Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Шэдэўрам мастацтва з’яўляюцца Царскія вароты гэтага іканастаса, створаныя ў 1724 годзе майстрамі-разьбярамі Лявонам Булком, Янам і Сямёнам.
Іх памер 242x124x17.
Ажурнай разьбы вароты распісаны яечнай тэмперай з пазалотай.
Вытанчанасць работы выключная. Тры рады невялікіх абразкоў (усяго 9) выкананы з адыходам ад кананічнага пісьма, блізка да рэалістычнага. Фігуры абразкоў змешчаны на такім фоне, што ён уяўляе сабой рэальную перспектыву. Пазалочаная разьба і зараз напамінае аб сабе сваім натуральным памерам і выпрутаснасцю. Паабапал варот знаходзяцца абразы “Матерь Божья Однгмтрня", створаная ў пасрэбранай аправе ў 1754 годзе залатых спраў майстрамі Мікітам і Пархомам, і “Хрнстос Вседержнтель". Апошні абраз таксама ў пасрэбранай аправе, і знізу на рызе Хрыста мае выгравіраваны надпіс:
“Року 1767, сню шту сооружнл раб Божія Деміан Ткачнк н Степан Гречка за молнтвамн Престаі Богороднчн”.
Дзям’ян Ткачык і Сцяпан Грэчка былі таксама залатых спраў майстрамі. Усе чатыры рады жывапісу ўяўляюць суцэльную кампазіцыю выключнай мастацкай закончанасці.
Зараз Царскія вароты знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі як узор палескага рэлігійнага мастацтва ў стылі барока.
Чатыры калонкі з ажурнай разьбой гэтага перыяду, якія знаходзіліся ў іканастасе Юр’еўскай царквы, выяўлены ў 1978 годзе ў Прачысценскай царкве вёскі Дубянец Столінскага раёна.
Прачысценская царква ў вёсцы Дубянец пабудавана ў 1718 годзе. Як і Юр’еўская ў Давыд-Гарадку, яна мае рысы стылю барока, і пасля давыд-гарадоцкай царквы гэта самая старажытны храм на Століншчыне. Званіца была прыбудавана да яе пазней.
Тут была адкрыта самая старажытная ікона XVI стагоддзя ў Столінскім раёне.
У 1730 годзе была пабудавана Прачысценская царква ў вёсцы Pyx43. Яна значна меншая за дзве старэйшыя свае сястры, але стыль яе аднолькавы палескі.
У 1796 годзе пабудавана Міхайлаўская царква ў вёсцы Рубель. Яна ўяўляе сабою трохзрубны храм глыбінна-прасторавай кампазіцыі. Традыцыі палескай школы тут спалучаюцца са стылем барока, як і папярэдне-пабудаваных храмах.
Міхайлаўская царква ў вёсцы Рамель таксама пабудавана ў XVIII стагоддзі ў тым жа стылі.
Усе гэтыя храмы з’яўляюцца помнікамі драўлянага палескага дойлідства. Час не шкадаваў палескія храмы: многія ўнікальныя помнікі назаўжды згінулі ў войнах.
У 60-70 гады экспедыцыі Акадэміі навук Беларусі выявілі на Століншчыне шэраг абразоў сярэдневяковага пісьма.
Самым старым з’яўляецца ікона “Маці Божая Адзігітрыя Смаленская” XVI стагоддзя з Прачысценскай царквы вёскі Дубянец.
У царкве Параскевы-Пятніцы ў Альшанах была адкрыта выдатная ікона XVII стагоддзя “Уваскрасенне сашэсце ў пекла”, на якой мастак больш позняга часу напісаў на гэту тэму абраз заходне-еўрапейскага тыпу, пакінуўшы фрагмент першапачатковага выяўлення. Дзякуючы гэтаму фрагменту, вучоныя і здагадаліся, што пад фарбамі знаходзіцца скарб старажытнага іканапісу.
Да XVII стагоддзя адносяцца абразы “Ражство Маці Божай” і “Сабор Архангела Міхаіла”. Першая выяўлена ў Прачысценскай царкве вёскі Рухча, другая ў Міхайлаўскай вёскі Рубель.
У сярэдзіне XVII стагоддзя створаны абразы “Маці Божая Адзігітрыя” і “Хрыстос Усёдзяржацель” з Мікалаеўскай царквы вёскі Рамель, у пачатку XIX стагоддзя ікона “Дэісус” з Івана-Багаслоўскай царквы вёскі Малешава. Усе яны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску. Усе гэтыя старажытныя іконы належаць да палескай школы і, верагодна, гэта работы майстроў Давыд-Гарадка.
Дакументы мінулага захавалі для нас імёны многіх мастакоў-іканапісцаў з Давыд-Гарадка. Вось некаторыя з іх: Піліп (1663-1681), Пётр (1684), Кавалевіч (1691-1696), Карней (1702), Яцко (1724), Ярко (1734); залатых спраў майстры Пракоп Грэчка (1633), Пархом (1653), Сямён і Мікіта (1724) і іншыя.
Асабліва трэба адзначыць той факт, што нідзе, акрамя Давыд-Гарадка, не сустракаецца ў дакументах такая вялікая колькасць імёнаў мастакоў.
З’явіўшыся ў XVI стагоддзі як адна з галін рамяства, іконапісанне ў Давыд-Гарадку стала, як і дойлідства, адной з галін Палескай мастацкай школы.
Майстры-іканапісцы стваралі абразы з характэрным беларускім тыпажом і насычаным колерам. Этнограф I. А. Сербаў (1871-1943) прыйшоў да высновы, што крыжы і іконы XVI-XV1II стагоддзяў, якія сустракаюцца на Палессі, пераважна давыд-гарадоцкай работы.
Гэта значыць, Давыд-Гарадок быў не толькі буйным цэнтрам гандлю, але і своеасаблівым духоўным цэнтрам праваслаўя, які аздабляў храмы і народнае жыццё творамі мудрасці і прыгажосці. Цікава, што менавіта іконамі, а не свецкім жывапісам праславіўся Давыд-Гарадок.
Існуе іконапісанне і зараз. Яго лепшым прадстаўніком з’яўляецца Аляксандр Канстанцінавіч Харашун, стварыўшы нямала абразоў для мясцовых храмаў, якія толькі адкрываюцца. А галоўнае, майстар аднавіў іканастас у старажытнай Юр’еўскай царкве арыгінальны твор, адзіны такі на Беларусі.
Улічваючы даволі значны ўзровень развіцця рамеснай творчасці, гандлю, мастацтва, не можа быць ніякага сумнення ў тым, што не пазней XVI стагоддзя ў Давыд-Гарадку існавала навучанне пачатковай грамаце. Хутчэй за ўсё яно часткова ажыццяўлялася пры цэрквах, а больш
шырэй у заможных мяшчан, у хатніх умовах для дзяцей і дарослых, якія займаліся гандлярствам у розных краінах.
Спынімся на некаторых населеных пунктах з давыд-гарадоцкага наваколля, якія ўпершыню сустракаюцца ў дакументах, звязаных з Давыд-Гарадком.
Другім населеным пунктам, які згадваецца ў гісторыі адразу пасля Гарадка, з’яўляецца Радчыцк.
Дакумент гэты знаходзіцца ў Музеі Беларускага Палесся ў Пінску і належыць да шэрагу самых старэйшых дакументаў у гісторыі Палесся. Гэта грамата пінскага князя Федзюшкі. Яна выдадзена каля 1390 года з прычыны абмену “островов” (узвышаных участкаў зямлі сярод балот) паміж бацькам князя Васіліем Нарымунтавічам і нейкім Паўлам Катовічам. Сярод сведак, якія падпісалі грамату, ёсць “Козляк Радчнскнй” уладальнік вёскі Радчыцк.
У 1392 годзе ўпершыню ўпамінаюцца Альшаны і Велямічы.
У 1448 годзе згадваецца буйнейшы пасля Давыд-Гарадка населены пункт часткі павета Гародна (зараз Гарадная).
У 1653 годзе татары разрабавалі і забралі ў палон 700 жыхароў сяла Гародна. Усе жыхары сяла былі славутымі ганчарамі, вядомымі далёка за межамі Палесся. За гэта майстэрства прывілеям караля Міхала Вішнявецкага пацярпелае, але да канца не знішчанае Гародна атрымала ў 1670 годзе статус мястэчка, абмежаванае Магдэбургскае права і герб. Вось як цанілі таленты некалі! Праўда, герб у мястэчка ганчароў цікавы: не тры гліняныя збанкі, а чамусьці лось з залатымі рагамі на сярэбраным полі.
У 1509 годзе тагачасны ўладар Турава дараваў турава-пінскаму епіскапу Арсенію два сяльцы недалёка ад Гарадка Аздамічы і Альгомель. 3 гэтай прычыны мы даведаліся і аб існаванні гэтых сёлаў, згодна з дакументамі.
А наконт яшчэ адной вёскі прывядзем два дакументы князя ПінскаГарадзецкага Фёдара Іванавіча Яраславіча, як узор даравальных грамат.
“Я князь Фёдар йвановнч Ярославнч co княгнней своей Оленою чыннм знакомнта тым нашым местом, кому буде потреба вндетн, пользоваться, слышатн, пожаловалн есмо далн боярнну нашему Олешн Петровнчу село наше Березное н co всемн поплаты, што на нас нажывалн н з нх пашнымн землямн, бортнымн н сеножатямн н с езы озеры, з гаты, што к тому селу Березному здавна прыслухало...
Пнсан в Пннску 2 мая 1508 года”.
Гэтай граматай продку вядомага рускага пісьменніка Юрыя Алешы даравалася сяльцо Беражное, якое было потым іх радавым гняздом.
У наступнай грамаце ўпамінаюцца вёскі Хорск і Туры, размешчаныя на левым беразе Гарыні насупраць Давыд-Гарадка.
“Я князь Фёдар Нвановнч Ярославнч... пожаловалн слугу нашего, на нмя Мартнна Мнхайловнча Кошеля... одну землю в селе нашем в Кугорску, а другую землю в селе нашем в Добрынн, на нмя Адамовнча. А вместе с тех двух земель военную службу служнть на коне на добром н в зброн суполной...
Пнсан в Городке. В лето по семой тысячм 28 году, ннднкта 8 нюня”. Кугорск гэта Хорск, Добрынь Туры.
А новы гаспадар Кугорска Кошаль гэта продак таго, хто расказаў аднойчы аўтару гэтай кнігі мясцовую легенду пра Налівайку.
Няцяжка перавесці 7028 год на мову сучаснага календара: атрымліваем 1519 год.
У 1524 годзе ўпершыню згадваецца вёска Манкевічы (зараз Манькавічы) будучая рэзідэнцыя князёў Радзівілаў да 1939 года.
Цяперашні раённы цэнтр горад Столін, як сяло Стольна, упершыню ўпамінаецца ў 1555 годзе, дзе вясной праводзіліся работы па валочнай памеры.
Пералічым асноўныя вясковыя населеныя пункты, якія ўваходзілі ў Замкавую воласць, а таксама бліжэйшыя да яе са складу сучаснага Столінскага раёна. Дата гэта першае ўпамінанне ў дакументах, у дужках старая назва.
1390 Радчыцк (Радчыск).
1392 Альшаны (Альшыня), Велямічы.
1448 Гародня (Гародна).
1452 Рамель (Рэмля).
1475 Хорск (Кугорск).
1479 Альпень (Ільпень).
1486 Рубель (Любра, Рубля).
1492 Беражное (Бярозна).
1496 Асавая (Осава), Плотніца, Дубай (Дубоя).
1503 Відзібар, Стахава (Стахаў).
1507 Хатомель (Хатомля).
1509 Аздамічы, Альгомель (Альгомля).
1511 -Мачуль.
1514 Лядзец (Лядцо).
1517 Белавуша (Белагуша).
1518 Туры (Добрынь), Адвержычы.
1524 Харомск (Холмск), Фядоры, Манькавічы (Манкевічы), Арлы.
1537 Малешава (Малешаў).
1555 Столін (Стольна).
3 усяго Палескага краю найбольш шчыльна была заселена Тураўская зямля сучасныя Столінскі, Жыткавіцкі, усходняя частка Пінскага і паўднёвая Лунінецкага раёнаў.
У сярэдневеччы існавалі два асноўныя тыпы сельскіх пасяленняў вёска і сяло.
Вёска (ад славянскага весь, альбо невялікае пасяленне) да XVI стагоддзя была самым малым паселішчам сялян, дзе было 2-10 сядзіб.
Сяло налічвало 50-80, самае вялікае 100 двароў. У ім была царква, гандлёвая плошча, у некаторых крама, карчма.
3 правядзеннем валочнай рэформы пачалася планавая забудова сельскіх паселішчаў, галоўным чынам у адну вуліцу. Гэтая вуліца забудоўвался часцей за ўсё такім чынам, што жылыя пабудовы знаходзіліся на адным баку вуліцы, а гаспадарчыя на процілеглым.
Вёскі і сёлы паступова раслі: павялічвалася колькасць сядзіб, а для гаспадароў іх колькасць “дымаў” (плацельшчыкаў падаткаў).
Інвентары пачатку XVIII стагоддзя адзначаюць, што ў буйнейшых вёсках Замкавай воласці (цэнтрам яе быў Давыд-Гарадок, і яму таксама падпарадкоўвалася Палеская воласць) колькасць дымоў была: у Альшанах 110, Рублі 80, Лядцы 40, Харомску 40, Хорску 30, Турах 25, Велямічах 46.