнцы ГІлотніцы, якія былі камандзірамі рот і ўзводаў: Андрэй Фёдаравіч Качаноўскі, Пётр Антонавіч Некрашэвіч, Пётр Лукіч Трушко, а таксама чырвонаармейцы браты Васіль Міхайлавіч і Іван Міхайлавіч Вабішчэвічы, Сцяпан Васільевіч Качаноўскі, Мікалай Казлякоўскі, Іван Шаламіцкі, з вёскі Беразцы былі Іван Сямёнавіч, Ілля Фёдаравіч, Іван Паўлавіч і Рыгор Бут-Гусаімы, Мікалай Валчковіч.
    Многа паўстанцаў было з Калоднага і сярод іх камандзір узвода першай роты Якаў Паўлавіч Бойка, камандір узвода пятай роты Сцяпан Сільвестравіч Дзяшкевіч, камандзір восьмай роты Емельян Іванавіч Кавалевіч, намеснік камандзіра першай роты Лаўрэнцій Цімафеевіч Ляўковіч, пісар палка Рыгор Кандратавіч Тышук, чырвонаармейцы Яфрэм Сцяпанавіч Лецка, Васіль Данілавіч Рахмонька і іншыя.
    30 снежня ў Лунінец, яшчэ заняты немцамі, прыбыў старшыня Палескага абласнога рэўкама A. М. Ільін. На перагаворах з імі было дамоўлена, што ў тыднёвы тэрмін немцамі будзе вызвалена ўся чыгуначная лінія.
    Вось тэкст тэлеграмы Ільіна аб гэтых перамовах:
    “Москва, Военный Совет Республнкн, Народному комнссару нностранных дел, редакцнн газеты “Нзвестня”... Сегодня состоялось заседанне Лунннецкого армейского Совета, на котором я предложнл: германская днвнзня, расположенная от Калннковнчей до Лунннца включнтельно, прнсіупает к немедленному эвакунрованню свонх частей, обязана нспользовать весь подвмжной состав, предоставляемый для эвакуацнн, прнчем эвакуацня должна закончнться не позднее 7 января 1919 года к 24 часам... Германскнй Лунннецкнй Совет обязуется немедленно возвратнть взятые германскнмн войскамп замкн н частн от русскнх оруднй н пулеметов... С 12 часов ночн 8 января разрешается перевозка красноармейскнх н повстанческнх войск по всем направленням через Лунннец”...