Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Антанта падштурхнула Лольшчу і паабяцала ёй тыл і дапамогу, і Польшча рынулася на Беларусь і Украіну сваімі старымі шляхамі. Толькі год прайшоў з таго часу, як Польшча стала незалежнай, а яна ўжо пачала ўтаржэнне на Беларусь і Украіну.
Вайна пачалася пад дэмагагічным лозунгам адраджэння Лі гоўскаБеларускай дзяржавы ў складзе Рэчы Паспалітай. Што гэта была за дзяржаўнасць для праваслаўных беларусаў і ўкраінцаў, мы ўжо добра ведаем з гісторыі. Добра памяталі пра гэта і самі народы, якія не паспелі яшчэ надыхацца вольнасцю.
Польскія легіёны на чале з Юзэфам Пілсудскім пачалі рухацца на ўсход, здзяйсняючы свой бліц-крыг у панскіх канфэдэратках.
Пасля жорсткіх баёў 5 сакавіка палякі занялі Пінск, a 11 сакавіка Столін. Установы з Пінска вымушаны былі пераправіцца ў Лунінец, мясцовыя партыйныя і савецкія органы перайшлі ў падполле.
Давыд-Гарадок заставаўся яшчэ ў руках Саветаў. 30 сакавіка тут была падаўлена спроба змоўшчыкаў звергнуць савецкую ўладу.
15 мая ў раёне вёсак Фядоры і Нячатава адбылося першае сутыкненне 64 палка Чырвонай Арміі з палякамі, якія рухаліся з Пінска на Столін.
Новы бой адбыўся тут праз тыдзень, 21 мая, на гэты раз жорсткі і трохгадзінны, у выніку якога абодва бакі мелі страты. I на гэты раз палякі адступілі, нягледзячы на перавагу на полі бою.
У гэты ж дзень камандзір 64 палка A. Н. Новікаў і камісар В. А. Сулацкі накіравалі каменданту Плотніцы наступнае распараджэнне, у якім разлічвалі на дапамогу насельніцтва:
“Сегодня мобнлнзуйте населенне й направьте в деревню Снтнцк для работ по возведенню окопов. Проснте содействня местного комнтета. Людей для рытья окопов передайте в распоряженпе заведуюідего полковой школой Роднонова”.
Палешукі зразумелі, што мір і спакой зноў адкладваюцца на незразумелы тэрмін, і трэба вяртацца да паўстанцкіх метадаў барацьбы і партызанства. I сяляне палезлі пад стрэхі, дзе, як руплівыя гаспадары, хавалі на ўсякі выпадак свае надзейныя прылады трохлінейкі, карабіны і дзедаўскія самапалы.
Вынікам гэтага з’явілася праведзеная на другі дзень сумесна з партызанамі паспяховая баявая аперацыя. Атрад партызанаў налічваў 68 чалавек, сярод іх былі жыхары Плотніцы, Рухчы, Сіціцка, Радчыцка, Аўсямірава і інш.
Была зроблена вылазка ў польскі тыл на лодках праз раку Стыр ля вёскі Вуйвічы, у выніку якой быў разбіты значны польскі атрад і адкінуты да вёскі Барычавічы. Былі захоплены вельмі патрэбныя для партызанаў трафеі. За гэту аперацыю камандзір атрада А. Дабракоў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Аднак становішча палка было даволі цяжкім. Аб гэтым сведчыць рапарт яго камандавання, у якім у прыватнасці гаворыцца:
“Огромная утомленность людей, которые около полутора месяцев на познцнях, все время в столкновеннях с протнвннком. В ротах всего по 30 40 штыков, но онн заннмают 10-верстные участкн н стойко укрепляют нх. Получаем всего однн фунт хлеба н другнх продуктов в менынем размере на одного человека.
Все время находнмся в болотнстых местах, а поэтому в последнее время это остро отразмлось на здоровье н появленнн массовых заболеваннй цннгой, тнфом, малярней н другнмн. Особенно это наблюдается в деревнях Нечатово н Теребежов”.
Самым напружаным днём баёў было 27 мая. Вельмі парадзелы, змучаны 64 полк вымушаны быў адступаць. Ён быў уключаны ў Столінскую
групу Т. I. Громава, якая выконвала загад утрымліваць пераправы праз Гарынь. Усе буйныя плаўсродкі з Давыд-Гарадка былі накіраваны ў Мазыр.
Для абароны паўднёвага ўчастка Заходняга фронту тут была створана Прыпяцкая ваенная флатылія пад камандаваннем П. I. Пашкіна. Яна была падначалена восьмай стралковай дывізіі. Давыд-гарадоцкія лоцманы былі запатрабаваны ў гэты час: гандлёвыя судны адмяняліся, прыйшоў час ваенных.
Актыўная роля ў арганізацыі абароны нашага краю належала ваенкаму Мазырскага павету I. Д. Трусевічу. Яму былі выдзелены тры судны, якія пайшлі па Прыпяці ў раён Давыд-Гарадка з мэтай набору добраахвотнікаў у Чырвоную Армію.
Адначасова была накіравана група баявых суднаў для падтрымкі абараняючыхся войскаў. Многія матросы на іх былі мясцовымі жыхарамі, рачнікамі і рыбакамі. Большасць экіпажаў складалі гарадчукі, рачныя прафесіяналы з Давыд-Гарадка.
Капітанам вартавога судна “Сокал” быў Піліп Іванавіч Кулага (18851955), лоцманам Іван Антонавіч Місюра (1893-1983) абодва з Давыд-Г арадка.
Жорсткія баі адбываліся ў ліпені за Давыд-Гарадок і Альшаны. Некалькі дзён адбівалі чырвонаармейцы наступаючых палякаў. Іх падтрымлівалі два баявыя судны “Сокол” і “Трохтомнров”. Сваім агнём яны выбілі з урочышча Хабішча (каля Гарадка) палякаў і далі магчымасць адысці сваёй нешматлікай вайсковай групе на Тураў. У гэтых баях загінулі каля 30 чырвонаармейцаў, якія былі пахаваны ў Альшанах.
У жніўні 1919 года ўся Століншчына была акупавана белапалякамі, як тады іх называлі ўслед за белагвардзейцамі.
Польскі ўрад Ю. Пілсудскага ставіў сваёй мэтай стварэнне Польскай дзяржавы ў межах 1773 года. Гэта была гістарычная помста не толькі Расіі, але і Беларусі, якая вырвалася са шчыльных польскіх абдымкаў. Беларусь палякі лічылі сваёй тэрыторыяй і, у адрозненне ад немцаў, адразу ж пачалі ўстанаўліваць свае польскія парадкі.
Сваімі ворагамі палякі ў першую чаргу лічылі прадстаўнікоў беларускай савецкай улады і пачалі на іх сапраўднае паляванне. 3 дапамогай правакатараў былі арыштаваны ў Беражным першы старшыня Столінскага валаснога савета Майсей Цярэнцевіч Лазнуха, а ў Століне яго намеснік Сава Паўлавіч Тарадайчык. Абодва яны былі расстраляны ў Століне 17 жніўня 1919 года.
Адначасова быў схоплены пакінуты для арганізацыі падпольнай барацьбы старшыня Давыд-Гарадоцкага рэўкама Трафім Васільевіч Савіцкі. Ён быў расстраляны ў Велямічах.
Для арганізацыі барацьбы з акупантамі 3 верасня 1919 года ЦК КПБ выдаў пастанову “Ад падпольнай рабоце”. Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі, барацьба з акупантамі ў тылу ворага працягвалася, палешукі пайшлі
ў партызанскія атрады. Як адзначалася ў дакументах ЦК КПБ, у Пінскім павеце было каля 500 партызанаў, якія дзейнічалі невялікімі кампактнымі групамі. Такія “лятучыя” атрады рабілі напады і імгненна знікалі, няўлоўнасцю і нечаканасцю дзеянняў прычыняючы вялікую шкоду палякам.
У ліпені 1920 года войскі Заходняга фронту пад камандаваннем М. М. Тухачэўскага, узмоцненыя неабходнымі рэзервамі, перайшлі ў наступленне. Яно было выключна імклівым і пераможным.
23 ліпеня быў заняты Пінск, адначасова была вызвалена і Століншчына. Трэці раз менш чым за тры гады тут пачала аднаўляцца савецкая ўлада. Мясцовыя органы ўлады выйшлі з падполля. Дамоў вярнуліся былыя паўстанцы і партызаны. Аднак на гэты раз канчаткова пазбавіцца ад палякаў не ўдалося.
У кіруючых колах камуністычнай партыі і савецкай дзяржавы ў той час лунала ідэя сусветнай рэвалюцыі. Лічылася, што ўвесь белы свет гатовы абрынуцца ў рэвалюцыю і трэба толькі ўзбудзіць масавыя хваляванні. Гэтыя абстрактныя і сляпыя ідэі прывялі да нечаканых падзей на прыкладзе Польшчы.
Чырвоная Армія пераможна разбіла ўшчэнт польскія войскі і на плячах белапанства ўварвалася ў Польшчу. Мэта была зноў жа ідэалагічная і канкрэтная: дынамізаваць сітуацыю і дапамагчы сваім польскім братам зрабіць польскую рэвалюцыю. Але жыццё ўнесла свае карэктывы больш глыбіннага, гістарычнага характару.
Для палякаў Чырвоная Армія была той жа расійскай арміяй, толькі пад чырвонымі сцягамі. I гэта расійская армія раптоўна падышла да Варшавы.
Тут польскія пралетарыі і браты і далі сябе знаць. Насуперак схемам бальшавікоў Чырвоная Армія пад сценамі Варшавы выклікала патрыятычны ўздым і антысавецкі рух.
Пакуль знясіленая ад хуткага і велізарнага праз ўсю Беларусь паходу Чырвоная Армія безвынікова чакала пралетарскага польскага паўстання, там імкліва ішлі адваротныя працэсы. Папулярнасць маршала Пілсудскага, войскі якога былі разгромлены і літаральна ўбіты ў Польшчу, пачала расці. Антанта была напагатове і імгненна аказала Польшчы вялікую ваенную дапамогу.
Польскія войскі жвава перайшлі ў контрнаступленне. He маючы рэзерваў і дапамогі, Чырвоная Армія панесла паражэнне на польскай тэрыторыі і паспешна адступіла. Гэта было амаль бегства. ПерамогаЧырвонай Арміі аказалася вайсковай авантурай, адказнасць за якую павінны былі панесці кіраўнікі ў Маскве, ды і сам Тухачэўскі. Але цярпець прыйшлося беларусам, да якіх зноў вярнулася польская паншчына.
28 верасня палякі занялі Пінск.
Леніна даволі позна занепакоіла такое становішча, і толькі на другі дзень пасля страты Пінска ён піша запіску сакратару:
“Запроснть условня потерн Пннска, штабов н матернальных частей прм этом.
Была лн опасность нзвестна раньше?”
Але было ўжо позна. Палова Беларусі была страчана.
У сувязі з цяжкай унугранай і міжнароднай сітуацыяй, у становішчы вайны на многіх франтах, Савецкі ўрад запрасіў міру. У Мінску было заключана перамір’е, якое ўступіла ў сілу 12 кастрычніка. Ваенныя дзеянні на Заходнім фронце спыніліся.
А на Палессі разыгралася новая трагедыя. З’явіліся балахоўцы. Гэта была так званая руская народная добраахвотная армія, камандзірам якой быў генерал-маёр белай арміі Станіслаў Булак-Балаховіч авантурыст, антысеміт-пагромшчык і грабежнік. Ён служыў цару, бальшавікам, белагвардзейцам, палякам, але, у першую чаргу, самому сабе, сваёй карысці.
Летам 1920 года, стварыўшы Беларускую нацыянальную армію (каля двух тысяч клінкоў кавалерыі), ён перайшоў пад польскае камандаванне і дзейнічаў супраць Чырвонай Арміі на Палессі. Гэта ён захапіў Пінск, а потым, рухаючыся ўздоўж Прыпяці, заняў Давыд-Гарадок.
У той час, калі было заключана перамір’е паміж Расіяй і Польшчай, Булак-Балаховіч устанавіў кантакты з эмігранцкім урадам Беларускай Народнай Рэспублікі, які прызнаў яго войска сваім, заключыў пагадненне з кіраўніком Рускага антыбальшавіцкага камітэта Б. В. Савінкавым: атрымаў ад Пілсудскага зброю і згоду на ўтаржэнне на тэрыторыю Савецкай Беларусі.
Так званая Руская народная армія палічвала звыш 20 тысяч чалавек. Яна складалася з трох пяхотных і адной кавалерыйскай дывізій, палка данскіх казакаў і інш. Яна размясцілася на лініі Лунінец-МікашэвічыТураў. Штаб балахоўцаў быў у Давыд-Гарадку.
У Давыд-Гарадок прыбыў напярэдадні ўтаржэння вядомы тэрарыст і авантурыст Барыс Савінкаў. У той час Г’арадок з ваеннага пункту гледжання быў месцам бяспечным, утульным і на поўнач, і на поўдзень. Для штаба гэта было зручна.