Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Германскі савет выканаў умовы дагавораў, і ўся чыгунка ад Лунінца да Ганцавіч і ад Парахонска да Сарнаў трапіла ў рукі паўстанцаў. Усюды былі назначаны ваенныя каменданты. Лунінец заняў Другі Палескі камуністычны полк, а камендантам станцыі стаў Апанас Міхайлавіч Кужалеў, настаўнік з Калоднага.
У пачатку студзеня 1919 года Украінская Дырэкторыя аб’явіла вайну Савецкай Расіі. Пятлюраўцы разгарнулі наступленне ўздоўж Львоўскай чыгункі ў напрамку на Сарны.
A. M. Ільін спешна прыбыў у Відзібор. Ваенны савет вырашыў неадкладна рушыць насустрач ворагу. Паўстанцы хутка пагрузіліся ў эшалоны і накіраваліся на захад. У сувязі з цяжкім становішчам старшыня Ваенсавета накіраваў у Маскву 5 студзеня на імя Леніна і Свярдлова тэлеграму:
“Повстанческне коммуннстнческне войска, оперпруюіцне в районе Сарны-Лункнёц н отражаюшне петлюровскне н прочне белогвардейскме банды, нзнемогают в неравной борьбе. У ннх нет одежды, обувн н продовольствня, нет денег, нетруководнтелей-военных спецналіістов... Повстанцы-коммуннсты до снх пор все продовольствне получалн нсключнтельно от крестьян н бесплатно, но нельзя злоупотреблять стремленнем крестьян к созданню Советской властн.
Теперь мы обраіцаемся за товаршцеской помоіцью к нашнм братьям рабочнм Москвы н Пнтера: укрепмте нам тыл, прншлнте денег, одежды, обувм, дайте командный состав, н мы окажем помоіць рабочнм Кнева н другмх городов н прншлем вам продовольствне, нзбыткн оружня, снарядов н порох... Ждем вашей помоіцн”.
На гэтай тэлеграме захавалася рэзалюцыя Леніна, напісаная сінім алоўкам:
“Склянскому. На отзыв. Что сделано”.
Аб матэрыяльных цяжкасцях паўстанцаў у гэты час, звязаных з харчаваннем, адзеннем сведчыць захаваная ад 10 студзеня 1919 года запіска камандзіра Першага Палескага палка А. Ф. Разановіча:
“У нас в полку нмеется трн роты: одна в деревне Горынн, одной я отдал прнказ перейтн на станцню Вндпбор в распоряженне ее коменданта. Солдаты второй роты с оружнем пошлп в деревнн Внднбор н Теребежов до сегодняшнего прнказа. Завтра будет в Внднборе первая рота, ее весь состав находнтся в Столмне. Сегодня разосланы прнказы по деревням о мобмлнзацнн. Ожндаем людей Столннского добровольческого отряда. Бывшнх в бою добровольцев нмеется 350 человек. Онн стоят на отдыхе в Горынн н отпуіцены домой на два дня. Завтра в 12 часов будут собраны. Резановнч”.
Вось так жыло тады Палескае паўстанцкае войска: байцоў адпускалі дамоў: падсілкавацца і падрыхтавацца да бою свая база была слабой.
18 студзеня паўстанцы пачалі адступаць і адышлі да станцыі Гарынь. 3-за шматлікіх страт Першы Палескі полк быў расфарміраваны, ім папоўнілі Другі Палескі. Сітуацыя была напружаная.
I вось у гэты час прыйшла дапамога тэлеграма Ільіна ў Маскву падзейнічала, яму не маглі адмовіць пасля ўдалага захопу ваенных складоў у Відзіборы.
У канцы студзеня на станцыі Гарынь выгрузіўся 125 стралковы полк, пазней прыбыло падмацаванне яшчэ. Адначасова з’явіліся камандзіры: прыбыло звыш дзесяці выпускнікоў Пецяргофскіх камандных курсаў.
Народная армія палешукоў перайшла ў наступленне! Двойчы Дубровіца пераходзіла з рук у рукі. Нарэшце пятлюраўцаў выбілі, а праз некалькі дзён былі заняты і Сарны.
Задаволены Ільін 7 лютага адбіў тэлеграму у Маскву: “С боем занялн Сарны. Петлюровскне банды в паннке бегут в Ровно. Продвнгаемся на Ровно, Ковель, Коростень”.
Адначасова вялося наступленне і на паўночным напрамку. 23 студзеня быў вызвалены Пінск. Адразу ж сюды з Лунінца пераехалі павятовыя ўлады.
Галоўным ў гэтай сітуацыі, калі становішча хісталася паміж мірам і вайною, было пытанне харчавання. Для забеспячэння горада хлебам на Століншчыну быў накіраваны харчатрад на чале з М. У Палюховічам.
Вельмі цікавым з’яўляецца факт, які нельга абыйсці, узгадваючы той час. Гэта аднаўленне школ. Акрамя харчавання, аказваецца, людзей цікавілі і іншыя грунтоўныя праблемы, на гэты раз духоўнага плану. Сведчаннем пераходу грамадства да мірнага жыцця была школа. Калі дзеці ранкам ідуць на заняткі, а не хаваюцца па кутках ад пятлюраўцаў, значыць, у краі ўсё нармалізавалася. Школа была надзейным доказам перамогі і ўсталявання новай улады. Па вёсках вакол Давыд-Гарадка пасля выгнання пятлюраўцаў шукалі настаўнікаў. Некаторых настаўнікаў дэмабілізавалі для выхавання дзяцей прама з паўстанцкіх атрадаў. Напрыклад, у Плотніцкае народнае вучылішча вярнулася настаўніца Буракіна.
Аднак на Сарненскім напрамку абстаноўка зноў абвастрылася. Пераўзыходзячы ў два разы колькасна, пятлюраўцы зноў у пачатку сакавіка перайшлі ў наступленне, у выніку чаго захапілі Сарны, Дубровіцу, Столін і станцыю Гарынь.
Штаб баявога ўчастка на чале з I. Я. Сямёнавым адступіў і размясціўся на станцыі Прыпяць. Больш месяца буйных баявых дзеянняў на гэтым напрамку не адбывалася.
Насельніцтву ад такіх хістанняў то ў адзін, то ў другі бок было не салодка, але сіл адваяваць усё назад у паўстанцаў не было.
Да падыходу Чырвонай Арміі сітуацыя не змянілася. 20 красавіка чырвоны браняпоезд пад камандаваннем Д. I. Архіпава падышоў да станцыі Гарынь і агнём гармат знішчыў пятлюраўскую батарэю, якая прыкрывала іх пазіцыі. Гэта быў пачатак канчатковага вызвалення.
У сувязі з наступленнем войск Чырвонай Арміі з паўднёвага напрамку пятлюраўцы пачалі адступаць.
30 красавіка яны пакінулі Столін і Гарынь, узарваўшы чыгуначны мост. Войскі Пятлюры адступілі ў Галіцыю.
Палескае паўстанне закончылася. Агульная колькасць яго удзельнікаў складала каля 10 тысяч чалавек.
У жорсткіх баях загінулі многія паўстанцы. Гераічна загінуў камендант станцыі Відзібор Іван Ігнатавіч Жук, ураджэнец вёскі Калоднае.
Захавалася данясенне камандзіра батальёна Другога Палескага палка, ураджэнца Плотніцы Пятра Лукіча Трушко камандзіру палка аб стратах у баях. Сярод пералічаных загінуўшых байцоўураджэнцы вёскі Фядоры Емельян Карпавіч Мельніковіч і Мікалай Іванавіч Падвіцелька, ураджэнец вёскі Белавуша Лука Піліпавіч Апановіч і іншыя.
7 мая 1919 года загінуў і пасланец Леніна Аляксандр Мікалаевіч Ільін, які многа зрабіў для вызвалення Палесся і, менавіта, нашых месцаў. Разам са Шчорсам яны змагаліся пад Роўна. Каля Шапятоўкі Пятлюра вырашыў разбіць атрад Ільіна і выслаў на яго знішчэнне браняпоезд “Чарапаху”.
Але байцы Ільіна паспелі разабраць чыгунку перад поездам, хаця пятлюраўцы і білі па наваколлю сваімі батарэямі. Калі яны выйшлі для рамонту дарогі, чырвонаармейцы падкраліся і пачалі бой. У час перастрэлкі яны змаглі раскідаць чыгуначнае палатно і з другога боку. “Чарапаха” была заблакіравана. Пятлюраўцы пачалі разлютаваную страляніну, у час якой і загінуў Ільін. Кажуць, што жалезны Шчорс не стрымаў слёз над целам смелага камандзіра.
А пахавалі Ільіна ў Мінску, на Беларусі.
Нацыяналісты Украіны і Беларусі выкарысталі акупацыю германскіх войск амаль па адзіным сцэнарыі. 3 самага пачатку нямецкага захопу велізарнай тэрыторыі гэта падштурхнула розныя сілы на Украіне і Беларусі да вырашэння сваіх праблем: адных да актыўнага супраціўлення, a другіх да паслушэнства і прызнання германскага дыктата.
3 самага пачатку нямецкай акупацыі беларускія нацыянальна-дэмакратычныя партыі 25 сакавіка 1918 года абвясцілі незалежную ад Расіі Беларускую народную рэспубліку. Яе прызналі толькі што створаныя маладыя еўрапейскія дзяржавы, у тым ліку і Полыпча.
Сама Германія, пад ценем штыкоў якой гэта адбылося, не прызнала БНР, аднак і дзейнасці яе ўрада не перашкаджала.
Рада БНР вырашыла скарыстаць такое становішча на сваю карысць. Яна пачала праводзіць некаторыя прагрэсіўныя сацыяльна-культурныя мерапрыемствы. Заўважым, што дзейнасць Рады не распаўсюджвалася на захад Палесся, на які прэтэндавала гетманская Украіна.
Рада БНР фактычна так і не паспела зрабіць нічога станоўчага, аднак скампраметавала сябе сувязямі з нямецкімі ўладамі. I таму ў канцы 1918 года ўрад БНР вымушаны быў эвакуявацца разам з адыходзячымі германскімі войскамі.
Новы год для беларусаў пачаўся з новай улады і сваёй, стагоддзямі чаканай, дзяржаўнасці. 3 пахам свежай хвоі і святочным застоллем і ў палескія хаты 1 студзеня ўвайшла БССР
Новы ўрад на чале з 3. Ф. Жылуновічам размясціўся ў Мінску. У адміністрацыйным плане рэспубліка была падзелена на шэсць раёнаў: Мінскі, Віцебскі, Магілёўскі, Гомельскі, Гродзенскі і Баранавіцкі. Кожны раён складаўся з падраёнаў.
Атрымалася так, што ўсходняя частка Століншчыны разам з ДавыдГарадком увайшла ў Мазырскі падраён Гомельскага раёна, а заходняя, са Столінам, у Пінскі падраён Баранавіцкага раёна. Аднак у сувязі з вынікамі наступіўшай вайны гэтае дзяленне фактычна не было рэалізавана.
Значную ролю ў аднаўленні Савецкай улады на Палессі і арганізацыі барацьбы з контррэвалюцыяй адыграў ураджэнец вёскі Лахва, бальшавік, паручнік царскай арміі Іван Данілавіч Трусевіч (1894-1970). Назначаны ваенным камісарам Мазырскага павету, ён арганізаваў мясцовыя ваенкаматы, а праз іх і добраахвотныя атрады.
Трусевіч многа разоў бываў у Давыд-Гарадку, арганізаваў тут валасны ваенны камісарыят, які размясціўся ў Хорску. Ваенкамам зноў быў назначаны ўраджэнец вёскі Лядзец, былы унтэр-афіцэр Міхаіл Лявонавіч Ляшук (1892-1965).
Ваенкам Ляшук і яго памочнік былы афіцэр Дубок (імя не ўстаноўлена) былі дэлегатамі Першага Усебеларускага з’езда Саветаў у пачатку лютага 1919 года ў Мінску. На з’ездзе Я. М. Свярдлоў абвясціў пастанову ЦВК РСФСР аб прызнанні незалежнасці БССР. У час работы з’езда М. Л. Ляшук меў гутарку са старшынёй ЦВК БССР А. Ф. Мясніковым. Гэты факт у гісторыі Палесся, відаць, адзін з нямногіх, калі прадстаўнікі простага народа ўзыходзілі на дзяржаўны ўзровень.
3 канцом Расійскай імперыі Польшча мірным шляхам атрымала незалежнасць, можна сказаць, з рук бальшавікоў. Магла б, як кажуць, і падзякаваць. Але вялікадушнасць гістарычна не ў характары Польшчы. А калі такое і бывала на словах, то за велямоўнасцю і напышчанасцю паводзін заўсёды хаваліся эгаістычныя інтарэсы.
Так адбылося і на гэты раз. Замест таго, каб сядзець ціха і адраджаць сваю дзяржаўнасць і эканоміку знутры, Польшча, як заўсёды, пачала звонку. I за кошт суседзяў. Апетыты ў палякаў і мэты засталіся тыя ж самыя, як і шмат стагоддзяў таму, у час уніі з Вялікім княствам.