Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
5 мая 1936 года. Фота А. Зубея
Адкрыты Княжыя магілы.
1937 год.
Фота А. Зубея
Замкавая гара з боку Гарыні. Сучасны выгляд.
Памятны знак на Замкавай гары. Устаноўлены ў 1987 годзе.
Князь Давыд яшчэ ў майстэрні тт
jr Навагодні карнавал.
скульптара Дронца A. В.
Юр’еўская царква. 1648 год. Сучасны выгляд.
Іканастас Юр’еўскай царквы. Пачатак XVIII ст.
Асноўны абраз іканастаса “Тайная вячэра”.
Царскія вароты (пазалочаная разьба).1724 г. Мяшчане Давыд-Гарадка. Канец XIX ст.
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Рэпрадукцыя.
Удзельнікі Палескага паўстання 1918 1920 года жыхары Століншчыны.
Фота 1939 г.
Камбрыг К. С. Петравец. 1930 год.
тычна галоўнакамандуючым быў начальнік штаба Стаўкі генерал ад інфантэрыі Міхаіл Васільевіч Аляксееў (1857-1918).
Паўночна-Заходні фронт быў падзелены на Паўночны (галоўкам генерал ад інфантэрыі М. У. Рузскі) і Заходні (галоўкам генерал ад інфантэрыі А. Я. Эверт). Штаб Заходняга фронта да лютага 1918 года знаходзіўся ў Мінску.
Аднак справы на франтах ад усіх перастановак лепш не сталі. Працягваючы наступленне, немцы да зімы 1915 года занялі ўсю Заходнюю Беларусь.
Фронт стабілізаваўся па лініі Рыжскі заліў Дзвінск (Даўгаўпілс) возера Нарач Баранавічы Пінск Дубна Тарнопаль рака Прут. Размежавальная лінія паміж Заходнім і Паўднёва-Заходнім фронтам ішла па рацэ Прыпяць. У такім стане фронт знаходзіўся амаль без змен на працягу звыш двух гадоў.
3 якімі поспехамі прыйшла Расійская дзяржава ў ваеннай справе да першай сусветнай вайны?
На аснове ваеннай рэформы з 1874 года ў Расіі існавала ўсесаслоўная ўсеагульная ваенная павіннасць.
Перад вайною тэрмін абавязковай ваеннай службы быў у пяхоце і артылерыі тры гады, кавалерыі і інжынерных войсках чатыры, на флоце пяць гадоў. Прызыўны ўзрост дваццаць гадоў. Аднак існаваў шэраг ільгот.
Ад прызыву вызваляліся адзіныя сыны ў бацькоў, а таксама іаладыя гаспадары, выдзеленыя бацькамі ў самастойныя сем’і. Яны залічваліся ў другі разрад ратнікаў і прызываліся толькі ў вайну.
Прызыўнікі з сярэдняй адукацыяй служылі ў арміі як вольнапісаныя (“вольноопределяютнеся” на рускай мове) да двух гадоў з некаторымі афіцэрскімі правамі і звальняліся са званнем прапаршчыка.
Ніжэйшыя ваенныя званні былі: радавы, яфрэйтар, унтэр-афіцэр, старшы унтэр-афіцэр, фельдфебель; першым афіцэрскім званнем было — прапаршчык.
За баявыя заслугі гэтая катэгорыя воінаў узнагароджвалася Георгіеўскімі крыжамі і Георгіеўскімі медалямі.
Георгіеўскі крыж меў чатыры ступені: першая і другая (залатыя), трэцяя і чацвёртая (срэбныя). Узнагароды пачыналіся з чацвёртай ступені. Меліся яшчэ і Георгіеўскія медалі трох ступеняў. Усе ўзнагароды былі з золата і срэбра вышэйшай пробы.
Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам усіх ступеняў называўся поўным Георгіеўскім кавалерам. Такімі героямі ў нашай мясцовасці былі ураджэнец Плотніцы унтэр-афіцэр лейб-гвардыі Праабражэнскага палка Антон Цэзаравіч Збарашэўскі (1888-1953) і ўраджэнец прыгарада
Давыд-Гарадка з вёскі Хорск, франтавы разведчык і смелы паляўнічы на “языкоў” старшы ўнтэр-афіцэр Сямён Міхайлавіч Каральчук (18851946).
Па першай мабілізацыі на фронт з Давыд-Гарадка было прызвана •выш двухсот чалавек, у наступныя два гады яшчэ звыш трохсот. У 1917 годзе прызыў у армію з-за палітычных падзей зрабіць не ўдалося. Звыш ста чалавек з вайны не вярнуліся, многія былі паранены; з франтавікоў некалькі дзесяткаў былі ўзнагароджаны Георгіеўскімі крыжамі і медалямі.
Многія сталі малодшымі камандзірамі, а некаторыя і афіцэрамі. Сярод апошніх былі ўраджэнец Веляміч Васіль Сцяпанавіч Гушча (18901938) і ўраджэнец Давыд-Гарадка Карп Самойлавіч Петравец (18911955). Абодва яны былі аднакласнікамі народнага вучылішча ў ДавыдГарадку, абодва сталі бальшавікамі, прымалі ўдзел у Грамадзянскай вайне. На жаль, абодвух сустрэла адна доля яны былі рэпрэсіраваны і закончылі сваё жыццё трагічна.
15 верасня 1915 года нямецкія войскі занялі Пінск. Адтуль у Столін былі эвакуяваны ваенныя і грамадзянскія ўстановы, і мястэчка стала часовым павятовым цэнтрам.
Фронт ад Століна і Лунінца знаходзіўся на адлегласці 50 кіламетраў, ад Давыд-Гарадка 80 км. Гэты раён аказаўся на стыку двух франтоў Заходняга і Паўднёва-Заходняга. У зоне гэтага раёна дзейнічала Трэцяя армія, якой камандаваў генерал-лейтэнант Л. В. Леш.
У Лунінцы, Століне, Давыд-Гарадку размясціліся тылы гэтай арміі абозы, склады, часовыя шпіталі. Улада тут належала ваенным камендантам.
Станцыя Відзібор (13 км ад Століна, 25 км ад Давыд-Гарадка) стала буйнейшым складам ваенных матэрыялаў. Па Гарыні дзень і ноч рухаліся судны з разнастайнымі грузамі. Фарватэр ракі даваў магчымасць падыходзіць амаль да самага вярхоўя.
Многа раненых расійскіх салдат вывезлі па Гарыні галоўным чынам у Давыд-Гарадок і Тураў у час славутага Брусілаўскага прарыву летам 1916 года. Часовы шпіталь у Давыд-Гарадку размяшчаўся ў новым будынку гарадскога вучылішча і ў спецыяльна пабудаваным драўляным будынку каля Казанскай царквы. Асноўную ролю ў апекаванні раненых воінаў адыгрываў заснавальнік Свята-Казанскай царквы свяшчэннік Юхневіч. Яму дапамагалі добрыя жанчыны з праваслаўнага прыходу, якія працавалі шпітальнымі сёстрамі.
Гісторыя, на жаль, не захавала прозвішчаў добраахвотных сясцёр міласэрнасці, маладых давыд-гарадоцкіх мяшчанак, якія, галоўным чынам, былі жонкамі франтавікоў.
Параненых было даволі многа, а вайна ўсё доўжылася. I вось ў гэты трывожны час зноў адрадзіліся беларускія вечарынкі. У даваенныя гады яны ўзніклі для папулярызацыі народнай творчасці і беларускай літара-
туры. Самадзейнасць у час вайны аказалася яшчэ больш патрэбнай.
У 1915-1916 гады мясцовыя аматары беларускай культуры рэгулярна выступалі перад параненымі ў шпіталях Давыд-Гарадка і Турава, якіх разам з артыстамі наведвалі прадстаўнікі мясцовых уладаў, франтавыя таварышы.
Старажылы расказвалі, што аднойчы на адной з беларускіх вечарынак прысутнічаў афіцэр рускі пісьменнік, які праходзіў ваенную службу недалёка ад Давыд-Гарадка.
Недалёка адсюль на фронце з рускіх пісьменнікаў мог быць толькі славуты паэт Аляксандр Аляксандравіч Блок.
Блок у якасці малодшага інжынера на працягу сямі месяцаў знаходзіўся ў інжынерна-будаўнічай дружыне, якая займалася ўмацаваннем абарончых збудаванняў у раёне Пінска.
Са сваёй камандай Блок размяшчаўся ў вёсцы Парахонск і жыў ў маёнтку князя Друцкага-Любярэцкага. Пінск знаходзіўся ў руках немцаў, а на правабярэжжы Піны стаялі рускія войскі.
У дні зацішша, калі не было абстрэлаў, Блок любаваўся гістарычным цэнтрам горада. У пісьме да сваёй жонкі Любові Дзмітрыеўны ён пісаў:
“С поля внден Пннск, подобный граду Кнтежу, прмподнятый над туманом; белый собор, красный костел, а посереднне меньше семннарня. Болот много. Но болота не такне, как нх представляешь себе, a на разной высоте, частнчно сухне. Рядом с намн судоходная река”.
Блоку неаднойчы даводзілася бываць на станцыі Відзібор, дзе знаходзіліся ўсе неабходныя для сапёрнай работы матэрыялы і інструменты. 3 Відзібору, магчыма, ён сам і яго таварышы ездзілі ў Лунінец, у штаб арганізацыі Земскага саюза, якому падпарадкоўвалася яго дружына. Дарэчы, у Лунінцы па такіх жа справах бываў і М. В. Фрунзе, які служыў, як і Блок, інжынерам і пад кіраўніцтвам таго ж штаба.
A. А. Блока, паэта-сімваліста і філосафа, разам з тым, заўсёды вабіла народнае мастацтва, і на адну з беларускіх вечарынак яго магла прывесці цікавасць да беларускай культуры, да беларускай мовы. Блок у Пінску мог пачуць пра культуру палешукоў. I яго, паэта ўзнёслага і рэлігійнага, не магла не зацікавіць адна назва незнаёмага мястэчка Давыд-Гарадок.
Такая назва магла проста здзівіць Блока, бо ён ведаў, што гістарычна горад Давіда, цара яўрэйскага, знаходзіцца на Святой зямлі. А тут горад на Палессі!
Што мог Блок убачыць на беларускай вечарынцы? Нейкую драматычную пастаноўку. Хутчэй, гэта была камедыя раненых ў шпіталі падтрымлівалі аптымізмам. Можа нават была і “Пінская шляхта”. Магчыма, Блок выпіў кухаль піва ды паспрабаваў нашай вэнджанай гарынскай рыбы.
А, магчыма, была іншая прычына. Аляксандр Блок назаўсёды застанецца ў сусветнай культуры кнігай вершаў “Стнхн о Прекрасной
Даме”. Такой Дамай для яго стала юная жонка Любоў Дзмітрыеўна, дачка славутага вучонага Д. 1. Мендзялеева. Блок шанаваў прыгажосць, напісаў многа дзіўных вершаў аб каханні. I ён мог праехацца па палескіх дарогах, каб сустрэць Алесю, якая натхніла некалі тут Купрына. Блок верыў у такія неспадзяваныя рамантычныя сустрэчы. Ды ці ён адзін? Колькі дарожных вершаў напісаў ў дарозе A. С. Пушкін! Будзем думаць, што Блок убачыў і зразумеў вытанчаную крыштальную прыгажосць Палескай Музы.
Справа яшчэ ў тым, што Блок, добра ведаўшы заходнюю культуру, неаднаразова праязджаў праз Мінск і Брэст. Белар\ скія дарогі вялі яго ў Варшаву, дзе жыў і спачыў яго бацька, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.
Вайна ў пінскіх балотах, беларускія вечарынкі, палескія краявіды, пяшчотнасць беларускай мовы назаўсёды засталіся ў сэрцы паэта. У сакавіку 1917 года A. А. Блок з Відзібора праз Лунінец выехаў у Петраград і на фронт больш не вярнуўся.
Блок павёз на шэрым шынялі пыл беларускіх дарог, балотны туман, водар бярозавага соку, на ботах пясок і гліну веснавой зямлі. У гэтым шынялі, які пах Беларуссю, яго сустрэў паэт Уладзімір Маякоўскі:
“Помню, в первые днн революцнн проходнл я мнмо худой, согнутой солдатской фнгуры, греюіцейся у разложенного перед Зпмннм костра. Меня оклнкнулн. Это был Блок. Мы дошлн до Детского подьезда. Спрашнваю: “Нравнтся?” “Хорошо”, сказал Блок, а потом прнбавнл: “У меня в деревне бнблнотеку сожглн”.
У палескім шынялі Блок трапіў у рэвалюцыю, якая спаліла не адну бібліятэку: згінула імперыя.
А пакуль на Беларусі рабіла сваю справу вайна. I канца ёй не было відаць. Пасля правальнага 1915 года надышоў 1916.
У ліпені 1916 года войскі Паўднёва-Заходняга фронту пад камандаваннем генерала ад кавалерыі A. А. Брусілава нанеслі моцны ўдар па аўстра-германскіх войсках у Галіцыі, у выніку якога адбыўся так званы Брусілаўскі прарыў на Захад. I хаця гэта аперацыя не дасягнула сваёй мэты, аднак яна падняла баявы дух арміі, мела важнае значэнне ў агульным ходзе ваенных падзей.