• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    Блізкасць фронту клалася вялікім цяжарам на мясцовае насельніцтва. Сотні сялян з коньмі ўвесь час удзельнічалі ў розных работах галоўным чынам, нарамонце дарог, мастоў, чыгуначных насыпаў. Усе краўцы і шаўцы, шорнікі і кавалі выконвалі ваенныя заказы. Уладальнікі суднаў з Давыд-Гарадка разам са шкіперамі і лоцманамі былі мабілізаваны і вялі ваенныя транспарты па Прыпяці і Гарыні.
    Патрыятычны ўздым, які быў у Расіі ў пачатку вайны, у сувязі з ваеннымі няўдачамі і цяжкім эканамічным становішчам, згас.
    Вышэйшы заканадаўчы орган улады Дзяржаўная дума стала ў актыўную апазіцыю да царскай улады.
    He спрыяла ўмацаванню сітуацыі і барацьба партый, і сярод іх самай агрэсіўнай і ваяўнічай у дачыненні да іншых бальшавіцкай. A вось у адносінах да вайны бальшавікі праводзілі палітыку паражэнства, што, вядома, было палітыкай антыдзяржаўнай. Яны фактычна разлажылі і дэзарганізавалі франтавую армію арганізацыяй салдацкіх камітэтаў, якія ігнаравалі ваеннае камандаванне.
    У краіне пачаўся сацыяльны і палітычны пярэпалах. Сяляне патрабавалі зямлі, рабочыя лепшых сацыяльных умоў; усе разам канца вайны. Аўтарытэт манархіі, царскай улады, Мікалая II быў нулявы. Многа для дэмаралізацыі войскаў і раскручвання становішча рабіла прэса, якая па сутнасці працавала супраць улады і фактычна ліла ваду на германскі млын. Гэта быў пачатак буры.
    Буйным цэнтрам рэвалюцыйнага руху на Палессі стаў Лунінец важны чыгуначны вузел сувязі Заходняга і Паўднёва-Заходняга франтоў. У горадзе і вакол яго размяшчаліся штабы, склады, знаходзілася значная колькасць салдат.
    У канцы 1915 года ў гаспадарчым аддзеле Земскага саюза была створана бальшавіцкая група. Яе кіраўніком быў Ісідор Еўсцігнеевіч Любімаў (1882-1937).
    Вясною 1916 года на Беларусі з’яўляецца Міхаіл Васільевіч Фрунзе (1885-1925). Пад прозвішчам Міхайлава ён служыць вольнанаёмным спачатку ў Івянцы, а потым статыстам Земскага саюза Заходняга фронту ў Мінску. Уключыўшыся ў падпольную работу, ён падтрымліваў сувязь з многімі прыфрантавымі бальшавіцкімі арганізацыямі. Даволі часта ён бываў у Лунінцы і разам з Любімавым праводзіў агітацыйную работу.
    У лютым 1917 года адбылася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Ліберальная буржуазія звергла манархію і ўзяла ўладу ў свае рукі. Быў створаны часовы ўрад, які спачатку ўзначальваў князь Г. Я. Львоў, а потым А. Ф. Керанскі.
    У час лютаўскіх падзей Любімаў стаў старшынёй Мінскага гарадскога Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а Фрунзе першым начальнікам міліцыі гэтаіа Савета.
    Любімава замяніў яго бліжэйшы паплечнік Андрэй Іванавіч Таганаў (1871-1948). Пад яго кіраўніцтвам у Лунінцы былі праведзены выбары ў Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, які ён і ўзначаліў.
    Савет абвясціў сябе вышэйшай уладай Пінскага павета. А з прычыны таго, што павятовы цэнтр знаходзіўся ў Століне, было прынята pa-
    шэнне замяніць яго сваімі аднадумцамі. Аб тым, што адбывалася ў Століне, мы даведваемся з дакладной запіскі начальніка павятовай міліцыі Тамашэўскага начальству Мінскай губерні 29 красавіка:
    “Сегодня член комнтета служаіцнх Всеросснйского союза Таганов, солдат-раднотелеграфнст Панков, прнвезя с собой нз Лунннца несколько солдат-автомобнлнстов н собрав в Столпце около ста вооруженных солдат м около семндесятн граждан... в речах возбуждалн прнсутствуюіцнх протнв местных представнтелей Временного правнтельства, обьявнлм последнее отстраненным от должностей н предложнлн прмсутствуюіцнм нзбрать указанного Таганова Пннскнм уездным комнссаром, товарншем его железнодорожного служаіцего мз Лунннца Афанасьева, начальнмком уездной мнлнцнн служаіцего нз Лунннца Всеросснйского земского союза Рогожпна, районным комнссаром третьего участка солдата Панкова, сотрудннком его Рувпна Овсяннка, после чего этн лнца с вооруженнымн солдатамн явнліісь к уездному комнссару н потребоваліі сдачн дел н вынуднлн последнего это нсполннть.”
    Таганаў са сваімі паплечнікамі быў у Давыд-Гарадку і Тураве, дзе прынялі рашэнне аб часовым іх уключэнні ў Пінскі павет у сувязі з аддаленасцю павятовага цэнтра Мазыра.
    Рэвалюцыйныя падзеі ўскалыхнулі сялянскае асяроддзе. 22 мая сяляне вёскі Рубель, якая, як і Давыд-Гарадок уваходзіла ў Хорскую воласць, прынялі такое рашэнне:
    “Мы, ннжеподпнсавшнеся граждане села Рубель, собравшнеся этого чнсла 1917 года под председательством нашего товарніца председателя Павла Нвановнча Кота, постановнлн:
    проспть Совет рабочнх н солдатскнх депутатов, чтобы все землн монастырскне, церковные, удельные, кабннетные, казенные, помеіцнчыі н вообіце частнособственннческне, передать нам, трудовому народу, бесплатно”.
    Наступаў Кастрычнік. У Петраградзе перамагла пралетарская рэвалюцыя, якая пачалася з ваеннага перавароту і ўзброенага паўстання. Было абвешчана аб устанаўленні ў Расіі Савецкай улады, урад узначаліў правадыр бальшавікоў У I. Ленін (Ульянаў) (1870-1924), які кіраваў антываенным рухам з Швейцарыі і ўрэшце прыехаў у Расію. Другі жалезны дыктатар рэвалюцыі Л. Д. Троцкі (Бранштэйн) (1879-1940) прыехаў з Амерыкі.
    Хаця бальшавікі прагна хацелі ўлады і рабілі ўсё, каб разбурыць дзяржаву і паскорыць катастрофу, але ўлада, па іх жа сведчанню, звалілася ім у рукі нечакана. Сам Ленін разлічваў, што гэта адбудзецца пазней, што Расія магчыма выстаіць і пераможа ў вайне. Аднак раз’юшаная і ўскаламучаная краіна ўжо не падпарадкоўвалася камандаванню, яна была фактычна развалена ў тым ліку і пры дапамозе бальшавікоў.
    Бальшавікі былі самай меншай з палітычных партый у Расіі, але ўлада перахапіць змаглі, хаця тыя ж эсэры карысталіся ў асяроддзі сялян куды
    большай папулярнасцю і былі самай масавай партыяй. Калі ўлічы.дь што Расійская дзяржава была сялянскай краінай, то, зразумела, што ся лянская партыя і павінна была ўрэшце кіраваць.
    Але бальшавікі зрабілі стаўку на збройны мяцеж і перахапілі ўладу, дзякуючы тэмпераменту і агрэсіўнасці Леніна. Трыумфальнае шэсце Савецкай улады, аб якім пішацца ў школьных падручніках, пераўвялічана Узброенае паўстанне, з чаго ўсё пачалося, набывала ўсё больш жорсткі характар.
    Вось што пісаў аб сваім бачанні падзей праз некалькі дзён пасля рэвалюцыйнага перавароту камандзір роты прапаршчык К С, Петр; вец, выхадзец з Давыд-Гарадка, які знаходзіўся на фронце:
    “Я нахожусь до настояідего временн жнв м здоров, стомм на прс жней познцнн, боев большнх нет. В насгояшее время немцы хотят воспользоваться нашнмн бунтамн, промсходяшнмн в Петрограде, н на нашем фронте нанестн нам решнтельный удар, для чего онм стягнвают свежне войска. 11 еслн таковой сбудется, то, должно бьггь в самое блнжайшее время, на что есть уже некоторые прнзнакн. Что касается нашнх солдат, то настроенне тревожное, требованне всемн скорейшего заключення мнра, недостаток в пшце н одежде, днсцнплнна совершенно расшатана, делают только то, что нравнтся. Окончательных результатов Петроградскмх событнй не нмеется.
    Пншнте, как жнвется в Городке, какне порядкн й что новенького... С уваженнем, Карп. 5 ноября (18 па новаму стылю ад аўт.). 1917 года. Действуюіцая армня.”
    У Кастрычніцкіх падзеях прымалі ўдзел і столінцы У адным з сал дацкіх атрадаў у захопе Зімняга палаца ўдзельнічаў поўны Георііеўсь кавалер А. Ц. Збарашэўскі, а яго зямляк, таксама гвардзеец, A. 1 Лемя шэўскі канваіраваў палонных і ўдзельнічаў у іх ахове ў Петрапаўлаўскай крэпасці.
    У гэтых жа падзеях удзельнічаў і ўраджэнец вёскі Ьеражное магросбальшавік Майсей Цярэнцьевіч Лазнуха (1882-1919). Ён сустракаўся з Леніным, быў накіраваны ў Мінск, а адтуль на сваю радзіму для арганізацыі савецкай улады.
    Цэнтрам новай рэвалюцыйнай улады ў прыфрантавой паласе на Палессі становіцца Лунінец. Тут на рагу вуліц Гагарына і Краснай стаіпь аднапавярховы будынак барачнага тыпу былое памяшканне пажарнай каманды. На ім вывешана мемарыяльная дошка з надпісам:
    “11-12 ноября 1917 года наэтом месте в помеіценнн Народноі о дома пронсходнл первый уездный сьезд Совеіов рабочнх, крестьянскнх н солдатскнх депутатов, провозгласмвшнй установленне Советской властн на террнторнн ІІннского уезда”.
    На гэтым з’ездзе вырашылі наступныя пытанні:
    1.	Перавесці павятовыя арганізацыі са Століна ў Лунінец;
    2.	Сфарміраваць ваенныя камісарыяты,
    3.	Перадаць памешчыцкія землі бяднейшаму сялянству;
    4.	Арганізаваць рэвалюцыйныя камітэты.
    Старшынёй Пінскага, фактычна, Лунінецкага Савета быў абраны A. I. Таганаў. Ва ўсе воласці былі накіраваны прадстаўнікі павятовага савета для арганізацыі савецкай улады на месцах.
    У Століне быў выбраны першы валасны савет, яго старшынёй стаў прыехаўшы з Петраграду М. Ц. Лазнуха.
    Быў выбраны савет і Хорскай (Гарадзецкай) воласці. Яго старшынёй стаў былы франтавік з Давыд-Гарадка Якаў Іванавіч Галуха (1885-1927).
    Для кіраўніцтва аховай грамадскага парадку і правядзення перадачы памешчыцкіх зямель былі створаны рэвалюцыйныя камітэты. Старшынёй рэўкама ў Століне быў Цярэнцій Разановіч, у Давыд-Гарадку Трафім Савіцкі.
    I яшчэ адно мясцовае рашэнне. Па прапанове былога матроса М. Ц. Лазнухі было вырашана стварыць ваенныя камісарыяты пры валасных саветах для ўліку ваеннаабавязаных, у тым ліку і дэзерціраў.
    Сам былы камісар матроскага атрада, абавязкі ваенкама ў Століне Лазнуха ўзяў на сябе, а ў Давыд-Гарадку (Хорску) камісарам стаў ураджэнец вёскі Лядзец і франтавік, унтэр-афіцэр Міхаіл Лявонавіч Ляшук (1892-1965). Апорай новай улады на месцах былі ў першую чаргу былыя салдаты і бяднейшае сялянства.
    Так у неакупаванай частцы Пінскага павета ў канцы 1917 года ўстанавілася савецкая улада.
    Прыкладам работы рэўкама з’яўляецца дзейнасць яго ў Плотніцы. Ім кіраваў Міхаіл Іванавіч Наздрын. Кіраўнікамі зямельнай камісіі і па справах царквы былі абраны М. В. Кацапчук і М. Д. Радцэвіч, харчовай камісіяй кіраваў М. Некрашэвіч. Рэўкам пачаў работу па ажыццяўленню дэкрэта савецкай улады аб зямлі. Кіраваў тады рэвалюцыйны закон: пачалася канфіскацыя памешчьіцкай і царкоўнай зямлі; канфіскаванае збожжа і жывёла перадаваліся бяднейшым сялянам.
    Мяшчанскае насельніцтва Давыд-Гарадка да савецкай улады аднеслася лаяльна, выхаванае ў хрысціянскіх традыцыях і маючы розум і спакойны гонар рамеснікаў і гандляроў, але энтузіязма ў яе падтрымцы не праяўляла. Ды і новая ўлада не вельмі іх шанавала: на гандляроў і заможных людзей Саветы ў той час глядзелі, як на эксплуататараў.