Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Дзяржаўнасць Рускай Літвы была скасавана ў 1791 годзе. Праўда, у новай канстытуцыі Варшава абвяшчала свабоду веравызнання, але дзяржаўнай рэлігіяй сцвярджалася каталіцтва. Шэраг іншых артыкулаў прадугледжваў умацаванне дзяржаўнай улады і стрыманне самавольства шляхты.
Але было позна. Свой гістарычны шанц Польшча ўпусціла.
23 студзеня 1793 года адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Зноў у паўночнай сталіцы, Пецярбурзе, была заключана канвенцыя паміж Расіяй і Прусіяй, але без Аўстрыі. Да Прусіі адышлі Гданьск, Торунь і Велька Польшча яе карэнныя землі. Да Расіі Правабярэжная Украіна і Цэнтральная Беларусь з насельніцтвам 1,3 мільёна чалавек.
У наступным 1794 годзе ў Польшчы адбылося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі (1746-1817) адчайная спроба каталіцкай польскай шляхты захаваць незалежнасць. Расійскія і прускія войскі падавілі гэта паўстанне. Гэта была агонія шляхты, і ніякага рэзанансу ў народзе паўстанне не мела.
Гэты заняпад Польшчы адбыўся не сёння і не ўчора. Польшча знаходзілася ў грандыёзным духоўным і нацыянальным крызісе. Прычым ён адбываўся нават тады, калі Польшча між іншым была нібы на ўзлёце, нават захапіла на кароткі час Маскву, праўда, абапёршыся на шляхецтва Вялікага княства.
Гэты польскі крызіс асобная тэма, ад яго палякі бясконца спрабавалі лячыцца сваім фанатызмам, але з гэтага нічога не выйшла. Тады яны паспрабавалі вылечыць свой хворы этнас, паглынуўшы вялізны і здаровы этнас суседзяў-беларусаў.
24 кастрычніка 1795 года на аснове Санкт-Пецярбургскай канвенцыі адбыўся трэці падзел Польшчы. Прусія далучыла да сябе ўсходнюю частку Польшчы, Расія Заходнюю Беларусь, Літву, Курляндыю і Валынь.
Рэч Паспалітая перастала існаваць. Адрадзілася Польская дзяржава толькі ў 1918 годзе.
У выніку трох падзелаў Польшчы да Расіі ў складзе далучаных зямель увайшла Беларусь з насельніцтвам звыш трох мільёнаў чалавек. Пінскі павет увайшоў у склад Расіі па другім падзеле.
23 красавіка 1793 года на гэтай тэрыторыі была створана Мінская губерня, якая праіснавала да 1924 года. У губерні было створана трынадцаць паветаў (уездаў), сярод якіх быў і Гарадзецкі (Давыд-Гарадоцкі).
Сенат Расійскай імперыі прадставіў імператрыцы Кацярыне II даклад з прапановай аб зацвярджэнні гербаў гарадоў Мінскай, Валынскай, Брацлаўскай і Падольскай губерняў. У аснову былі пакладзены старажытныя гербы гэтых гарадоў, у тым ліку і Давыд-Гарадка. Імператрыца зацвердзіла прапанову: "Быть по сему”.
За Давыд-Гарадком быў зацверджаны статус горада, а ў імператарскім Указе ад 22 студзеня 1796 года было змешчана апісанне давыдгарадоцкага герба:
“В верхней частн іцнта герб Мннскнй. В ннжней в черном поле река Пряпять, на берегу которой серебряная прнстань с двумя воротамн н прнстаючнм золотым судном, которое нагружено товаром в трех тюках связанных”.
На гербавым шчыце да старой выявы дабаўлены герб Мінскай губерні. Можа быць прадметам гонару такі факт: герб Давыд-Гарадка быў амаль адзіным на Беларусі, які адлюстроўваў гаспадарчае значэнне горада як гандлёвага цэнтра.
Гандлявалі на Беларусі ўсе, і ў большых маштабах, а горадам гандляроў прызналі адзін Гарадок Давыдаў, ды яшчэ ўславілі яго, як рачны порт. I хто ведае, што значыць гэты ўказ імператрыцы? Можа, не толькі чыста сімвалічна, але і сапраўды Давыд-Гарадок стане аднойчы горадам гандляроў, рачной сталіцай на шляху адноўленага гандлёвага напрамку з варагаў у грэкі!
На жаль, давыд-гарадоцкі герб таксама адзіны, у апісанні якога зроблена геаграфічная памылка: Давыд-Гарадок знаходзіцца не на Прыпяці, а на Гарыні, якая ніжэй упадае ў Прыпяць.
Аднак нядоўга быў павятовым горадам Давыд-Гарадок са сваім новым бліскучым гербам. Праз год у губерні адбыліся змены ў адміністрацыйным падзеле. Былі ліквідаваны чатыры паветы і сярод іх ДавыдГарадоцкі.
Заходняя частка павета разам з мястэчкам Столінам увайшла ў Пінскі павет, а ўсходняя, разам з Давыд-Гарадком і Туравам, у Мазырскі. У такім становішчы яны знаходзіліся да 1921 года.
Мазыр у гэты час быў горадам, меншым за Давыд-Гарадок удвая: у ім было каля двух тысяч жыхароў.
Новая расійская ўлада паступова ліквідавала прыватную ўласнасць на гарады і мястэчкі на Беларусі. У ліку некаторых з іх Давыд-Гарадок, як і Тураў, атрымалі статус мястэчка.
У Мазырскім павеце (уездзе па-расійску) было восем мястэчак: Давыд-Гарадок, Ельск, Капаткевічы, Лахва, Петрыкаў, Скрыгалаў, Тураў і Ленін. Апошняе мястэчка існуе і зараз як вёска на Случы ў Жыткавіцкім раёне, у ёй каля тысячы жыхароў. Дзіўная назва яе захоўваецца са старажытных часоў, калі ў 1568 годзе Жыгімонт Аўгуст даў князю Юрыю Алелькавічу прывілей на заснаванне мястэчка. Мястэчкам Ленін валодалі Алелькавічы, Радзівілы, Вітгенштэйны.
У той час у Мазырскім павеце было звыш 50 праваслаўных храмаў, 6 каталіцкіх і 7 уніяцкіх цэркваў, што выразна гаворыць аб дамінуючым становішчы Праваслаўя на Палессі, якое палешукі верай і мужнасцю пранеслі праз стагоддзі. Падкрэслім гэты канфесіяльны расклад, бо існуе нямала варагуючых спекуляцый наконт палітыкі Расіі на Беларусі. На-
вязанае гвалтам уніяцтва звяргалася самім народам; народ вяртаўся да сябе, да сваіх першапачаткаў і ўжыткаў. А на Палессі свае абрады і звычаі не гублялі! Расійская ўлада тут нічым не дапамагала. Палешукі дапамаглі сабе самі.
У адміністрацыйным плане кожнае мястэчка мела сваё самакіраванне, якое паступова замянялася новымі расійскімі формамі.
У 1861 годзе на аснове новага адміністрацыйнага падзелу ўсе паветы былі падзелены на воласці. Мазырскі ўезд (павет) меў 21 воласць.
Давыд-Гарадок увайшоў у склад Хорскай воласці і знаходзіўся ў ёй да 1939 года.
У жыхароў Давыд-Гарадкатакая акалічнасць сёння, безумоўна, можа выклікаць шмат пытанняў. Як гэта старажытны горад мог ўваходзіць у склад воласці, цэнтрам якой была вёска Хорск, што як Кугорск існуе з 1475 года, і ў якой ў XVIII стагоддзі было толькі 30 дымоў? Сапраўды, у гэтай вёсцы тады жыло прыкладна 300—400 чалавек, а па дакументах улада з гэтай вёскі кіравала Давыд-Гарадком, у якім насельніцтва складала 4 тысячы і больш чалавек.
Вядома, валасная ўлада ў той час у вёсцы не сядзела, а жыла ў прыгожым і заможным Давыд-Гарадку, ад якога вёска Хорск знаходзілася на адлегласці ў паўтара кіламетры. Паліцыя таксама была ў горадзе. Дык у чым справа?
Адыграць сваю ролю магла пазіцыя князёў Радзівілаў як буйных магнатаў, уплыў якіх на Палессі быў вялікім. Магчыма, Радзівілам гэта было патрэбна ў іх уласніцкіх мэтах. Але нічога канкрэтнага аб іх выгодах мы не ведаем.
Ёсць яшчэ адна версія. Радзівілы маглі проста адпомсціць гараджанам за іх свабодалюбства і самастойнасць. Хутчэй так яно і было, бо гарадчукам удалося добра шчоўкнуць па носе сваіх былых паноў і славутых магнатаў. Як гэта адбылося, мы падрабязна раскажам ніжэй ў гэтай главе.
Трэба дадаць, што Давыд-Гарадок знаходзіўся ў адміністрацыйнай падначаленасці ў вёскі Хорск і пры паляках да самага свайго вызвалення ў 1939 годзе, але на гэты раз у Хорскай гміне.
Праваслаўнае насельніцгва Беларусі з прыхільнасцю сустрэла сваё ўваходжанне ў склад Расійскай імперыі. Хаця грамадска-эканамічны лад захаваўся ранейшы, а з ім для сялян і прыгонніцкае права, аднак свабода для праваслаўнай царквы была першым крокам да нацыянальнага адраджэння.
Засілле каталіцызму было рэзка абмежавана, уплыў уніяцкай царквы, якая гвалтам ахоплівала большую частку насельніцтва, адразу ўпаў. Гэтаму, вядома, садзейнічала і афіцыйная ўлада.
Працэс вяртання ўніятаў у праваслаўе ўзначаліў іх епіскап Іосіф Сямашка (1798-1868).
Праведзены пад яго кіраўніцтвам у Полацку аб’яднаны сабор прыняў рашэнне аб зліцці ўніяцкай царквы з праваслаўнай. Гэта адбылося 12 лютага 1839 года.
Гісторыя зрабіла свой круг. Некалі мітрапаліт М. Рагоза стаў апошнім праваслаўным мітрапалітам і першым мітрапалітам уніяцкім. А зараз апошні кіраўнік уніяцкай царквы стаў першым мітрапалітам адраджонай праваслаўнай царквы, якую складалі выхадцы з уніятаў.
У адрозненне ад увядзення ўніі, яе агонія і распад не выклікалі ніякіх сутычак, ніякага насілля. Амаль усе ўніяты адразу ці крыху пазней вярнуліся да рэлігіі сваіх дзядоў і прадзедаў, а разам з імі вярнуліся і ўсе святыні і храмы, ачышчаныя і асвячоныя зноў.
У гонар гэтай вялікай падзеі, якую святкавалі праваслаўныя цэрквы ва ўсім свеце, ад імя імператара Мікалая і быў выбіты медаль з надпісам: “Отторгнутые наснлнем (1596) возсоедннены любовью (1839)”.
Лепш за гэты афарызм не скажаш пра ўсю гісторыю шматпакутнай Беларусі і ўсяго нашага народа.
Давыд-Гарадок заўсёды быў свабодным. А ў той час, калі ішло запрыгоньванне, дзякуючы сваім гаспадарчым і творчым заслугам, ён атрымаў Магдэбургскае права, жыхары ж яго, гараджане сталі членамі саслоўя свабодных мяшчан.
1 хаця гарадчукі не заўсёды былі ў ладах з уладамі Вялікага княства і Рэчы Паспалітай, аднак свае прывілеі захавалі да прыходу расійскай улады. Расійскую ўладу Давыд-Гарадок, горад праваслаўных гандляроў і казацкіх традыцый, сустрэў як сваю.
I на табе. Пры новай уладзе, да яго паблажлівай, дараваўшай яму афіцыйньі герб, Давыд-Гарадок свае прывілеі і страціў. Нібыта яго сурочылі.
У чым справа? За што?
Спачатку ўсё ішло проста выдатна: горад стаў павятовым (уездным) цэнтрам, найвышэйшым указам быў зацверджаны пры дапамозе герба кіруючы напрамак яго дзейнасці гандлярства, усе яго людзі засталіся ў свабодным саслоўі.
А праз некаторы час разумныя і працавітыя жыхары Давыд-Гарадка, як у страшным сне, усё згубілі: горад стаў заштатным мястэчкам, a гараджане прыгоннымі сялянамі.
Ці не праўда, гэта падобна на ўрывак з нейкай злой казкі. Але ж так здарылася. I першае, што прыходзіць ў галаву: награшыў Давыд-Гарадок, прагнявіў Бога. Але разбяромся.
На Століні.ччыне было два населеных пункты, якія мелі Магдэбургскае права горад Давыд-Гарадок і мястэчка Гарадная. Імператрыца Кацярына II скасавала гэтыя правы.
Магдэбургскае права было ліквідавана расійскай уладай паўсюдна, на ўсёй далучанай пасля падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыі. Разам з гэтым было ліквідавана права магнатаў на прыватнае ўладанне гарадамі.
Так Гарадная і Давыд-Гарадок страцілі свае прывілеі.
Аднак князі Радзівілы не хацелі губляць хоць частку сваіх багаццяў. I хаця права на валоданне імі Давыд-Гарадком было адабрана, аднак горад стаяў на зямлі, якая належала Радзівілам.